Кароткая граматыка беларускай мовы
Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
Пры дапасаванні ўзнікаюць азначальныя адносіны, і пры змене формы галоўнага слова адпаведна змяняецца форма залежнага, напр.: спелае жыта (назоўны склон), спелага жыта (родны склон), спеламу жыту (давальны склон), па спелым жыце (месны склон).
У якасці залежнага слова выкарыстоўваюцца прыметнікі, дзеепрыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі (прыналежныя, указальныя, азначальныя, неазначальныя нейкі, якісьці, абы-якіў граматычны сродак сувязі — канчатак: гэты першы зімовы некрануты снег, гэтага першага зімовага некранутага снегу..., гэтыя першыя зімовыя некранутыя снягі і г. д. У якасці галоўнага слова могуць выступаць не толькі назоўнікі, але любая часціна мовы ці форма слова, якія выконваюць ролю назоўніка (г. зн. субстантывуюцца, пры гэтым могуць заставацца нязменнымі), напр.: наша заўтра, самотнае «бывай», тваё «ага», звонкае «ку-ка-рэ-ку».
Дапасаванне ўзнікае і пры спалучэнні назоўніка з колькаснымі лічэбнікамі 2, 3, 4, якія патрабуюць ад яго форму назоўнага склону множнага ліку, напр.: два падручнікі, тры сканеры, чатыры факсы (але назоўнікі, якія маюць націскны канчатак, кіруюцца гэтымі лічэбнікамі, бо маюць форму роднага склону былога парнага ліку: два плячы, дзве галавы, тры вядры, тры ракі, чатыры сястры і пад.).
Колькасныя лічэбнік ад 5, а таксама няпэўна-колькаснае слова некалькі кіруюць назоўнікам у назоўным і вінавальным склонах, ва ўсіх астатніх — дапасуюцца да яго, параўн.: шэсць канспектаў і шасці канспектаў, шасці канспектам, з шасцю канспектамі; некалькі чалавек і некалькіх чалавек, некалькім чалавекам і пад.
Дапасаванне дзеяслова да назоўніка адбываецца па-за межамі сістэмы словазлучэнняў — у прэдыкатыўных спалучэннях: зіма прайшла, лета прайшло, год прайшоў, дні прайшлі.
Кіраванне — гэта від сувязі, калі галоўнае слова вымагае склонавую або прыназоўнікава-склонавую форму назоўніка ці займенніка, якая захоўваецца пры ўсіх змяненнях галоўнага кампанента словазлучэння: чытаць кнігу, чытаю кнігу, чытаў бы кнігу, чытай кнігу і г. д.; цікавіўся кнігамі, цікавячыся кнігамі і г. д.; размова з сынам, размовы з сынам, размовамі з сынам і г. д.; здольны да навукі, здольнага да навукі і г. д.; здольнасць да навукі, здольнасцямі да навукі і г. д.
У якасці залежнага могуць выступаць толькі словы з прадметным значэннем (назоўнікі ці субстантываваныя словы). Граматычныя сродкі сувязі наступныя: а) канчатак: любуюся даляглядам; б) канчатак і прыназоўнік: клапаціцца пра бацькоў; в) толькі прыназоўнік (пры нязменных словах): звярнуцца да маці, распавядаць пра кенгуру.
Адрозніваюцца два падвіды кіравання — моцнае і слабае. Пры моцным кіраванні форма залежнага слова вызначаецца непасрэдна лексіка-граматычнымі ўласцівасцямі галоўнага члена словазлучэння: будаваць завод. карыстанца права.м, спадзявацца на дапамогу,
поўны захаплення, прыезд дэлегацыі. Пры слабым кіраванні выбар залежнай формы залежыць не столькі ад спецыфікі галоўнага слова, колькі ад мэты паведамлення: адпачываць у лесе (на канапе, пасля абеду, перад экспедыцыяй...)', кветкі на лузе (у вазе, для гасцей...) і г. д.
П р ы м ы к а н н е — від сувязі, калі сэнсавая суаднесенасць галоўнага і залежнага слоў выяўляецца не ў марфалагічнай будове апошняга, а ў яго сінтаксічнай пазіцыі. Прымыкаюць перш за ўсё словы марфалагічна нязменныя (прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітывы і нязменныя прыметнікі), а таксама словы, словазменныя катэгорыі якіх не маюць сінтаксічнага значэння (прыслоўі, што маюць ступені параўнання), напр.: вёска наводдаль, піройчы героц, льецца не сціхаючы, умеў рамантаваць, пачало змяркацца, перастала дажджыць, мусіў ісці, любіў пагаманіць, кава мока, спадніца плісэ, ехаць хутка / хутчэй і пад. Граматычна залежнасць перадаецца з дапамогай інтанацыі (у маўленні) і парадку слоў, параўн.: Прыступкі разбурыліся знізу. — Прыступкі знізу разбурыліся. Пры прымыканні ўзнікаюць адносіны акалічнасныя (пры дзеясловах і прыслоўях), азначальныя (пры назоўніках) ці дапаўняльныя, або камплетыўныя (пры семантычна недастатковых дзеясловах, найперш фазавых і мадальных, а таксама колвкасных лічэбніках і няпэўна-колькасных словах).
Асобным выпадкам гэтага віду падпарадкавальнай сувязі з’яўляецца іменнае прымыканне: горад Масты, горада Масты, у горадзе Масты. Іменнае прымыканне часам грунтуецца на лексікалізацыі той ці іншай формы імені, напр.: вярнуцца познім вечарам (творы склон) —♦ вярнуцца вечарам / увечары, а таксама лес вечарам, прыгожая вечарам (прыслоўе — лексікалізаваная форма творнага склону назоўніка).
Розніца паміж слабым кіраваннем і іменным прымыканнем
Праблема размежавання сувязі кіравання і прымыкання ўзнікае ў тых выпадках, калі залежны кампанент мае склонавую форму назоўніка (як пры кіраванні), а адносіны выражаюцца акалічнасныя (як пры прымыканні), напр.: есці на хаду, сон на досвітку, працаваць з ранку да вечара. I таму асноўным крытэрыем для вызначэння тыпу граматычнай сувязі ў словазлучэнні будуць яго семантыкасінтаксічныя адносіны (граматычнае значэнне) і «застыласць», нязменнасць, формы залежнага кампанента.
Сувязь іме н нае п р ы м ы к а н н е ўласцівая:
а) дзеяслоўным словазлучэнням, залежнае слова якіх прадстаўлена нязменнай прыназоўнікава-склонавай формай назоўніка, бо такая форма не кіруецца галоўным словам і мае акалічнаснае, а не прадметнае значэнне: зжоўк без часу, беглі да знямогі, вярнуліся псд вечар, ішлі пад дажджом (параўн.: зжоўк без вады, беглі да суседа,
вярнуліся пад дах, ішлі пад парасонам — сувязь слабае к і р a в а н н е (аб’ектнае значэнне));
б) назоўнікавым словазлучэнням, залежнае слова якіх прадстаўлена прыдаткам — адным словам ці цэлым спалучэннем, што не кіруецца галоўным словам. і адносіны паміж кампанентамі не аб’ектныя, а азначальныя, напр.: штотыднёвік «Л і М», станцыя В я з ы н к а, шаша Мінск — Варшава, кафэ «У Францыск а», прынцып «н е нашкодз ь».
Сувязь слабае кіраванне ўласцівая тым словазлучэнням, дзе залежны кампанент мае прыназоўнікава-склонавую форму назоўніка і адносіны паміж кампанентамі аб’ектныя, напр.: націснуць на клавішы, гуляць у шахматы, гуляць з дзіцем, гуляць на дзіцячай пляцоўцы, расшчапіць сякерай, растчапіць на трэскі. Аднак з-за таго, што залежны кампанент словазлучэння мае прыназоўнікавасклонавую форму назоўніка, нярэдка адна і тая ж сінтаксічная з’ява кваліфікуецца і як слабае кіраванне, і як іменнае прымыканне.
Сродкі паднарадкавання слоў
Адносіны сінтаксічнай падпарадкаванасці паміж членамі словазлучэння афармляюцца з дапамогай канчатка, прыназоўніка і канчатка ці толькі прыназоўніка, словапарадку (сінтагматычнае суразмяшчэнне) і — у сказавым кантэксце — інтанацыі, напр.:
маляўнічы далягляд, родныя прасторы — канчатак;
здзіўляцца з таленту, разважаць над праблемай — прыназоўнік і канчатак;
паехаць на метро, запрасіць у кіно — прыназоўнік;
Радкі / зверху зусім сцёрліся і Радкі зверху / зусім сцёрліся — інтанацыя;
Радкі зверху зусім сцёрліся і Радкі зусім снёрліся зверху — парадак.
Аднак часцей за ўсё пералічаныя спосабы афармлення сінтаксічнай сувязі камбінуюцца, утвараючы комплексы сінтаксічных сродкаў.
Асаблівую значнасць у нарматыўна-граматычным плане ацэнкі падпарадкавальных словазлучэнняў мае прыназоўнік. Існуе шэраг актуальных пытанняў, звязаных з нормамі яго ўжывання: варыятыўнасць склонавых форм пры адным і тым жа прыназоўніку (рабіць па даручэнню / рабіць па даручэннІ), сінаніміка прыназоўнікаў (ісці к лесу — ісці да лесу, жыць дзеля сына — жыць для сына), пашырэнне сферы функцый асобных прыназоўнікаў (план распрацоўкі — план па распрацоўцы, меры для аховы — меры па ахове і падобныя выпадкі ўжывання па), узнікненне і колькаснае павелічэнне стылістычна маркіраваных складаных прыназоўнікаў (з улікам, з мэтай, у інтарэсах, у параўнанні з, у кірунку да, па дамоўленасці з, з часоў і інш.).
Парадак слоў у словазлучэнні
Парадак слоў у простым падпарадкавальным словазлучэнні ў нарматыўна-граматычным аспекце можа быць ахарактарызаваны як адносна ўстойлівы. Пры гэтым выяўляюцца наступныя тэндэнцыі.
I. Усе дапасаваныя залежныя члены стаяць перад галоўным словам: маладыя галасы, памытая падлога, сёмы том, нашы лясы, найсмялейшы хлопчык, да восьмай гадзіны і г. д. Адваротны. інверсійны, парадак слоў у такіх выпадках звязаны з умовамі кантэкставага ўжывання словазлучэння, параўн.: да пятай гадзіны — гадзіны да пятай; нашы лясы — лясы нашы [і рэкі — крыніца здароўя].
2. Залежныя члены ў кіруемых склонавых формах знаходзяцца звычайна пасля галоўнага слова: майстраваць шпакоўню, гай за ракой, поўны радасці, злева ад дарогі, восьмы з краю, адзін з сяброў і г. д. У постпазіцыі размяшчаюцца і залежныя члены, выражаныя словамі непрыметнікавага скланення: дубы-волаты, над ракой Арэсай, дом шаснаццаць, кватэра-аднапакаёўка, а таксама: намер паспрачацца, сядзець дрэмлючы і пад.
3. Залежныя члены, выражаныя незмяняльнымі словамі, могуць размяшчацца як перад, так і пасля галоўнага слова ў адпаведнасці з іх функцыяй (найперш у кантэксце выказвання): усюды шукаць — шукаць усюды, апоўначы прыехаць — прыехаць апоўначы, па-ранейшаму дужы — дужы па-ранейшаму.
Напр., у сказе Спаткаліся двое на вуліцы тлумнай, ля клумбы асенняй, пад ліпаю сумнай (Т. Дзмітрусёва) словазлучэнні на вуліцы тлумнай, ля клумбы асенняй, пад ліпаю сумнай маюць адваротны парадак слоў, бо дапасаваныя азначэнні стаяць пасля галоўнага слова (пры прамым парадку слоў было б: на тлумнай вуліцы, ля асенняй клумбы, пад сумнай ліпаюў У сказе Позняга лета святло вочы пяшчотна трывожыць (Т. Дзмітрусёва) словазлучэнні позняга лета святло і вочы трывожыць маюць адваротны парадак, бо ў абодвух выпадках кіруемыя залежныя словаформы стаяць перад галоўнымі (пры прамым парадку слоў было б: Святло позняга лета пяшчотна трывожыць вочы).
Наяўнасць сінонімаў для словазлучэння
Сінаніміка словазлучэнняў азначае іх максімальную сэнсавую тоеснасць. Семантыка сінтаксічных сінонімаў тоесная, форма — адрозная, г. зн. яны маюць адзін тып семантыка-сінтаксічных адносін (граматычнае значэнне), але розную граматычную сувязь (сродкі выражэння падпарадкавання), напр.: жытні хіеб — хлеб з жыта, зірнуў праз акно — зірнуў у акно, ад Дзвіны пацягнула вільгаццю — з Дзвіны пацягнула вільгаццю, бегчы сцяжынкаю — бегчы па сцяжынцы. Най-