Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
Для сувязі даданай часткі месца і галоўнай часткі ў складаназалежным сказе служаць злучальныя словы дзе, куды, адкуль, дакуль.
Злучальнае слова дзе аб’ядноўвае прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа, калі ў даданай частцы актуалізуецца або ўдакладняецца месцазнаходжанне каго-небудзь ці чаго-небудзь, аб кім ці аб чым гаворыцца ў галоўнай частцы: Закіпела праца дружная, дзе палеткі залацістыя (А. Русак). Умела манеўрыруючы па шырокім
лясным масіве Піншчыны, не пакідаючы слядоў, партызаны заўсёды з’яўляліся там, дзе іх не чакалі (I. Холад). Сяджу на ніжняй палубе, ссутуліўшыся каля акна, і, стомлены трыма суткамі турысцкай беганіны, то акунаюся ў лёгкую, самотную дрымоту, то выплываю з глыбіняў наверх, туды, дзе знізу чуецца аднастайны і, нібы ўнутры цябе, няўмольны стук матораў (Я. Брыль).
Злучальнае слова куды ўжываецца тады, калі ў даданай частцы паказваецца або ўдакладняецца месца, куды накіроўваецца хто-небудзь або што-небудзь, аб кім ці аб чым гаворыцца ў галоўнай частцы: Куды павявае ветрык, туды сцелецца дым ад вогнішча (К. Чорны). Яны ішлі ўздоўж рэчкі туды, куды вяла іх сцежка (Я. Маўр). Адтуль, куды ідзе Пракоп, чуліся галасы людзей (Я. Колас).
Злучальнае слова адкуль прымацоўвае такую даданую частку, у якой паказваецца або ўдакладняецца месца, з якога накіроўваецца хто-небудзь або што-небудзь, аб кім ці аб чым гаворыцца ў галоўнай частцы: Там, адкуль мы прыехалі, ужо лета (Э. Самуйлёнак). На радзіме, там, адкуль усе дарогі вядуць у вялікі свет жыцця, пісьменнік стварыў гэта лірычна ўсхваляванае апавяданне (С. Андраюк). Некалькі коннікаў галопам прамчаліся туды, адкуль нядаўна чуліся стрэлы (М. Лынькоў).
Злучальнае слова дакуль прымацоўвае такую даданую частку, у якой паказваецца або ўдакладняецца месца, у якое накіроўваецца хто-небудзь або што-небудзь, аб кім ці аб чым гаворыцца ў галоўнай частцы: Наперсідзе, дакуль бачаць нашы вочы, хвалюецца пшанічнае мора (У Краўчанка). На ўзлеску, дакуль даходзяць загоны бульбы, гарыць касцёр (С. Баранавых).
Даданая частка месца можа знаходзіцца пасля галоўнай часткі складаназалежнага сказа: Мы Ішлі, дакуль была дарога (М. Чарот). Заўтра зноў насустрач сонцу выйдзем у палі, дзе красою веснавою нівы расцвілі (А. Русак); перад галоўнай часткай: Дзе бляск зоркі зардзее — там знікае спрадвечная дрымотная імгла (Р. Няхай). Дзе зажурыліся пад шэранню прысады, там чары восені я ў радасці спавіў (П. Трус); у сярэдзіне галоўнай часткі: Там, дзе ваііна зялёны сад агнём смяротным апаліла, зноў маладых каштанаў шмат мы працавіта насадзілі (М. Танк). На захадзе, куды бясконцым патокам рухаліся вайсковыя часці, чулася артылерыйская кананада (I. Мележ).
Складаназалежныя сказы з даданымі часткамі прычыны
Д а д а н а й п р ы ч ы н ы з’яўляецца прэдыкатыўная частка складаназалежнага сказа, якая служыць для выражэння прычынных адносін з галоўнай часткай.
У складаназалежных сказах з прычыннымі адносінамі даданая частка паказвае на прычыну або падставу таго, пра што паведам-
ляецца ў галоўнай частцы. Даданая частка кампенсуе адсутную акалічнасць прычыны пры выказніку галоўнай часткі або раскрывае змест такой акалічнасці прычыны галоўнай часткі, якая выражана ўказальнымі займеннікамі або прыслоўямі: Спяшацца не было куды, бо ўвесь дзень быў яшчэ наперадзе (А. Кулакоўскі). Таму ў нас добрых песень многа, што кожны дзень багаццем поўны (К. Кірэенка). Па гэтай дарозе, відаць, даўно ўжо ніхто не ездзіў, бо на ёй там-сям узытлі асінкі, дубкі, бярозкі (Б. Сачанка).
Сродкам сувязі даданай часткі прычыны з галоўнай часткай служаць злучнікі бо, таму што, што, паколькі, як, a то і інш.
Прычынныя адносіны без дадатковых адценняў паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназалежнага сказа афармляюцца з дапамогай злучніка бо: Прырода толькі дорыць дзівы, бо дзівам ёсць — яна сама (П. Броўка). Эпоха наша галасістая, бо кожны хоча прагучаць (П. Панчанка). Вербы таму і не раслі высокія, што кожнага году ламалі ім голле, машынамі ці падводамі калечылі ствалы (А. Жук). Усё самае дарагое з духоўнага набытку, з маральнага вопыту, з эстэтычных скарбаў запаміналася, узбагачалася, жыло і жыве толькі таму, што кожнаму дыяменту мудрасці знаходзіцца самае дакладнае па сваёй выразнасці слова (В. Вітка).
Прычынныя адносіны выражаюцца больш катэгарычна, калі для сувязі прэдыкатыўных частак складаназалежнага сказа ўжываецца састаўны злучнік таму што, які мае кніжны характар: Вяртаюцца птушкі з выраю, таму што наступіла еясна (Б. Мікуліч). Часта прыходзілася спыняцца, таму што дарога была несамавітая (I. Мележ). Ад злучніка таму што трэба адрозніваць лагічна расчлянёнае спалучэнне таму што, у якім таму — указальнае прыслоўе, а што — злучнік, параўн.: Ці таму гарую, што шукаў на свеце я святла і сонца і ўздыхаў па леце (Я. Колас). Зазвінела ў сэрцы радасці струна не таму, што ў кветках расцвіла вясна (А. Русак).
Злучнік што ўскладняе прычынныя адносіны дададковым аб’ектным адценнем: Я, безумоўна, шчаслівы і pad, што добра зародзіць густая пшаніца (П. Глебка). Цесна робіцца ў грудзях ад таго, што я адказу дачакацца не магу (3. Бядуля). Задарожны стаяў тварам да ветру, быццам прытуліўшыся шчакою да яго пругкага халадку, адрозніваў і прынесены ветрам пах раллі на ўзлобках, і пах халаднаватага поплаву, і густы бярозавы настой узлеску, і гаркавы водар лазняку, усміхаўся сам сабе, шчаслівы ад таго, што разумее і ўмее адчуваць вецер (А. Жук).
Злучнік паколькі ўскладняе прычынныя адносіны дадатковым адценнем у.мовы. Гэты злучнік выкарыстоўваецца пераважна ў мове навуковай і публіцыстычнай літаратуры: Пасадку зерневых кулыпур неабходна праеодзіць восенню, паколькі іх беларускія гатункі холадаўстойлівыя (Рэспубліка). Паколькі эліптычныя сказы з’яўля-
юцца неадназначнымі, у тэксце павінен быць паказчык іх семантыкі (Н. Чайка).
Прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа з падобным характарам выражаных адносін паміж імі аб’ядноўваюцца злучнікам як у гутарковай мове і мове мастацкай літаратуры: Туман, здаецца, адышоўся ад цябе далей, як усё роўна ты, махаючы касою, паразганяў яго (Я. Сіпакоў). Мне жытняе поле красу падарыла, як з ранку да ночы я ніву расціла (А. Русак). Стала крыху страшнавата, як раптам у пушчы сонца зайшло (М. Машара).
3 дапамогай злучніка a то аб’ядноўваюцца прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа, паміж якімі выражаюцца прычынныя адносіны, ускладненыя ўмоўна-выніковым адценнем: Давайце малаціць, a то есці хочацца (К. Крапіва). Хутчэіі — a то не паспеем (Я. Колас).
У складаназалежных сказах даданая частка прычыны звычайна размяшчаенца пасля галоўнай часткі: Яны ідуць бойка і рухава, бо зімні холад падганяе (Я. Колас). Сядаіі-ка бліжэй да мяне, a то я ўжо недачуваю (I. Шамякін). 3 прыказкамі і прымаўкамі нельга спрачацца, бо за кожнай з іх аўтарытэт калектыўнага розуму (Р. Шкраба).
Складаназалежныя сказы з даданымі часткамі мэты
Даданай м э т ы з’яўляецца прэдыкатыўная частка складаназалежнага сказа, якая служыць для выражэння мэтавых адносін з галоўнай часткай.
У складаназалежных сказах з мэтавымі адносінамі даданая частка паказвае на мэту або прызначэнне таго, пра што паведамляецца ў галоўнай частцы. Яна кампенсуе адсутнасць акалічнасці мэты пры выказніку галоўнай часткі або раскрывае змест акалічнасці мэты галоўнай часткі, якая выражана ўказальнымі займеннікамі або прыслоўямі: Чак.ае Палессе людзей смелых, жвавых, каб прыйшлі і дружна ўзяліся за справу (Я. Купала). He для таго мы гадавалі дзяцей, каб яны пад старасць нам не памагалі (I. Грамовіч). Ноч несла з сабой нейкую таямнічасць, хавала ў прыцемак зямлю, каб чалавек, забыўшыся на гэтую зямлю, паглядзеў на неба (М. Стральцоў).
Для сувязі даданай часткі мэты і галоўнай часткі складаназалежнага сказа служаць злучнікі каб, абы, для таго каб, на тое каб і інш.
Часцей за ўсё для афармлення мэтавых адносін без дадатковых адценняў паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназалежнага сказа ўжываецца стылістычна нейтральны злучнік каб: За мір усюды ўстаў народ, каб не крануў ніводнай хаты агонь звышатамных грымот (А. Вялюгін). Спявайце, сябры, на высокай гары, каб чуваць былі песні далёка ў бары (А. Куляшоў). Каб не было пуста, трэба се-
яць густа (Прыказка). Мастак лавіў нават мімалётны, прамежкавы колер, і ўсе іх, заўважаныя, умуроўваў у палатніну, каб даць чалавеку непадманлівае цяпло — сагрэць душу (В. Карамазаў).
Мэтавыя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі праяўляюцца асабліва выразна, калі для сувязі гэтых частак ужываюцца састаўныя злучнікі для таго каб, на тое каб і іншыя, што маюць кніжны характар: Для таго каб стаць кваліфікаваным спецыялістам, трэба шмат вучыцца (Рэспубліка). Работа зроблена дасканала, на тое каб яе ўжо не пераробліваць (М. Гарэцкі). Ад састаўных злучнікаў трэба адрозніваць лагічна расчлянёныя спалучэнні для таго каб, на тое каб, у якіх для таго і на тое — займеннікі, а каб — злучнік: Гаворка заўсёды пачынаецца не для таго, каб нічога не сказаць (Б. Мікуліч). Для таго, каб літаратура стала выхавацелем дзяцей, неабходна цярпліва, клапатліва і натхнёна рыхтаваць глебу для ўспрыняцця мастацкага слова (В. Вітка).
Злучнік абы аб’ядноўвае прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа, паміж якімі выражаюцца мэтавыя адносіны, ускладненыя дадатковым умоўна-ўступальным адценнем: Дасі абяцанне любое, абы крыку таго не чуць (П. Глебка). Усю ноч яны блыталіся па цёмных закутках, абы не трапіць на чужыя вочы (К. Чорны). Гэты злучнік мае размоўны характар.
Даданая частка мэты звычайна размяшчаецца пасля галоўнай часткі складаназалежнага сказа: 3 сняжынак сонца тчэ маністы, каб выглядала прыгажэй зямля (А. Астрэйка). Абстрыглі з прыходам вясны нажніцамі ліпы і клёны, каб цень не кідалі яны на сцежкі з-пад стрэхаў зялёных (М. Калачынскі). Зрэдку яна можа знаходзіцца перад галоўнай часткай або ў сярэдзіне яе: Каб менш было нам суму, ластаўкі зніклі, мусіць, раненька, на самым золку (К. Кірэенка). Для таго, каб знайсці сваё шчасце, чалавек гатовы імчацца на край свету (У. Караткевіч).
Складаназалежныя сказы з даданымі часткамі ўмовы
Даданай умовы з’яўляецца прэдыкатыўная частка складаназалежнага сказа, якая служыць для выражэння ўмоўных адносін з галоўнай часткай.