Кароткая граматыка беларускай мовы
Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
Метафарычна непадзельныя — гэта ўстойлівыя спалучэнні, галоўнае слова якіх набывае новае значэнне праз метафарычны перанос, напр.: Так, сумненняў трывожны су в о й раскаціўся маркотнай дарогай (Н. Маеўская) (пры прамым значэнні — сувой матэрыі). Ужо гады н а в о с е н ь х і л я ц ь, хада мая — усё цяжэй (П. Макаль).
Фармальна-граматычная спалучальнасць слоў
Выбар залежнага члена падпарадкавальнага словазлучэння вызначаецца перш за ўсё фармальна — прыналежнасцю слова да адпаведнай часціны мовы. У беларускай мове дзейнічаюць наступныя правілы спалучэння часцін мовы:
назоўнік + назоўнік, прыметнік, займеннік, прыслоўе, лічэбнік, дзеяслоў;
прыметнік + назоўнік, займеннік, прыслоўе, дзеяслоў;
займеннік + назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік;
прыслоўе + назоўнік, займеннік, прыслоўе;
лічэбнік + назоўнік, займеннік, прыслоўе, лічэбнік;
дзеяслоў + назоўнік, займеннік, прыслоўе, дзеяслоў.
Такім чынам, у залежнасці ад узаемаспалучальнасці часцін мовы існуе 25 фармальна-граматычных разрадаў простых падпарадкавальных словазлучэнняў:
назоўнікава-назоўнікавыя: кара бярозы, прызыў на службу, назоўнікава-прыметнікавыя: лёгкія хмары, банькава хата;
назоўнікава-займеннікавыя: ягоныя дзеці, мары пра яе', назоўнікава-прыслоўныя: заняткі зранку, дзверы насупраць', назоўнікава-лічэбнікавыя: дом дзевяць, першы снег;
назоўнікава-дзеяслоўныя: жаданне вучыцца, просьба прыехаць; прыметнікава-назоўнікавыя: рады сустрэчы, сумны ад гора', прыметнікава-займеннікавыя: смялейшы за ўсіх, гатовы для нас; прыметнікава-прыслоўныя: незвычайна смелы, па-асенняму шэры', прыметнікава-дзеяслоўныя: павінныя працаваць, гатовая ад-
мовіцца',
займеннікава-назоўнікавыя: хпюсьці з гасцей, яна з сястрой',
займеннікава-прыметнікавыя: каму-небудзь знаёмаму, нешта сур ’ёзнае',
займеннікава-займеннікавыя: мы з вамі, штосьці з гэтага;
займенніка-лічэбнікавыя: кожны трэці, хто-небудзь з двух;
прыслоўна-назоўнікавыя’: далёка ад горада, напярэдадні вайньг, прыслоўна-займеннікавыя': зблізу ад іх, вышэй за ўсіх;
прыслоўна-прыслоўныя: зусім хутка, па-ранейшаму цёпла;
лічэбнікава-назоўнікавыя: адзінаццаць жэрдак, пяты ад канца', лічэбнікава-займеннікавыя: сямёра з вас;
лічэбнікава-прыслоўныя: трэці знізу, двое ззаду, лічэбнікава-лічэбнікавыя: чатыры з шасці, дзве пятыя;
дзеяслоўна-назоўнікавыя: касіць траву, кіраваць інстытутам', дзеяслоўна-займеннікавыя: папрасіць яе, пагутарыць з усімі; дзеяслоўна-дзеяслоўныя: хачу спытацца, паехалі дапамагаць;
дзеяслоўна-прыслоўныя: трошкі спазніцца, сустрэцца адвячоркам.
Маўленчая рэалізацыя кожнага з 25 разрадаў падпарадкавальных словазлучэнняў залежыць ад марфалагічных, семантыка-сінтаксічных (або лексіка-граматычных) і словаўтваральных асаблівасцей канкрэтных слоў, з якіх утвараюцца словазлучэнні.
Прыслоўе ў такіх спалучэннях функцыянальна набліжаецца да прыназоўніка і часта пераходзіць у яго (гл. пра такі пераход найноўшыя даследаванні М. I. Канюшкевіч).
Марфалагічныя асаблівасці слоў
Марфалагічныя абмежаванні словаспалучальнасці дзейнічаюць у межах кожнага з фармальна-граматычных разрадаў словазлучэнняў. Так, назоўнікі далучаюць да сябе ў якасці залежнага члена толькі неасабовыя формы дзеяслова: дзеепрыметнікі, інфінітывы і зрэдку дзеепрыслоўі, напр.: недачутае слова, загад наступаць, паварот налева.
Скланяльныя формы і разрады слоў (напр., дзеепрыметнікі і парадкавыя лічэбнікі) лёгка спалучаюцца з назоўнікам на ўзор прыметніка, але прыналежныя займеннікі ў залежнасці ад марфалагічнай формы (яго. іх — ягоны, іхні) па-рознаму звязваюцца з назоўнікамі, якія яны замяшчаюць і якія азначаюцца імі. Сістэма літаратурнай мовы абмяжоўвае спалучальнасць дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу на -учы, -ючы з назоўнікамі. He спалучаюцца асабовыя займеннікі з прыметнікамі. Парадкавыя лічэбнікі могуць падпарадкоўваць назоўнікі толькі пры дапамозе прыназоўніка і г. д.
Для нарматыўнасці словазлучэння могуць мець значэнне і асобныя марфалагічныя катэгорыі: трыванне, час і інш. Так, трыванне дзеяслова абумоўлівае магчымасць далучэння прыслоўя пэўнага тыпу і семантыкі, параўн.: часта прыходзіць, нечакана прыйсці, але не часта прыйсці.
Даследаванне і апісанне падобных марфалагічных абмежаванняў складае важны аспект нарматыўнай характарыстыкі словазлучэнняў.
Семантыка-сінгаксічная спалучальнасць слоў
Іншы тып абмежаванняў пры рэалізацыі фармальна-граматычных разрадаў словазлучэнняў утвараюць правілы спалучэння слоў, якія належаць да асобных, сінтаксічна значымых лексічных груповак. Так, дзеясловы са значэннем стану прадмета падзяляюцца на дзве падгрупы: дзеясловы нязменнага стану (спаць, вісець, ляжаць, тырчаць, драмаць і пад.) і дзеясловы зменнага стану (таўсцець, чырванець, ніжэць, разу.мнець, лягчэць і пад.), і толькі другая падгрупа спалучаецца з прыслоўямі, якія ўказваюць на інтэнсіўнасць дзеяння (хутка, імгненна, раптоўна, знянацку і пад.).
Другім прыкладам могуць служыць назоўнікі са значэннем аб’ёму, якія, у адрозненне ад назоўнікаў іншай семантыкі, рэгулярна ўтвараюць колькасныя словазлучэнні (вядро пяску, шапка груш, шафа папер, вагон торфу і пад.).
Асабовыя імёны не спалучаюцца з прыметнікамі; інфінітыў прымыкае толькі да тых дзеясловаў, што маюць мадальнае (хацець
вучыцца, магчы працаваць), фазавае (пачаць расказваць, скончыць спяваць, працягваць гуляць), рухальнае (бегчы ратаваць, нахіліцца разгледзець), маўленчае (абяцаць прыехаць, згаджацца пагасціць, дамаўляцца сустрэцца), каўзальнае значэнне (прасіць прыехаць, раіць не спяшацца, загадваць пастроіцца).
Вывучэнне семантыка-сінтаксічнай спалучальнасці слоў можа даць шмат як уласна граматычнай, так і арталагічнай (нарматыўнай) інфармацыі.
Словаўтваралыіыя асаблівасці слоў у словазлучэнні
Словаўтваральная характарыстыка членаў словазлучэння істотная ў многіх адносінах.
Перш за ўсё варта адзначыць, што словаўтваральныя асаблівасці слоў нярэдка вызначаюць іх спалучальнасць. Так, дзеепрыслоўі падпарадкоўваюцца пераважна аддзеяслоўным назоўнікам (размовы стоячы, чытанне лежачы). Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання з суфіксамі -ейш-, -эйшдапасуюцца да назоўнікаў, а з суфіксамі -ей-, -эйпрымыкаюць да іх, прычым апоійні тып словазлучэнняў хоць і ўжываецца ў мастацкіх творах і вусным маўленні, але выходзійь за межы нормы сучаснай літаратурнай мовы.
Трэба ўказань таксама на наяўнасць шматлікіх радоў, або серый, словазлучэнняў, звязаных з тоеснасцю лексіка-семантычнага зместу пры адрозненні іх фармальна-граматычнай будовы, напр.: прыгожы краявід — прыгажосць краявіду, чытаць кнігу — чытанне кнігі. Такія функцыянальна-пазіцыйныя варыянты словазлучэнняў выконваюць у сказах розныя сінтаксічныя ролі. Гэта дазваляе паставіць пытанне аб вытворнасці / невытворнасці словазлучэнняў, аб сістэмных адносінах паміж рознымі фармальна-граматычнымі разрадамі, аб відах сінаніміі паміж словазлучэннямі і інш.
Асобную праблему складае лексічнае словаўтварэнне і звязаныя з ім выпадкі змешвання аднакаранёвых слоў і парушэння правілаў утварэння словазлучэнняў, параўн.: пускацца ў авантуры, схільны да авантурызму і пускацца ў авантурызм', аплаціць праезд, плаціць за праезд і аплаціць за праезд; прад’явіць патрабаванне, праявіць патрабавальнасць і прад’явіць патрабавальнасць\ боль ад раны, балючасць раны і балючасць ад раны.
У залежнасці ад словаўтваральных асаблівасцей галоўнага слова словазлучэнні можна падзяліць на першасныя (невытворныя) і другасныя (вытворныя), напр.: выйсці наперад —> выхад наперад. Апошняе словазлучэнне з’яўляецца другасным. Пра гэта сведчыць і тое, што спалучальнасць дзеяслова з прыслоўем рэалізуецца шырока і паслядоўна, а сувязь назоўніка з прыслоўем адносіцца да перыферыі сістэмы словазлучэнняў.
Першасныя і другасныя сінтаксічныя сувязі маюць месца і ў такіх выпадках, як ісці дадому —> дарога дадому, увайсці ў сені —> дзверы ў сені, падарыць дзяўчыне кветкі —♦ квепікі для дзяўчыны і пад.
Марфалагічныя, семантыка-сінтаксічныя і словаўтваральныя ўласцівасці слоў, што ўтвараюць словазлучэнні, рэгулярна ўзаемадзейнічаюць, ускладняючы агульныя заканамернасці пабудовы свабодных спалучэнняў паўназначных слоў.
Віды падпарадкавадьнай сувязі слоў
Падпарадкавальная (гіпатаксічная, субардынацыйная) с у в я з ь аб’ядноўвае галоўны і залежны ад яго кампанент, напр.: прасіць прабачэння, плёск хваляў, слуцкія паясы, задужа рухавы. Граматычная залежнасць абумоўліваецца тым, што залежны кампанент прымае тую граматычную форму, якая дыктуецца ўласцівасцямі галоўнага слова як пэўнай часціны мовы. Падпарадкавальная сувязь можа быць непасрэднай і апасродкаванай (праз прыназоўнікі ці іх эквіваленты), напр.: вызначаны густам, паэты-перакладчыкі, шчыраваць н а д ружамі, адмовіцца з п р ы ч ы н ы дрэннага настрою, рухацца ў к і р у н к у д а плошчы Незалежнасці.
Абавязковая (аблігаторная) с у в я з ь выяўляецца тады, калі залежнае слова неабходнае для рэалізацыі значэння галоўнага кампанента, напр.: знаходзіцца ў вёсцы (за дрэвам, пад вадой, на сенажаці, ...); валасы пшанічнага (цёмнага, светлага, дзіўнага, ...) колеру, неабавязковая (факультатыўная) — калі залежны кампанент толькі магчымы: прыцішыць хуткасць [на скрыжаванні]; прымерыць [модную] абноўку. Прадказальная падпарадкавальная сувязь выяўляецца тады, калі адзін кампанент прадвызначае форму іншага (напр., вінавальны склон пры пераходных дзеясловах: прачытаць рукапіс, дэкламаваць вершы', форма прыметніка пры назоўніках: даччыно дзіцё, з цудоўным голасам і пад.). Н е п р а дказальнай будзе сувязь, калі форма залежнага кампанента абумоўліваецца не столькі ўласцівасцямі галоўнага слова, колькі кантэкстам, напр.: сустрэцца... ранкам (у кавярні, з кліентам, перад вылетам, дзеля цябе, праз тры гады, a 17.00, для размовы, пасля вячэры ...); гаршчок ... кашы (з кашай, з-пад кашы, для кашыў
Згодна з марфалагічнымі і семантычнымі ўласцівасці слоў у беларускай мове вылучаюць тры асноўныя віды падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне і прымыканне.
Дапасаванне — такі від сувязі, калі залежнае слова па словазмяняльных катэгорыях прыпадабняецца да галоўнага, г. зн. паўтарае яго формы роду, ліку і склону. Калі прыпадабненне ахоплівае ўсе названыя катэгорыі, яно з’яўляецца поўным, у іншых выпадках — няпоўным: ліпеньскімёд, першая ластаўка, любое выказванне, мае сябры, машына-лесавоз.