Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
Бяззлучнікавыя складаныя сказы ў залежнасці ад характару адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі падзяляюцца на сказы з аднатыпнымі часткамі: Плачуць бярозы кудлатыя, сцелецца сівы туман, шэпча над шэрымі хатамі стрэх саламяных дыван (А. Звонак). Манастыр, заснаваны ў сівую мінуўшчыну, быў, як вядома, адным з цэнтраў асветы і нацыянальнай культуры, ён нават у змрочныя, жудасныя гады турэцкай няволі карыстаўся некаторымі прывілеямі (Б. Сачанка) і разнатыпнымі часткамі: Звыклыя гукі напоўнілі лясныя гуійчары: у галлі заварушылася сонная птаха, піскнуў заяц, бяз-
гучна мільгануў кажан (М. Лынькоў). Мне бачна: Полацк не старэе, ён маладзее з кожным днём (П. Прыходзька).
Акрамя злучнікавых і бяззлучнікавых сказаў ужываюцца таксама складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаваныя складаныя сказы): Краявіды з кожным кіламетрам мяняліся, і я, седзячы ў машыне, любаваўся і прыгожым пагодлівым днём, і асветленымі сонцам гарамі, і дубняком, што шамацеў сухім лісцем на схілах гор, і вінаграднікамі, вёскамі, што мільгалі, праносіліся то тут, то там (Б. Сачанка).
Складаназлучаныя сказы
Агульная характарыстыка
Складаныя сказы, у якіх пры дапамозе злучальных злучнікаў або злучальных слоў аб’ядноўваюцца сінтаксічна раўнапраўныя прэдыкатыўныя часткі, называюцца складаназлучанымі.
Па структуры складаназлучаныя сказы могуць складацца з дзвюх і больш прэдыкатыўных частак, паміж якімі выражаны спалучальныя, супастаўляльныя, пералічальна-размеркавальныя і розныя віды далучальных адносін. Гэтыя адносіны сведчаць аб наяўнасці пэўнай адпаведнасці або адрознення паміж аб’яднанымі часткамі незалежна ад іх канкрэтнага лексіка-граматычнага напаўнення.
Прэдыкатыўныя часткі складаназлучаных сказаў заўсёды цесна ўзаемазвязаны і ўзаемаабумоўлены. Гэта ўзаемасувязь і ўзаемаабумоўленасць вызначаецца характарам выражаных адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі і будовай гэтых частак. Так, спалучальная ўзаемасувязь рэалізуецца ў трывальна-часавых суадносінах выказнікаў прэдыкатыўных частак, супастаўляльная — у лексіка-граматычным значэнні супастаўляльных членаў, пералічальна-размеркавальная — у характары злучальных сродкаў, далучальная — у інтанацыйным афармленні і разнароднасці саставу аб’яднаных частак: Праходзіць ноч і меркнуць зоры (Я. Колас). Сонейка прыпарвала зямлю, а лёгкі ветрык ласкава асвяжаў твсір (А. Пальчэўскі). To сонца выблісне, то дожджык заімжыць (М. Багдановіч). Ты-то pad, ды яны не рады (К. Крапіва).
У складаназлучаных сказах толькі першая прэдыкатыўная частка пабудавана больш-менш свабодна; будова ж другой прэдыкатыўнай часткі звычайна абумоўлена будовай першай часткі. Гэта абумоўленасць выяўляецца ў парадку слоў, дэйктычных сродках (займенніках і прыслоўях з указальнай функцыяй), апушчэнні аднолькавых словаформ і інш. Напрыклад: Быў адзін салдат з-пад Слуцка, а другі — з-пад Навагрудка (М. Лужанін). Голас у начальніка быў басавіты, / гэта збянтэжыла мужчын (А. Пальчэўскі). Старыя вербы
каля хаты гудуць і гнуцца ва ўсе бокі, над долам сцелюць верх шырокі, і круціць бура ім галіны, кудлаціць, крышыць верхавіны (Я. Колас).
Прэдыкатыўныя часткі складаназлучаных сказаў падзяляюцца на спалучальныя, супастаўляльныя, пералічальна-размеркавальныя і далучальныя.
Асноўнымі кваліфікатарамі семантыка-граматычных адносін, якія выражаюцца паміж часткамі складаназлучанага сказа, з’яўляюцца злучальныя злучнікі і злучальныя словы. Так, злучнікі і, ды (у значэнні /) злучальныя словы потым, затым, пасля аб’ядноўваюць прэдыкатыўныя часткі са спалучальнымі адносінамі; злучнікі а, але, ды (у значэнні алё), затое, аднак, толькі — прэдыкатыўныя часткі з супастаўляльнымі адносінамі; злучнікі і — і, ні — ні, то — то і іншыя — прэдыкатыўныя часткі з пералічальна-размеркавальнымі адносінамі; злучнікі і то, ды і, ды і то, злучальныя словы прычым, прытым і іншыя — прэдыкатыўныя часткі з далучальнымі адносінамі. Злучнікі і, а, але, ды ў сілу адцягненасці свайго значэння могуць афармляць розныя віды адносін: / — спалучальныя, супраціўныя, далучальныя; a — супастаўляльныя, спалучальныя, неадпаведнасці, далучальныя; але — неадпаведнасці, супраціўныя, далучальныя; ды — спалучальныя, супастаўляльныя, далучальныя. Для ўдакладнення значэння гэтых злучнікаў пры іх ужываюцца розныя сродкі (канкрэтызатары): трывальна-часавыя суадносіны дзеясловаў-выказнікаў, лексічнае значэнне аб’яднаных адзінак, асобныя словы і спалучэнні слоў.
Складаназлучаныя сказы са спалучалыіымі часткамі
Спалучальнымі з’яўляюцца прэдыкатыўныя часткі складаназлучанага сказа, паміж якімі выражаюцца адносіны адначасовасці або паслядоўнасці. У складаназлучаных сказах з гэтымі адносінамі паведамляецца пра з’явы і падзеі, якія адбываюцца ў адзін і той жа момант (адначасова) або адны за аднымі (паслядоўна). Адносіны адначасовасці і паслядоўнасці з’яўляюцца разнавіднасцямі спалучальных адносін.
Граматычнымі сродкамі сувязі спалучальных частак у такіх сказах служаць злучнікі і, ды (у значэнні і) і злучальныя словы потым, затым. пасля і інш. Найбольш ужывальны сярод іх злучнік і, пры якім разнавіднасці спалучальных адносін праяўляюцца ў самым чыстым выглядзе (без дадатковых адценняў): Дрыжаць у золаце асіны, і гнуцца кісці верабіны (Я. Колас). Прайшло лета, і настала восень (К. Чорны). Расла, шумела медуніца, і ззяла сонейка кругом (Э. Агняцвет). Сонца заходзіла, і залатое яго святло яшчэ ляжала на самых вяршынях ялін (А. Жук).
Злучнік ды ўжываецца ў асноўным для аб’яднання прэдыкатыўных частак складаназлучаных сказаў з адносінамі адначасовасці і надае гэтым адносінам дадатковае адценне катэгарычнасці: Прыпякала сонца, ды веяў лёгкі ветрык (К. Чорны). Ціхі потум дрэў стаяў над наваколлем, ды рэчка шапатліва пляскалася ў бераг (Р. Сабаленка). Шуміць вада на грэблі пад мастом, ды сонцу шэпча ссохлая трава (М. Танк).
Асноўная роля ў выражэнні адносін адначасовасці або паслядоўнасці належыць трывальна-часавым суадносінам выказнікаў прэдыкатыўных частак складаназлучанага сказа. Часавыя суадносіны выказнікаў паказваюць, у плане якога часу адначасова ці паслядоўна суіснуюць з’явы і падзеі. У складаназлучаных сказах з адносінамі адначасовасці выказнікі прэдыкатыўных частак заўсёды ўжываюцца ў адной і той жа часавай форме: цяперашняга часу: Ляжыць зямля ў адзенні белым, і дрэвы ў шэрані стаяць (Я. Колас). Заміраюць над Свіслаччу вольхі пахілыя, і не могуць спакойна ўстаяць чараты (А. Бачыла); прошлага часу: Свяціла сонца, і павяваў лагодны ветрык (К. Чорны). Туманныя дрэвы волатамі стаялі вакол, і ў кожным зіхацела сонечная вясёлка (У. Караткевіч); будучага часу: Зноў зацвітуць лугі, даліны, і атрасуць свой сон лясы і ў гоман радасны птушыны свае далучаць галасы (Я. Колас). Ззяюць зоры высока ў начным небе, і заблішчыць месяц, напоўніць наваколле таямнічым срэбным святлом (Я. Маўр).
У складаназлучаных сказах з адносінамі паслядоўнасці выказнікі прэдыкатыўных частак могуць ужывацца як у аднолькавых, так і ў розных часавых формах. Асабліва выразна праяўляецца паслядоўнасць у тых выпадках, калі выказнікі прэдыкатыўных частак маюць розныя часавыя формы: прошлага і цяперашняга часу: Вячэра скончана, і цётка ідзе да воза слаць пасцель (Я. Колас). Адшумела, адгула з грымотамі і бліскавіцамі летняя навальніца, і на небе ззяе рознакаляровая вясёлка (В. Вітка); прошлага і будучага часу: Нікога не было, і нікога не будзе (П. Пестрак). Скончыліся канікулы, і дзеці шумліва збяруцца ў новай школе, пабудаванаіі напярэдадні навучальнага года (Настаўніцкая газета); цяперашняга і будучага часу: Цвітуць сады, і хутка ў лузе кветкі зашумяць (П. Глебка). Ідуць спорныя летнія дажджы, і ў хуткім часе ў лесе з’явяцца крамяныя баравікі (М. Лужанін). У тых выпадках, калі выказнікі прэдыкатыўных частак маюць аднолькавыя часавыя формы — цяперашняга, прошлага ці будучага часу, паслядоўнасць вызначаецца не столькі часавымі суадносінамі выказнікаў, колькі парадкам прэдыкатыўных частак і лексічным значэннем слоў, што ўжываюцца ў функцыі выказнікаў: Адчыняюцца дзверы, і ўваходзіць бацька (3. Бядуля). Чуецца характэрны свіст крылаў у паветры, і псідлятае, садзіцца на ваду лебедзь (В, Вольскі). Зара хутка згасла за ўзгор’ямі, і стала цёмна (Э. Са-
муйлёнак). Канчалася вуліца, і далей вяла праз лугавіну сцежка, размытая веснавой вадой, яшчэ не вытаптаная, з падсохлай ужо дзенідзе і патрэсканай гразёю (М. Стральцоў). Скончым вучобу, атрымаем дыпломы, і пачнецца складаная, але цікавая праца (Настаўніцкая газета). Ахіне зямлю ноч, і пальецца салаўіная песня (I. Навуменка).
Характар адначасовага або паслядоўнага суіснавання з’яў і падзей знаходзіць сваё адлюстраванне ў трывальных суадносінах выказнікаў прэдыкатыўных частак складаназлучанага сказа. У складаназлучаных сказах з адносінамі адначасовасці трывальныя суадносіны выказнікаў прэдыкатыўных частак паказваюць на ступень паўнаты супадзення дзеянняў або станаў у часе. Калі выказнікі выражаны дзеясловамі аднаго і таго ж трывання, то супадзенне дзеянняў або станаў поўнае: Трапяталі матылькі, і гулі мошкі (Ц. Гартны). Павяваў лёгкі восеньскі вецер, і сонца нехаця варочалася ў густых, цяжкаватых воблаках (Я. Скрыган). Калі ж выказнікі прэдыкатыўных частак выражаны дзеясловамі розных трыванняў, то супадзенне дзеянняў або станаў толькі частковае, у адзін з момантаў працяглага дзеяння або стану ўзнікла ці ўзнікне новае, непрацяглае дзеянне або непрацяглы стан: Шумелі дрэвы, і пачуліся галасы (К. Чорны).
У складаназлучаных сказах з адносінамі паслядоўнасці трывальныя суадносіны выказнікаў прэдыкатыўных частак паказваюць на спосаб працякання паслядоўных дзеянняў ці станаў, якія могуць быць працяглымі, непрацяглымі або імгненнымі: Веснавая вада сышла, і паплавы абсыхалі (К. Чорны). Адчыняцца дзверы, і на парозе з’явіцца Навум з яго ўважлівым позіркам чорных вачэй (Б. Мікуліч). Вось дзьмухне вецер, і вершаліны асін паціху закіпяць (П. Панчанка).
Для канкрэтызацыі адносін адначасовасці або паслядоўнасці пры злучніках і, ды могуць ужывацца розныя словы або спалучэнні слоў (лексічныя канкрэтызатары), якія надаюць дадатковыя адценні ўказаным адносінам. Так, спалучэнні ў іпое ж імгненне, у гэты (той) момант, у тую ж хвіліну, у гэты (той жа) час ла-рознаму характарызуюць адначасовыя дзеянні або падзеі ў плане працягласці іх працякання. Канкрэтызатары ў тое ж імгненне, у гэты (той) момант падкрэсліваюць імгненнасць дзеянняў, падзей: Ззаду пачуўся вокрык, і ў тое ж імгненне два гранатныя выбухі абдалі Валошына пяском, смуродам і дымам (В. Быкаў). Вецер выхапіў з рук паперы, падняў вышэй хвоі, і ў тое ж імгненне яны зніклі з вачэй (М. Лужанін). Захар кінуўся на дапамогу, схапіў за аброць каня, і ў гэты момант зноў пачуўся прарэзлівы ceicm (А. Савіцкі). Міхаліна паглядзела туды, і ў той момант на хорах заспявалі скрыпкі (У Караткевіч). Канкрэтызатар у тую ж (тую ж самую, гэту ж) хвіліну ўказвае на больш працяглы перыяд працякання адначасовых з’яў або падзей: Загрымеў гром, і ў тую ж хвіліну пасыпаліся першыя кроплі дажджу