• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 240с.
    Мінск 2009
    77.91 МБ
    складанаму сказу з рознымі відамі сувязі (складанаму камбінаванаму сказу): Пасля тлумнага перанаселенага, па-сучаснаму імклівага — увесь у руху! — горада, дзе цябе можа таўхануць кожны, хто абганяе ці проста праходзіць міма, дзе каля вялізных універмагаў і універсамаў ніяк не размінуцца з сустрэчнымі людзьмі, дзе на перакрыжаваннях шырокіх вуліц нецярпліва чакаюць зялёнага святла цэлыя натоўпы пешаходаў, каб рынуцца хутчэй наперад, невялікі ваенны гарадок сустрэў цішынёю, уразіў сваёй нязвычнасцю — нібыта ён жыў у нейкіх двух вымярэннях адразу (Я. Сіпакоў). Працу жыцця нельга знішчыць аніякімі катаваннямі; калі ёсць пачатак, будзе / працяг, будуць біць струмені з-пад зямлі — будуць усё шырэй разлівацца і рэкі, будзе свяціць сонца, будуць нараджацца вольныя сэрцы — і ніколі не згасне чалавечае шчасце на свеце (К. Кірэенка).
    У асобных выпадках кампаненты павышэння ў перыядзе могуць парцэлявацца, тады перыяд структурна адпавядае групе сказаў:
    Ён прыгожы заўсёды, у любую часіну года.
    I т а д ы, к а л і, прачнуўшыся ад зімовага сну, светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцем дрэвы, а зялёна-смарагдавы колер зямлі, аблашчанай сінякрылым ветрам, радуе вока бяззмежнаю прагай жыцця.
    I т а д ы, к а л і ў кожнай красцы на густатравых лугах клапатліва працуюць пчолы, калі набіраюцца лета і моцы нівы, гадуючы і спелячы каласы, калі кветкі, промні і птушыныя песні яднаюцца ў непаўторную мелодыю жыцця, якая запаўняе сабою ўсё: лугі, палі, лясы.
    / т а д ы, к а л і прыкметна цішэе ў прасторах, калі на палях na-восеньску пахне ўжо свежаю саломаю і новым зернем, калі пад на-
    гамі шамаціць апалае лісце, а жоўты колер, палінаваны павуцінкамі бабінага лета, пануе ўжо там, дзе нядаўна было так шматколерна, гаманліва, весела.
    1 т а д ы, к а л і зямля робіцца белаю-белаю, калі мяцеліцы спяшаюцца як найхутчэй укрыць ад маразоў кожны парастак, калі прамярзаюць у голым суччы птушыныя гнёзды на распранутых дрэвах.
    У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўноч, з ветрам і без ветру, маладзіком і поўню, летам і зімою — ён заўсёды прыгожы, наш любы край (Я. Сіпакоў).
    Па сваёй прыродзе перыяд характарызуецца прыналежнасцю да эмацыйна-экспрэсіўнага кніжнага маўлення. Дзякуючы своеасаблівай форме з яе дакладным, на першы погляд нават штучным размяшчэннем аднолькавых кампанентаў гэтая стылістычная фігура дае магчымасць перадаваць аўтарскую эмфатычную ўсхваляванасць, выяўляць неабыякавыя адносіны, захапленне ці абурэнне і г. д.: Вырошчваць у чалавеку дабрыню, прыгажосць, асуджаючы і выкрываючы зло, радуючыся, смеючыся, задумваючыся, плачучы, скрыгочучы зубамі, латчачы вачыліа, любуючыся, злуючыся, хвалюючыся, але абавязкова выроійчваць дабрыню, — што можа зраўняцца з гэтаю звышзадачаю кожнага сапраўднага твора?! (Я. Сіпакоў).
    Інтанацыя перыядычнага маўлення надае выказванню ўрачысты дэкламацыйны рытм, што спрыяе ўжыванню перыядаў у прамовах і публічных выступленнях: Разам з многімі, каму патрэбен твой светлы талент, твая часамі лішняя пахмурнасць, нібыта нават без прычыны злосная, твая развага і мужнасць, йіто не любіць азірацца, твая маладая, непераможная, парой ажно дзіцячая — вось гэта добра! — усмешка, — разам з многімі хачу, дружа Пімен, і я — чалавек як-ніяк, а старэйшы за цябе на цэлых дзевятнаццаць дзён — сказаць не святочныя, а сяброўскія словы:
    Жыві, працуй і смейся! (Я. Брыль).
    Уласцівая перыяду рытмічнасць, а часам і павольная музыкальнасць як вынік аднатыпнага афармлення кампанентаў можа ствараць лірычны, паэтычны настрой: Для ўсіх, хто з вёскі, агульнае: як пахне дым асенніх пырнікавых вогнішчаў, у прыску якіх пячэцца, na-свойму хвалююча духавітая, бульба; як пахне сырасцю адліжны, раскоўзаны нагамі снег, калі ты, стомлены, брыдзеш па ім са школы, адчуваючы яго сырасць, зябка і казытліва, прамоклымі нагамі; як пахнуць пляцёнкі цыбулі, што вісяць над табою на печы, дзе ты восьвось салодка заснеш ад стомы, ад цёплай яды і ад шчасця, якое так жа добра цяпер, здалёк; як пахне агарод: укропам, макам, морквай, капустай, сланечнікам — усім, што ты ведаеш і на смак; як пахне гарачае сена — яшчэ над свежай, толькі ўчора ўранні аголенай пакойіай, ужо ў валках ці ў копах, a то і на возе; як пахне першая ралля, калі ты — ужо не толькі сваволыіы, але на гэты час і ціха руплівы,
    паэтычна задуманы пастушок — удосыт пройдзешся па баразне не да канца адмытымі надоечы нагамі, а потым сядзеш на пругкія скібы і добра вымасціш сабе месца, каб пасядзець, пакуль ажно не стане знізу халодна; ну, і яшчэ, і яшчэ... (Я. Брыль).
    У навелах, эсэ, крытычных артыкулах, лірычных замалёўках, дзённікавых запісах перыяд ужываецца для перадачы плыні свядомасці пісьменніка, успамінаў, роздуму аб перажытым: / якая б сабе на вуліцы ні была непагадзь, і які б сабе дождж ні барабаніў у тваё цёмнае і заплаканае восеньскае акно, і які б у цябе ні быў паганы настрой, і хто б цябе ні пакрыўдзіў так, што, здаецца, ад абразы зненавідзіш усю зямлю і ўсіх людзей на ёй, але ўсё роўна, як трывожна і радасна заб’ецца сэрца, калі ты пасля доўгай ростані са сваім пісьмовым сталом, зноў сядзеш за яго і ўзрадуешся, што навокал цябе, як і раней, — пгвае любімыя кнігі, пачатыя рукапісы, ручкі, алоўкі і іншыя зусім нязначныя дробязі, якія тут, пры рабоце, за якую ты з асалодаю бярэшся зноў, здаюцца такімі мілымі, патрэбнымі і важкімі... (Я. Сіпакоў).
    Такім чынам, перыяд як сродак экспрэсіўнага сінтаксісу, тыповы для сучаснай беларускай мовы, характарызуецца структурнай і функцыянальнай разнастайнасцю. Ён ужываецца ў творах рознага жанру і дазваляе падкрэсліваць эмацыянальнасць паведамлення, надаваць выказванню ўрачысты дэкламацыйны характар, перадаваць лірычны, паэтычны настрой сказанага.
    Драбленне тэксту на міні-абзацы
    Адным з прыёмаў актуалізацыі вобразнасці і эмацыянальнасці паведамлення ў сучаснай беларускай літаратурнай мове выступае выкарыстанне экспрэсіўна-стылістычнага прынцыпу падзелу тэкстаў на абзацы. Дзяленне звышфразавага адзінства (ЗФА) на невялікія па аб’ёме сказы-абзацы і абзацаванне асобных сказаў у ЗФА адносіцца да сінтаксічных фігур, заснаваных на парушэнні звычайнага размяшчэння элементаў паведамлення, якія набываюць экспрэсіўнасць дзякуючы так званаму пазіцыйнаму акцэнтаванню.
    Выкарыстанне экспрэсіўна-стылістычнага прынцыпу падзелу тэкстаў на абзацы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове садзейнічае рэалізацыі розных стылістычных задач.
    1.	Падкрэслівае эмацыянальны характар паведамлення: кароткія і звышкароткія абзацы фарміруюць агулызую танальнасць выкладу, выяўляючы эмацыянальнае ўзрушэнне аўтара, настрой апавядальніка:
    Шмат хто насіў у сабе Беларусь, нібы кантрабанду, якую не маглі выявіць ніякія мытні, ніякія пагранічнікі.
    Шмат хто панёс у сабе Беларусь, як той манах кокан шоўкапраду ў посаху, каб на чужыне прыжылося наша крывіцкае слова.
    Шмат хто нёс Беларусь пад сэрцам, каб нараджаліся на далёкіх мацерыках Данчыкі, звінелі там жаўрукамі крывіцкія песні.
    Дзякуй вам усім, хто шчадзіў у сваім сэрцы ўсё крывіцкае, усё наскае, роднае. Паклон вам, што не зракліся свайго, што засталіся крывічамі, беларусамі! (Р. Барадулін).
    2.	Драбленне ЗФА на монакампанентныя абзацы дазваляе падкрэсліць, выдзеліць кожную думку і надаць разважанням аўтара філасофскае гучанне:
    Хто ж ты ёсць, чалавек?
    Як з’явіўся і для чаго існуеш?
    Ты ўпрыгожанне зямлі ці, наадварот, — яе ганьба і цвіль?
    Маленькі ў макракосмасе і вялізны ў мікракосмасе?
    Тут ты не ўмяшчаешся ні ў адну з ячэй, а там ніводная ячэя не заўважае цябе — am, нейкая пылінка.
    Ты ўвесь з супярэчнасцей і нечаканасцей.
    Ты пішаш кнігі, і ты ж паліш іх потым на кастрах.
    Ты паказваеш сябе разумным і робіш тое, шпю могуць зрабіць толькі дурні.
    Ты нараджаеш чалавека — свой працяг, і ты ж знішчаеш гэтага чалавека — нібыта хочаш, каб працягу гэтага не было.
    Дык хто ж ты ёсць, чалавек? (Я. Сіпакоў).
    Абзацавы комплекс, які афармляе аўтарскія разважанні, надае кантэксту суб’ектыўную танальнасць. Стылістыка аўтара ў такім выпадку прагназуе эстэтычны эфект, накіраваны на эмацыянальны водгук чытача і на ўзажлівае прачытанне кантэксту.
    3.	Дробнае абзацавае чляненне, якое ўзмацняе ўздзеянне мастацкай формы на ўспрыманне, рэзка выдзяляючы кожны са сказаў, можа выступаць як прыём інтымізацыі маўлення, які надае выкладанню афарыстычны характар:
    Добра закурыць пад абрывам цясніны. I гутарыць «о временах грядуіцнх...»
    Добра гайдацца, учапіўшыся за пругкае голле бука.
    Добра знайсці сцюдзёную крыніцу і прыкленчыць каля яе гаваркой вады.
    Добра ўспомніць, што ўчора ты стаяў на носе імклівага кацера і — паміж ціхім і спакойным морам — адчуваў сябе вольным, як чайка (Я. Брыль).
    Паўзы, што ўзнікаюць паміж абзацамі, падкрэсліваюць сцішанасць, засяроджанасць апавядальніка. Экспрэсіўна-семантычны падзел дае магчымасць аўтару схіліць чытача на бок сваіх поглядаў і ацэнак, якія ўзніклі ў выніку яго жыццёвых назіранняў.
    4.	Ампліфікацыя малых абзацаў — сродак, які дазваляе падкрэсліць лірычны характар кантэксту:
    Яшчэ і яшчэ ўспомніцца, загаворыць проспіымі, непрыдуманымі — і толькі шчырымі — словамі перажытае, убачанае, незабыўнае, непрыдуманае.
    Будзе і пра даўняе полымя на вуголлі ў горне маленькай вясковай кузні.
    I пра тое полымя, якому стагоддзі засцілі, якое тушылі, якому гнюсілі чужынцы.
    I пра полымя Кастусёва і Францішкава, пра полымя Купалава /Коласава.
    I пра пюе вялікае, усемагутнае — дзеля чалавечнасці, чалавецтва, Чалавека (Ф. Янкоўскі).
    5.	У маўленні персанажаў ланцужкі сказаў-абзацаў дазваляюць актуалізаваць усвядо.млены характар мысленчага працэсу: яны падкрэсліваюнь, што думкі не спантанна ўзнікаюць у свядомасці, а з’яўляюцца вынікам унутранага пошуку адказаў на пастаўленыя пытанні. Ампліфікацыя сказаў-абзацаў — сродак увядзення ў паведамленне суб’ектыўнай танальнасці, дзякуючы якой у чытача ўзнікае ўражанне рэальнасці персанажа:
    Куды ісці? Навошта ісці?
    Усё тоё, што наперадзе, калі чалавек ідзе, абавязкова застанецца ззаду.
    Дык што, тады, выходзіць, зусім не трэба нікуды ісці?
    Хто яго ведае! А раптам тое, што страціў, знойдзеш якраз наперадзе...
    Ён [Незнаёмы] зноў задумаўся пра рух, пра сэнс руху, у якім жадаў разабрацца... (Я. Сіпакоў).