• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 240с.
    Мінск 2009
    77.91 МБ
    Нагадаем, што простыя словазлучэнні складаюцца з двух паўназначных слоў, адно з якіх пашыраецца іншым: экзаменацыйны білет, дождж-вадалей, ехаць аўтобусам, кошык суніц, вельмі ўзнёслы. Да простых словазлучэнняў адносяць і словазлучэнні, кампанентам якіх з’яўляюцца аналітычныя формы слова — са звязкай быць, займеннікам самы, кампаратывамі больш, менш, часціцамі давай(це), (ня)хай, вытворнымі прыназоўнікамі, напр.: хутка будуць снедаць, самае кемлівае дзіцё, менш рэдкая з’ява, давайце паслухаем джаз, няхаіі сходзіць у суніцы, прачнуцца дзякуючы будзільніку, з нагоды святкавання Вялікадня, паводле меркавання аўтара.
    Спосабы пабудовы складаных словазлучэнняў
    Сярод складаных падпарадкавальных словазлучэнняў выразна вылучаюцца два тыпы адзінак: словазлучэнні, суадносныя з простымі, і словазлучэнні, не суадносныя з простымі.
    Суадносныя з простымі складаныя словазлучэнні ўтвараюцца двума спосабамі:
    а)	шляхам лінейнага шматступеннага пашырэння простага словазлучэння, напр.: новы будынак —» зусім новы будычак —► зусім новы будынак ійколы—* зусім новы будынак пачатковай школы і г. д.;
    б)	шляхам замены аднаго члена словазлучэння яго функцыянальна-семантычным эквівалентам, напр.: высокі хлопец — хлопец высокага росту. даўгадзюбая птушка — птушка з доўгай дзюбай, чатырохпавярховы будынак — будынак на чатыры паверхі, успаміны пра камандарма — успаміны пра камандзіра арміі, кіёск чатыры — кіёск нумар чатыры, баец атрада — баец аднаго з атрадаў, прыйсці позна — прыйсці позняй парою, паабяцаць прыехаць — даць абяцанне прыехаць і пад.
    Беларускай мове ўласцівыя розныя тыпы складаных словазлучэнняў, не суадносных з простымі:
    а)	словазлучэнні, у якіх лексічнае значэнне галоўнага слова вымагае некалькі залежных: шаша Брэст — Мінск, лік два: пяць, памножыць два на дзесяць, гутарка паміж Іванам і Антонам, пералёт Еўропа — Аўстралія і пад.;
    б)	словазлучэнні з залежнай часткай, што абазначае прамежак часу, частку прасторы, чарговасць дзеяння і пад.: сустракац-
    ца са студзеня па красавік, цягнуцца са старажытнасці па сёння, бегаць з ранку да вечара, напоўніць з нізу да верху, лятаць ад краю да краю, знаёмы ад сцяжыны да каліны, хадзіць ад вёскі да вёскі, працаваць з рання да вечара, перасоўваць з кутка ў куток, расці з лета ў лета, красці зорку за зоркай, браць за вышынёю вышыню, пісаць радок за радком, успамінаць час ад часу, мацнець год ад году і пад.;
    в)	словазлучэнні з фразеалагізмамі ці ўстойлівым спалучэннем у ролі галоўнага або залежнага кампанента: прынцып «падзяляй і ўладарнічай», перыяд халоднай вайны, даць дыхту ворагу і пад.;
    г)	словазлучэнні, у якіх залежны член выражаецца складанай назвай: верш «Далёка ад дому», прэмія «За ўмацаванне міру», вёска Валова гара, зайсці ў выдавецтва імя П. Броўкі і пад.;
    д)	словазлучэнні з залежным членам, у склад якога ўваходзяць словы ўвесь, цэлы, кожны і пад.: праславіцца на ўсю старонку, абняславіць на цэлы свет;
    е)	словазлучэнні тыпу займацца чым хто хоча, бадзяцца немаведама дзе, з’есці колькі хто зможа.
    Сінтаксічная члянімасць складаных словазлучэнняў
    Складаныя словазлучэнні ў залежнасці ад характару іх сінтаксічнай члянімасці падзяляюцца на дзве разнавіднасці:
    а)	словазлучэнні з паслядоўнай залежнасцю слоў, што ўваходзяць у іх склад: вельмі «— дарагі «— падарунак, прапанова —* падрыхтаваць —> дакументацыю —> будаўніцтва —» завода;
    б)	словазлучэнні з непаслядоўнай залежнасцю слоў. Такія словазлучэнні не дапускаюць паслоўнага скарачэння слова за словам і называюцца словазлучэннямі з сінтаксічна непадзельнай часткай, напр.: кашуля —» зялёнага шоўку, брахаць —» лянівым брэхам, атрымаць —♦ дзве тэлеграмы (параўн.: кашуля шоўку, брахаць брэхам, атрымаць дзвё).
    Бінарнасць складаных словазлучэнняў
    Незалежна ад тыпу ўсе складаныя словазлучэнні маюць бінарную структуру, г. зн. падзяляюцца на галоўную і залежную часткі. У сваю чаргу, у кожнай частцы, калі яна пабудаваная на падставе падпарадкавання, можна вылучыць граматычна галоўны і граматычна залежны кампаненты: (мірныя адносіны) —► (паміж дзяржавамі —♦ Еўропы), але барацьба —» (паміж старым і новым), (футбольная *— сустрэча) —> (Італія — Беларусь).
    Фразеалагізмы як часткі свабодных складаных словазлучэнняў сінтаксічнаму чляненню не падлягаюць: схаваць —> (чорт яго ведае куды), збегчы —♦ (куды вочы глядзяць) і пад.
    Сінтаксічныя сувязі ў складаных словазлучэннях
    Сінтаксічныя сувязі ў складаных словазлучэннях могуць відазмяняцца ў параўнанні з сувязямі ў словазлучэннях простых. Напрыклад, калі ў простае назоўнікавае словазлучэнне з родным склонам суб’екта ўключаецца назоўнік са значэннем аб’екта, змяняецца склонавая форма nepuiara залежнага члена: выкананне спевака —♦ выкананне песні спеваком.
    У складаных словазлучэннях значна шырэй выкарыстоўваецца прымыканне: аповесць «Воўчая зграя», сустрэчы кожны дзень, рухацца старэчаю хадою, шахматная партыя Гулько — Пяткевіч.
    Парадак слоў у складаных словазлучэннях
    У гэтым плане складаныя словазлучэнні характарызуюцца і больш складанымі заканамернасцямі, бо, акрамя прэпазіцыі і постпазіцыі залежнага члена ў простым словазлучэнні, пачынаюць дзейнічаць правілы лінейнага размеркавання некалькіх сузалежных і падзалежных элементаў, правілы сінтаксічна-стылістычнай семантыкі.
    Прыкладамі адносна ўстойлівага парадку членаў могуць служыць наступныя словазлучэнні: вельмі зручная прылада, новы дырэктар школы, вёска на тым беразе ракі, двое ў шэрых шынялях, дом нумар сем, пераход Мінск — Брэст, падлетак пятнаццаці гадоў, ісці павольным крокам, раман «Сустрэнемся на барыкадах», адправіць два лісты. У іншых выпадках назіраецца пэўная адвольнасць размеркавання членаў словазлучэння, параўн.: прынесці дзённік. настаўніцы і прынесці настаўніцы дзённік, маладыя ясныя галасы і ясныя маладыя галасы і г. д. Урэшце тут вырашальную ролю адыгрывае не значэнне словазлучэння, а змест і сэнс выказвання, сінтаксіс сказа. Іншымі словамі, змяненне парадку залежных членаў у складаным словазлучэнні так ці інакш звязана са змяненнем яго сэнсу, таму што складанае словазлучэнне нясе на сабе пэўны адбітак заканамернасцей размеркавання слоў у сказе, г. зн. адбітак заканамернасцей свайго ўжывання.
    Сінанімія складаных словазлучэнняў
    Складаныя словазлучэнні маюць больш шырокія магчымасці сінанімізацыі з іншымі словазлучэннямі, бо кожнае з іх сумяшчае магчымасці двух (або болей) простых словазлучэнняў. Сінонімамі складаных словазлучэнняў могуць быць як словазлучэнні таксама складаныя, так і простыя, напр.: чалавек добрай душы — чалавек
    з добрай душою, душэўны чалавек', жанчына немаладога ўзросту — немаладая жанчына.
    Разам з тым складаным словазлучэнням уласцівыя свае абмежаванні ва ўтварэнні сінонімаў. Так, свежае лісце бярозы мае сінонімам свежае бярозавае лісце. Словазлучэнне ж свежае лісце маладой бярозы не сінанімічнае словазлучэнню свежае маладое бярозавае лісце.
    Аманімія складаных словазлучэнняў
    Такая аманімія ўключае ўсе тыпы аманіміі простых словазлучэнняў. Акрамя таго, пры ўскладненні структуры словазлучэння можа ўзнікаць так званая лінейна-пашыральная аманімія, калі адна са словаформ можа быць аднесена да іншых членаў словазлучэння, напр.: (папрасіць голасна) —► не размаўляць і папрасіць —» ўголасна не размаўляць), (маладыя мужчыны) —♦ і жанчыны і маладыя <— (мужчыны і жанчыны), (успомніць пра малых) —» у лесе і ўспомніць —► (пра малых у лесё) і пад.
    Нарматыўныя аспекты ўжывання простых і складаных падпарадкавальных словазлучэнняў у сказе
    Сінтаксічныя заканамернасці пабудовы сказа звычайна больш складаныя, чым правілы ўтварэння словазлучэнняў. У сказе (тэксце) адбываюцца працэсы, пад уплывам якіх ускладняюцца падпарадкавальныя сувязі, перабудоўваецца словапарадак у словазлучэннях, відазмяняюцца сінтаксічныя адносіны, што існуюць паміж асобнымі словаформамі і іх групоўкамі ў межах простых і складаных падпарадкавальных аб’яднанняў лексічных адзінак.
    Сінтаксічныя працэсы ў сказе (тэксце)
    У сказе (тэксце) адбываецца шэраг маўленчых сінтаксічных працэсаў, такіхяк адасабленне, інверсія, парцэляцыя, далучэнне, эліпсіс, кандэнсацыя, кантамінацыя, падваенне, апакайну і іншыя, для якіх сістэмна пабудаванае словазлучэнне служыць толькі зыходным матэрыялам.
    Адасабленне — гэта сэнсава-інтанацыйнае вылучэнне даданых членаў сказа з мэтай надання ім адноснай самастойнасці шляхам змянення іх семантыка-сінтаксічных функцый, напр.: Каравай — як сонца, пад якім д а р о г a, п а л я в а я, л е т н я я, у с і в ы м п ы л к у (М. Калачынскі) (словазлучэнне палявая летняя дарога ў сівым пылку); Каля школы шчабяталі і с м я я л і с я
    дзеці — звонка, радасна (Я. Колас) (словазлучэнне смяяцца звонка і радасна).
    I н ве рс ія — узмацненне або частковае відазмяненне функцыянальна-семантычнай значымасці слоў шляхам змянення парадку слоў: Пад ліўнямі слёз л ё н бяліўся л я ж а л ы, чакаючы р у к м а л а д ы х і д у ж ы х (Р. Барадулін) (словазлучэнні ляжалы лён, маладыя і дужыя рукі); 3 а к р о к а ў т р ы с т а ад сябе ў святле вулічнай лямпы ён у б а ч ы ў высокага старога (К. Чорны) (словазлучэнне ўбачыць за трыста крокаў мае дакладнае колькаснае значэнне, убачыць за крокаў трыста — прыблізнае).
    Парцэляцыя — расчляненне словазлучэння ў тэксце на інтанацыйна адасобленыя часткі з мэтай узмацнення экспрэсіўнасці выказвання: У катлаван зайшоў камандзір гарматы, убачыў мяне, крыва ўсміхнуўся: «Раман п іша ш?» Я сумеўся. «Не. П і с ь м о. Жо н ц ы» (I. Шамякін) (словазлучэнне пісаць пісьмо жонцы).
    Далучэнне — інтанацыйна падкрэсленае дапаўненне асноўнай інфар.мацыі выказвання дадатковай: Япакахаў цябе з дзяцінства, і пакахаў д а с л ё з (П. Трус) (словазлучэнне з дзяцінства пакахаць да слёз); Міколка разумеў, што яны з дзедам тр an ілі ў б я д у, ды яшчэ в ялікую (М. Лынькоў) (словазлучэнне трапіць у вялікую бяду).
    Э л і п с і с — пропуск элемента выказвання, абумоўлены асаблівасцямі кантэксту: 3 галінак усюды звісаюць г н ё з д ы. Нявідныя ўлетку, цяпер яны агаліліся: з і г л і ц ы і т р а в і н а к — клястовы, бярэма ламачча — сарочае, м о ц н а е і к р у г л а е, бы шапка-зімоўка, — драздова (Б. Сачанка) (словазлучэнні гняздо з ігліцы і травінак, моцнае і круглае гняздо); Потым лятаць в у ч ы л і с я ў птахаў, а г о н ь здабываць — у навальніц (К. Вярцінскі) (словазлучэнне вучыцца ў навальніц здабываць агонь).