• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 240с.
    Мінск 2009
    77.91 МБ
    Постпазіцыйнае размяшчэнне даданых сказаў стварае найбольш аптымальныя ўмовы для павелічэння ланцужка паслядоўна падпарадкаваных даданых. Прэабо інтэрпазіцыйнае становішча аднаго з даданых сказаў абмяжоўвае магчымасці пашырэння канструкцыі.
    Да непрадуктыўных адносяцца дзве базавыя структурныя схемы паслядоўнага падпарадкавання: з інтэрпазіцыяй даданага I ступені адносна галоўнага сказа і інтэрпазіцыяй даданага II ступені адносна даданага 1 ступені; з прэпазіцыяй даданага I ступені адносна галоўнага сказа і інтэрпазіцыяй даданага II ступені адносна даданага I ступені. Астатнія структурныя схемы з’яўляюцца прадуктыўнымі, гэта значыць, часта выкарыстоўваюцца для ўтварэння сказаў.
    Структура складаназалежных сказаў ускладненай будовы з сузалежным падпарадкаваннем
    Сутнасць сузалежнага падпарадкавання заключаецца ў тым, што ад галоўнага сказа залежыць кожны з даданых сказаў, як гэта графічна паказана на мал. 2.
    Схему на мал. 2 ілюструюць прыклады: Чамусьці падсвядомая думка падказвала, што другі зараз клопат у нашага славутага земляка, што / не настроены ён цяпер на патрэбную мне гутарку (А. Бароўскі). Андрэйка ў гэты момант, напэўна, упершыню за сваё нядоўгае жыццё, падзякаваў Богу, што нарадзіўся глуханямым, бо менавіта няздольнасць гаварыць і выратавала яму жыццё (В. Праўдзін). Стары лес, што стаяў за рэчкаю, пазіраў важна і лагодна, бы гаспадар на багацце сваіх ніў (Я. Колас).
    У сучасным мовазнаўстве першы з прыведзеных сказаў адносіцца да складаназалежных сказаў ускладненай будовы з сузалежным аднародным падпарадкаваннем, а другі і трэці — да складаназалёжных сказаў ускладненай будовы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем.
    У канструкцыях з трыма і больш даданымі сказамі можа сустракацца спалучэнне сузалежнага аднароднага і сузалежнага неадна-
    Мал. 2. Сувязь галоўнага і даданых сказаў у складаназалежным сказе ўскладненай будовы з сузалежным падпарадкаваннем: СЗСУ — складаназалежны сказ ускладненай будовы; ГС — галоўны сказ; ДСр ДС2 — даданыя сказы; стрэлкі накіраваны да падпарадкаваных элементаў
    роднага падпарадкавання, як у прыкладзе: Кульбы былі перакананы, што пасля гэтага Ганс да іх болей не пакажацца, і толькі крыху баяліся, каб ён, раззлаваўшыся, не падняў выпадкам якога гвалту і каб ім за гэта не папала ад гестапаўцаў (Я. Сіпакоў). Дадзены прыклад з’яўляецца ілюстрацыяй сузалежнага разнароднага падпарадкавання.
    Складаназалежныя сказы ўскладненай будовы з сузалежным аднародным падпарадкаваннем
    Сузалежнае аднароднае падпарадкаванне канстатуецца ў складаназалежным сказе ўскладненай будовы тады, калі выконваюцца наступныя патрабаванні: 1) кожны з даданых сказаў падпарадкоўваецца аднаму і таму ж апорнаму элементу ў галоўным ‘сказе; 2) сінтаксічныя функцыі даданых сказаў тоесныя.
    Паводле ўжывання тых ці іншых падпарадкавальных сродкаў сувязі, аднародныя даданыя сказы падзяляюцца на сказы з аднолькавымі злучнікамі (злучальнымі словамі) і сказы з рознымі злучнікамі (злучальнымі словамі): Часлава Карлаўна нямоцна зажмурылася, мусіць, радасна прыслухоўваючыся, як па твары чутна плыў і плыў вецер, як лёгка трапяталася над брывом, над вокам празрыстая пасма валасоў (В. Адамчык). Пайшлі ланцужком, адно за адным, стараючыся трымацца сярэдзіны вуліцы, дзе было не так горача, дзе, закрыўшы твар рукавіцай, усё ж можна было дыхаць (А. Шашкоў). Яна не ведала, куды ён паплыў, што ён мае на ўвазе (Я. Маўр). Невядома, чаму людзі выбралі сабе тут дарогу, хто першы праехаў, пралажыў тут след і павёў за сабою другіх?(Я. Колас).
    Калі ў першым і другім даданых сказах патрабуюцца аднолькавыя падпарадкавальныя сродкі сувязі, злучнік (злучальнае слова) можа ўжывацца пры першым даданым сказе і быць апушчаным пры другім, напр.: Айцец Кірыл адмовіўся застацца выпіць чаю на дарогу, бо дзень кароткі, дарога паганая (Я. Колас).
    Аднародныя даданыя сказы звязаны паміж сабой злучальнай сувяззю. Злучальная сувязь можа быць злучнікавай і бяззлучнікавай. Калі сувязь злучнікавая, паміж даданымі сказамі ўжываюцца спалучальныя (/, ды і інш.), супраціўныя (але, а, аднак і інш.) або размеркавальныя (ф, або і інш.) злучнікі, напр.: Граніца ішла каля самых платоў, дзе канчаліся агароды і дзе цягнуўся высокі вал голага пяску (Я. Колас). Лабановіч пачуў, што галава яго закружылася, як бы ад хмелю, а ў крыві і па ўсім целе нібы прабеглі іскры (Я. Колас). Закон лічыцца адобраным Саветам Рэспублікі, калі за яго прагаласавала большасць ад поўнага складу Савета Рэспублікі або калі на працягу дваццаці дзён, а пры абвяшчэнні законапраекта тэрміновым — дзе-
    сяці дзён з дня ўнясення ён не быў разгледжаны Саветам Рэспублікі (Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь).
    Калі ў складаназалежным сказе ўскладненай будовы з сузалежным аднародным падпарадкаваннем тры і больш даданыя сказы, яны могуць аб’ядноўвацца як бяззлучнікавай, так і злучнікавай сувяззю: Ларыса і расказала ёй, што ў іхнім доме жыве Ванева цешча, што ў яе ўдзень гуляюць унукі — дзяўчынка і хлопчык — і што падвечар, пасля працы, Ваня з жонкаю прыходзяць іх забіраць (Я. Сіпакоў).
    Істотная структурная характарыстыка аднародных даданых сказаў — іх сумежнасць. Дзякуючы сумежнасці, аднародныя даданыя сказы займаюць аднолькавую пазіцыю адносна галоўнага сказа.
    Вылучаюцца тры базавыя структурныя схемы сказаў з сузалежным аднародным падпарадкаваннем:
    1)	аднародныя даданыя сказы — у постпазіцыі адносна галоўнага сказа;
    2)	аднародныя даданыя сказы — у інтэрпазіцыі адносна галоўнага сказа;
    3)	аднародныя даданыя сказы — у прэпазіцыі адносна галоўнага сказа.
    Усе гэтыя схемы з’яўляюцца прадуктыўнымі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
    Аднародныя даданыя сказы — у постпазіцыі адносна галоўнага сказа: Зямля шанавала тых, хто шукае, хто служыць ёй (I. Навуменка). Дзякуй, памяць, што свечка заііграла Боскай музыкай, Боскім святлом, што мы душы з нябёсаў спаткалі за накрытым табою сталом (У. Барысенка).
    Постпазіцыйнае размяшчэнне аднародных даданых сказаў адносна галоўнага сказа стварае спрыяльныя ўмовы для пашырэння канструкцыі: 3 якой зайздрасцю і непакоем пазіралі Валодзькавы вочы, як каля хлява запрагаў старэйшы брат рудога Гуза, пагрозна пакрыкваючы, як дзед укладваў касу, як маці прывязвала торбу з харчамі і абгортвала ўкінутай у воз травою дубовую біклажку з вадой (I. Мележ). Толькі наблізіўшыся, ён убачыў, як моцна яны цяпер адрозніваюцца ад яго, які высахла-белы стары Даніла, якая ссутуленая, прыгнутая цяжарам зямлі, спіна ў Міхала, якія нязграбныя рухі ў сыноў, быццам спуджаных святочнай вопраткай і дзівоснымі абставінамі (У. Караткевіч).
    Колькасць аднародных даданых сказаў, размешчаных у постпазіцыі да галоўнага, можа быць значна большай: Сарока колькі хоча балбоча, што цукар салёны, што колер малака чырвоны, што ў моры заўсёды суха, што вол лягчэйшы за муху, што мурашкі варон перарастаюць, што гадзюкі хвастом кусаюць, тто ракі водзяцца ў балоце, што ў каваля агонь у роце, што лётаюць найлепш каровы, што най-
    званчэй спяваюць совы, што дзюбы — буславы галовы, што лёд гарачы, што рыба пасвіцца на дачы, што травы драцяныя, што раніца — часы начныя (Я. Бжэхва). У гэтым складаназалежным сказе ўскладненай будовы шаснаццаць простых сказаў (адзін галоўны і пятнаццаць даданых). Разам з ты'м, вялікая колькасць даданых сказаў не перашкаджае адназначнасці ўспрымання дадзенай канструкцыі.
    Аднародныя даданыя сказы — у інтэрпазіцыі адносна галоўнага сказа: Бедная стракозка, праз меру даверыўшыся альховаму кусту, што стаяў над возерам і на якім правяла яна некалькі начэй, зусім акалела ад холаду (Я. Колас). Святаславічы, убачыўшы, што палачане патапталі сцягі Мсціслававы і што яны ўзялі ў палон самога Мсціслава, вельмі ўзрадаваліся (М. Ермаловіч).
    Інтэрпазіцыйнае размяшчэнне аднародных даданых сказаў падзяляе галоўны сказ на дзве часткі. Павелічэнне колькасці даданых сказаў у інтэрпазіцыі вядзе да павелічэння разрыву паміж гэтымі часткамі, што адмоўна ўплывае на даступнасць успрымання складаназалежнага сказа ўскладненай будовы. Аднак дакладную мяжу, пасля якой канструкцыя становіцца надзвычай цяжкай ці недаступнай для ўспрымання, вызначыць немагчы.ма. Так, у наступным прыкладзе — чатыры аднародныя даданыя сказы ў інтэрпазіцыі да галоўнага, але гэта не абцяжарвае канструкцыю дзякуючы асобай рытмічнай арганізацыі: У Хатыні, дзе камні пасівелі ад гора, зрубы хапі дамавінамі брацкімі сталі, дзе смерч вогненны выпіў ваду з усіх студняў, дзе з буслянак буслы адляцелі ў апошні, беззваротны свой вырай, — тры бярозы шумяць пад вятрамі, дажджамі... (М. Танк).
    У мовазнаўчай літаратуры такія сінтаксічныя адзінкі называюцца п е р ы я д а м.
    Аднародныя даданыя сказы — у прэпазіцыі адносна галоўнага сказа: Што белыя маюць вялікую сілу, што яны ўладаюць і «громам», і агнём, і вадой, — гэта ўсім вядома (Я. Маўр). Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго (У Караткевіч).
    Сярод складаназалежных сказаў ускладненай будовы з прэпазітыўнымі аднароднымі даданымі сказамі нямала перыядаў, і гэта сведчыць пра патэнцыял дадзенай структурнай схемы — яе магчымасць пашырацца шляхам далучэння вялікай колькасці даданых сказаў. У ніжэйпрыведзеным прыкладзе — восем аднародных даданых сказаў:
    Калі ж асеннія навіны
    Змянялі сад, калі з бяроз Рваў лісце вецер, а мароз, Наліўшы ягады рабіны, Траву губіў, і мы нагой Ўзрывалі прэлых лісцяў слой;
    Калі патроху чырванелі Чаромха, ліпа, стройны клён, А гнёзды змрочныя варон Між голага галля чарнелі, I грозны вечара пажар Пылаў між бура-шызых хмар; Калі асенні вецер дзіка Стагнаў і глуха па начах Грымеў у наш жалезны дах, — Тады да лета Вераніка Ад нас знікала ў інстытут I не будзіла згадак тут.
    М. Багдановіч
    Такім чынам, калі аднародныя даданыя сказы размяшчаюцца перад галоўным сказам ці пасля яго, колькасць даданых сказаў структурна неабмежаваная. Інтэрпазіцыйнае размяшчэнне даданых сказаў з’яўляецца аб’ектыўным абмежавальнікам колькасці даданых.
    Складаназалежныя сказы ўскладненай будовы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем
    Падпарадкаванне даданых сказаў галоўнаму ў складаназалежных сказах ускладненай будовы вызначаецца як сузалежнае неаднароднае ў кожным з пералічаных ніжэй выпадкаў: