Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
Выкарыстанне ў адным сказе некалькіх устаўных канструкцый, аднолькавых паводле сэнсавай функцыі і аднатыпных паводле будовы, павялічвае інфармацыйнасць паведамлення і арганізуе структуру сказа, надае яму рытмічнасць, тым самым ажыўляючы маўленне, узмацняючы яго ўздзеянне на адрасата: Праз нейкі час я ўжо ведаў, што калі ў тундры ўкусіць камар, то самае лепшае лякарства — маленечкае лісцейка карлікавай бярозы (п а т р э ш і м т о е м е с ц а, д з е ў к у ш а н а, — і н е с в я р б і ц ь); што ў тундры вельмі цяжка сагрэць нават чайнік чаю (д р о ў н я м а: з б я р э ш в я л і з н у ю г а р у тоненькіх, як саломінкі, п р у т к о ў карлікавай бярозы, але н е n a с п е е н a e a т в а д а закіпець, а т о й г а р ы ў ж о н я м a — з г a р э л а); што днём аленяў пасуць шырока (д н ё м ж а н е т а к в а ў к і н a п а д а ю ц ь), а нанач збіраюць іх пасярод спашанага за дзень — так ямчэй сачыць за імі (Я. Сіпакоў). Ці многа вы дзе чулі сёння, каб жанчыны, вяртаючыся з поля, раптам заспявалі жніўную песню? Без дай прычыны, проста так — каб лягчэй ступалася (ш т о в ы к а ж а ц е — г э т а ж н я ё м к a!); а ці сустракалі дзе, каб
дзяўчаты, сабраўшыся на лавачцы ці на бярвенні, выпусцілі ў вячэрнюю цішу, як птушку ў неба, сваю дзявочую песню (н а в о ш т a — у н а с ж а д а ў н о н е п я ю ц ь); ці каб жанчына — усе роўна, маладая ці старая — раптам, заюшыўшыся на працы, узрадаваўшыся, што ў яе ўсё так ладна выходзіць, раптам адна, сама сабе, заспявала сваю любімую песню (н е смяшыцелюдзей — ц я п е р ж а адной с п я в а ц ь таксама д з і ў н а, я к і г а л а с і ц ь) (Я. Сіпакоў).
Сказы з некалькімі ўстаўнымі канструкцыямі — эканомны спосаб сумяшчэння разнастайнай інфармацыі ў межах фармальна адзінай структуры. Неаднаразовае парушэнне лінейнага характару выказвання дазваляе лаканічна, але поўна і дакладна перадаць змест, сфарміраваны мастацкай думкай пісьменніка.
У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы пашыраны клічныя парантэтычныя ўстаўкі. Як правіла, яны змяшчаюць эмацыянальныя рэакцыі, уласна аўтарскую ацэнку таго ці іншага факта, выступаюць тым сродкам, які дазваляе аўтару ў межах аднаго сказа выступіць адначасова і як суб’ект маўлення, і як назіральнік-аналітык: А зараз — з а я к і я т р ы г а д ы! — тут вырас цэлы гарадок (У Краўчанка). Бачыў людскую любоў — н е я к у ю гаварыльн ю! — да зямлі, да зямелькі, да зямліцы (Ф. Янкоўскі). Тут жа, нібы на імправізаваным канцэрце мастацкай самадзейнасці, я праслухаў на беларускай мове (ц у д о ў н ы я п е р а к л а д ы!) «Інтэрнацыянал» і «Марсельезу» (Я. Сіпакоў).
Дадатковую інфармацыю экспрэсіўнага характару («звышінфармацыю») перадаюць парантэтычныя ўстаўкі з паўторам кампанента асноўнага паведамлення. Імі звычайна карыстаюцца для ўдакладнення сказанага, лагічнага выдзялення і актуалізацыі найбольш важнага слова. Такія ўстаўкі-праўкі акцэнтуюць увагу чытача і перадаюць эмоцыі аўтара: Калі б не тыя вучоныя — н е, н е вучон ы я: з л а ч ы н ц ы! — не абазвалі б самыя прыгожыя і жыццяздольныя вескі неперспектыўнымі (Я. Сіпакоў). Я лічу, што папы страцілі сваю ўладу над вербніцаю, калі дазволілі набожным... прасіць у звычайнай вярбы (у в я р б ы, а н е ў б о г а!) здароўя (Я. Сіпакоў). Звычайна жанчыны мераюць чужое шчасце тым, чаго якраз не маюць самі: у Валі не было дзяцей і таму вось такая, ужо амаль дарослая Святланіна дачка здавалася ёй недасяжным шчасцем, якога ў яе ніколі — менавіта н і к о л і — не будзе (Я. Сіпакоў).
Вобразнасць і выразнасць надаюць кантэксту парантэтычныя канструкцыі з чужаслоўем — маўленнем, якое належыць не аўтару, а іншай асобе. Вылучаецца некалькі відаў уставак з чужой мовай, розных паводле ступені блізкасці да формы чужога выказвання і своеасаблівых паводле структуры.
1.	Канструкцыі з простай мовай (са словамі аўтара і без іх): Я даўно ўжо заўважыў: для Ядохі ва ўсім, што датычылася гэтай
вайны, Віцька быў самы вялікі аўтарытэт — «а н я ў ж о ж, д з і ц я т к а т ы маё, столькі а д п а к у т a в а ц ь» (Я. Сіпакоў). Мне расказалі, што ў Кукліне жывуць адны беларусы (м а ў л я ў, «з д а е ц ц а, толькі а д н а с я м’я р у с к а я, д ы / т а я ц і н е з п а д В і ц е б с к а»); што большасць перасялілася яшчэ да рэвалюцыі («а пасля в а й н ы х т о ж г э т а прыехаў д a н а с, ц і памятаеце, — я й ж а богу, толькі С я д н і х а, Каптурыха д ы В і т а л і х а?»); што ўсе перасяленцы вельмі любілі раней лапці («а ш т о — мякенька с а б е; і, б ы в а л а, п а нечапаным с н е з е я к папаходзім — з д а е ц ц а, ш т о г у с і я г о патаптал і.што ўсе тут пішуцца рускімі («м а л а ш т о гаворым, але ж я к і я м ы б е л а р у с ы, к а л і ч ы т а ц ь па-свойму н е ў м е е м!»)... (Я. Сіпакоў).
У сучаснай беларускай літаратурнай мове зафіксаваны парантэтычныя канструкцыі, якія будуюцца з некалькіх рэплік, а то і з цэлага дыялогу: Аднаго разу Бусліха, выправіўшы з класа Лёшку, малодшага Ленчынага брата, які з кнігамі прыйшоў у школу («Ч ы й т ы?» — «Л е н ч ы н Л ё ш к а». — «А д з е т ы ж ы в е ш?» — «У н о в а й х а ц е». — «А ч а г о т ы прыйшо ў?» — «В у ч ы ц ц а»), папрасіла Лену паказаць рашэнне задачы (Я. Сіпакоў).
Ва ўстаўках, дзе аўтар цытуе сваіх герояў, даслоўна захоўваючы змест і форму іх выказванняў, прачытваецца ўвага да тых, пра каго ён пісаў, жаданне найбольш дакладна перадаць не толькі тое, што сказана, але і тое, як сказана.
2.	Канструкцыі з няўласна-простай мовай — своеасаблівым спосабам сінтаксічнай арганізацыі чужога выказвання ў межах аўтарскага выкладу. Устаўныя канструкцыі з няўласна-простай мовай дазваляюць сумяшчаць у адным выказванні суб’ектныя планы аўтара і героя, высвечваючы індывідуальнае і сацыяльнае аблічча чалавека праз пераказ апавядальніка, афарбаваны ўспрыманнем той асобы, якая гаворыць. Напр.: Хлопцы ўжо і на сняданне не прыходзяць (а й, ч а г о т у д ы і с ц і, т а м ж а з н о ў, я к і ў ч о р а, а д н о м а н н а я к а ш а б у д з е), і на полудзень таксама ніяк не даклікацца (Я. Сіпакоў). Лісавета, ужо замужам, ужо маючы дачку, загарэлася раптам вучобаю, перад самаю вайною скончыла фармацэўтычныя курсы — экзамены, я й б о, п а д б о м б а м і ў ж о з д a в а л і — і ў партызанскім атрадзе была медыцынскаю сястрою (Я. Сіпакоў).
Устаўкі з няўласна-простай мовай захоўваюць не толькі агульны сэнс чужых выказванняў, але і асаблівасці індывідуальнай маўленчай манеры, і эмацыянальную пазіцыю тых, хто гаварыў.
Сярод уставак з няўласна-простай мовай найбольш пашыраны канструкцыі, якія перадаюць перажытае, але не выказанае і такім чынам дапамагаюць атрымаць больш поўнае ўяўленне пра думкі ге-
рояў у той ці іншы момант. У такіх устаўках гучаць разважанні герояў, іх рэакцыі, асабістае асэнсаванне і ацэнка таго, пра што гаворыцца: Верасоўскі ўжо хацеў паварочвацца і бягом, што ёсць сілы — а м о ж а, н е д а г о н я ц ь? — бегчы назад, туды, дзе вазы, але раптам пачуў, як за спіною трашчыць ламачча (Я. Сіпакоў). Таня пачырванела да вушэй — ёй ад гэтага стала аж горача, і з сораму — я е, б а ч ы ц е, купляюць! — яна не ведала, куды падзець вочы (Я. Сіпакоў).
Іншы раз у структуру сказа ўключаецца адразу некалькі ўставак з няўласна-простай мовай. У такім выпадку ўнутранае маўленне героя «прарываецца» праз аўтарскае паведамленне ў выглядзе асобных думак, меркаванняў, здагадак, напр.: Старая Маланка позна ўвечары вярнулася ад Мані і Іллюка..., патупала ў парозе, лепей накрыла накрыўкамі вядро з вадою, гладыш з малаком — ад ката (а й, ё н у с ё р о ў н а, з м е й, з в а л і ц ь, с с у н е, к а л і н о ч ч у з a х о ч а п і ц ь, а л е ж х а й п а к у л ь ш т о х о ц ь б у д з е накрыпіа е), падцягнула гіру ў ходзіках, што чакалі на сцяне (б а ч, з р а н к у забылася г э т а з р а б і ц ь), і, крэхчучы, палезла на печ (Я. Сіпакоў).
Такім чынам, парантэза — важны эканомны сродак сумяшчэння разнастайнай інфармацыі ў межах фармальна адзінай структуры. Утрымліваючы ўдакладненні да апісання падзей, паводзін і характараў герояў, дадатковыя заўвагі і каментарыі, парантэтычныя ўстаўкі набываюць выразныя эмацыянальна-экспрэсіўныя функцыі: яны спрыяюць актуалізацыі кампанентаў базавага выказвання, ствараюць уражанне жывой гутаркі, падкрэсліваюць непасрэднасць, з якой аўтар імкнецца наладзіць кантакт з чытачом. Акрамя таго, парантэтычныя канструкцыі дазваляюць ствараць шматпланавыя вобразы, паколькі дапамагаюць змацаваць у адзінае цэлае розныя кампаненты твора — апісанні, дыялогі, унутраную мову, аўтарскія адступленні і інш.
Сінтаксічны паралелізм
Структурны (с і н т а к с і ч н ы) п a р а л е л і з м (ад грэч. parallelos — той, што ідзе побач) — гэта стылістычная фігура, у якой кожная наступная сінтаксічная адзінка будуецца па тыпу папярэдняй. Да ўмоў узнікнення паралелізму адносяцца аднолькавая колькасць членаў у канструкцыях, аднолькавыя адносіны паміж гэтымі членамі і аднолькавы парадак слоў. Пры захаванні ўсіх умоў канструкцыі лічацца паралельнымі поўнасцю, пры парушэнні хоць адной умовы мае месца так званы няпоўны (частковы, варыятыўны) паралелізм.
Паводле суаднесенасці з межамі сказа вылучаюць тры тыпы сінтаксічна паралельных канструкцый.
1.	Паралельныя часткі сказа (сінтаксічны паўтор знаходзіцна ў межах аднаго сказа): To — быццам бы бура, то — лёгкі ўздох, а сэрцы людскія і говіць і раніць, разжаліцца просьбаю — слу х а е Б о г, раззвоніцца п р а ў д а й — б а я ц ц а т ы р а н ы (Л. Геніюш); Тамаш ездзіў на кані. Усё рабіў, к а б н а ім ябл ы чк і завіваліся, к а б крыж раздвойваўся, к а б д a р о г і н е ч у ў п а д н а г а м і (Ф. Янкоўскі).
2.	Паралельныя сказы (паралельныя канструкцыі ўяўляюць сабой асобныя самастойныя сказы, простыя і складаныя): Літаратура — паліклініка, а не бальніца. Пісьменнік — доктар, але не хірург (Я. Сіпакоў); ... Мне ўспомніўся паляк Міхал Федароўскі. Вялікі ён і дарагі Беларусі, беларусам. Вялікі ён і дарагі Полыйчы, палякам (Ф. Янкоўскі).
3.	Паралельныя групы сказаў: Што ж, снягір уцякае ад вясны. Яму вырай там, дзе снег і мароз. А шпак уцякае ад зімы... Яго песням трэба вясна... (Я. Сіпакоў). Паспрабавалі гуляць у фанты. He, нешта не тое... Хоць мы і стараліся ўсёрабіць, як і раней. Паспрабавалі аднавіць нашы вясёлыя хованкі. He, нецікаеа... Хоць мы і стараліся крычаць нават болей, як раней (Я. Сіпакоў).