• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 240с.
    Мінск 2009
    77.91 МБ
    Змешанае падпарадкаванне — такі спосаб сувязі даданых сказаў з галоўным і паміж сабой, пры якім частка даданых уключаецца ў структуру складаназалежнага сказа ўскладненай будовы паводле спосабу сузалежнага падпарадкавання, частка — паводле спосабу паслядоўнага падпарадкавання; адзін або некалькі даданых сказаў з’яўляюцца структурнымі элементамі і сузалежнага, і паслядоўнага падпарадкавання, напр.: Сумна, калі нехта адчувае сябе ізгоем, калі людзі імкнуцца адмежавацца ад некага нешчаслівага, ад таго, хто памыліўся... (С. Явар). Азярко казала, што лозы / алешнік пасеяны
    Дзедам дзеля таго, каб не даць волі вадзе, каб умацаваць бераг / гэтым самым трымаць на прывязі ваду (Я. Колас).
    У складаназалежных сказах ускладненай будовы са змешаным падпарадкаваннем вылучаюцца не менш за дзве ступені падпарадкавання даданых сказаў, прычым даданыя сказы, якія залежаць непасрэдна ад галоўнага сказа, размяшчаюцца на I ступені, даданыя сказы, залежныя ад даданага (даданых) I ступені, размяшчаюцца на II ступені і г. д. Колькасць ступеней і колькаснь даданых сказаў у канструкцыях са змешаным падпарадкаваннем не супадаюць.
    Калі ў структуры складаназалежнага сказа ўскладненай будовы тры даданыя сказы, яны размяшчаюцца на дзвюх ступенях падпарадкавання і звязваюцца з галоўным і паміж сабой у выніку спалучэння паслядоўнага і сузалежнага аднароднага падпарадкавання: Лявону здалося, што цяпер яны засталіся адны ў гэтым бязлюдным свеце і няма той сілы, якая можа іх зараз патрывожыць (У. Гніламёдаў). Працавітыя пчолкі, усялякія мушкі гулі так, што здавалася, нібы ліпа — гэта нейкі дзіўны музыкальны інструмент і тут адбываецца ігрышча (Я. Колас); паслядоўнага і сузалежнага неаднароднага падпарадкавання: Пад вечар, як сонейка схілілася блізка да захаду, Хмарка зайшла ў такі край, які непадобен быў да тых краёў, адкуль яна выбралася ў дарогу (Я. Колас). Адам ведаў, што гарадскія госці, якія прыязджаюць у вёску на колькі дзён, часцей за ўсё сумуюць тут, нудзяцца і не ведаюць, чым заняцца (Я. Сіпакоў).
    Пры гэтым даданыя сказы размяркоўваюцца па ступенях падпарадкавання двума сгюсабамі:
    1)	на I ступені знаходзяцца два даданыя сказы, на II ступені — адзін даданы сказ;
    2)	на I ступені знаходзіцца адзін даданы сказ, на II ступені — два даданыя сказы.
    У межах двухступеннага падпарадкавання пашырэнне канструкцыі можа адбывацца праз павелічэнне колькасці даданых сказаў на I ступені; праз павелічэнне колькасці даданых сказаў на II ступені; праз павелічэнне колькасці даданых сказаў на I і II ступенях адначасова. Наяўнасць чатырох і больш даданых сказаў робіць магчымым спалучэнне паслядоўнага і сузалежнага разнароднага падпарадкавання.
    Павелічэнне колькасці даданых сказаў (аднародных, неаднародных, разнародных) на I ступені назіраецца ў наступных прыкладах: Каму не да душы, як зелена, палахліва яшчэ пахне маладая трава і маладое лісцё; як, нізка прыціскаючыся да самай зямлі, цяжка ходзіць вясною густы пах свежай раллі; як кучарава віецца пах дымку ля агню — у лесе ці ў полі; як шаргатліва пахнуць цёплыя яшчэ стружкі; як суха і смаляна б’е ў нос пах толькі што расшчэпленага карча, над якім так давялося папрацаваць... (Я. Сіпакоў). Маленькая Нінка, Тамарына дачка, якую яны забралі з сабою, убачыўшы, што дзядзька, які
    ехаў з імі і ў цягніку ўсё гуляў з ёю, застаецца з імі начаваць, узняла такі гвалт, што яе давялося супакойваць усім разам (Я. Сіпакоў). Напрадвесні, калі ў лесе яшчэ ляжаў тоўсты пласт снегу, а рэчка была пад лёдам, кідалі алешыны свае цёмныя зерняткі на лёд, каб вясною вада разам з лёдам панесла іх і пасеяла на сваіх берагах на краі лесу, дзе было многа прастору (Я. Колас).
    Павелічэнне колькасці даданых сказаў (аднародных, неаднародных, разнародных) на II ступені ілюструюць наступныя прыклады: Праўда, ён з самага пачатку разумеў, што гнаць гэтулькі жывёлы — каля васьмісот галоў! — па абрабаванаму, разбуранаму, галоднаму, толькі што вызваленаму краю, дзе яшчэ шныраюць розныя банды, дзе па дарогах бадзяюцца паліцаі і іншыя прыслужнікі гітлераўцаў, дзе ў лясах хаваюцца астаткі нямецкіх армій, дзе табуняцца і гайнямі шастаюць асмялелыя і ачмурэлыя ад чалавечыны ваўкі, — зусім не лёгкая прагулка, а цяжкая / нават небяспечная праца (Я. Сіпакоў). Вядома, што, каб засвяціцца чыстым бляскам, золата павінна перагарэць у агні, які выпрабоўвае і мучыць, і ачысціцца ў ім, як ачышчаецца чалавечае сэрца ў гарэнні (В. Альшэўскі). / бывае такі момант, калі сілы чыннікаў розных уплываў стыкаюцца, як у полі крыжавыя дарогі, перасякаюцца ў якім-небудзь месцы, каб падпарадкаваць сабе гэтую з’яву ці гэтую рэч, каб панесці яе па сваёіі пуціне (Я. Колас).
    Павелічэнне колькасці даданых сказаў на I і II ступенях адначасова назіраецца ў наступных прыкладах: Пры дапамозе мовы можна даказаць, што народы, якія насяляюць спіарую Еўропу, блізкая радня, няма сярод іх вышэйшых, якія верхаводзілі, і ніжэйшых, што падпарадкоўваліся (I. Навуменка). [Антон Пракопавіч]: / мне было дзіўна, што за сінімі лясамі не канчаецца свет, што недзе там стаяць другія вёскі, пад хатамі жоўкнуць бярозы, падае лісце на стрэхі і што недзе там, як і тут пры дарозе, жанчыны ў доўгіх спадніцах капаюць бульбу і гэтаксама стаяць, абапёршыся на капачы, каб адышла спіна (В. Адамчык). |У. Фолкнер]: Пачынаючы з «Сарторыса», я выявіў, (ііто мая ўласная малюсенькая паштовая марка роднай зямлі вартая таго, каб пісаць пра яе, што майго жыцця не хопіць, каб вычарпаць гэтую тэму, і што, надаючы сапраўднаму высокі пераносны сэнс, я атрымліваю поўную свабоду развіваць магчьшасці майго таленту, якім бы ён ні быў (А. Вішнеўскі).
    У складаназалежных сказах ускладненай будовы са змешаным падпарадкаваннем можа быць тры і больш ступеней падпарадкавання: Ксіб нікога не пабудзіць, ён паціху ўздоўж сцяны пасунуўся да стала, на якім у цьмяным святле лямпы-газніцы яшчэ здалёк убачыў ружовы сшытак, у які гаспадар запісваў, калі і якая авечка акацілася, а таксама неіікія лічбы, у якіх Андрэйка нічога не разумеў (В. Праўдзін). Алесь глядзеў на іх і адчуваў, што любіць іх, што няма для яго цяпер на зямлі даражэйшых твараў, чым грубавата-суровы твар Паўлюка, чым мяккае і пяшчотнае аблічча Андрэя, чым твар Кандра-
    та, на якім цяпер блукала хітраватая ўсмешка, быццам ён успамінаў нейіта вясёлае (У. Караткевіч).
    Сузалежнасць даданых сказаў можа назірацца на кожнай ступені, на некаторых ступенях або толькі на адной ступені падпарадкавання.
    Сузалежнасць на кожнай ступені назіраецца ў прыкладзе: Калі я думаю, хто я, нашто, адкуль мы прыйшлі, куды мы ідзём, што такое наш свет, ці не атам ён нейкага арганізма, якому зараз дрэнна і які таксама частка чагосьці большага, і што ёсць там, за апошняй мяжой, пра якую мы не ведаем, — я адчуваю патрэбу ў кімсьці большым, хто растлумачыў бы, і веру ў тое, што ён ёсць (У Караткевіч). У гэтым складаназалежным сказе ўскладненай будовы даданыя сказы размешчаны на трох ступенях такім чынам: на I ступені — тры сузалежныя неаднародныя даданыя сказы; на II ступені — шэсць сузалежных аднародных даданых сказаў; на III ступені — тры сузалежныя разнародныя даданыя сказы.
    На дзвюх з трох наяўных ступеней падпарадкавання сузалежнасць рэалізуецца ў сказе: Калі бачыш на водмелі напаўзанесенае пяском мокрае бервяно — адразу становіцца зразумела, адкуль узяў народ паданне аб волатах, што спяць, засыпаныя жвірам і заплеценыя травой, спяць, пакуль не прыйдзе час вялікай бяды і пакуль іх не пакліча народ (У Караткевіч).
    Сузалежнасць можа быць рэалізавана толькі на адной ступені падпарадкавання: Бачыў, нібы ўсё яшчэ быў там, як у чырванаватым прыцемку хаты, на саламяным сенніку, пасланым на падлозе, спакойна і сонна пасапваюць насамі нашы хлапчукі, як соладка і амаль нячутна спіць Вера, як вецер ледзь-ледзь адхінае краёк чырвонага старога Верчынага плашча, якім маці завесіла акно, каб сонца не разбудзіла нас рана, і як тады густы і чырвоны паўзмрок крыху святлее (Я. Сіпакоў).
    Такім чынам, сінтэз структурных схем паслядоўнага і сузалежнага падпарадкавання ў межах адной сінтаксічнай канструкцыі стварае структурныя перадумовы для пабудовы складаназалежных сказаў ускладненай будовы з вялікай колькасцю даданых.
    Бяззлучнікавыя складаныя сказы
    Лгульная характарыстыка
    Складаныя сказы, у якіх прэдыкатыўныя часткі аб’яднаны без дапамогі злучнікаў і злучальных слоў, лічацца бяззлучнікавымі.
    Нягледзячы на адсутнасць злучнікаў і злучальных слоў, якія служаць граматычным сродкам сувязі састаўных частак, бяззлучнікавыя складаныя сказы заўсёды вызначаюцца цэласнасцю сваёй структуры і выступаюць як адна камунікатыўная адзінка. Сінтаксічная цэласнасць бяззлучнікавых складаных сказаў абумоўлена ўзаемазвязанасцю значэння і будовы іх састаўных частак і выража-
    ецца адпаведнымі структурнымі і інтанацыйнымі сродкамі — парадкам слоў, трывальна-часавымі суадносінамі выказнікаў, лексічнай пераемнасцю і г. д. Асабліва вялікая роля ў аб’яднанні прэдыкатыўных частак бяззлучнікавага складанага сказа належыць інтанацыі і паўзам. Аднак інтанацыйныя сродкі не так дакладна, як злучнікі і злучальныя словы, выражаюць семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі. Знаходзячыся ў структуры бяззлучнікавага складанага сказа, састаўныя часткі ўступаюць у пэўныя семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж сабой. Многія з відаў гэтых адносін сінанімічныя адпаведным відам адносін, якія выражаюцца паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназлучаных або складаназалежных сказаў, напр.: Кожную ноч салавейка спяваў, зоры свяцілі ў вочы (В. Таўлай) і Кожную ноч салавейка Спяваў і зоры свяцілі ў вочы — спалучальныя адносіны адначасовасці; Мы ведалі — упэўненасць і ўпартасць для барацьбы патрэбны на зямлі (П. Прыходзька) і Мы ведалі, што ўпэўненасць і ўпартасць для барацьбы патрэбны на зямлі — аб’ектныя адносіны. Разам з тым сустракаюцца бяззлучнікавыя складаныя сказы, адначасова сінанімічныя і складаназлучаным, і складаназалежным сказам: Вясна прыйдзе, снег растане (Я. Колас) і Вясна прыйдзе і снег растане, Калі вясна прыйдзе, то снег растане. Акрамя таго, сустракаюцца сказы, у якіх выражаныя паміж прэдыкатыўнымі часткамі адносіны не маюць сінанімічных эквівалентаў сярод складаных сказаў са злучнікамі: Чуць-чуць дрогне і пральецца чырвань на ўсходзе — гэта неба ўсміхнецца людзям і прыродзе (Я. Колас). Менавіта гэтыя асаблівасці не дазваляюць разглядаць бяззлучнікавыя складаныя сказы як разнавіднасці складаназлучаных і складаназалежных сказаў.