Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
Таксама значную семантычную выразнасць маюць паказчыкі, што ўказваюць на аб’ект узаемадзеяння (перцэптыў). Гэта тлумачыцца шырокімі спалучальнымі магчымасцямі названага кампанента. У такіх сказах семантыка апушчанага дзеяслова акрэсліваецца дакладна: /ван Сямёнавіч увесь час — пра ваенную аперацыю, і ўсё з Пятром (Чырвоная змена). Старшыня калгаса «Слава» П. А. Сапранкоў пра здарэнне — адразу, але не ад саміх удзельнікаў (Браслаўская звязда). He адзін раз школьнікі — пра рэйкавую вайну, але не ад
саміх партызан (Чырвоная змена). Бабуля казку — да канца, але, відаць, ужо не дзецям, а самой сабе (С. Баранавых). Міхась — увесь час пра загінуўшых партызан, але болын сабе, чым дзеду Цімоху (Полымя). Вось ужо — і Сцяпан, ды з настаўнікам (У. Шахавец). Трэба — у атpad, ды не аднаму (Звязда). Куды ж — мне, ды ад бацькоў (Б. Мікуліч). Хлопцы дахаты — позна, ды і без Сцяпана (Б. Мікуліч).
У некаторых эліптычных сказах паказчык семантыкі не толькі называе аб’ект, але і паказвае, што дзеянне ім не абмяжоўваецца. У такіх выпадках пры паказчыку часта ўжываецца адмоўе з вылучальна-абмежавальнай часціцай: Калгасныя машыны — на пюк, ды не пюлькі жыта і ячмень, але і пшаніцу (Браслаўская звязда). Школьнікі — па хатах і фермах, ды не пюлькі макулатуру, але і металалом (Маладосць). У дадзеным выпадку паказчык указвае і на аб’ект, які ахопліваецца дзеяннем, што абазначана эліпсаваным дзеясловам.
Часам адасобленае далучальнае дапаўненне ў эліптычнай канструкцыі актуалізуецца пры дапамозе часціцы яшчэ: Хіба ты адмовішся — у тэатр, ды яаічэ з каханай (ЛіМ). Мы не можам — да партызан, ды яшчэ з жанчынамі і дзецьмі (Звязда). Хіба мог у такі час Сямён Павасараў — у лес, ды яшчэ з жонкай і малымі (Браслаўская звязда). У падобных канструкцыях паказчык з’яўляецца семантычнай дамінантай сказа і таму ў спалучэнні з акалічнасцю выразна акрэслівае дзеяслоў, з якім можа спалучацца. Часам сустракаюцца эліптычныя канструкцыі, у якіх паказчык семантыкі, акрамя аб’ектнага значэння, набывае ўмоўна-абмежавальнае адценне: Настаўнік увесь час — падзякі, толькі не ад улад (Чырвоная змена). Ты, Мікола, — пра партызана Голубева, толькі праўду (Браслаўская звязда). Нельга — пра гэта, нават самаму блізкаму чалавеку (X. Шынклер). Малы Пятрусь кожны раз — у запечак, нават ад суседкі — цёткі Матруны (Б. Мікуліч). Чуткі пра нямецкую акупацыю — моцны ўплыў, асабліва на сялян (Звязда). Чутка пра здарэнне — хутка па вёсках, асабліва сярод жанчын (У. Шахавец).
Відавочна, што адасобленыя члены сказа могуць выконваць ролю семантычнага паказчыка ў эліптычных сказах. Названая функцыя адасобленых членаў сказа абумоўлена некалькімі прычынамі. Важную ролю ў фарміраванні семантыкі дзеяслова адыгрываюць правілы сінтактыкі (або спалучальнасці). Яны дазваляюць вызначыць семантыку дзеяслова, які можа спалучацца з канкрэтнымі лексемамі.
У якасці паказчыка значэння эліптычнай канструкцыі выкарыстоўваюцца і парцэляваныя канструкцыі. Далучальныя адносіны паміж парцэлятам і эліпсаваным дзеясловам дазваляюць канкрэтызаваць умовы працякання працэсу або ўказваць на аб’ект дзеяння і таму ўдакладняць значэнне эліптычнага ска-
за: Вартавы доўга — у начную цемру. Аднак нічога не заўважыў (А. Кулакоўскі). Марына Віктараўна не надта добра — па-польску. Але разумела ўсё (П. Пестрак). Міхась у бацькоў — некалькі дзён. Ды і адразу ў горад на вучобу (А. Русак). Стары — у бок Піліпавай хапіы. Даскава прыжмурыўшы вочы (В. Хомчанка). Піліп — малады ляснік — у бок смалярні. He спяшаючыся, павольна (К. Чорны). Змрокі — усё гусцей. Па палях. Па лясах і вёсках (В. Каваль). Наталля ўвесь час імкнулася — пра сваю радасць. Але каму? (Маладосць). Мы ў нядзелю — на экскурсію ў музей Вялікай Айчыннай вайны. Адразу тры паралельныя класы (Звязда). Пасля размовы з суседам Мікалай Пятровіч хуценька — ліст. Да Таццяны (А, Бачыла). Радавы Піліпенка — у бок возера. 3 вінтоўкі. Некалькі разоў (У Шахавен). Дуб з бярозай — пры дарозе. Пра вясну, пра летні дождж (ЛіМ). Вясковы люд — пра новыя падзеі. Суседзям і сябрам (Звязда). У цёмны лістападаўскі вечар Антон Шэмель — пра многае. Ад землякоў (Браслаўская звязда).
Пропуск дзеяслова ў эліптычных сказах не дазваляе прэдыкатыўным катэгорыям (час, лад) выражацца тыповымі сродкамі. Для гэтага ўжываюцца паказчыкі значэння часу і ладу. У якасці граматычных паказчыкаў выкарыстоўваюцца адзінкі розных узроўняў арганізацыі сінтаксічнай адзінкі. Найбольш пашыранымі з’яўляюцца ўнутрысінтагматычныя паказчыкі — лексемы, што ўказваюць на значэнне часу апушчанага дзеяслова. Эліпсаваны дзеяслоў можа мець значэнне: цяперашняга часу: Васіль саскочыў з ганка і на момант стаў, думаючы, дзе ісці: вуліцай ці гумнамі. У іншыя дні хадзіў праз гумны, сёння прыпазніўся, пакуль завёў каня на ўзболатак — можна ісці і вуліцаю. I на вуліцы цяпер — нікога (I. Мележ). Ты што — і сёння на рабоце (А. Макаёнак). Праз тыдзень каб тут былі. А цяпер — na хатах (А. Макаёнак); будучага часу: ... Турботы — заўтра, а сягодня ты — бесклапотны салавей (Л. ДранькоМайсюк). Яшчэ навінаю сумнення і нечаканасцю азы: пасля завеі — пацяпленне, пасля адлігі — маразы (А. Разанаў). Вось яшчэ некалькі дзён і мы — у Царыцыне, потым паварот на Поўнач, пару тыдняў, ад сілы месяц, і мы — за Масквой (А. Макаёнак). Скончым школу — і за працу, не прапусцім нават дня (П. Броўка) і прошлага часу. Як толькі пачынала вечарэць, разбіралі інструмент і — на станцыю (I. Мележ). Ну, хлопцы ўсё выглядзелі, разведалі і, як сцямнелася, гародамі — на дарогу (В. Быкаў). Бывала, у еыхадны дзень збярэмся мы і — на Дняпро... I давай — песні (А. Макаёнак).
Мадальныя характарыстыкі ў эліптычным сказе таксама выяўляюцца пры дапамозе паказчыкаў. Найбольш часта сустракаюцна эліптычныя сказы са значэннем загаднага ладу. Паказчыкам пабуджальнасці ў названых сказах выступае зваротак: Маркін! У ланцуг!(В. Быкаў). Янка, на сход! — крычаў тым часам Юлік каля другое
хаты (К. Чорны). — Дзяншчык! — хутка адыходзячы ад яго вёсткі, сказаў капітан: — Г/аўзком у хмызняк і ўсіх — назад! Усіх назад, у ланцуг! (В. Быкаў). У якасці паказчыка значэння загаднага ладу ў эліптычных сказах можа выступаць інтанацыя ў спалучэнні з парцэляванымі канструкцыямі: У Юравічы! У бальніцу — зараз жа! — сказаў доктар, пазваўты бацьку з сянец (1. Мележ), з дапаўненнямі: — Ты — са мной (В. Каваль), з часткай складанага сказа: У каго гранаты — да мяне (В. Быкаў). Вельмі часта ў якасці паказчыка выступае часціцы давай, давайце, каб, ні: Давайце — у хату (1. Мележ). Давай — на воз (I. Мележ). Давайце — да камандзіра (Б. Мікуліч). Каб нікому болей — ні слова (I. Мележ). Дык глядзі, каб з хаты — нікуды!.. (I. Мележ). Без маёй запіскі нікому ні манеткі (А. Макаёнак). Мадальнае адценне пажаданасці або неабходнасці ў эліптычных сказах фарміруюць розныя часціцы: Толькі б матчыну сцежку дагнаць. Толькі б з мамай — няхаіі перад смерцю (Т. Бондар). 3 вейкі мамінай парушынкай у сусвеце ляціць чалавек. Хоць глыточак адзін, хоць расінку на дарогу — на год, як. на век (В. Зуёнак). — Мелка! — сказаў Міканор Ларывону. — Глыбей трэба (I. Мележ). — На покуць трэба юбілярку! — напомніў Лёкса Тамашу (Н. Гілевіч).
Паводле структуры эліптычныя сказы падзяляюцца на простыя і складаныя. П р о с т ы я эліптычныя сказы суадносяцца з адпаведным поўным і ўключаюць акалічнасці і дапаўненні, якія з’яўляюцца дастатковымі для канкрэтызацыі зместу сказа: Мы з Анапюлем — у брыгады да касцоў (У. Шахавец). Мы з начы глухой — у вечны свой світанак... (Р. Баравікова). Клаву лепш бы ў вёску якую (В. Быкаў). У Маскву мяне на курсы камандзіраў і — на фронт (П. Броўка). А ім — далей, праз рэкі і праз сосны (Г Бураўкін). Я тут з дачкой — па справе (А. Макаёнак). Лена той хвіляю — зноўку дамоў (П. Броўка). Ярам — долам, каля жыта, цераз лета, з-за ракіты — да цябе, хлапчына, напрасткі (Г. Бураўкін).
Складаныя сказы з эліпсісам дзеяслова характарызуюцца структурнай неаднароднасцю. Эліпсавацца можа дзеяслоў у структуры складаназлучанага сказа, і пры гэтым поўная частка сказа канкрэтызуе змест часткі з эліпсісам дзеяслова: Гэта ж дорага, мусіць, — спалохалася Сцепаніда. — Во, хадзіць няма ў чым. У Хведзькі баіймакі разарваліся, а ён — скрыпку (В. Быкаў). Сюды мы вернем якую-небудзь установу, а вам — пяць пакояў (А. Макаёнак). Кожны раз — ці ўдзень, ці ўначы — у сенях лякне хто-небудзь, і мяне — як токам (А. Макаёнак). / вот закрыем мы ваенныя заводы, а іх — куды? (А. Макаёнак). Лісця ўзняўся віхор, і кастрычнік — на двор (П. Броўка). Сонца ў небе — аладкай, і зарубкаю — боль на ілбе (Р. Баравікова). Адчыняюцца дзверы, і на парозе — Таццяна Пятроўна (У. Шахавец). У падобных сказах структурна поўная частка складаназлучанага сказа з’яўляецца
або паказчыкам значэння эліпсаванай часткі, або ўдакладняе ці канкрэтызуе яе змест.
У складаназалежных сказах частка з эліпсісам дзеяслова з’яўляецца, як правіла, сэнсава самастойнай і пры гэтым удакладняе або канкрэтызуе змест галоўнай часткі. Паказчыкамі значэння апушчанага дзеяслова тут выступаюць акалічнасці або дапаўненні: Радуйся, што сэрца — на шматкі... Ад надрыўных думак і дыхання (Р. Баравікова). Калі ўдасца, табе найперш — аўтамат (В. Быкаў). Толькі скажы яму, каб дзве фотакартачкі (X. Макаёнак). Тут жа — дамбу пірэба, плаціну трэба, каб затрымаць тых, што ў горад бягуць (А. Макаёнак). Мне галоўнае, каб у партызаны (В. Быкаў).
Эліпсавацца можа дзеяслоў і ў структуры складаных сказаў з простай мовай. Пропуск дзеяслова можа назірацца як у словах аўтара, так і ў простай мове. Пры гэтым поўная частка ўдакладняе, канкрэтызуе змест эліптычнай або выконвае ролю семантычнага паказчыка: — Яе, — кінуў ён на Сцепаніду, — нікуды за парог (В. Быкаў). — Вас не пытаюць, таварыш сяржант! — і да мяне — крыху цішэй, алеўсё тым жа тонам (В. Быкаў). — Ты — пра каго? — Я — пра Мар’яну (Н. Гілевіч). Я — на гарышча, — адразу сагнаўшы ўсмешку сказала Марыя (В. Быкаў). — Клава — у асець! — гукнуў ён радыстцы (В. Быкаў). — Ты як — па вуліцы? — глухім, перацятым голасам запытаў ён (I. Мележ).
У складаных сказах могуць быць эліптычнымі і ўсе часткі. У гэтым выпадку ў якасці паказчыка значэння эліпсаванага дзеяслова выступаюць унутрысінтагматычныя сродкі — дапаўненні і акалічнасці: Аратаму — яго сявенькі, стральцу — рог, музыку — бубен ці жалейку, а кавалю — гвозд ці падкову (М. Танк). Аблога цішыні — вакол, абломак месяца — у аблоках (Т. Бондар). Шырокі кузаў роўна з берагамі насыпаны пахучым цёплым зернем, а я — наверсе, на рудым брызенце, пры мне — куфэрак, мой дарожны скарб (М. Танк). Зязюля мае рацыю: сэканомленыя сродкі — на земляробcmea (А. Дзялендзік). 3 лета — стог, абкладзены кляёнкай, на штыкетах — жоўтыя глякі (Р. Баравікова). За фільмам — фільм, за кнігай — кніга (Р. Барадулін). Пяшчота — вам, а вам — бяда, а вам — дакука (Р. Баравікова). Мне — розум, вушам — слых, вачам — відушчасць, вуснам — голас (М. Танк). Я — за вінпюўку, сабе — на плячо, пасля сам — у цялегу ды па конях (В. Быкаў). Адзін — пра перагрэў планеты і сусветны патоп, другі — пра амярцвенне сусветнага акіяна, трэці — аб апустыньванні кантынентаў (М. Матукоўскі).