Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
Думкі, цяжкія і роспачныя, не рассейвалі адчаіі, а, наадварот, узмацнялі яго.
Вока [сонца] знікла назаўсёды, ці вернецца яно зноў?
Хто паможа яму [Хвілібуду] і хпіо зацепліць хоць якую надзею?
Нехта ж павінен яму дапамагчы! (Я. Сіпакоў)
6.	Ланцужок аднасказавых абзацаў можа стварань уражанне паступовага перамяшчэння ўвагі апавядальніка з аднаго дзеяння на другое, эфект запаволенай змены «кадраў»:
Саўка іграў хуткую польку. У хаце нічога не змянілася.
Як да гэтага, узяўшыся адзінаю рукою за рамень, у крузе скакаў Гарлач — толькі цяпер ужо ён, праўда, кружыўся больш хутка: а як жа, полька не вальс!
Весела прыстукваў абцасамі лётчык — нібыта яны з Паўлінаю Раманаўнаю і не выходзілі з круга.
Таксама хораша скакалі Мікітаў Толік і Лэся.
Усё кружыла Кольку ў адзін бок Цэшкава Дуня. Усё сядзеў у Шаўковіхі на каленях Дунін Міколка.
Усё яйічэ, папраўляючы завязаны палец, злаваўся на Мікіцёнка Гаціла, а хлопцы абгаворвалі тых, хто скача.
Мірна, як і раней, гаварылі ў сенцах Мікіта з Дзямідзькам.
Толькі зараз ужо ў крузе не хапала маладых. Падумалася, як бы мільгаў, нібы белае крыло цішыні, у гэткім хуткім танцы Люсьчын вэлюм! У крузе якраз не хапала іхняга вясёлага смеху... (Я. Сіпакоў).
Выдзяленне кожнага сказа ў асобны абзац фіксуе паступовы пераход ад адной сцэны да другой, засяроджвае чытацкую ўвагу, напружвае яе.
7.	Міні-абзацы могуць падкрэсліваць рэзкую змену дзеянняў, ствараць дынамічны малюнак, узмацняць ілюзію хуткай змены «кадраў»:
Паранены мамант, якога злавала, раздражняла, непакоіла гэтая рана, вельмі жвава, што нязвыкла для такой гары, павярнуўся да Хуткіх Ног...
/ вось тады лавец выразна зразумеў, што не паспее ўцячы.
1 тады маланкава кінуўся да мамантавай нагі / вяроўкай з крапіўных валокнаў прывязаўся да яе.
I тады крамянёвым нажом распароў яму жывот.
I тады, калі вяроўка парвалася, спінаю ўпаў велікану пад ногі (Я. Сіпакоў).
8.	Сказ можа выносіцца ў асобны абзац з мэтай выдзеліць падзеі, прадметы буйным планам, паказаць, што яны нясуць значную сэнсавую нагрузку:
Сотні тысяч людзей знітчылі сучасныя людаеды, зграі шалёнага фюрэра! Колькі матак страцілі сваіх сыноў і дачок, колькі дзяцей засталося сіротамі! Сам таго не заўважаючы, Аляксей у гэту хвіліну зірнуў на сваё гора інакш, чым раней. Ён нібы адчуў не толькі сваё гора, а і гора ўсяго народа.
Я к о е я н о вялікае, гэта г о р а! Г о р а н а р о д а!.. (I. Мележ).
9.	Паведамленне можа выдзяляцца ў самастойны абзац, каб падкрэсліць нечаканасць ці значнасць дзеяння. Звычайна гэта разлічана на тое, каб здзівіць чытача новай інфармацыяй:
Якія людзі гасцявалі ў Друцку, якія нечаканыя падзеі адбываліся тут! Якраз тут, у Друцку, князь Вітаўт каралю Ягайлу жонку сватаў.
Яны, едучы са Смаленска, адкуль выгналі князёў Юрыя Святаслававіча і Алега Разанскага, сваіх людзей «уцвярдзіўшы і ўмацаваўшы», заехалі ў Друцк. да князя Сямёна Дзмітравіча. На абедзе ў князя яны ўбачылі дзвюх яго пляменніц — Васілісу Бялуху і Соф’ю. Ягсшлу спадабаліся дзяўчаты, і ён папрасіў малодшую, Соф’ю, за сябе замуж...
Было тады каралю Я г а й лу семдзесят г а д о ў (Я. Сіпакоў).
10.	Сказ-тэзіс можа выносіцца ў асобны абзац, пачынаючы думку, якая будзе развівацца ў далейшым. Гэта надае большую выразнасць той мікратэме, якая ім зададзена:
Любіць сваю Радзіму ў светлыя і радасныя дні высакародна.
А л е я т ч э больш высакародна любіць радзім у т а д ы, к а л і ё й цяжка, калі г э т а я л ю б о ў н е бяспечная.
Андрэ Пампур, славуты латыш, як і пакліканы ім з самога народа вялікі і роўны Богу Лачплесіс, любіў Латвію менавіта тады, калі ёй было цяжка, калі нават падпісвацца, прызнавацца латышом было подзвігам. Час быў такі — уніжаўся народ, уніжалася яго мова: вераломныя «асветнікі» сцвярджалі, што «латышская мова не паднімецца вышэй становішча сялянскай мовы» (Я. Сіпакоў) і г. д.
Такім чынам, драбленне празаічнай страфы на кароткія (часта монакампанентныя) абзацы — адзін са сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, які выяўляе эмацыянальны настрой аўтара-апавядальніка ці герояў мастацкага твора, дапамагае перадаць плынь думак персанажаў, дынамізаваць ці, наадварот, запаволіць падзейны план, надаць кантэксту філасофска-аналітычны характар, падкрэсліць істотныя элементы паведамлення.
СПОСАБЫ
ПЕРАДАЧЫ ЧУЖАСЛОЎЯ
Агульная характарыстыка
У літаратурнай мове, пераважна ў мастацкім і публіцыстычным стылях, з большай або меншай дакладнасцю перадаецца чужая мова. Дакладнасць перадачы выбіраецца аўтарам у залежнасці ад сэнсавых і стылістычных мэт. Чужое выказванне можа перадавацца ў выглядзе простай, ускоснай і няўласна-простай мовы. Пры перадачы чужаслоўя ў выглядзе простай мовы найбольш дакладна захоўваюцца яго сэнсавыя і граматычныя прыметы. У сказах з ускоснай мовай чужое выказванне перадаецца прыблізна, яго граматычныя прыметы мяняюцца. У няўласна-простай мове змест чужога выказвання перадаецца дакладна, але змяняюцца яго граматычныя прыметы.
Простая моза
Простая мова — гэта чужое выказванне, перададзенае кім-небудзь даслоўна, з захаваннем не толькі зместу, але і формы, лексічных, граматычных, стылістычных асаблівасцей: «Дзень добры! — голасна выгукнуў Заранік, і ўсе азірнуліся, замаўчаўшы. — Рады вас бачыць» (Т. Хадкевіч). «А мне дык што да гэтага?» — думаў Алесь, праганяючы гэтым здаровым пачуццём нейкую жаласць (Я. Брыль). У простай мове часта ўжываюцца пытальныя, пабуджальныя і клічныя сказы, звароткі, выклічнікі, мадальныя словы, словы-сказы, няпоўныя сказы.
Простая мова можа мець форму рэплікі, дыялога, маналога і палілога. Пры дыялагічнай форме перадаецца гутарка дзвюх або некалькіх асоб. Кароткае выказванне, якое належыць той ці іншай асобе, называецца рэплікай. У склад рэплікі звычайна ўваходзяць адзін або некалькі сказаў рознай будовы: «Ці не было тут калі возера?» — думаў Сцёпка (Я. Колас). «Добры дзень вам, дзяўчаткі, — сказала мама. — Хоць я вас / першы раз бачу, але ўжо люблю вас за тое, што вы дружыце з маёй Насцечкай» (К. Чорны). Дыялогу звычайна папярэднічае аўтарская мова, якая паказвае на абставіны, пры якіх адбываецца дыялог, называе і характарызуе асоб, што ўдзельнічаюць у дыялогу. Аўтарская мова можа стаяць перад простай мовай, у сярэдзіне яе, або пасля простай мовы: Мачыха нядоўга маўчала, як бы між іншым паведаміла: «Васіля забралі...» (I. Мележ). I трэба
было бачыць Андрэя Макаравіча ў тую хвіліну, калі ён падняўся на ганак, зазваніў у званок і сказаў:
— «Дзень добры, дзеці! Віншую вас з пачаткам новага навучальнага года! (Б. Сачанка). «У мяне галава баліць...» — варухнуў плячом старэйшы ўнук і ўкінуў у рот некалькі ягадзін (А. Кулакоўскі). Даволі часта простая мова ў дыялогу перамяжоўваецца з аўтарскай, якая паказвае, каму належыць канкрэтная рэпліка, дае дадатковую характарыстыку маўленню: «Міцкевіч, зайдзіце да мяне, — сказаў аднойчы Фядот Андрэевіч. — Ёсць у мяне для вас цікавая ккіга» (С. Александровіч). Усе жыхары вёскі прывыклі да буслоў. I калі вясной яны запірымліваліся ў дарозе, можна было чуць:
— Штосьці буслоў няма.
— Прыляцяць, — сцвярджалі старажылы вёскі (М. Ваданосаў).
Пры такой перадачы чужога маўлення аўтарская і простая мова кожнай асобы складаюнь сінтаксічную канструкцыю, у якой паміж часткамі ўстанаўліваюцца адносіны, як паміж часткамі складанага бяззлучнікавага сказа. Простая мова ў адносінах да слоў аўтара выступае як незалежны кантэкст і аб’ядноўваецца з імі толькі сэнсава і інтанацыйна. У складзе такіх жа канструкцый перадаецца мова адной асобы (маналагічная): He прывітаўшыся, ён адчыніў свой кабінет і, кіўнуўшы галавою ў бок дзвярэй, спакойна сказаў:
— Ступайце за мною (Я. Колас).
Выказванні, якія належаць тром і больш асобам, што прымаюнь удзел у размове, называюцца палілогам. Асобныя рэплікі палілога маюць такую ж форму, што і рэплікі дыялога:
— Добрага дня, сейбіты! — пачуўся голас брыгадзіра Адама Лупача.
— Добрага дня і вам, — адказала на прывітанне Васіліна.
— Ну, як сеецца? — запытаў Адам Лупач.
— От бачыш, — сказаў Яўхім, — канчаем загончык. Глеба, скажу я табе, як пух, каб толькі дожджык у час, дык збажына пойдзе ўгару... (Т. Хадкевіч).
Аўтарская мова ў складзе канструкцый з простай мовай уводзіць чужое выказванне, дзеля чаго выкарыстоўваюцна дзеясловы, да якіх адносіцца простая мова. Часцей за ўсё ў аўтарскай мове ўжываюцца дзеясловы маўлення і думкі: казаць, гаварыць, апавядаць, расказваць, думаць, разважаць і г. д.; дзеясловы, якія паказваюць на асаблівасці маўлення або характарызуюць яго агульны змест: адказваць, загаварыць, дадаць, пачаць, працягваць, паўтарыць, закончыць, папракнуць, растлумачыць, папытацца і г. д. У функцыі дзеясловаў маўлення і думкі, ад якіх залежыць простая мова, могуць ужывацца словы, што абазначаюць эмоцыі, пачуцці, унутраны стан таго, каму належыць простая мова: абрадавацца, засаромецца, здзівіцца, пакрыўдзіцца, раззлавацца і г. д., а таксама словы, што
абазначаюць міміку, жэсты, рухі, паказваюць надзеянні таго, каму належыць простая мова: усміхнуцца, засмяяцца, уздыхнуць, заплакаць, скрывіцца і г. д.
У аўтарскай мове словы, што ўводзяць простую мову, могуць адсутнічаць. На прыналежнасць яе пэўнай асобе можа паказаць змест усёй аўтарскай мовы або чужога выказвання: Спакойны, велічны бландзін узяў з пісьмовага прыбора аловак, папрасіў у Алеся анкету, якую той трымаў яшчэ ўсё аберуч:
— Як, вы сказалі, яго сапраўдныя дадзеныя? (Я. Брыль). Укалола, балюча ўкалола ў самае сэрца, калі lean успомніў Апанаса Харчэню. «Сапраўды... Я ж ні разу пасля таго так і не сустрэўся, не пагаварыў з ім», — упікнуў самога сябе Іван (Б. Сачанка).
У пісьмовай мове канструкцыі з простай мовай маюць пэўнае пунктуацыйнае афармленне, якое залежыць ад месца простай мовы. Пры афармленні сказаў з простай мовай выкарыстоўваюцца двукроп’е, двукоссе і праняжнік. Выбар патрэбнага знака залежыць ад размяшчэння простай мовы. Звычайна простая мова выдзеляецца двукоссем і працяжнікам, якія аддзяляюць яе ад аўтарскай мовы. Калі словы аўтара і простая мова пішуцца ў адзін радок, то простая мова бярэцца ў двукоссе: «А дзе Дзіма?» — запытаўся хлопчык, зайшоўшы ў хату (М. Гамолка). «А ну падхапі!» — крыкнуў ён [Каламіец], спыніўшы матор, і-яго басісты голас над ціхай ракой прагучаў дабрадушнай камандаб (В. Быкаў). Калі некалькі рэплік запісваюцца ў радок без указання, каму яны належаць, то паміж імі ставіцца працяжнік і кожная з іх бярэцца ў двукоссе: «Вы яшчэ не былі ў сеаёй школе?» — «Не, не была. / не ведаю, якая яна там. А еы ўжо даўно тут?» — «А ўжо зараз два месяцы будзе» (Я. Колас). У выпадку, калі пасля папярэдняй рэплікі ідуць словы аўтара, то перад наступнай рэплікай працяжнік не ставіцца: Нарэшце адчыняюцца дзееры, недзе брэша сабака, уваходжу. Перада мной хлопчык з лямпай у руках. «Ты шпю тут робіш?» — пытаюся. «Нічога, — кажа. — Чыстапісанне пішу» (В. Быкаў). У мастацкай літаратуры простая мова можа пачынацца з абзаца, тады перад ёй ставіцца працяжнік: Васіль ужо гатоў быў зноў пакрыўдзіцца, але Ганна добразычліеа, шчыра просіць: