Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
да спіарасты (B. Быкаў). Мне ён пра гэта не сказаў нічога, у першы выхадны ўзяў у Сяльцы фурманку, вучня, таго пераростка, што пілаваў з ім дрэва, — і зноў у Княжава (В. Быкаў). Міхал — сам з сабою ўголас і гэтага не прыкмячаў (К. Чорны). Школьнікі летам — ягады і грыбы, і гэтым зарабляюць (ЛіМ). Неба — вялікай хмарай, і ад гэтага стала цёмным (Я. Брыль). Алена дахаты — позна, і праз гэта не пагаварыла з бацькамі (А. Русак). Значную ролю ў фарміраванні значэння апушчанага дзеяслова адыгрывае і характар адносін паміж эліпсаваным і выражаным выказнікамі. Як спалучальныя, так і далучальныя адносіны ўтвараюць ледзь улоўныя адценні значэння, якія і надаюць неабходную семантыку сказу: Калгас «Новая зара» ўборку зернавых — позна, і ў сувязі з гэтым спазніўся з пасевам азімых (Звязда). Васіль пасля заканчэння сельгасакадэміі — у калгас на працу, ды так і застаўся тут назаўжды (Звязда). Маці, Алена Пятроўна, сына — у школу рана, у сем гадоў, і гэтым самым выказала жаданне даць Аляксею добрую адукацыю (Чырвоная змена). Паміж эліпсаваным і выражаным выказнікам могуць фарміравацна прычынна-выніковыя адносіны: Іван Пятровіч Сяднёў вельмі любіў дзяцей, і менавіта таму трыццаць гадоў — школьным настаўнікам (Чырвоная змена). Партызаны адчувалі небяспеку, і менавіта таму хутка з вёскі — у лес (А. Шахавец). Старшына Васняцоў шкадаваў старую жанчыну, і толькі таму пра сына — нічога (Звязда). Сінтаксічныя сродкі выражэння далучальных адносін — злучнікі і часціцы — выразна ўказваюць на тое, што эліпсаваны дзеяслоў змяшчае вынік у адносінах да выражанага. Фарміраванне семантыкі ў падобных сказах абумоўлена таксама і тым, што любая далучальная канструкцыя (аднародны член, адасоблены, парцэлят і інш.) заўсёды праецыруецца ў і структурным плане, і ў семантычным на далучаемую канструкцыю.
У якасці паказчыка семантыкі канструкцый з эліпсісам дзеяслова часта выкарыстоўваюцца адасобленыя члены с к a з а. Сінтаксічная прырода адасаблення прадвызначае пэўную сэнсавую мэтанаківанасць выказвання. Для канструкцый з эліпсісам дзеяслова важнымі з’яўляюцца камунікатыўныя і семантычныя ўмовы адасаблення. Камунікатыўныя ўмовы адасаблення прадвызначаюць не толькі выдзяленне актуальнага адрэзка інфармацыі, а і проціпастаўленне імпліцытнаму ў выказванні. Эліпсіс у сказе фарміруе імпліцытную інфармацыю, якой супрацьпастаўляецца экспліцытная — адасоблены член сказа. 3 семантычных умоў адасаблення актуальнымі для канструкцый з эліпсісам дзеяслсва з’яўляецца пабольшаная сэнсавая нагрузка адпаведных членаў у сказе, дзякуючы якой яны набываюць значэнне дадатковага паведамлення, якое і выступае паказчыкам семантыкі ў канструкцыях з эліпсісам дзеяслова. Прычым сам працэс фарміравання
семантыкі ў эліптычнай канструкцыі з’яўляецца складаным і абумоўлены некалькімі прычынамі. Па-першае, гэта семантычная спалучальнасць адасобленага члена і эліпсаванага дзеяслова: магчымасць або немагчымасць пэўнай лексемы, што ўваходзіць у склад адасаблення, спалучацца з эліпсаваным дзеясловам. Па-другое, гэта ўзмоцненая сэнсавая нагрузка адасаблення, дзякуючы якой яно становіцца камунікатыўным і сэнсавым цэнтрам сказа і фарміруе на аснове «адваротнай» валентнасці семантыку эліпсаванага дзеяслова.
Адасобленыя азначэнні могуць выступаць у якасці паказчыка семантыкі ў эліптычных канструкцыях. Падобная функцыя абумоўлена некалькімі фактамі. Па-першае, гэта характар семантыка-сінтаксічных адносін паміж адасобленымі азначэннямі і сінтаксічнай пазіцыяй апушчанага выказніка. Паўпрэдыкатыўныя адносіны дазваляюць узаемадзейнічаць пазіцыі прэдыката з адасобленым азначэннем. А гэта прадугледжвае цесную сінтаксічную ўзаемасувязь паміж названымі кампанентамі, якая стварае базу для фарміравання семантыкі сказа. Другім фактарам з’яўляюцца камунікатыўныя ўмовы адасаблення. Адасобленае азначэнне становіцца камунікатыўным ядром выказвання, што дазваляе проціпаставіць выражанае (адасоблены член) і нявыражанае (эліпсаваны дзеяслоў). Трэцім фактарам з’яўляюцца семантычныя ўмовы адасаблення. Адасоблены член сказа выступае ў якасні не столькі дадатковага паведамлення, колькі семантычнага цэнтра выказвання, які з’яўляецца дамінуючым і вызначае семантыку дзеяслова. Аднак самы важны фактар — сінтактыка эліптычнага сказа, якая дакладна вызначае семантычныя ролі кампанентаў і лексічнае напаўненне эліпсаванага дзеяслова.
Часцей у якасці паказчыка значэння эліптычнага сказа ўжываюцца адасобленыя азначэнні, звязаныя спалучальнай або бяззлучнікавай сувяззю. Пры гэтым паміж эліпсаваным дзеясловам і адасобленым членам сказа ўсталёваюцца паўпрэдыкатыўныя або, радзей, атрыбутыўныя адносіны. У якасці паказчыка могуць выкарыстоўвацца толькі дапасаваныя адасобленыя азначэнні: Мірон — каля партрэта, уражаны незвычайнай прыгажосцю маладой жанчыны (Звязда). Дзед Саўка, знямелы ад навіны, — пасярод хаты (В. Хомчанка). Уражаны пажарам, нерухомы і быццам нежывы, Мікалай доўга — у бок вёскі (А. Бачыла). Немаўля, закалыханае маці, — ціха ў калысцы (Б. Мікуліч). Іван, малады баец, спуджаны выбухам, — за дрэвы (В. Быкаў). Выразны характар набывае семантычны паказчык, калі ён можа спалучацца толькі з адной лексемай: Маці, нерухомая і сцішаная, — каля печы (А. Баранавых). Малады старшыня калгаса Пятро — да жанчын, нікім не заўважаны (Звязда). Семантычную выразнасць набываюць эліптычныя канструкцыі, у якіх
у якасці паказчыка выкарыстоўваецца адасобленае азначэнне разам з акалічнасцю: Маладая жанчына, відаць, жняя, самлелая ад гарачыні, — хутка ў хату (С. Баранавых). Алена, вясёлая, — па вуліцы (У Шахавец). Міхась, пакрыўджаны братам, — на вуліцу (Звязда). Хлопцы, замёрзшыя і злосныя, адразу — да печкі (Б. Мікуліч).
Паказчыкам семантыкі ў канструкцыях з эліпсісам дзеяслова могуць выступаць і адасобленыя акалічнасці. Гэта таксама абумоўлена некалькімі фактарамі: характарам семантыка-сінтаксічных адносін, камунікатыўнымі і семантычнымі ўмовамі адасаблення і правіламі сінтактыкі. У ролі паказчыка значэння выступаюць толькі адасобленыя акалічнасці, якія ўказваюць на спосаб дзеяння, ды і то пры ўмове цеснай семантычнай сувязі з выказнікам: Мароз раптам, кульгаючы, — цераз двор (В. Быкаў). Правілы сінтактыкі нярэдка з’яўляюцца асноўным фактарам, які ўплывае на фарміраванне семантыкі эліпсаванага дзеяслова. Іншыя фактары — умовы адасаблення і характар семантыка-сінтаксічных адносін — таксама з’яўляюцца важнымі ў працэсе фарміравання семантыкі эліптычнага сказа, але роля іх у гэтым працэсе другасная: Максім Паўлавіч — да калгаснікаў, патрабуючы ад іх паводзіць сябе спакойна (Звязда). Песні — паўсюль, не сціхаючы (Чырвоная змена). Жанкі — да брыгадзіра, гамонячы і смеючыся (1. Мележ). Я вам — усё, ды падрабязненька, да кожнай дэталі (Полымя).
Немалаважную,ролю ў функцыянаванні эліптычных канструкцый адыгрывае і характар семантыка-сінтаксічных адносін паміж паказчыкам і эліпсаваным дзеясловам. Паміж эліпсаваным дзеясловам і адасобленай акалічнасцю могуць фарміравацца і далучальныя адносіны. Адасобленая далучальная акалічнасць нясе пабольшаную сэнсавую нагрузку і выступае ў якасці дадатковага паведамлення. Пры гэтым пэўная «свабода» ў адносінах паміж сінтаксічнымі пазіцыямі дазваляе далучыць неабходны паказчык у патрэбнай форме. I ў падобных сказах абмежаванняў для далучэння паказчыкаў практычна няма: Паштальён Валянціна Пятроўна — з адной вёскі ў другую, і ўсё пешшу (Чырвоная змена). Недалёка ў лесе — птушкі, але спуджана і трывожна (В. Быкаў). Таццяна часта — родныя мясціны, галоўным чынам — летам (Чырвоная змена). Бабулька, спужаўшыся паліцаяў, — у запечак, ды і то крадучыся і азіраючыся (Звязда). Міхась у горад — усяго адзін раз, ды і то пешшу (У. Шахавец). Старшыня калгаса — Стары Апанас — пра нарыхтоўку кармоў, прычым увесь час, перабіраючы свае невясёлыя думкі адну за другой (Браслаўская звязда). Раптам — гамонка, ды ўжо далёка, ажу канцы вёскі (С. Баранавых). Недалёка — царкоўныя званы, але быццам прыглушана (В. Хомчанка).
Адасобленая акалічнасць не вельмі часта ўжываецца ў функцыі паказчыка семантыкі. Гэта тлумачыцца тым, што для фар-
міравання семантыкі эліптычнага сказа патрабуюцца адасобленыя акалічнасці са спецыфічным лексічным напаўненнем. Пры паўпрэдыкатыўнай сувязі паказчык павінен абазначаць сгюсаб дзеяння. Пры далучальных адносінах семантыка аналітычнага паказчыка больш шырокая — мера і ступень, спосаб дзеяння, час. Гэта і тлумачыць той факт, што далучальныя адасобленыя акалічнасці некалькі шырэй ужываюцца ў функцыі семантычнага паказчыка, чым акалічнасці, звязаныя паўпрэдыкатыўнай сувяззю. Ужыванне адасобленых акалічнасцей у функцыі семантычнага паказчыка абумоўлена некалькімі прычынамі. Па-першае, характарам сінтаксічнай сувязі. Адасобленыя акалічнасці, звязаныя паўпрэдыкатыўнай сінтаксічнай сувяззю, маюць двухбаковы ўзаемаабумоўлены характар, што дазваляе дакладна вызначыць сінтаксічную пазіцыю эліпсаванага выказніка. Па-другое, ужыванне адасобленай акалічнасці ў функцыі паказчыка семантыкі эліптычнай канструкцыі абумоўлена правіламі сінтактыкі. Адасобленая акалічнасць можа выступаць у якасці паказчыка толькі пры ўмове, калі выразна акрэслівае семантыку дзсяслова, з якім можа спалучацца. На гэтых падставах і можна вызначыць значэнне эліпсаванага дзеяслова.
У якасці паказчыка семантыкі ў эліптычных сказах могуць ужывацца і адасобленыя далучальныя дапаўненні. Цікавым з’яўляецца той факт, што паказчыкам семантыкі могуць выступаць толькі далучальныя адасобленыя дапаўненні. Гэта тлумачыцца тым, што яны прымацоўваюцца да ўсёй часткі сказа і маюць, хоць і аслабленую, сінтаксічную сувязь з эліпсаваным выказнікам, што ўсталёўвае паміж імі пэўныя семантычныя адносіны. Усё гэта дазваляе сфарміраваць семантыку апушчанага дзеяслова, а эліптычным сказам — свабодна функцыянаваць у мове: Партызаны хутка — у хату да дзеда Саўкі, і не што-небудзь, а ваенную маёмасць (Браслаўская звязда). Меншы Міхасёў сын, Міколка, — у хату, і не толькі дроў, а і вады (С. Баранавых). Заўтра наша Марынка — да нас, і не з кім-небудзь, а з маладым мужам (В. Хомчанка). Характар семантычнага паказчыка (проціпастаўленне адмоўнага і дадатнага аб’ектаў) дазваляе больш выразна праявіць аб’ектныя адносіны.