Кароткая граматыка беларускай мовы
Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
У складаназалежных сказах даданая азначальная частка можа знаходзіцца пасля галоўнай часткі або ў сярэдзіне яе: Лес стаіць паабапал шашы, на якой незлічона машын (М. Хведаровіч). Ляцяць буслы ад вёскі і да вёскі, мінаюць гарадкі і гарады, дзе і дасюль не змоўклі адгалоскі яшчэ не адбалелае бяды (С. Грахоўскі). Апынуўшыся на вялікай будоўлі, якой жыве ўся краіна, юнак адчуў у сабе нейкі новы прыліў энергіі (I. Гурскі). Да лясной рачулкі, што бяжыць з крыніцы, сцежкаю хаджалай. зубр ідзе з зубрыцай (Я. Пушча).
Складаназалежныя сказы з даданымі дапаўняльнымі часткамі
Д а д а н а й дапаўняльнай з’яўляецца прэдыкатыўная частка складаназалежнага сказа, якая служыць для віяражэння аб’ектных адносін з галоўнай часткай.
У складаназалежных сказах з аб’ектнымі адносінамі даданая частка дапаўняе выказнік галоўнай часткі або раскрывае канкрэтны змест дапаўнення галоўнай часткі, якое выражана ўказальнымі ці азначальнымі займеннікамі: У голасе свежым гудкоў і трамваяў я чую, як дзень працавіты вітае рэспубліка маладая Звонак). He давайце таму хлеба, хпю не любіць роднай глебы (М. Танк). Сябрам пра ўсё, чым жыў салдат, пісьмо яго раскажа (М. Калачынскі).
Даданая дапаўняльная частка аб’ядноўваецца з галоўнай часткай складаназалежнага сказа пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў хто, што, ці, які, дзе, куды, адкуль, калі, як, быццам, колькі і іншых, якія ўскладняюць аб’ектныя адносіны рознымі адценнямі. Так, злучальнае слова хто, злучнік і злучальнае слова што надаюць аб’ектным адносінам прадметнае адценне: Дождж гнаў пад полаг парусіны ўсіх, каго ні сустракаў (М. Калачынскі). Рыгор сказаў сябрам, што збіраецца ехаць у вёску (Ц. Гартны). Крыху шк.ада таго, што засталося на скрыжаваннях дзён, вятроў і рэк (П. Панчанка).
Злучнік ці ўскладняе аб’ектныя адносіны дадатковымі адценнямі меркавання, развагі, няўпэўненасці: Астап ідзе / прыслухоўваецца, ці парушае што лясную цішыню (М. Лынькоў). Сын запытаўся ў бацькі, ці хутка яны пойдуць на паляванне (Я. Маўр). Толя пацікавіўся ў шафёра, ці можна праехаць на машыне (К. Чорны). Міхалка доўга прыглядаўся, ці не пакажацца з-за ўзгорка прыгожы аўтамабіль (3. Бядуля).
Злучальнае слова які ўскладняе аб’ектныя адносіны якасным адценнем: Толькі на вялікай адлегласці можна адчуць, якая вялікая любоў да родных мясцін жыве ў чалавечым сэрцы (А. Пальчэўскі). Старшыня ппцікавіўся, якая дапамога патрэбна механізатарам (Рэспубліка); Незнаёмы пытаўся, у якой хаце жыве каваль (К. Чорны).
Злучальныя словы дзе, куды, адкуль ускладняюць аб’ектныя адносіны прасторавым адценнем: Ніхто з суседзяў не ведаў, дзе дзелася Аксеня (К.. Чорны). Аленка з-за веснічак сачыла, куды паверне Сцёпка (Я. Колас). Ніхто не думаў, адкуль прыйдзе бяда (П. Галавач).
Злучальныя словы калі, пакуль ускладняюць аб’ектныя адносіны часавым адценнем: Я не заўважыў, калі мая сталасць настала (А. Куляшоў). Люблю, калі жыта ў палях скалыхнецца і клоніць калоссе на сцежкі мае (А. Русак). Чалавек пачакаў, пакуль у вокнах запалілася святло (К. Чорны). Уранні Леначка не захацела пачакаць, пакуль згатуецца снеданне (Я. Брыль).
Злучнік каб надае аб’ектным адносінам дадатковае адценне пажадання ці мэты: Сонца прасіла хмаркі, каб яны не закрывалі ад яго светлых праменняў йіэрую зямлю (Я. Колас). Хачу, каб вечна красавала прыгожа-светлая вясна (П. Трус). Нам трэба, каб палкае слова вяло наперад думкі людскія (П. Панчанка).
Злучнікі як, нібы, як бы, быццам, злучальнае слова колькі (наколькі) ускладняюць аб’ектныя адносіны адценнямі спосабу дзеяння, параўнання, меры і ступені: Яўвесь час думаў над тым, як лепш і хутчэй выканаць даручанае мне заданне (Э. Самуйлёнак). Чалавек неўзабаве адчуў, нібы хтосьці сочыць за ім (К. Чорны). Ён пачаў меркаваць, як бы гэта хутчэй управіцца з работай (М. Гарэцкі). Казалі, быццам ад погляду нядобра-вострага ніхто ніколі не быўрады (М. Машара). Лічым, лічым і не злічым, колькі ў небе зорак ясных (Я. Пушча). Усё залежала ад таго, наколькі сілы праціўніка пераважалі яго сілы (П. Пестрак).
У складаназалежных сказах даданая дапаўняльная частка можа знаходзіцца пасля галоўнай часткі: Мне не забыць, як нада мной сурова гром навальнічны раскалыхваў даль (П. Прыходзька). Францыск Скарына разумеў, што родная мова спрыяе захаванню цэласнасці народа, яго адзінства і нацыянальнай самабытнасці (Н. Гілевіч); перад галоўнай часткай: Што Аленка паступіць у педтэхнікум, у Сцёпкі не было ніякага сумнення (Я. Колас); у сярэдзіне галоўнай часткі: Пра ўсё, шпю ёсць на свеце, лёгка гутарка пайшла (С. Грахоўскі). Ляўчук не ведаў, куды вёў яго лясны шлях, але ўсё бег і бег па альховых зарасніках (В. Быкаў).
У гутарковай мове і мове мастацкай літаратуры сустракаюцца сказы, у якіх асобныя кампаненты з даданай дапаўняльнай часткі пераносяцца ў галоўную частку: Учора ведаеш, якая навальніца шуганула (1. Шамякін).
Складаназалежныя сказы з даданымі часткамі часу
Даданая часу змяшчае ўказанне на час ажыццяўлення таго. пра што паведамляецца ў галоўнай частцы. Яна кампенсуе адсутнасць акалічнасці часу пры выказніку галоўнай часткі або раскрывае змест такой акалічнасці часу галоўнай часткі, якая выражана суадноснымі словамі прыслоўнага паходжання: Збожжа на полі чуць-чуць скалыхнецца, як павее гарачы вецер (Я. Колас). Рака жыве, пакуль яна плыве, дарогу прабіваючы да мора (X. Бялевіч). Калі ўзыходзіць сонца, тады пяе ўсход Александровіч).
Сувязь даданай часткі часу з галоўнай часткай складаназалежнага сказа ажыццяўляецца з дапамогай злучальнага слова калі, злучнікаў як, пакуль, ледзь, да таго як, пасля таго як, перад тым як і інш. Найбольш ужывальным сярод іх з’яўляецца злучальнае сло-
ва калі, пры якім часавыя адносіны паміж прэдыкатыўнымічасткамі выяўляюцца без дадатковых адценняў: Чакаць тады спакойна можна, калі няма чаго чакаць (А. Звонак). Калі першыя цёплыя промні веснавога сонца прагрэюць зямлю, у лесе зацвітаюць пралескі (В. Вітка). Тады слова серабро, калі справы — золата (Прымаўка). У пачатку ліпеня, калі на Дзвінскія лугі выпаўзаюць стракатухікасілкі, мядовы водар кветак трымаецца ў паветры ці не да самага світання (А. Асіпенка).
Да злучальнага слова калі сваім значэннем набліжаецца злучнік як, які звычайна ўжываецца ў гутарковай мове ці мове мастацкай літаратуры: Васільковымі ўзорамі вышыла маці рубашку, як быў я юнаком (А. Бялевіч). He прайшло і паўгадзіны, як хмары закрылі ўсё неба (I. Мележ). I толькі тады, як на сенажаці выпадзе буйнай расой туман, прыемная духмянасць траў набывае пах моцнай настойкі чабаровага чаю (А. Асіпенка). Ужо вечарэла, як Галя падыходзіла да сваёй вёскі (М. Лынькоў). Час ажыццяўлення таго, пра што паведамляецца ў галоўнай частцы, паказваецца больш дакладна, калі пры злучніку як размяшчаецца ўзмацняльна-вылучальная часціца толькі: Як пюлькі праспявалі першыя пеўні, маці ўставала і паволі тупала ля печы (П. Галавач). Раніцай, як толькі гарачае сонца высушыць абшары, густыя травы зноў набудуць сваю тонкую пахучасць (А. Асіпенка).
У выпадках, калі трэба падкрэсліць перыяд ці момант, у які адбываецца або заканчваецца тое, пра што паведамляецца ў галоўнай частцы, даданая частка аб’ядноўваецца з ёй пры дапамозе злучніка пакуль'. Паэт жыве ў народзе праз вякі, пакуль жыве яго ў народзе слоea (А. Бялевіч). Пакуль хмарка бяжыць, трэба стог вяршыць (Прыказка). He збаіцца ніхто самай лютае смерці, пакуль кліча ў жыццё нас матуліна сэрца (К. Кірэенка). Для актуалізацыі зместу даданай часткі перад злучнікам пакуль ужываецца часціца аж (ажноў Ракуцька хадзіў босы, аж пакуль зямля не прыпякала яму холадам ногі (К. Чорны). Так z трымаецца тонкая пахучасць траў да тае пары, аж пакуль пабялелая збажына не пераб’е яе своеасаблівым водарам спелага жыта (А. Асіпенка).
Злучнік ледзь ужываецца для афармлення паміж прэдыкатыўнымі часткамі такіх часавых адносін. якія паказваюць, што адразу ж пасля пачатку ажыццяўлення дзеяння даданай часткі ўзнікае другое дзеянне, пра якое гаворыцца ў галоўнай частцы: Рана, рана маці ўстала, ледзь успыхнулі зарніцы (П. Броўка). Ледзь першыя раннія промні зары затлелі на стрэхах, на зелені свежай — мы вывелі ў none свае трактары і ў наступ пайшлі на спрадвечныя межы (М. Танк). Злучнік ледзь можа спалучацца з узмацняльна-вылучальнай часціцай толькі, у выніку чаго характар часавых адносін праяўляецца больш выразна: Ледзь толькі неба пацямнее, пяюць штоночы
салаўі... (П. Глебка). Дзеці, ледзь толькі мы прычалілі да берага, акружылі наш цеплаход (Б. Сачанка).
Састаўныя злучнікі да таго як, пасля таго як, перад тым як паказваюць, што дзеянне даданай часткі складаназалежнага сказа адбываецца перад або пасля дзеяння галоўнай часткі: Да таго як пачало змяркацца, на дарозе паказаліся два чалавекі (К. Чорны). Пасля таго як зайшло сонца, над рэчкай падымаецца густы туман (У. Краўчанка). Перад тым як сесці за штурвал камбайна, Іван адслужыў у арміі (Рэспубліка).
У складаназалежных сказах даданая частка часу можа размяшчацца пасля галоўнай часткі: Вясеннім днём на пасяўной брыгада працавала, пакуль вячэрняю імглой на нівы ноч апала (М. Танк). Вячэрняе сонца мы неслі здаля на крыллях свайго самалёта, пакуль не апала яно ў заліў за мачты Балтыйскага флоту (М. Танк); перад галоўнай часткай: Як толькі прыеду дадаму — бацька вядзе мяне адразу ў сад (Я. Брыль). Калі сталі сварыцца прыпеўкамі сваты і дзеўкі, Ганна неспадзеўкі зноў убачыла Васілёвага браціка (I. Мележ); у сярэдзіне галоўнай часткі: Сёння, ледзь узышло сонца, усе былі на нагах (X. Шынклер). Увосень пад поўдзень, як збярэ свае сілы сонца, — разгорнецца дзе над каляінай позні, сіратлівы малачайнік — дробная кветка на высокім сцябле (К. Чорны).
Складаназалежныя сказы з даданымі часткамі месца
Даданай месца з’яўляецца прэдыкатыўная частка складаназалежнага сказа, якая служыць для выражэння прасторавых адносін з галоўнай часткай.
У складаназалежных сказах з прасторавымі адносінамі даданая частка змяшчае ўказанне на месца ці прастору, дзе адбываецца або знаходзіцца тое, пра што паведамляецца ў галоўнай частцы.
Даданая частка кампенсуе адсутнасць акалічнасці месца пры выказніку галоўнай часткі або паясняе ці ўдакладняе змест такой акалічнасці месца галоўнай часткі, якая выражана прыслоўямі або іншымі словамі: Шалашы стаялі між стромкіх дрэў глухой дзікай пушчы, куды рэдка заглядала людское вока (Я. Колас). Дзе зажурыліся пад шэранню прысады, там чары восені я ў радасці спавіў (П. Трус). Там жыццёрай, дзе свабоды кран (Прыказка).