Кароткая граматыка беларускай мовы
Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
Словаспалучэнне як любое аб’яднанне слоў ахоплівае і паняцце словазлучэння і паняцце несловазлучэння. Несловазлучэнн е можа ўключаць як раўнапраўныя кампаненты, так і службовыя (звязку, прыназоўнік, злучнік, часціцу, выклічнік).
Да несловазлучэнняў адносяцна:
спалучэнне дзейніка і выказніка (прэдыкатыўнае спалучэнне): Вецер хмару аднекуль прынёс (Н. Маеўская);
спалучэнне аднародных членаў (злучальная злучнікавая і (ці) бяззлучнікавая сувязі): Дзень такі п р а з р ы с т ы і высокі (Н. Маеўская). П a pace, п a т р a в е, п a в а д з е босенькі хлопчык кудысьці ідзе (Н. Маеўская);
спалучэнне з адасобленымі членамі сказа (паўпрэдыкатыўная сувязь): В я р б а, с х і л ё н а, мые вецце, бы маладзіца валасы (Н. Маеўская). В у х н е ў садзе, п а д а ю ч ы, яблык (Н. Маеўская);
аналітычныя спалучэнні (адным са складнікаў якіх найчасцей з’яўляецца службовае слова):
для дзеяслова:
складаная форма будучага часу: б у д у ц ь сілкавацца, б у д з е апавядаць;
складаная форма даўномінулага часу: б ы ў сказаў, б ы л і вярнуліся',
складаная форма загаднага ладу: д a е а й ц е паплаваем, (н я) х а й працуе',
для прыметніка і прыслоўя:
складаная форма вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання: б о л ь ш каштоўны, м е н ш удалы, самы надзейны, найб о л ь ш мэтазгодна;
складаная форма будучага часу (калі прыметнік ці прыслоўе з’яўляюцца часткай выказніка): б у д з е карысна, б у д з е дажджлівай;
для назоўніка:
склонавая форма назоўніка з прыназоўнікам: н а рамонку, п a в о д л е меркавання, дзякуючы дапамозе, з н а г о д ы свята, у с у в я з і з іспытамі',
для лічэбніка:
састаўныя лічэбнікі: дваццаць сем, пяцьдзесят восьмы, сто адзінаццаць.
У адрозненне ад несловазлучэння, словазлучэнне — акрэслены граматычны тэрмін, якім пазначаецца «свабоднае сэнсавае і фармальнае аб’яднанне двух або болей знамянальных слоў (разам з адпаведнымі службовымі словамі або без іх), якое служыць для перадачы адзінага, але расчлянёнага паняцця або ўяўлення» (В. Ахманава) і ўтворана на аснове падпарадкавальнай сувязі, напр.: камп’ютарныя гульні, з музычнага твору, самотніца-восень, трываласць матэрыялу, адчыніць дзверы, хтосьці з іх, па-ранейшаму спакойна, са скрухай заўважыць, збочыць з шашы і інш.
Словазлучэнне адрозніваецца і ад слова, і ад сказа. Калі слова называе нейкі прадмет (асобу, з’яву, факт), то словазлучэнне канкрэтызуе ці характарызуе яго, параўн.: мова і мілагучная мова, царкоўнаславянская мова, родная мова, мова старадрукаў, мова дзіцяці; пісаць і пісаць ліст, пісаць сяброўцы, пісаць акуратна, пісаць з задавальненнем і інш. У адрозненне ад сказа, словазлучэнне заўсёды бінарнае (складаецца не менш як з двух слоў), а сказ можа ўтварацца і з аднаго слова, напр.: Ноч. Зоркі. Цішыня. Акрамя таго, словазлучэнне функцыянуе ў структуры сказа, таму не мае ўласнай інтанацыйнай і камунікатыўнай завершанасці. Словазлучэнне арганізуецца толькі на аснове падпарадкавальнай сувязі, а сказ мае і прэдыкатыўную (сувязь дзейніка і выказніка), і падпарадкавальную, і злучальную.
У адрозненне ад сказа, словазлучэнне не мае прэдыкатыўнага значэння, г. зн. яму не ўласцівыя катэгорыі часу, ладу, асобы, мадальнасці, і таму яно не можа самастойна выконваць камунікатыўных функцый, утвараць закончанае паведамленне. У маўленні словазлучэнні звычайна выступаюць у якасці частак асобных паведамленняў. Так, у сказе Жоўтыя пухаўныя каткі звісалі на вербалозінах, склікаючы пчолак і чмелікаў (Я. Колас) вылучаюцца наступныя словазлучэнні: жоўтыя пухаўныя каткі (жоўтыя каткі, пухаўныя KamKi), звісалі на вербалозінах, склікаючы пчолак і чмелікаў (склікаючы пчолак, склікаючы чмелікаў).
Па-за сказам словазлучэнні не могуць быць з дастатковай паўнатой ахарактарызаваныя і ў адносінах інтанацыі, таму што апошняя набывае акрэсленасць і выразна праяўляецца толькі ў акце камунікацыі.
Такім чынам, для словазлучэння аказваюцца нерэлевантнымі, неістотнымі некаторыя аспекты нарматыўнай ацэнкі, што маюць значэнне для характарыстыкі сказа. Разам з тым словазлучэнні, як і ўсе іншыя віды сінтаксічных канструкцый (простыя і складаныя сказы, адасобленыя, далучальныя, параўнальныя і іншыя віды зваро-
таў і г. д.), атрымліваюць нарматыўную ацэнку-характарыстыку па канструкцыйнай адпаведнасці правілам граматыкі (нарматыўнаграматычная ацэнка) і па мэтазгоднасці іх граматычнага і камунікатыўна-стылістычнага ўжывання (нарматыўна-камунікатыўная ацэнка).
Нарматыўна-граматычная ацэнка свабодных аб’яднанняў паўназначных слоў можа быць здзейснена толькі пры вылучэнні пэўных разрадаў словазлучэнняў. Найбольш агульныя разрады вылучаюцца перш за ўсё ў залежнасці ад колькасці аб’яднаных слоў і тыпу адносін паміж імі. На гэтай падставе адрозніваюцца словазлучэнні простыя (двухслоўныя) і складаныя (шматслоўныя), а таксама падпарадкавальныя (злучальныя спалучэнні разглядаюцца ў межах простага сказа).
Нарматыўна-граматычная ацэнка падпарадкавальных словазлучэнняў грунтуецца на аналізе заканамернасцей іх утварэння, а нарматыўна-камунікатыўная ацэнка — на аналізе заканамернасцей ужывання словазлучэнняў у сказах, г. зн. у маўленні. Згодна з гэтым нарматыўная характарыстыка свабодных падпарадкавальных аб’яднанняў паўназначных слоў уключае апісанне некалькіх груп заканамернасцей: утварэння простых падпарадкавальных словазлучэнняў, утварэння складаных падпарадкавальных словазлучэнняў, ужывання простых і складаных падпарадкавальных словазлучэнняў.
Для паўнаты характарыстыкі падпарадкавальных словазлучэнняў трэба ўлічваць шэраг паказчыкаў, большасць якіх мае і нарматыўнае значэнне. Галоўныя з гэтых паказчыкаў такія:
бінарнасць словазлучэння;
фармальна-граматычная спалучальнасць слоў;
марфалагічныя асаблівасці слоў;
семантыка-сінтаксічная спалучальнасць слоў;
словаўтваральныя асаблівасці слоў у словазлучэнні;
віды падпарадкавальнай сувязі слоў;
сродкі падпарадкавання слоў;
парадак слоў у словазлучэнні;
наяўнасць сінонімаў для словазлучэння;
неадназначнасць (аманімічнасць) словазлучэння;
семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж словамі ў словазлучэнні;
стылістычныя ўласцівасці словазлучэння;
даўжыня (аб’ём) словазлучэння;
сінтаксічная члянімасць словазлучэння;
спосабы ўскладнення словазлучэння;
ужывальнасць словазлучэння;
сэнсавыя асаблівасці словазлучэння.
Нарматыўныя аспекты ўтварэння просгых падпарадкавальных словазлучэнняў
Бінарнасць словазлучэння
Усе падпарадкавальныя словазлучэнні маюць бінарную структуру, г. зн. што ў іх структуры заўсёды вылучаюцца два члены — галоўны і залежны. Залежны член перадае дадатковую характарыстыку паняцця, якое выражана галоўным членам. У простых падпарадкавальных словазлучэннях галоўны і залежны члены супадаюць са знамянальнымі словамі — іх адпаведнымі словаформамі, напр.: стары дуб, перад падрыхтоўкай да экзамену, рэдагаваць рукапіс, восем гадзін. Ранг члена вызначаецца напрамкам сінтаксічнага падпарадкавання, параўн.: прачытаць —> кнігу і прачытаная <— кніга, мудры ♦чалавек і мудрасць —► чалавека, кветкі —> для маці і маці —► з кветкамі, сем —> бяроз і сёмая*бяроза. На бінарнасць структуры словазлучэння не ўплываюць службовыя элементы (службовыя словы): інтэрнат —> для студэнтаў, каля інтэрната —♦ для студэнтаў, пайсці —► ў грыбы, апісаць —» на падставе фактаў, ісці —> ў кірунку да вакзала і пад.
Галоўны член простага падпарадкавальнага словазлучэння можа быць выражаны словамі, што належаць да любой з шасці знамянальных часцін мовы: назоўнікам, прыметнікам, займеннікам, прыслоўем, лічэбнікам і дзеясловам. Адпаведна вылучаюцца шэсць асноўных тыпаў падпарадкавальных словазлучэнняў:
назоўнікавыя: хата за лесам, жаданне працаваць, трэці этап, вёска Паплавы, дубы-волаты і пад.;
прыметнікавыя: поўны захаплення, гатовы змагацца, вельмі рухавы; займеннікавыя: нехта з афіцэраў, штосьці загадкавае, яму з ёй; прыслоўныя: занадта хутка, справа ад сцяжынкі, нечакана для ўсіх; лічэбнікавыя: дзесяць месяцаў, другі злева, двое ў шынялях', дзеяслоўныя: сустракаць гасцей, раптоўна знікнуць, катацца на каньках, паехаў вучыцца, галоўны кампанент якіх выражаецца не толькі спрагальнымі формамі дзеяслова, але і яго асобымі формамі — дзеепрыметнікам і дзеепрыслоўем: напісаны ад рукі, толькі-толькі расквітнелы', самотна курлыкаючы, глыбока асэнсаваўшы.
Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні
У залежнасці ад ступені зліцця кампанентаў адрозніваюць свабодныя і несвабодныя словазлучэнні. Свабодныя словазлуч э н н і ўтвараюць словы з самастойным лексічным значэннем, кожнае з якіх мае сваю сінтаксічную ролю ў сказе, напр.: гістарычны нарыс, уважліва выслухаць. Несвабодныя словазлуч э н н і складаюцца са слова і спалучэння лексічна несамастой-
ных слоў, якія ў сказе выконваюць функцыю аднаго члена сказа, напр.: правучыцца піры.семе£Пгр.Ы, спатрэбіцца дзень_хадзьбьі, хлопец з шырокімі плячыма, свята 8 Сакавіка. Сярод несвабодных словазлучэнняў адрозніваюць сінтаксічна, фразеалагічна і метафарычна непадзельныя.
Сінтаксічна непадзельныя — гэта словазлучэнні, лексічна звязаныя і нечлянімыя толькі ў пэўным кантэксце. Да іх адносяцца:
• колькасна-іменныя спалучэнні двух знамянальных слоў: На старонках летапісу Тураў упамінаецца ўпершыню ў 9 8 0 г о д з е (В. Вольскі);
® спалучэнні з выдзяляльным значэннем: У 40-х гадах XIX стагоддзя Напалеон Орда з ’яўляўся дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы — аднаго з с а м ы х з н а к а м і т ы х т э a т р а ў Е ў р о п ы (Звязда);
• азначальныя спалучэнні з двух знамянальных слоў: Гняздо бусла знаходзіцца на высокай алешыне с а з р э з а н а й вяршалінай (В. Вольскі);
• спалучэнні дапаможнага (паўслужбовага) і знамянальнага слоў: Пр ы й с ц і ўжо г р а з і ц ц а зіма... (Н. Маеўская). Ці ж в а р т а в а р у ш ы ц ь балючае — былое... (Я. Янішчыц);
о спалучэнні двух знамянальных слоў (апісальныя аналітычныя спалучэнні): А мы баімся прытулак яму д а ц ь (I. Шамякін) (прытуліць).
Фразеалагічна непадзельныя — гэта словазлучэнні, лексічная несамастойнасць кампанентаў якіх выяўляецца ў любым кантэксце, напр.: Будзе мне сніцца ў квецені вішня, сцежка, якою ў с в е т 5 е л ы выйшла (Н. Маеўская). Млечны Шлях мне кладзецца пад ногі... (Н. Маеўская).