Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
і інтанацыйнае афармленне простых і складаных састаўных частак, а таксама сінтаксічныя адносіны, якія выражаюцца паміж імі, аналагічныя разгледжаным вышэй тыпам складаназлучаных, складаназалежных і бяззлучнікавых складаных сказаў. У адрозненне ад іх складаныя сказы з рознымі відамі сувязі маюць толькі шматчленную структуру, якая фарміруецца з простых і складаных састаўных частак.
Такім чынам, складаныя сказы з рознымі відамі сувязі вызначаюцца двума ўзроўнямі члянення — логіка-сінтаксічным і структурным: спачатку ўстанаўліваюцца буйныя ка.мпаненты, пабудаваныя па форме складанага сказа, а затым у складзе гэтых кампанентаў вылучаюцца звычайныя прэдыкатыўныя часткі або іх кантэкстуальныя эквіваленты. У структуру складанага сказа з рознымі відамі сувязі ўваходзяць як мінімум тры прэдыкатыўныя часткі, аб’яднаныя пры дапамозе злучнікавай і бяззлучнікавай сувязі. У такіх сказах дзве прэдыкатыўныя часткі, найбольш цесна звязаныя паміж сабой па сэнсу і граматычна, утвараюць складаную састаўную частку, якая ўзаемадзейнічае з простай часткай: Лісце шумела пад нагамі, і Наташы часам здавалася, што нехта шэпча за дрэвамі (I. Шамякін). Агонь выхопліваў з цемры невялічкі кавалак, але за гэтым асветленым кругам цемра згушчалася яшчэ болын, нібы раззлаваная, чакала моманту, каб праглынуць гэтую дзёрзкую светлую пляму (I. Шамякін). Складаныя састаўныя часткі могуць узаемадзейнічаць з простымі састаўнымі часткамі і ў тым выпадку, калі ў складаным сказе з рознымі відамі сувязі больш чым тры часткі: Часам крылы ветрака круціліся, і мне здавалася, што ён махае рукамі, нібы некага кліча (Я. Брыль). He раз было: з далёкаіі далі к сваёй вярталіся зямлі яны, каго ўжо не чакалі, па кім і слёзы пралілі (А. Бачыла).
Разнавіднасці складаных сказаў з рознымі відамі сувязі
У залежнасці ад спосабу і характару сувязі прэдыкатыўных частак складаныя сказы з рознымі відамі сувязі падзяляюцца на тры групы.
П е р ш у ю групу складаюць сказы, у якіх складаныя састаўныя часткі арганізаваны па мадэлі складаназалежных або бяззлучнікавых сказаў і аб’яднаны пры дапамозе злучальных злучнікаў: Вялікага парадку ў лесе няма: сосны растуць як папала, хоць і былі некалі пасаджаны пад шнур, валяецца ламачча, там-сям параскіданы спарахнелыя лаўжы, тырчаць пні, але гэты бачны, адчувальны беспарадак усё адно лашчыць позірк, як бы ў ім стоены нейкая найвышэйшая суладнасць і прыгажосць (I. Навуменка). Напэўна б выйшаў сказ тут цэлы, калі б ад самага пачатку апавядаць вам па парадку; але Міхалу непрыемна, бо й тут пан лаяўся дарэмна, а ён стаяў, свяціў
вачамі перад людзьмі і леснікамі (Я. Колас). Аселі шэрыя сумёты, ляціць да долу мяккі снег, а я стаю на раздарожжы: у сэрца цень трывожны лёг (У. Хадыка). На дварэ дождж, дарогі раскіслі, рухацца па іх цяжка, — а ты сабе ляжыш, як быццам цябе гэта не абыходзіць (К. Чорны).
У такіх сказах складаная састаўная частка можа аб’ядноўвацца з асобнай прэдыкатыўнай часткай: Вялікая любасць да паэзіі патыхае з кожнай старонкі гэтай кнігі, а за празрыстасцю думкі адчуваеш, як многа і заложна папрацавала гпаленавігпая рука перакладчыка Язэпа Семяжона (М. Лужанін). Фурманка пайшла спакайней, і Ляўчук усеўся трохі зручней — пасунуўся, каб не навальвацца на нерухомае сцягно дэсантніка (В. Быкаў). Настаўнік — акумулятар ведаў і духоўнай культуры, і ён павінен увесь час падзараджацца, каб кожная сустрэча з вучнямі была творчая, поўная гарэння і пошукаў (У. Юрэвіч).
У д р у г у ю групу ўваходзяць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх складаныя састаўныя часткі арганізаваны па мадэлі складаназлучаных або бяззлучнікавых сказаў і аб’яднаны пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў: Хоць даўноразвіднелася і ўзыйшло сонца — на полі нікога не відаць: усе некуды разышліся (А. Стаховіч). А як раніца настане, бляскі сонца загуляюць — рос прыходзіць адцвітанне, туманы у рэчцы таюць (Я. Купала). Дзе пустка была / не ступала нага чалавека, там каласіцца шырокая ніва ці высіцца каменны гмах (У Краўчанка). Хоць снег трымаўся ятчэ на палях, хоць па начах можна было лёгка ісці па хрупасткаму падмарожанаму насту, сонца прыгравала з кожным днём усё мацней і мацней, адмакрэлі і пацямнелі лагчыны, першыя праталіны зачарнеліся на палях, прыбярэжныя лазнякі страцілі сваю зімовую празрыстасць і, здаецца, адразу пагусцелі, набраклі пяшчотнымі пералівамі фарбаў, шызых, ліловых (М. Лынькоў). У такіх сказах складаныя састаўныя часткі таксама могуць узаемадзейнічаць з простымі састаўнымі часткамі: Васіль быў шмат дужэйшы, а ляснік быў спрыцен, як чорт, так што праціўнікаў можна было лічыць роўнымі (Я. Колас).
Да трэцяй г р у п ы адносяцца складаныя сказьі з рознымі відамі сувязі, у якіх складаныя састаўныя часткі арганізаваны па мадэлі складаназлучаных або складаназалежных сказаў і аб’яднаны пры дапамозе бяззлучнікавай сувязі: Тое, што Міканор збіраўся бурыць не чыё-небудзь, а сваё гумно, не давала супакаення: усе разумелі, што вельмі хутка за гэтым і ім трэба будзе адважыцца на такую страту (I. Мележ). Іллюк углядаўся ў прадаўгаваты бялёсы твар Шведа, і ў сэрцы ўзнікала глыбокая прыязнасць да яго: чалавек гаварыў пра агульныя справы так, быццам у іх заключалася ўсё яго жыццё (Т. Хадкевіч). Нешта шамацела ў вецці, ды патрэсквалі сухія галінкі, — мабыць, з дрэва на дрэва пераскоквала вавёрка або асцярожна перамяшчсілася рысь (Я. Маўр). Had ракой, дзе каліна, сенажаць
церабілі; у сяле, дзе хлапчына, у паход затрубілі (Я. Купала). У гэтых сказах таксама складаныя састаўныя часткі могуць узаемадзейнічаць з простымі састаўнымі часткамі: Ужо пара мне дадому збірацца, — вечар позні, а час не стаіць (М. Багдановіч). Высокія хвалі білі ў бераг усё часцей і часцей: па ўсяму відаць было, шпю хутка пачнецца шторм Кулакоўскі). Цяпер зноў чуваць, як чахкае сякера: дзядзька цярэбіць на зваленым дрэве галлё... (Я. Брыль). У нас ёсць добры звычай: калі прыязджаюць госці, дык частаваць іх (М. Зарэцкі).
Некаторыя складаныя сказы з рознымі відамі сувязі адрозніваюцца аднатыпнай будовай сваіх частак, спецыфічным нарастаннем і спадам інтанацыі, што дае падставу адносіць іх да перыяду: Калі ж ты быў чысты заўсёды душою, не ведаў злачынства, ні цёмных дарог, калі ты сагнуўся пад цяжкай бядою ці ў бойцы знясілеў, ад мук занямог, — ідзі і напіся з крыніцы гаючай, да роднай зямелькі прынікні на міг, ты голас пачуеш, жывы і пявучы, і сэрцам зачэрпнеш там сіл маладых (М. Машара). Падоўгу раніца ў туманах сонца носіць, антонаўкаю грукаюць сады, ідуць са свежым збожжам паязды, а павуцінне ўслед, як быццам толькі з кросен, — так неўзаметку падступае восень (М. Лужанін). Калі ты бачыш на шляхах вазы са збожжам у мяхах, двухсотпудовым, залатым; чытаеш рапартаў радкі, што будуць жыць і жыць вякі, — скажы: хвала і слава тым, хто слова даў, калі араў, начэй нямала не даспаў, раллі тугія камякі зрабіў рукой мякчэй мукі (П. Панчанка).
Сувязь паміж прэдыкатыўнымі часткамі складанага сказа з рознымі відамі сувязі можа мець як злучальны, так і далучальны характар: Аксён ужо нават можа і распісацца, што яго вельмі цешыць, але гэта яшчэ не сведчыць аб яго пісьменнасці (Я. Колас). Had лесам, выплыўшы з туману, стаяў месяц; мяккі і ціхі, ён быў цяпер белы, што малако, і, мусіць, ад таго зрабілася зялёнае неба з дробненькімі зоркамі (I. Пташнікаў). Слых мой толькі праз момант ловіць музыку ціхага шуму лісця, ды і то мне спачатку здаецца, што гэта ўсё яшчэ шуміць у галаве (Я. Брыль).
У сучаснай беларускай мове (асабліва ў кніжных стылях) складаныя сказы з рознымі відамі сувязі надзвычай прадуктыўныя, таму што ў іх закладзены шырокія магчымасці для выкарыстання аднатыпных і рознатыповых частак і вар’іравання паміж імі розных сродкаў сінтаксічнай сувязі. Такія камунікатыўныя адзінкі ўтрымліваюць максімальную інфармацыю і не без падставы лічацца самымі аб’ёмнымі паводле структуры тыпамі складанага сказа.
ЭКСПРЭСІЎНЫ C1HTAKCIC
Для сучаснай лінгвістычнай навукі характэрна актывізацыя цікавасці да камунікатыўных аспектаў мовы, у прыватнасці да праблемы экспрэсіўнасні. Тлумачыцца гэта павышанай увагай да моўнай асобы, а менавіта, да апісання мовы як сродку ўздзеяння на паводзіны і ўнутраную духоўную дзейнасць чалавека.
У лінгвістычнай літаратуры экспрэсіўнасць вызначаецца як выразна-маляўнічыя якасці маўлення, якія адрозніваюць яго ад звычайнага (ці стылістычна нейтральнага), надаючы вобразнасць і эмацыянальную афарбаванасць. Экспрэсіўнасць уласціва адзінкам усіх моўных узроўняў: фанетычнага, лексічнага, граматычнага. Важнае месца сярод граматычных сродкаў адводзіцца сінтаксічным. Паняцце сінтаксічнай экспрэсіўн а с ц і ў найбольш шырокім плане вызначаецца як здольнасвь сінтаксічных структур мець эмацыянальную накіраванасць ці служыць сродкам лагічнага ўзмацнення выяўленчасці, выразнасці, вобразнасці.
Поўнага пераліку экспрэсіўных сінтаксічных адзінак няма, паколькі кожная канструкцыя, умела і арыгінальна выкарыстаная, можа быць сродкам мастацкай вобразнасці, выразнасці. Аднак адзінкі экспрэсіўнага сінтаксісу выразна падзяляюцца на два тыпы: інгерэнтныя (уіх экспрэсіўна-выяўленчыя якасці закладзены першапачаткова, вызначаюцца самой сінтаксічнай структурай) і адгерэнтныя (стылістычна нейтральныя канструкцыі, якія набываюць экспрэсію дзякуючы ўдаламу ўжыванню і стылістычны профіль якіх зразумелы толькі ў кантэксце).
Да інгерэнтных сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу адносяцца с т ы л і с т ы ч н ы я (сінтаксічныя)фігуры (ад лац. figura — абрыс, знешні выгляд) — спосабы сінтаксічнай арганізацыі маўлення, якія ўжываюцца найперш у межах фразы і рэалізуюць экспрэсіўныя якасці выказвання. Стылістычныя фігуры ўтвараюцца шляхам пэўнай сінтаксічнай пабудовы словазлучэння, сказа ці групы сказаў у тэксце. Галоўная роля ў фігурах належыць сінтаксічнай форме, хоць характар стылістычнага эфекту ў значнай меры залежыць ад лексічнага (семантычнага) напаўнення.
Паводле структуры вылучаюць фігуры павелічэння аб’ёму выказвання, фігуры памяншэння аб’ё.му выказвання і фігуры размяшчэння і перастаноўкі.
Да сінтаксічных фігур павелічэння аб’ёму выказвання адносяцца канструкцыі, пабудаваныя ў той ці іншай ступені на аснове паўтору разнастайных сінтаксічных адзінак маўлення: а н а ф а р а (лексічны паўтор на пачатку выказванняў): Тр э б a д о м а б ы в а ц ь часцей, m р э б а д о м а б ы в а ц ь не госцем, каб душою не ачарствець, каб не страціць святое штосьці (Р. Барадулін); э п і ф а р а (аднолькавыя словы ці выразы ў канцы выказванняў): Трава зелянее, а л е я н а ч о р н а я. Вада свіціцца аж да дна, а л е я н а ч о р н а я. Неба блакітнае, але і я н о ч о р н а е (Я. Сіпакоў); с і м п л а к а (аднолькавыя словы ці выразы ў сярэдзіне выказванняў): Вось і сеем padыяцыйнае насенне ў радыяцыйную зямлю. Iзаворваем радыяцыйнымі плугамі. I лашчым, і спялім радыяцыйнымі рукамі (Я. Сіпакоў); п ал і п тот (ужыванне ў мікракантэксце аднаго і таго ж слова ў розных граматычных формах): Е л к а ў ельніку жыла, е л к а ў ельніку расла. Елку везлі нам на свята: мы чакалі ля акна, а прывезлі е л к у ў хату — стала е л а ч к а й яна (С. Сокалаў-Воюш); с т ы к (фігура, у якой наступны сказ пачынаецца з таго ж слова, спалучэння слоў, якім заканчваецца папярэдні сказ): I назаўтра яе алені н е пр ы й шл і. He п рыіі шл і яны і праз дзень (I. Пташнікаў); сінтаксічны паралелізм (фігура, у якой кожная наступная сінтаксічная адзінка будуецца па тыпу папярэдняй): Чалавек, які не паважае і не любіць свой народ, не зможа паважаць і любіць іншы. Чалавеку, які не зразумее сябе ў цяжкім мінулым, нялёгка будзе і ў светлай будучыні (Я. Сіпакоў); х і я з м (складаны від сінтаксічнага паралелізму, пры якім элементы другой з паралельных канструкцый размяшчаюцца ў адваротным парадку): Мы пакутуем не столькі ad с а р д э ч н а й недастатковасці, колькі ад недастатковай сардэчнасці (Ю. Шанін); градацыя (такое размяшчэнне частак выказвання, пры якім наступная частка мае большае сэнсавае і эмацыянальна-экспрэсіўнае значэнне): Як радасна, мой дружа, разумець, што мой народ н е пагражаў нікому, н е н a п a d а ў, н е г н а ў нікога з дому і ў dou чужы н е н ё с ніколі с м е р ц і... (Я. Співакоў) і інш.