Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
Да фігур памяншэння аб’ёму выказвання адносяцца разнастайныя канструкцыі недагаворанасці, якія пры ўспрыняцці тэксту патрабуюць сатворчасці чытача: э л і п с і с (фігура, у якой прапускаецца выказнік, які не з’яўляецца неабходным для перадачы пэўнага паведамлення): Каму густа, а каму пуста (Прыказка). Прыгожы — на грэх, а дурны — на смех (Прыказка); у ма ў ч а н н е (няпоўная, недасказаная фраза, у якой прапускаецца нешта
вельмі значнае, істотнае): Матчына слова. Яно і залечыць, яно і пракляне негадзіўца. Яно... (Ф. Янкоўскі); з е ў г м а (фігура, у межах якой да аднаго апорнага слова адносяцца два ці больш слоў, раўнапраўных граматычна, але абсалютна адрозных семантычна): Яны |настаўнікі] далі мне ў р у к і і ў д у ш у к н і г у (Ф. Янкоўскі). Вісіць н а д с э р ц а м і н а д сінім верасам мядовы пах жыцця і пчолаў гуд (П. Панчанка): а с і н д э т о н (бяззлучнікавасць): Попел і чорныя цені майна. Вые ў комінах скруха. Як называюцца слёзы? — В а м н a. С м е р ц ь. Галадоўка. Р а з р у х а (Я. Янішчыц) і інш.
Да фігур размяшчэння і перастаноўкі адносяцца канструкцыі, заснаваныя на парушэнні звычайнага парадку элементаў і (або) на дыстантным размяшчэнні элементаў, якія звычайна стаяць побач: парцэляцыя (такое чляненне сказа, пры якім змест выказвання рэалізуецца не ў адной, а ў дзвюх і больш інтанацыйна сэнсавых канструкцыях, размешчаных адна за адной): Хто ж ші-сапраўднаму адказаў за Чарнобыль? 3 а раскулачванне? 3 а салавецкія ц і калымскія л а г е р ы? 3 а неперспектыўныя в ё с к і? 3 а перакідку р э к? 3 а Салігорск, Н a e a п о л а ц к, М а г і л ё ў? (Я. Сіпакоў); сегментацыя (экспрэсіўна-эмацыянальнае вылучэнне, адчляненне ад асноўнай часткі сказа нарматыўнай сінтаксічнай канструкцыі, якая застаецца цесна звязанай са сказам па сэнсу): М о в а. Яна сама, развіваючыся, пераступае праз тое, што не прыжылося ў ёй і што асталося толькі як адзнака нейкага гістарычнага перыяду, нейкага ўнутранага працэсу (Я. Сіпакоў); парантэза (увядзенне ў структуру сказа пэўнай устаўкі (сінтаксічнай адзінкі), якая ўносіць дадатковыя паведамленні, удакладненні, тлумачэнні): За форткаю, па мокрым шкле, нібы прыклееная да шыбы, паўзла — д з е т а м п а ў з л a: п л ы л а! — божая кароўка, якая ўсё яшчэ, нягледзячы на халады, жыла ў яго [Алега] (Я. Сіпакоў); і н в е р с і я (такая расстаноўка сінтаксічных кампанентаў, якая парушае іх звычайны граматычны парадак): Заміж сноў сакаўных, зялёных мроі жоўтыя сніць зямля... (Н. Арсеннева) і інш.
У мастацкім і публіцыстычным творы вобразна-выяўленчую функцыю можа выконваць любая сінтаксічная канструкцыя, а не толькі стылістычныя фігуры. Адзначаецца існаванне так званай нулявой фігурацыі, ці нерытарычнай рытарычнасці, якая заключаецца ў тым, што эмацыянальнасць, вобразнасць, выразнасць дасягаюцца і без выкарыстання фігурацыі, а адсутнасць фігуры пры гзтым прыраўніваецца па сваёй інфармацыйнасці і эмацыянальнай насычанасці да яе наяўнасці. Такім чынам, нейтральныя сінтаксічныя канструкцыі ў пэўным канстэксце могуць станавіцца экспрэсіўнымі адзінкамі. Так, для вылучэння ў мастацкім кантэксце
экспрэсіўных сказаў прапануецца параўноўваць кожны канкрэтны сказ з пэўнай абстрактнай мадэллю — нейтральнай інварыянтнай сінтаксічнай адзінкай, а іменна з двухсастаўным сказам, развітым невялікай колькаспю даданых членаў, няўскладненым, з прамым парадкам слоў і тыповымі спосабамі выражэння яго членаў. Чым больш адхіленняў мае аналізуемы сказ ад апісанай мадэлі, тым больш верагодна, што ён будзе ўспрымацца чытачом, як экспрэсіўны.
У якасці адгерэнтных экспрэсіўных сінтаксічных адзінак у мастацкім і публіцыстычным кантэксце могуць выступаць любыя сінтаксічныя сродкі і прыёмы, якія дазваляюць пісьменніку дасягнуць пэўнага вобразна-выяўленчага эфекту і (ці) надань паведамленню эмацыянальны характар: простыя і складаныя сказы ўсіх тыпаў, абзацы рознай структуры, спосабы сувязі паміж сказамі, рытміка-інтанацыйная арганізацыя тэксту, канструкцыі размоўнага сінтаксісу, разнастайныя спосабы перадачы чужога маўлення і г. д.
Развіццё сучаснай беларускай мовы суправаджаецца інтэнсіўнай актывізацыяй сінтаксічных канструкцый, якія маюць на мэце максімальна актуалізаваць змешчаную інфармацыю, з тым каб звярнуць на яе большую ўвагу, узмацніць практычную дзейнаснь. Асаблівае распаўсюджанне ў сучаснай беларускай літаратурнай мове набылі парцэляцыя, сегментацыя, парантэза, сінтаксічны паралелізм, перыяд, драбленне тэксту на міні-абзацы.
Парцэляцыя
Парцэляцыя (ад франц. parceller — падзяляць на дробныя часткі) — гэта раздзяленне сказа на некалькі інтанацыйна адасобленых частак з мэтай стварэння пэўных стылістычных эфектаў. Парцэлявацца (выдзяляцца са сказа) могуць словы, спалучэнні слоў, радзей — прэдыкатыўныя часткі складаназалежных сказаў: Самалёты зніклі ўдалечы, аднак неўзабаве паказаліся зноў. Вярт а л і с я (1. Мележ). А скрыпка спявае. Сардэчнаі с у м н a (Я. Брыль). Цяпер, убачыўшы тое, што я ўбачыў за гэтыя два дні, можна прыплюсаваць і Добруджу. К а б г a в а р ы ц ь, ш т о і я, н а р э ш ц е, б ы ў у Б а л г а р ы і (Я. Брыль).
У адных выпадках канструкцыі са сказа могуць выдзяляцца без парушэння сувязей і адносін паміж членамі сказа: Ззаду наводдалек яшчэ чуліся стрэлы, але тут было ціха. Спакойна, м і р н a (1. Мележ). Параўнаем без парцэляцыі: Ззаду наводбалек яшчэ чуліся стрэлы, але тут было ціха, спакойна, мірна. У другіх выпадках пры парцэляцыі перастаўляюцца часткі зыходнага сказа: Атрад чакаў у бярэзніку каля паходных кухняў. Ко н н ы (I. Шамякін). Параўнаем без парцэляцыі: Конны атрад чакаў у бярэзніку каля паходных кухняў.
Парцэлявацца могуць усе члены сказа, але часцей — даданыя:
Дзейнік: Сутыкнуліся. Ж ы ц ц ё і смерць (Ф. Янкоўскі). На беразе віск, гамана. С у с т р э ч ы (Я. Сіпакоў).
Выказнік: Лазьбень. Трывалы і л ё г к і, проста і м у д разроблены — н a с т а г о д д з і (Ф. Янкоўскі). Ніхто не ведае, як я пакутую без цябе ў сваім выгнанні. I в е д а ц ь н е б у д з е (Я. Сіпакоў).
Азначэнне: Мінуліся тыя галодныя дні вясны і лета, калі пра хлеб толькі ўспаміналі. Сёння была восень. Сёння на кожным стале ў Сябрыні ляжаў хлеб. Цёплы і п а х к і (Я. Сіпакоў). Заходзіла сонца. Вялікае, барвовае, спакойнае (Я. Брыль).
Дапаўненне: Потым гаварыў Пастушэнка, доўга і вельмі ўсхвалявана. А б становішчы ў п а л к у. А б клопатах м а л a д о г а камандзіра ўмацаваць баяздольнасць. А б х і т р а с ц і і каварстве e о р а г a — якраз пра тое, што часта думаў Багуновіч (I. Шамякін). Хораша тады, не ўключаючы святла, у цёмным пакоі сядзець вось так ля акна і рассеяна глядзець на вуліцу, дзе яшчэ светла. / думаць. П р а н е ш т a с в а ё, з a n a в е т н а е (Я. Сіпакоў).
Акалічнасць: Госця, блізкага чалавека, папрасілі заспяваць. / ён спяeae. Н я г у ч н a, а л е прыемна і шчыра (Я. Брыль). Усё ж сапраўды світала. Ды й хутка (В. Карамазаў).
У сучаснай беларускай літаратурнай мове парцэляцыя выступае як поліфункцыянальны спосаб сінтаксічна-рытмічнай арганізацыі маўлення. Найбольш актуальныя для яе выяўленчая, характаралагічная і эмацыянальна-выдзяляльная функцыі.
В ы я ў л е н ч у ю фу н к цы ю парцэляцыя выконвае тады, калі пры яс ўдзеле адбываецца мастацка-вобразная канкрэтызацыя апісанага. У такім выпадку вылучаныя з патэнцыяльна цэласнай сінтаксічнай адзінкі парцэляты акцэнтуюць увагу на дэталях паведамлення, значных з пазіцыі аўтарскага бачання і ўспрымання. Так, парцэляцыя можа падкрэсліваць важныя для мастацкавобразнага апісання прыметы прадметаў: Была звычайная праца. Напружаная і ш т о д з ё н н а я. Р ы т м і ч н а я і сумл е н н а я. I радасная — я к і кожная n р а ц а, ш т о робіцца з жаданнем і заканчваецца ў д а ч л і e a (Я. Сіпакоў). Паэты — нібы загнаныя коні. II о т н ы я, задыха ■ н ыя, с т о м л е н ы я, разгубленыя (Я. Сіпакоў). Вецер... Калю ч ы. Л о м к і. Н а с т ы л ы. Зусім як яго, Іванаеы, думкі, ніводную з якіх ён быў не здольны дадумаць да канца (Т. Бондар). Парцэляцыя акцэнтуе ўвагу на азначэннях: вынесеныя за межы асноўнага выказвання і аформленыя ў самастойныя сказы, яны гучаць больш выразна, акцэнтуюць увагу на самым важным.
Парцэляцыя можа падкрэсліваць характар дзеяння (ці стану), удакладняць яго абставіны і накіраванасць: Хату спалілі нем-
цы. 3 і м о ю с о р а к т р э ц я г а ў с а м ы я м a р а з ы (Я. Сіпакоў). Гадоў дваццаць таму ўкінуўся сюды пажар. У самае лета, у самую с у х м е н ь, у с а м ы р у п л і в ы ч а с — к a л і ў с е б ы л і ў п о л і (Я. Сіпакоў). Колькі разоў яго [бацьку] ставілі карнікі да сценкі — расстрэльваць. 3 а дру гу ю, старэйш у ю д а ч к у. А тая патрыётка была: «Я пайду абараняць сваю Радзіму!» — і ўсё (Я. Сіпакоў). Выкарыстанне парцэляцыі не толькі канкрэтызуе абставіны, пры якіх адбываліся падзеі, але і ўзмацняе эмацыянальнае ўздзеянне паведамлення на чытача.
У цеснай сувязі з выяўленчай знаходзіцца характаралагічная ф у н к ц ы я парцэляцыі, якая заключаецца ў імітацыі (узнаўленні) маўленчай манеры суб’екта паведамлення (аўтара, апавядальніка) ці персанажа. Гэтая функцыя рэалізуецца ў разнастайных кантэкстах.
1.	У гутарковым маўленні персанажаў: Хлопцы з карабельнай каманды, жартуючы, папярэджваюць: «А за Туруханскам камары такія — як коні. 3 к а п ы т а м і н а в a т. Н е к а т о р ы я, м у с і ц ь, падкаваныя. He кусаюцца, а б р ы к а ю ц ц a... Н а в а т ш ы б ы ў к а ю т а х выбіваюць—як д а с ц ь п а ш к л е, а ж з а з в і н і ц ь (Я. Сіпакоў). Руплівыя яны [пчолы] ў вас», — заўважыў я. — «Ага, такі я ж, як і мы, людзі, — згадзіўся са мною дзед Цімафей. — Як. і мы, сібірскія беларусы. Ц і беларуск ія с і б ір а к і» (Я. Сіпакоў). Што ў вёску! Унас у горад [мядзведзь] прыйшоў. У с а м ы ц э н т р. Р а н і ц а ю (Я. Сіпакоў). Выкарыстанне парцэляцыі перадае фрагментарнасць гутарковага маўлення, пэўную самастойнасць частак сказа, бо размоўцу даводзіцца на хаду падбіраць найбольш дакладныя і значныя ў камунікатыўным плане моўныя сродкі, папраўляць папярэдне сказанае.
2.	У маўленні аўтара-апавядальніка: Куды не паставіш перадам свае нарты — на поўдзень ці на поўнач, на захад ці на ўсход, куды пабяжыць ад твайго чума аленевая ці сабачая запрэжка — там, лічы, і дарога. Т в а я д а р о г а. Тут кожны пракладае сам сабе менавіта сваю дарогу. У тундры усе яны пачынаюцца ад чума. I вяртаюцца т а к с а м а д а я г о (Я. Сіпакоў). Пасля лісткі сшыліся. Разок-другі нават гарталіся. Н і б ы с в е д к і м а й г о ж ы ц ц я. Н а л ю д з я х. П р ы л ю д з я х. 3 л ю д з ь м і (Ф. Янкоўскі). У такіх выпадках ствараецца ўражанне непасрэднага фарміравання думкі і яе паступовага разгортвання. Узнікае адчуванне нетаропкага дапаўнення выказвання значнымі, з пазіцыі апавядальніка, удакладненнямі.