Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
намінатыўныя сказы ўжываюцца побач са сказамі, у якіх выказнік выражаецца дзеясловам прошлага часу незакончанага трывання. Такія дзеясловы ствараюць агульную перспектыву прошлага, аднак значэнне цяперашняга часу ў намінатыўных сказах захоўваецца: Субота. Вечар. Ніна сядзела ў пакоі і думала... (П. Галавач). Вечар... Па-над логам слаўся туман (В. Каваль). Падзеі, пра якія расказваецца ў гэтых прыкладах, успрымаюцца ў плане цяперашняга часу, гэтаму садзейнічаюць намінатыўныя сказы.
Намінатыўныя сказы могуць знаходзіцца ў суседстве са сказамі, у якіх значэнне часу перадаецца дзеясловамі прошлага часу закончанага трывання. Значэнне прошлага часу выразна выступае, калі намінатыўныя сказы стаяць у канцы апісання або разрываюць яго. Але нават у такіх умовах намінатыўныя сказы не губляюць сваёй спецыфікі: Дзён праз некалькі Лёня пайшоў у Чырвоную Армію. Казармы. Палон. Фашысцкі лагер. Падполле. Партызанскі лес (Я. Брыль). Нялёгкім стаў першы пачатак на новай дарозе. Руіны. Пустэча. Had горадам родным самотны ўскрык жураўліны (К.. Кірэенка).
Сустракаюцца выпадкі, калі побач з намінатыўнымі аказваюцца сказы з дзеясловам-выказнікам будучага часу, тады агульнае часавае значэнне апісання залежыць ад месца намінатыўных сказаў. Калі намінатыўныя сказы стаяць у пачатку апісання, то яно ўспрымаецца ў плане цяперашняга часу: Ноч. Грымне, пракоціцца блізка ці далёка гарматны выбух (I. Мележ). Калі намінатыўныя сказы стаяць у канцы апісання, то ва ўсім апісанні выступае значэнне будучага часу: Саша Красуцкі спалохаўся... Калегі па кафедры ўзрадуюцца... Толькі такога / чакалі... Красуцкі заблытаўся ў крыміналыйчыне... Шэпты... (I. Навуменка).
Даследчыкі ўказваюць, што часавае значэнне гэтых сказаў не граматычнае, бо не мае граматычнай формы выражэння. Часавае значэнне намінатыўных сказаў — гэта лагічны вынік самога значэння быцця, існавання прадметаў, з’яў, падзей, яно з’яўляецца вытворным ад іх мадальнасці.
Вызначальная асаблівасць намінатыўных сказаў — фрагментарнасць (паказваюцца толькі асобныя дэталі сітуацыі) і разам з тым аб’ёмы зместу (уяўляецца агульная карціна пэўнай абстаноўкі). Намінатыўныя сказы могуць быць апавядальныя і клічныя. У клічных сказах выражаецца эмацыянальная ацэнка той ці іншай з’явы рэчаіснасці, у іх могуць быць узмацняльныя часціцы: Ото натура! — жонка лае, а ён смяецца, не шманае (Я. Колас). Якое хараство! Якая шпаркасць! Сіла! (К. Крапіва).
Намінатыўныя сказы бываюць неразвітымі і развітымі. Неразв і т ы я н а м і н а т ы ў н ы я с к а з ы складаюцца з аднаго галоўнага члена сказа: Восень. Раніца. Туман. Цішыня (С. Барана-
вых). Зіма. Снягі. Мароз. Завеі. Дарога звонкая, як сталь (П. Глебка). Неразвітыя намінатыўныя сказы структурна ўскладняюцца выклічнікамі, што ўносяць у сказ розныя эмацыянальныя адценні: Гарачы дзень. Эх, спёка, спёка! А прохладзь вечара далёка. Замлела ўсё ў жары-тамленні; зямля гарача і каменні... (Я. Колас); пабочнымі словамі: Галасы. Гутарка. Развітанне, мусіць (М. Зарэцкі). У сучаснай беларускай літаратурнай мове пераважную большасць складаюць неразвітыя намінатыўныя сказы з назоўнікам назоўнага склону ў ролі галоўнага члена; часам у якасці галоўнага члена выступаюць асабовыя займеннікі, аднак з’ява гэта рэдкая ў беларускай літаратурнай мове: Ё н. Я н а. Іх свет не месціць, іх каханне грэе, песціць (Я. Колас). Галоўны член неразвітых намінатыўных сказаў выражаецца субстантываванымі неасабовымі займеннікамі назоўнага склону: Карп пазнаў голас сына: «Н а ш ы!» (I. Шамякін); субстантываванымі прыметнікамі назоўнага склону: Толькі падсохла зямля, як сагналі паўмястэчка на папраўку грэблі. Д з я ў ч а т ы, х л о п ц ы, с т а р ы я, м о л а д з ь... (Ц. Гартны); парадкавымі лічэбнікамі: Нікалай сам сеў за наводчыка. Грымнуў стрэл. Д р у г і, т р э ц і... Танк не спыняўся (I. Шамякін). Часціны мовы ў ролі галоўнага члена намінатыўных сказаў могуць выступаць толькі ў форме назоўнага склону, што вылучае іх сярод іншых іменных канструкцый, такіх як генетыўныя ці няпоўныя сказы.
Развітыя намінатыўныя сказы складаюцца з галоўнага члена і паясняльных слоў — даданых членаў. У сваім складзе, як правіла, яны маюць дапасаваныя азначэнні: Бульбяное, жытняе, ільняное поле. Белыя зорачкі, жоўты сухмень, сіняе азерца. А яшчэ малінавая канюшына, белы россып грэчкі, залатое мора лубіну ці сланечніку, бледна-зялёныя кучары гароху. Ну і, вядома, пашы, выганы з каровалі і авечкамі (У Караткевіч). Чэрвеньская спёка (I. Мележ). Зялёныя пальмы. Белая паласа прыбою... Яснае празрыстае паветра (В. Вольскі). Снег скрыпучы пад санямі, быстры конь, мяцелі дым (М. Машара). Азначэнне-прыметнік у намінатыўных сказах, як правіла, стаіць у прэпазіцыі адносна галоўнага члена, які выдзяляецца лагічным націскам: Г a р а ч ы д з е н ь. На полі душна. Прыціх той ветрык непаслушны, як бы сваім аддаўся марам (Я. Колас). Невялічкі, прыбраны клапатлівымі дзявочымі р у к а м і пакой. На акне — фіранкі, на падаконніках — вазоны (В. Гарбук). У якасці дапасаваных азначэнняў у развітых намінатыўных сказах ужываюцца дзеепрыметнікі: Н е заследжаны д в о р... П а р о г... А на плоце — сляды сарочыя (Р. Барадулін). Апрача дапасаваных азначэнняў, у намінатыўных сказах могуць быць прыдаткі, параўнанні, недапасаваныя і адасобленыя азначэнні: Лес па краях, як сцяна (Я. Колас). Бярозы ў шэрані... (ГІ. Глебка). Вакзальны развітальны звон. Ваго-
ны з песнямі і смехам (А. Пысін). Коцікі вярбы. Зялёная, галінка вішні... (У Караткевіч). Пахі ад кропель. Праменні святла. Белая марля на вокнах (П. Броўка). Стары, заклнуты сад, скалечаны вайною (К. Чорны). Недапасаванае азначэнне можа быць выражана колькасна-іменным спалучэннем роднага склону без прыназоўніка. Такія намінатыўныя сказы абазначаюць пэўны адрэзак часу: Кастрычнік 1 9 4 3 г о д а. За Дняпром, ужо зусім блізка, бесперапынна грымела артылерыя (I. Шамякін). Галоўны член намінатыўнага сказа можа быць развіты двума недапасаванымі азначэннямі ў форме роднага склону без прыназоўніка, пры гэтым адно з іх выражана назоўнікам, а другое — колькасна-іменным спалучэннем. У такіх сказах другое азначэнне мае значэнне ўдакладнення: П а ч a т а к верасня сорак п е р ш а г а г о д а. Партызанская вёска над Нёманам, на паўднёвым узлессі Налібоцкай пушчы (Я. Брыль).
Намінатыўныя сказы могуць быць адзінкавымі ці ўтвараць ланцужок простых сказаў: М а й. У квецені сады (Я. Колас). В о сеньская ноч. Т у м а н. Вецер. Дождж (В. Быкаў). Ц е м е н ь. С о с н ы. Е л к і. М о х. К а р а... Разгарысь, вячэрняя зара, у туманнай вышыні (М. Багдановіч); могуць быць часткамі складаных сказаў: С у х і п я с о к, с у х і я г а ц і, с у х і туман балтыйскіх вод (А. Пысін). Асцярожнасць, хітрыя к о д ы, ключы да якіх наўрад хто знойдзе цяпер... (I. Шамякін). Намінатыўныя сказы толькі канстатуюць наяўнасць, існаванне прадметаў ці з’яў, не дапускаючы прэдыкатыўнай развітасці, яны не могуць быць адмоўнымі.
Намінатыўныя сказы, як правіла, бываюць апавядальнымі, зрэдку — пытальнымі, калі сцвярджэнне суправаджаецца адценнем нечаканасці, здзіўлення: В ы й с ц е крыніц. Воды. Вод ы. Струменьчыкі, ручаіны, рака, мора (У. Караткевіч). У з л е с а к ? П а л я н a ? Ш ырокая п р о с е к a ? — А-а, гэта яна ўжо — нейтральная паласа (Я. Брыль). Зрэдку намінатыўныя сказы могуць быць і клічныя. У клічных сказах выражаецца эмацыянальная ацэнка той ці іншай з’явы рэчаіснасці, у іх могуць быць узмацняльныя часціцы: Марылька была жыццярадасная, гэтакая вясёлая. Маладосць! (К. Чорны). 0 т о, б р а т, г о р а д! 0 т д а м і ш ч ы, ото дзе сыпалі грашышчы! Я к і я в е ж ы і к а с ц ё л ы! Як толькі іх трымаюць долы! (Я. Колас).
Паводле семантыка-функцыянальных прымет намінатыўныя сказы падзяляюцца на быційныя і ўказальныя.
Б ы ц і й н ы я, ці экзістэнцыяльныя, с к а з ы сцвярджаюць быццё, існаванне з’яў, прадметаў як фактаў рэчаіснасці. У іх пералічваюцца наяўныя прадметы абстаноўкі ці пейзажу, абазначаюцца даты, апісваюцца разнастайныя з’явы. Часцей за ўсё пры дапамо-
зе такіх сказаў даюцца апісанні статычнай абстаноўкі. Пры гэтым у пачатку тэксту яны нярэдка раскрываюць час і месца сітуацыі: Ноч. У мроку нікнуць травы і кусты (Я. Колас). Нямая бель... Гаі. Дубровы... Маўчаць за возерам стагі (П. Трус). Чэрвень шэсцьдзесят першага... Гарачы, парны поўдзень (Я. Брыль).
Канструктыўны састаў галоўнага члена быційных намінатыўных сказаў лексічна абмежаваны. У ролі галоўнага члена звычайна выступаюць назвы з’яў і стану прыроды, падзей, пэўных адрэзкаў часу ці прасторы. Менш прыстасаваны да гэтай ролі назоўнікі з прадметна-канкрэтным значэннем, якія атрымліваюць намінатыўна-быційны сэнс толькі тады, калі яны ўжываюцца ў адным радзе з іншымі намінатыўнымі сказамі: Ноч. Халодная зямлянка. Перастрэлка. Цішыня (П. Глебка). Ціхі след. Зорны шлях. Цішыня (К. Кірэенка). Немагчыма ў якасці быційных намінатыўных сказаў ужыванне адушаўлёных назоўнікаў. He маюць быційнага значэння, а таму не ўтвараюць быційных намінатыўных сказаў зборныя назоўнікі.
Указальныя намінатыўныя сказы, акрамя паведамлення пра існаванне з’яў, паняццяў і прадметаў, указваюць на іх. Такія сказы ў сваім складзе маюць указальныя часціцы вось, вот, вунь, во: В о с ь і яна, зямляДанская! Вянок прыязнейшых прымет уводзіць Даліна ў свой свет (Я. Колас). В о с ь а з ё р н ы к р а й. Марэнныя грады, шматкіламетровыя «агароджы» з валуноў на межах. / многія-многія сотні азёр (У. Караткевіч). Спалучэнне часціц вось і, вунь і ўказвае на прадмет, паняцце, з’яву, якія ўспаміналіся раней або якіх чакалі: В о с ь і с т а н ц ы я. Дарога скончана (Я. Колас). У н ь і х a т a, с а д в і ш н ё в ы (Я. Колас). А вунь і з a n a в е т н ы, не менш як шасцісотгадовы, д у б (У Караткевіч). У склад указальных намінатыўных сказаў нярэдка ўваходзіць часціца ну, якая пачынае сказ, як правіла, у сказах яна ўжываецца са значэннем з’яўлення пажаданага прадмета: Н у в о с ь і л і н і я. Яна перасякае мне дарогу (Я. Колас).
Намінатыўныя сказы — гэта лаканічная форма замалёвак прыроды, апісанне розных абставін, месца, часу, падзей. Гэтым і тлумачыцца іх частае выкарыстанне ў мастацкіх творах: Вось і ноч. Нада мной заліліся слязамі нябёсы (М. Багдановіч). Развітыя і неразвітыя намінатыўныя сказы часта ўжываюцца ў рэмарках да п’ес, у кінасцэнарыях, дзе малююцца абставіны дзей, а таксама там, дзе патрабуецца найбольшая дакладнасць і сцісласць у апісаннях (рэпартажы, дзённікі, фельетоны і г. д.): Ноч. Густы лес. Два буданы, старыя, накрытыя яловымі галінкамі... (Я. Колас). Гарадскі сквер. Бакавая бязлюдная алея. Дрэвы. Лаўка (I. Шамякін). Ад крыві чырвонай фарбаваўся Нёман. Гаціліся гаці з трупаў па вадзе. Дзікі свіст і бразгат. I выццё і гоман. Бітва, як ніколі... Бітва, як нідзе... (3. Бядуля). Уласна апісальныя намінатыўныя сказы ствараюць цэ-