Кароткая граматыка беларускай мовы
Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
У далучальна-вылучальнай частцы выдзяляецца і актуалізуецца штосьці важнае са зместу або звязанае са зместам недалучальнай часткі складаназлучанага сказа. Такое вылучэнне заўсёды суправаджаецца эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай і выражаецца спецыяльнымі часціцамі ці спалучэннямі слоў, якія канкрэтызуюць значэнне фармальных сродкаў сувязі — злучнікаў і, але, тым больш што (тым болей што). Асабліва выразна далучальна-вылучальныя адносіны праяўляюцца тады, калі пры злучніку і ўжыва-
юцца ўзмацняльныя часціцы нават, асабліва: Вакол стала цішэй, і нават Сабастыян з Мацвеем панізілі свае галасы (К. Чорны). Бязважкі, салатавы пух ахутваў дрэвы, і асабліва шэрай і будзённаіі выглядала ў гэтай зялёнай хмары старая хата Кагутоў (У Караткевіч). У складаназлучаных сказах са злучнікам але далучальнавылучальныя адносіны заўсёды выражаюцца ў надзвычай катэгарычнай форме. Далучальная частка гэтых сказаў афармляецца пытальнай інтанацыяй: Кудысьці трэба ісці, але куды я пайду? (3. Бядуля). Усім трэба было добра адпачыць, але калі адпачываць? (Э. Самуйлёнак). Памкнуўся бегчы шукацьяе, але куды бегчы?(Я. Колас). Калі для сувязі прэдыкатыўных частак ужываецца злучнік тым больш што (тым болей штб), далучальна-вылучальныя адносіны суправаджаюцца дадатковым дапаўняльным адценнем: Лабановіч сабраўся паблукаць па верханьскіх ваколіцах, тым болей што не ўсе яны былі даследаваны ім (Я. Колас). Ён гатоў быў зрабіць прыпынак у любым месцы, тым больш што сонца ўжо звярнула з поўдня (А. Якімовіч). Загад ёсць загад, тым боль што гэты загад аддаваўся такім высокім начальствам (М. Лынькоў).
У далучальна-прычыннай частцы называецца прычына або падстава таго, пра што паведамляецца ў недалучальнай частцы складаназлучанага сказа, а таксама паказваецца вынік гэтай прычыны ці падставы. Асноўную ролю ў выражэнні прычынна-выніковых адносін адыгрывае анафарычнае прыслоўе таму, якое ўжываецца пры злучніках і, а для сувязі такіх прэдыкатыўных частак. Яно ўмяшчае ў сабе змест недалучальнай часткі і ўказвае прычыну існавання таго, пра што ў ёй гаворыцца: У друкарні не хапае рабочай сілы, і таму іх выпусцілі са школы датэрмінова (Я. Брыль). Камароўскі завулак вузенькі, і таму машыны тут не ходзяць (П. Пестрак). Я пішу кнігу, а таму мне трэба дакладна ўсё ведаць (I. Шамякін). Вугор крыху нагадвае гадзюку, а таму некаторы час яго не лічылі рыбай і не ўжывалі ў cmpaey (I. Гурскі). Гэта прыслоўе можа самастойна, без названых злучнікаў, аб’ядноўваць часткі складаназлучанага сказа: Дакрананне да жалеза разбурае вітамін С, таму рэзаць бульбу трэба нажом з нержавеючай сталі (Весці АН). Пачалася касьба, таму ў вёсцы рэдка каго сустрэнеш (С. Баранавых). Каваль быў хударлявы і немалады ўжо чалавек, таму ў вёсцы яго звалі дзядзькам (X. Шынклер). Дзень па-асенняму хмуры, таму пад елкамі амаль вячэрні паўзмрок (I. Шамякін). Злучнік а без прыслоўя таму не можа афармляць прычынна-выніковыя адносіны: Вецер ходзіць па самай рацэ, а таму ён вільготны і нават трохі прахладны (Б. Сачанка). Пры злучніку / прыслоўе та.му ўжываецца як неабходны канкрэтызатар указальных адносін: Зарад электрона вельмі малы, і таму карыстацца ім у якасці адзінкі зараду не заўсёды зручна (Весці АН).
Акрамя прыслоўя таму пры злучніках могуць выкарыстоўвацца спалучэнні па гэтай прычыне, з той (тае) прычыны: Свабодныя ваганні заўсёды затухаюць за той ці іншы час, і па гэтай прычыне яны рэдка выкарыстоўваюцца на практыцы (Фізіка). Адусюль з’язджаліся на кірмаш сяляне, і з той прычыны заўсёды тут было шумна і людна (К. Чорны). Вочап на вядры з вадою звіты з ліпавага лыка, а з тае прычыны ён заўсёды мокры / доўга трывае (Р. Сабаленка).
У далучальна-выясняльнай частцы раскрываецца сутнасць таго, пра што паведамляецца ў недалучальнай частцы складаназлучанага сказа. У такім разе далучальная частка змяшчае ўказанне на вынік, які не ўзнікае непасрэдна са зместу недалучальнай часткі, а ўяўляе сабой дадатковае паведамленне. Для сувязі далучальнавыясняльных частак у складаназлучаным сказе ўжываюцца злучнікі і, а, ды, але, аж (ажно): Выходжу ў сад — і, здаецца, між кветак гараць на пяску дарагія сляды (П. Панчанка). На яго баку закон, а хто пойдзе супраць закона? (М. Лынькоў). Засталіся толькі песні, ды што з імі будзе? (Я. Купала). Печ то там ёсць, але хто яе паліць? (К. Чорны). Лабановіч ужо хацеў ісці назад, аж раптам грукнула засаўка (Я. Колас). На душы рабілася як быццам спакайней, ажно раптам невыносная крыўда напоўніла яе грудзі (П. Броўка). Іншы раз далучальна-выясняльныя адносіны могуць суправаджацца адценнем нечаканасці або раптоўнасці. Фармальным паказчыкам адцення нечаканасці з’яўляецца часціца вось, якая размяшчаецца ў далучальнай частцы непасрэдна за злучнікам: Грабель мільганнем, звонам кос трымцяць ліпнёвыя прасторы, і вось нібы ў зялёным моры плыве бухматы воз (К. Крапіва). У міліцыю ў той трывожны час, тым болын у сёлах, людзі ісці яшчэ пабойваліся, а вось Архіп пайшоў (П. Пестрак). Фармальным паказчыкам адцення раптоўнасці з’яўляецца прыслоўе раптам, якое размяшчаецца непасрэдна за злучнікамі і, аж: Іду між кедраў і платанаў, на іхні рост дзіўлюся я, і раптам, побліз акіяна, бярозак стрэлася сям’я (П. Броўка). Заглядзелася гэтак, аж раптам нехта хапель мяне ў пояс! (Я. Купала). Прыслоўе раптам не размяшчаецца непасрэдна за злучнікам a, а звычайна аддзелена ад яго словаформамі, што ўваходзяць у склад далучальна-выясняльнай часткі: Жыў сабе ціхенька са сваёй старою, а тут раптам — такая спакуслівая прапанова (А. Пальчэўскі). Я ж пачала вучыць толькі вашых, Сярожу і Ленку, а тут раптам прыходзіць цэлая гурба дзяцей, просяць прыняць у школу (I. Шамякін).
У далучальна-заключальнай частцы даецца падагульненне зместу недалучальнай часткі складаназлучанага сказа. Для сувязі такіх прэдыкатыўных частак ужываюцца злучнікі і, ды, ды і (дыйў. Батальён быў на адпачынку, і трэба ж крыху адпачыць (Я. Колас). Пайтарта ў Кацярыны Сафронаўны ніколі не было, ды ён ёй і не патрэб-
ны (М. Ракітны). Я яго не вінаваціла, ды і хіба я магу яго вінаваціць? (К. Чорны). Людзі бусла пусцілі чысціць свет з брыды ўсякай, дый ці ж птушынай сіле ўсіх знішчыць вужакаў (Я. Колас). Асабліва выразна падагульненне праяўляецца ў тых выпадках, калі пры злучніках ужываюцца мадальнае слова значыць або прыслоўі наогул, нарэшце, якія канкрэтызуюць значэнне злучніка: Труслівы чалавек заўсёды чаго-небудзь баіцца, і, значыць, у цяжкую хвіліну ён можа пайсці на здраду (М. Лынькоў). У адзін з сакавіцкіх дзён яго прымалі ў дваранскі клуб, а значыць, ён меўся выступіць з традыцыйнай уступнай прамовай (У. Караткевіч). Старожка Ганна часамі заходзіць для сякіх-такіх паслуг, / наогул яе не цяжка сустрэць і пагаманіць з ёю (Я. Колас). Так гамонка ў нас заняла добры час, а нарэшце ўстаю — да Каруся іду (Я. Колас). Далучальна-заключальныя адносіны могуць суправаджацца мадальнымі адценнямі няпэўнасці, сумнення і інш., што выражаюцца асобнымі (пераважна мадальнымі) словамі і словазлучэннямі ў складзе далучальнай часткі: Іншыя болый прыгожыя словы не прыходзілі ў галаву, ды, відаць, і патрэбы ў іх зараз не было (А. Васілёнак). Канстанцін Сяргеевіч даваў яму самыя далікатныя даручэнні, і, трэба сказаць, хлопец акуратна спраўляўся з імі (М. Лынькоў). Вядома, яна не адкрые яму ніякіх сакрэтаў, ды, прызнацца, яна і сама не вельмі ведае іх (М. Лынькоў). Падагульненне набывае большую катэгарычнасць, калі для сувязі прэдыкатыўных частак ужываюцца злучальныя словы значыць (значыцца), словам (адным словам), якія з’яўляюцца не толькі граматычным сродкам сувязі, а і змяшчаюць у сабе асноўную долю такога падагульнення: Бусел прыляцеў, значыць — вясна (К. Крапіва). Многа тут нізін і балот, значыць, многа тут грунтавой вады (А. Кулакоўскі). Заўтра была нядзеля, значыцца, дзень вольны... (У. Карпаў). Наступіла жніво, словам, гультаяваць некалі (Я. Колас). Размова павялася між паненкамі і Саханюком аб справах другога зместу, аб іх знаёмых, адным словам, пачалося пераліванне з пустога ў парожняе (Я. Колас).
Такім чынам, для афармлення розных відаў далучальных адносін пры злучніках і, а, але, ды могуць ужывацца наступныя канкрэтызатары: паўтарэнне ўдакладняльных і паясняльных слоў, асобныя займеннікі (гэта, тоё), прыслоўі (таму, раптам), узмацняльныя часціцы (нават, асабліва, вось), некаторыя спалучэнні слоў (па гэтай прычыне, з той прычыны). Разам з тым яркімі лексіка-граматычнымі паказчыкамі далучальных адносін з’яўляюцца злучнікі і то, ды / то, прычым, прытым і злучальныя словы значыць, словам, адным словам, гэта значыць, а іменна.
Складаназлучаныя сказы з далучальнымі адносінамі маюць закрытую структуру, якую звычайна ўтвараюць дзве прэдыкатыўныя часткі — недалучальная і далучальная.
Складаназлучаныя сказы з рознымі часткамі
У складаназлучаных сказах могуць аб’ядноўвацца тры і больш прэдыкатыўныя часткі, паміж якімі выражаюцца не адны і тыя ж, а розныя семантыка-сінтаксічныя адносіны (аднатыпныя або разнатыпныя).
Аднатыпнымі з’яўляюцца разнавіднасці спалучальных адносін: Крычалі перапалоханыя гусі, кудахталі куры, потым забрахаў сабака ў суседнім двары (3. Бядуля); разнавіднасці супастаўляльных адносін: Выйшаў месяц з-за хмар, а зоркі прыветна заміргалі, але не было каму любавацца прыгажосцю начнога неба (Я. Маўр); разнавіднасці пералічальна-размеркавальных адносін: To пракрычыць спуджаная некім птушка, пю прамільгне сярод галін рыжая вавёрка, або раздасца дробнае пастукванне дзятла (Т. Хадкевіч).
Разнатыпнымі бываюць разнавіднасці спалучальных і супастаўляльных адносін: Стылі ногі і рукі, а са стрэх капала, і снег пад палазамі рыпеў мокра, паныла (I. Мележ); спалучальных і далучальных адносін: Стары Тапурыя крыху адпачне, потым ён будзе разбіраць вепра, і гэтай работы яму хопіць да самага вечара (Э. Самуйлёнак); пералічальна-размеркавальных і супастаўляльных адносін: I на душы нейк весялела, і сэрца радасці хацела, а думкі ціхія і мары на душу клалі свае чары (Я. Колас); пералічальна-размеркавальных і далучальных адносін: I вецер моцны, і дождж ідзе, ды і то яны не перашкаджаюць працаваць (М. Зарэцкі); спалучальных і пералічальна-размеркавальных адносін: Трашчыць сухое вецце пад нагамі, ды чуецца паскрыпванне галін, або ціха зашалясціць лісце на асіне ад лёгкага eempy (А. Асіпенка); супастаўляльных і далучальных адносін: Сцямнела, а ў хаце агню не запальвалі, ды і ў суседскіх вокнах святла не было (А. Савіцкі); супастаўляльных, спалучальных і далучальных адносін: Вясна была яшчэ ўпачатку, але снягі ўжо раставалі, і дружна ў полі балбаталі раўкі, рачулкі, і ў грамадку яны ваду сваю злівалі (Я. Колас).