Кароткая граматыка беларускай мовы
Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
Ка н д э н са ц ыя, ці скарачэнне, — гэта сінтаксічнае і семантычнае сцяжэнне словазлучэння (або выказвання) у кантэксце. Напрыклад, у сказе Калісьці намаганнямі Усяслава С а ф і я свой зазнала зорны час (I. Багдановіч) кандэнсавалася спалучэнне Полацкі Сафійскі сабор —► Сафія', у сказе I ўсё мілагучна для слыху майго: і з в о н к а е «д з е» і г у с т о е «ч а г о». (П. Панчанка) скараціліся словазлучэнні звонкае слова «дзе», густое слова «чаго».
Кантам іна цыя, ці аб’яднанне, — утварэнне ў маўленні новага словазлучэння шляхам спалучэння частак двух іншых, сэнсава блізкіх словазлучэнняў: адыгрываць значэнне *— адыгрываць ролю і мець значэнне', аплачваць за праезд <— аплачваць праезд і плаціць за праезд; Поспех атрымалі і нашы валейбаліспіы (3 радыёінфармацыі) (словазлучэнні, пабудаваныя згодна з нормай: дабіцца поспеху і атрымаць перамогуў Многія вершы новага зборніка — гэта своеасаблівая заклапочанасць чалавека н а д карэннымі
пытаннямі нашага жыцця... (Звязда) (нарматыўныя словазлучэнні роздум над карэннымі пытаннямі і заклапочанасць карэннымі пытаннямі).
Падваенне — стылістычна абумоўленае паўтарэнне аднаго з членаў словазлучэння ў сказе: Пад акном я бачу кветкі, кветкі юнацкага к a х а н н я... (ЛіМ) (словазлучэнне кветкі юнацкага кахання).
Апакайну — утварэнне складанага словазлучэння з неаднародных частак: I дзед р а з в а ж a е a 6 л ё с а х Мадрыда і я к яму п о м а ч падаць (Я. Колас) (спалучэнне канструкцый разважаць аб чым і разважаць як...ў
У многіх выпадках ахарактарызаваныя і іншыя сінтаксічныя працэсы адбываюцца адначасова. Так, у сказе Жывой паэзіі крыніца напоіць смагу маладых і будзе, светлая, бруіцца праз нелічоныя гады (П. Глебка) прыметнік-азначэнне светлая са словазлучэння светлая крыніца жывой паэзіі адначасова і інверсаваная, і адасобленая.
Сінтаксічныя працэсы, што адбываюцца ў словазлучэннях у маўленні, даюць падставы вылучыць пяць асноўных тыпаў падобных змяненняў: расшырэнне сінтаксічных сувязей, іх перабудова, ускладненне, спрашчэнне і парушэнне.
Расшырэнне сінтаксічных с у в я з е й адбываецца ў розных формах, у прыватнасці:
а) калі кантэкст дае магчымасць падпарадкоўваць прыметнікі і дзеепрыметнікі асабовым займеннікам, напр.: Шчаслівы, зноў вітаю я народ праслаўленых герояў (М. Танк). Моцна ўсхваляваная, яна вярнулася за сваю napmy (I. Шамякін). Па-за кантэкстам такая спалучальнасць адсутнічае, параўн.: шчаслівы я, усхваляваная яна. Мадэллю падобнага дапасавання служаць назоўнікава-прыметнікавыя словазлучэнні;
б) калі адасабленне прыводзіць да ўзнікнення пэўнай залежнасні паміж сінтаксічна раўнапраўнымі членамі словазлучэння, напр.: Т у т, у б а к у а д вялікіх д а р о г, у лясным закутку, не было яшчэ грукатніны, не пахла дымам і порахам (А. Бялевіч). 3 а ў т р а, у д з е н ь адпачынку, зноў многа хто ў грыбы пойдзе (3. Бядуля). Разгарні ручнік, і ўсё наўяў паўстане, шлях нялёгкі ўвесь, што з даўніны пралёг, адсялянскіх — з а з я м л ю і х л е б — паўстанняў і да бітвы з камяністасцю палёў (М. Калачынскі). Сказавыя ўдакладняльныя адносіны не маюць пазакантэкставага афармлення ў выглядзе словазлучэнняў тут у баку ад дарог, сялянскія за зямлю і хлеб, заўтра ў дзень адпачынку,
в) калі падпарадкавальныя адносіны ўзнікаюць паміж сказам у цэлым (галоўны член) і асобным словам (залежны член), так званым дэтэрмінантам сказа, напр.: 3 выпадку снежных заносаў <— (паязды на некаторых перагонах не ходзяць) (3 газет). Ён... не надта
захапляецца чаркай — гэта такая брыдота цяпер сярод маладзейшых (В. Быкаў);
г) калі падпарадкавальныя адносіны ўзнікаюць паміж двума словамі, адно з якіх выконвае функцыю структурнай асновы сказа: Смерць фашысцкім захопнікам!; Прывітанне ўдзельнікам навуковай канферэнцыі!',
д) калі кантэкст наглядна выяўляе, што падпарадкавальныя адносіны існуюць не паміж асобнымі словамі, а паміж словазлучэннем і словам. Так, у сістэме дзеяслоўна-назоўнікавых словазлучэнняў існуюць канструкцыі з вінавальным і давальным склонамі: прынесці кнігу брату, выдаць білеты пасажырам, а таксама з кожным з гэтых склонаў паасобку: прынесці кнігу, даць брату, выдаць білеты, выдаць пасажырам. Але ў маўленні не адзначаны поўныя сказы тыпу Ён прынёс брату або Кандуктар выдаў пасажырам. Гэта дае падставы меркаваць, што падпарадкавальныя адносіны існуюць не непасрэдна паміж дзеясловам і формамі назоўнікаў давальнага і вінавальнага склонаў паасобку, а паміж словазлучэннем дзеяслова з назоўнікам вінавальнага склону і назоўнікам у давальным склоне: (прынесці кнігу) —♦ брату, (выдаць білеты) —♦ пасажырам (параўн.: абілеціць пасажыраўў Параўн. у сказах: I ловяць ластаўкі над галавой л а с у н к і сваім д з е ц я м (П. Матэвушаў). Пайсці ў грыбы ці ў тую ж рыбу, або паехаць у сялібу ці ў млын м а л о ц ь н а х л е б збажынку — усё гэта вабіла хлапчынку... (Я. Колас). К а р а в а ю о д у працай прыбярэзінскі с п я в а е край (М. Калачынскі);
е) калі паміж галоўным і залежнымі членамі існуюць метамоўныя адносіны, напр.: He заўсёды «пірэба» перамагала «х а ч у», але ён ужо добра чуў, што «трэба» — важнейшае... (I. Мележ). Толькі ў кантэксце існуе словазлучэнне перамагаць «хачу», а таксама падобныя: ваша «не», бацькава «пачакай», словаформа «апошняга» і г. д.
Прыкладам перабудовы сінтаксічных сувязей служаць наступныя выпадкі:
а) генералізацыя сувязей аднародных членаў сказа: чырвоны і жоўты сцяжкі, маладыя настаўніца іўрач. У кантэксце: ...Услоі сярэдзіны дванаццатага стагоддзя быў знойдзен камплект ручкі меча, які складаўся з аздобленых серабром жалезных пера крыжавання і в е р х а в і н к і (Весці НАН);
б) ушчыльненне сувязей у выніку кандэнсацыі, абрэвіяцыі і падобных працэсаў: Вярнуўшыся з задання, Андрэй дзень-два н е в ы х о д з і ў са сваёй зямлянкі (I. Шамякін). ...Злосна гуў знаёмы б а с о к іх новага начальніка штаба, нядаўняга камротыа д з і н (В. Быкаў). Адбыўся перадвыбарны сход калектыву Б У 3 1 трэста №2 (Звязда);
в) выкарыстанне розных склонавых форм словазлучэнняў з лічэбнікам у ролі галоўнага члена: сем —* крэслаў (кіраванне), але сямі <— крэслаў (дапасаванне): На рэспубліканскіх і абласных сцэнах пастаўлена ш э с ц ь п ’ е с маладога драматурга, сярод іх т р ы п ’ е с ы аб моладзі (3 газет);
г) змяненне характару сувязей пры эліпсісе і субстантывізацыі: Былі цяжкія д а р о г і с о р а к п е р ш а г а, калі вораг рваўся да Масквы (ЛіМ). У космас н е б я р у ц ь д у ж а р о с л ы х (М. Калачынскі). 3 а б а л о т а м в ё с к а н а в ы с п е (Р. Барадулін); параўн.: поўныя словазлучэнні дарогі сорак першага года, не браць дужа рослых людзеіі, стаяць (быць, знаходзіцца) за балотам',
д) змяненне характару сінтаксічных сувязей словазлучэння ў сказе пры паўторных злучніках: He расстацца мне з тугой н і д н ё м, н і н о ч ч у, але расстацца ні днём.
Ускладненне сінтаксічных сувязей у сказе ў параўнанні з сувязямі ў словазлучэнні набывае розныя формы, у прыватнасці:
а) узнікненне прэдыкатыўнага азначэння: Камсамольцам Л у к а ш вярнуўся ў сваё сяло (П. Кавалёў). С т о л с т а я ў з а с л а н ы белым абрусам (Ц. Гартны). I moil пасівелы маёр з кіёчкам..., і ўсе байцы добра ведалі, што ў гэтую ціхую лясную вёску я н ы зайшлі а п о ш н і м і... (А. Бялевіч). П а н е А н т о с ь нездаволены л е з е ў кішэню за табакеркай (М. Лынькоў); параўн.: засланы белым абрусам стол, нездаволены пан Антось і г. д.;
б) узнікненне дадатковых — прычынных, паясняльных і іншых — значэнняў у выніку адасаблення членаў сказа: Ц ё м н a к а р ы ч н е в ы я, н і б ы абпаленыя агнём, лісты палахліва трапечуцца на дубах да самай вясны (I. Шамякін). Відзён т о й д у б з усіх дарог, з г а л і н а м і г у с т ы м і... (П. Броўка). Маша р а з м а ш ы с т а, na-мужчынску, абцерабіла толькі што паваленае дрэва (I. Шамякін);
в) замена спалучальнай сувязі падпарадкавальнай: М і к о л к a з д з е д а м адразу ж падаліся з вагона, далей ад разгневанай маці (М. Лынькоў). Г а н н a с a с пг а р о ю стаялі каля печы (К. Чорны). Спявалі ўвечар пад сасною с л я п ы ж а б р а к з n a в а д ы р о м (П. Трус). С у м л е н н е з сумленнем раяцца (Р. Барадулін). С л о в а д а с л о в а ляглі ў такт, рыфма і рыпгм на месцы... (Н. Тарас). Але прымаюць берагі паром — ў парома з бер а г а м і свой пароль (Р. Барадулін). Параўн.: Міколка і дзед, Ганна і старая, жабрак і павадыр і г. д. Іншыя сінтаксічныя адносіны назіраюцца ў сказах, дзе дзеяслоў-выказнік стаіць у адзіночным ліку, напр.: Д з і к ходзіць з д з і ч ы х а й, за ім — табун воўчы (Я. Купала). Д з е д Т а л а ш сустрэўся з П а н a с а м у хмызняку (Я. Колас). У з г о р а к з р у і н а м і быў ахутаны
таямнічасцю (Т. Хадкевіч). Доўга в е ц е р з т р а в о й гаварыў... (Н. Тарас);
г) узнікненне падвойных сувязей, што вядзе да неадназначнасці словазлучэнняў ці сказаў: Яна прахапілася a д ш ч э б е т у птушак з a а к н о м... (Звязда). Магчыма дваякая інтэрпрэтацыя: птушыны шчэбет —> за акном і птушкі —> за акном. Параўн. яшчэ: Ж ы т а ш н у р к а л я х а т ы в ы с п е ў (Р. Барадулін). X м ы з н я к н а ў з л е с к у паварочваў у б о к, нават трохі кудысь назад... (В. Быкаў). В о ў к з г у ш ч а р у дарогай няезджанай бяжыць к вёсцы няпрошаным госцем (М. Чарот);
д) сумяшчэнне словазлучэнняў пры пропуску сэнсава вядомага і таму сінтаксічна збыткоўнага элемента, напр.: Ездавы нерашуча патаптаўся з шапкай у р у к а х ... (В. Быкаў), параўн.: Ездавы нерашуча патаптаўся, трымаючы ш а п к у ў р у к а х . Так замест простых словазлучэнняў патаптацца нерашуча, патаптацца трымаючы, трымаючы шапку, трымаючы ў руках узнікае складанае словазлучэнне нерашуча патаптацца з шапкай у руках. Параўн. яшчэ: Неўзабаве яна выйшла адтуль з в я д р о м у р у ц э... (I. Чыгрынаў). У п а ў на траву у руках з аўтаматам, каб свяціла сонца над роднаю хатай (В. Матэвушаў). Тут і песні, што даўно паспелі, вырваліся з в у с н а ў у д з я ў ч a т... (М. Калачынскі). Занадта руплівы сынок і з a п a р т а іі у к л а с е, і ў хаце (П. Матэвушаў). 3 горыччуў с э р ц ы п а з і р а ў Пётр Жалабковіч на пачарнелыя каласы... (А. Бялевіч). Побач у прыцемках чужой саламянай пасцелі амаль с a с т р a х а м у спакутаваных в а ч а х наіхпазірала Клава (В. Быкаў). 3 горкай п е с н я й н а д з ю б е, ён крылом памахае жалобе (У. Хадыка);