Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
У складаназалежных сказах з умоўнымі адносінамі даданая частка змяшчае ўказанне на рэальную або магчымую ці пажаданую ўмову, пры якой адбываецца ці можа адбыцца тое, пра што паведамляецца ў галоўнай частцы. У выражэнні такой умовы вялікая роля належыць граматычным формам ладу дзеясловаў, якія выконваюць функцыю выказнікаў прэдыкатыўных частак: Калі спраўдзяць золкавыя прыкметы, то ўдзень павінна быць сонца (А. Кулакоўскі). На-
што сумаваць, калі б’е ў сто гарачых струменяў жыццё (П. Панчанка). Калі хочаш хлеб мець, то трэба зямліцу глядзець (Прыказка). Умоўныя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназалежнага сказа звычайна суправаджаюцца рознымі дадатковымі адценнямі (часу, прычыны).
Для сувязі даданай часткі ўмовы і галоўнай часткі ў складаназалежным сказе ўжываюцца злучнікі калі, як, каб, раз і інш.
Злучнікі калі (стылістычна нейтральны), як (размоўны) аб’ядноўваюць прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа, паміж якімі выражаюцца ўмоўныя адносіны з часавым адценнем: Шмат спарней працаваць калектывам, калі ёсць малатарні такія... (П. Глебка). Прыказка справядлівая для ўсіх часоў і народаў і нават для іншых планет, калі там ёсць каменне і ручаіны (Р. Шкраба). На поўныя грудзі ўздыхнулі ўсе людзі, як даведаліся аб вялікай перамозе (П. Галавач). Варта было ўбачыць якую-небудзь забытую рэч, як зноў усё ажывала ў памяці (У. Шахавец).
Умоўныя адносіны ўскладняюцца дадатковым адценнем мэты, калі прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа аб’ядноўваюцца злучнікам каб'. Я прыйшоў бы ў самы час, каб не затрымаўся ў dapose (В. Каваль). Мы расклалі б вогнішча, каб былі запалкі (Я. Маўр). Ды каб ні ўзняцці, ні падзенні, не зналі б слодычу жыцця (Я. Колас). Хлопцы ўжо даўно вярнуліся б дадому, каб не заблудзіліся (Я. Маўр).
Злучнік раз (размоўны) аб’ядноўвае прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа, паміж якімі выражаюцца ўмоўныя адносіны, ускладненыя дадатковым адценнем прычыны: Пааду, раз трэба каму-небудзь ісці (М. Зарэцкі). Няхай стараецца, раз хоча чаго дасягнуць (К. Чорны). Ты з ім не зграешся ніколі, раз ты прымушан да няволі (Я. Колас).
Злучнікі калі, як, каб, раз могуць суадносіцца з указальнымі словамі то, дык галоўнай часткі складаназалежнага сказа, утвараючы з імі парныя злучнікі калі — то, калі — дык, як — пю, як — дык, каб — то, каб — дык., раз — то, раз — дык. Умоўныя адносіны, якія афармляюцца пры дапамозе гэтых злучнікаў, заўсёды ўскладняюцца выніковым адценнем' Калі Жарнавік апускаў пальцы на ніжнія лады, то гукі ад струн гітары іскрыліся залатым россыпам (П. Пестрак). Калі будаўнікі змяняюць аблічча зямлі, дык цырульнікі змяняюць аблічча людзей (М. Паслядовіч). Як воўка баяцца, то ў лес не хадзіць (К. Крапіва). Як ляжа спаць, дык забудзецца ўспіаць (Прыказка). Каб ён хацеў, то ўжо даўно прыйшоў бы (У Шыцік). А каб справіцца з няпраўдйй, з крыўдаю, дык націснуць трэба людзям дружнай грамадою... (Я. Колас). Раз пачаў гэту справу, то і закончыйь трэба (У. Шахавец). Раз абяцалі, дык павінны выканаць (Б. Мікуліч).
У складаназалежных сказах даданая частка ўмовы можа размяшчацца пасля галоўнай часткі: He вясной, а летам дрэвы сох-
нуць, калі чымсьці скрыўджаны былі (А. Пысін). Праца становіцца вялікім выхавацелем, калі яна арганічна ўваходзіць у духоўнае жыццё дзіцяці (В. Вітка); перад галоўнай часткай: Каб на хмель не мароз, ён бы тын перарос (Прыказка). Калі па лесе праходзілі лагодныя павевы ветру, то галінкі і лісце на дрэвах лёгенька пакалыхваліся (Я. Колас).
Складаназалежныя сказы з даданымі ўступальнымі часткамі
Даданай уступальнай з’яўляецца прэдыкатыўная частка складаназалежнага сказа, якая служыць для выражэння ўступальных адносін з галоўнай часткай.
У складаназалежных сказах з уступальнымі адносінамі даданая частка паведамляе пра з’явы і падзеі, якія адбываюцца насуперак таму, аб чым гаворыцца ў галоўнай частцы: Хоць ад ракі цягнула свежасцю, вогнішчаў не раскладалі (К. Чорны). Хай бывае цяжка часам, не здаюцца нашы сэрцы (П. Броўка). Зоська ўжо разы тры азірнулася, хаця ні ззаду і нідзе паблізу не было нікога (В. Быкаў).
Для сувязі даданай уступальнай і галоўнай частак складаназалежнага сказа ўжываюцца злучнікі хоць (хацяў хай (няхай), дарма што, нягледзячы на тое што і інш.
Часцей за ўсё ўступальныя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназалежнага сказа афармляюцца з дапамогай стылістычна нейтральнага злучніка хоць (хацяў. Хоць вецер ужо заціх, дрэвы яшчэ шумелі (А. Стаховіч). У майстэрні цёпла, хаця на вуліцы стаіць зіма (Э. Самуйлёнак). Саміх баброў, праўда, цяжка падпільнаваць, хоць ты ад рання да позняга вечара цікуй за імі (Т. Хадкевіч). Ступаць па беламошніку было мякка, бы па дыване ў пакоі, хаця па дыеане салдат не хадзіў (В. Бвікаў).
Злучнік няхай (хай) ускладняе ўступальныя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназалежнага сказа дадатковым мадальным адценнем дапушчэння: Няхай сабе работа была нялёгкая, бадзёрасць не пакідала моладзь (П. Броўка). Вецер не спужае, хай дзьме сабе колькі хоча (М. Чарот). Няхай яны бьыі немаладыя, крыху прыгнутыя гадамі, сядзець без справы яны не прывыклі (Ф. Янкоўскі). Няхай навальніца шалее над светам, — гатовы спаткаць мы разгон увесь бур (іМ. Машара).
Калі прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа аб’ядноўваюцца размоўным злучнікам дарма што, то характар уступальных адносін аслабляецца: Чалавек шпарка завіхаўся на сваім двары, дарма што ён быў ужо немаладога веку (М. Зарэцкі). Дарма што ў хаце было цёпла, дзед сядзеў у кажуху (3. Бядуля).
Больш поўна і выразна ўступальныя адносіны выяўляюцца паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназалежнага сказа, якія аб’ядноўваюцца пры дапамозе злучніка нягледзячы на тое што, тыповага для кніжнай мовы: Нягледзячы на тое, што хлопцы пасварыліся, яны не перасталі сябраваць (Б. Мікуліч). Нягледзячы на пюе, штоўканцылярыі было цёпла, пісар сядзеў у валёнках (Я. Колас). Вясна прывяла Валодзю на Старажоўскі рынак да Лёшкавых галубоў, нягледзячы на тое, што купляць іх ён не меў патрэбы (В. Карамазаў). Нягледзячы на тое, што позірк паэткі ўвесь час скіраваны назад, у глыб вякоў, да крывіцкай пагоні, да вольнага Краю, Ларыса Геніюш нашмат абагнала свой час (А. Бадак).
Калі ўступальныя адносіны маюць абагульнены характар, прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа аб’ядноўваюцца спалучэннямі як ні, хто ні, куды ні і іншымі, што выступаюць у функцыі злучнікаў: Размова не ладзілася, як ні стараліся падтрымліваць яе (Ц. Гартны). Што б ні гаварылі — я застаюся пры сваёй думцы (У. Краўчанка). Хто б ні ехаў ці ішоў па шырокім гасцінцы — усе ведалі сядзібу Астаповіча (К. Чорны).
У складаназалежных сказах даданая ўступальная частка можа размяшчацца пасля галоўнай часткі: Дзень за вокнамі хіліўся на вечар, хоць сонца яшчэ вісела над лесам (П. Пестрак). Юрка хлопчык ужо вялікі, хай сабе замала год... (Я. Купала); перад галоўнай часткай: Хоць вечар лёг, туманаў заткань баіцца сесці на вадзе (М. Калачынскі). Куды ні глянь — усё бялютка (Я. Колас).
Складаназалежныя сказы з даданымі выніковымі часткамі
Даданай выніковай з’яўляецца прэдыкатыўная частка складаназалежнага сказа, якая служыць для выражэння прычынна-выніковых адносін з галоўнай часткай.
У складаназалежных сказах з прычынна-выніковымі адносінамі даданая частка змяшчае паведамленне пра з’явы і падзеі, якія з’яўляюцца вынікам таго, аб чым паведамляецца ў галоўнай частцы. У галоўнай частцы змяшчаецца прамая або ўскосная падстава для ўзнікнення таго, пра што ідзе гаворка ў даданай частцы: Пяём песню, ажно водгаласкі бягуць наўкола (У. Хадыка). Дарогу снегам замяло, то едзь вельмі асцярожна (К. Чорны). Свішчуць, граюць паравозы, аж чутно ў Загаллі (Я. Купала).
Сродкам сувязі даданай выніковай і галоўнай частак у структуры складаназалежнага сказа служаць злучнікі то, дык, аж (ажно), толькі.
Злучнікі то (кніжны), дык (размоўны) аб’ядноўваюць прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа, паміж якімі прычыннавыніковыя адносіны выяўляюцца найбольш выразна: Адкукавала зязюля, то хутка і восень (3. Бядуля). Мы ехалі паўз дзве хаты, то
там іх ужо не дзве, а чатыры (К. Чорны). Ужо позна, дык ты спяшайся (В. Каваль). Учора прайшоў добры дождж, дык за ноч, відаць, грыбоў нарасло (3. Бядуля).
Злучнік аж (ажно) ужываецца для сувязі прэдыкатыўных частак складаназалежнага сказа, паміж якімі выражаюцца прычыннавыніковыя адносіны, ускладненыя ўзмацняльным адценнем: Candam зайграў адменным складам, аж завіхнуўся смык-пяюн (П. Броўка). Расквітнела ўсё навокал, ажно люба паглядзець (У. Хадыка). Адзін Антось ужо смяецца сваім закатным дробным смехам, аж галава з шырокім плехам і сівым воласам трасецца (Я. Колас).
Злучнік толькі ўскладняе прычынна-выніковыя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназалежнага сказа абмежавальным адценнем: Выняў ён жалейку ды зайграў, толькі зазвінела рэха борам (М. Танк). Імчыць Міхаська, толькі пяткі мільгаюць на роснай траве (3. Бядуля).
У складаназалежных сказах даданая выніковая частка заўсёды знаходзінца пасля галоўнай: Мы ўсе павінны адзін аднаго трымацца, дык гуртам і выйдзе нешта (К. Чорны). Чагосьці страшна, аж дрыжыкі па целе ідуць (М. Зарэцкі). Ён неўзабаве падрасце, дык і помач ад яго гатовая будзе (К. Чорны). Сошка крывенькая дол рэжа плытка, толькі пясочак шарсціць (Я. Колас).
Складаназалежныя сказы з даданымі часткамі меры і ступені
Даданай м е р ы і ступені з’яўляецца прэдыкатыўная частка складаназалежнага сказа, якая служыць для выражэння адносін меры і ступені з галоўнай часткай.
У складаназалежных сказах з адносінамі меры і ступені даданая частка паказвае на меру праяўлення дзеяння галоўнай часткі, выражанага дзеясловам, або на ступень праяўлення прыметы, выражанай прыметнікам, прыслоўем ці назоўнікам. Пры такім дзеяслове, прыметніку, прыслоўі і назоўніку галоўнай часткі звычайна знаходзяцца прыслоўі так, гэтак, займеннікі столькі, такі, гэтакі або спалучэнні слоў да такой меры, да такой ступені і інш. Канкрэтны змест гэтых слоў і спалучэнняў раскрываецца ў даданай частцы меры і ступені: Поле было ўсеяна каменнем так, што і зямлі не відаць (П. Пестрак). Цёплыя вясновыя дажджы робяць столькі гразі, што ні праехаць, ні прайсці (А. Кулакоўскі). Чалавек быў абураны да такой ступені, што нічога вакол сябе ён не заўважаў (Б. Мікуліч).