Кароткая граматыка беларускай мовы
Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
больш разнастайнымі ў адносінах сінаніміі з’яўляюцца словазлучэнні з прыназоўнікамі. Так, рускамоўнай канструкцыі з прыназоўнікам па адпавядае шэраг уласных беларускіх канструкцый з прыназоўнікам ці без яго, напр.: жйть no соседству — жыць у суседстве (у суседзях, суседзямі); органнзовать no йнйцйатйве — арганізаваць з ініцыятывы (пры ініцыятыве, ініцыятывай, паводле ініцыятывыў сделать no прйнужденйю — зрабіць пад прымусам (з прымусу, прымусова, з-пад прымусу); no проіісхожденйю — паходжаннем (паводле паходжання, з паходжання).
Шматлікія простыя словазлучэнні маюць паралельныя сінанімічныя канструкцыі. Частка такіх сінонімаў звязана з магчымасцямі ўтварэння словазлучэнняў, частка — з кантэкставай сінанімізацыяй. Да ліку першых адносяцца, напр.:
а) сінонімы, што адрозніваюцца склонавымі формамі: спрэчкі між сяброў — спрэчкі між сябрамі;
б) сінонімы, што адрозніваюцца прыназоўнікамі: працаваць дзеля перамогі — працаваць для перамогі, парашкі ад кашлю — парашкі супроць кашлю',
в) сінонімы з адрознымі прыназоўнікамі і флексіямі: марыць аб вясне — марыць пра вясну, ісці к брату — ісці да брата;
г) сінонімы, якія адрозніваюцца наяўнасцю / адсутнасцю прыназоўніка: скрып калёсаў — скрып ад калёсаў, двое з супрацоўнікаў — двое супрацоўнікаў', нехпіа знаёмы — нехта са знаёмых;
д) сінонімы-трансформы: човен брата — братаў човен, пачаць разважаць — пачаць разважанне.
Колькасць тыпаў сінанімічных. адносін значна ўзрасце, калі выйсці за межы двухслоўных (але' па-ранейшаму двухчленных) словазлучэнняў, напр.: сівабароды дзед — дзед з сівою барадою, дом сем — дом нумар сем, ісці павольна — ісці павольнаю хадою і пад.
Семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж словамі ў словазлучэнні
Семантыка-сінтаксічныя адносіны ў словазлучэнні ўзнікаюць паміж яго кампанентамі на аснове ўзаемадзеяння лексічных значэнняў слоў-складнікаў і іх граматычных форм. Семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж членамі простага словазлучэння вельмі разнастайныя, аднак яны могуць быць абагульнена прадстаўлены некалькімі тыпамі: адносіны азначальныя, аб’ектныя, суб’ектныя, камплетыўныя і акалічнасныя. У межах кожнага тыпу існуюць прыватныя значэнні; акрамя таго, могуць быць змешаныя падтыпы: адносіны аб’ектна-азначальныя, азначальна-акалічнасныя і інш.
Азначальныя, ці атрыбутыўныя, а д н о с і н ы ўказваюць на прадмет і яго прымету, таму ўзнікаюць пры ўзаемадзеянні
назоўніка з тымі часцінамі мовы, якія абазначаюць прымету: прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, указальнымі, прыналежнымі, азначальнымі, некаторымі няпэўнымі займеннікамі, парадкавымі лічэбнікамі, напр.: зорнае неба, гэткае здарэнне, твая залікоўка, увесь горад, якісьці хлопец, нечы адказ, трэцяе выпрабаванне.
Азначальныя адносіны ўласцівыя і тым словазлучэнням, залежнае слова якіх з’яўляецца інфінітывам ці нязменным прыметнікам або назоўнікам са значэннем маўлення, напр.: ахвота працаваць, імкненне аберагчы, азбука морзэ, крой рэглан, словы ўдзячнасці, лекцыя дэкана.
Аб’ектныя адносіны ўказваюць на дзеянне і прадмет, на які дзеянне пераходзіць; узнікаюць перадусім пры ўзаемадзеянні дзеясловаў (у тым ліку іх форм — дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў) з назоўнікамі: раздрукаваць нататку, рэкламаваць спажыўцам, узляцеўшы на дрэва, характарыстыка супрацоўніку, капаць рыдлёўкаіі, дзякаваць за дапамогу, атрымаць ад дзядулі, убачыць траіх, запрасіць сямнаццаць чалавек.
Аб’ектныя адносіны ўласцівыя словазлучэнням з галоўным словам прыметнікам: падобны да бацькі, гатовы да сяўбы, ласкавы з дачкой; назоўнікам, які суадносіцца з дзеясловам: паведамленне пра навальніцу, спагада да людзей, рэцэнзія на кнігу, сузмесце артыкула і інш.
Суб’ектныя адносіны (як разнавіднасць аб’ектных) указваюць на дзеянне і яго ўтваральніка; узнікаюць у словазлучэннях з дзеясловамі і дзеепрыметнікамі залежнага стану. Залежная форма назоўнікаў (творны склон) абазначае дзеяча: чытаецца наведвальнікамі, зацягнулася хмарамі, вызвалены арміяй, перакулены вадой, вернуты братам', па аналогіі могуць быць і назоўнікавыя словазлучэнні: абмеркаванне ўрадам, вызваленне прызыўной камісіяй, у тым ліку і з родным склонам: гоман людзей, з’яўленне аўтамабіля, ад’езд капітана, смех дзіцяці, бо ўстанаўліваюцца адносіны ‘дзеянне і дзеяч’.
К а м п л е т ы ў н ы я, ui дапаўняльныя, а д н о с і н ы — гэта вынік сэнсавай недастатковасці галоўнага слова, таму ўзнікаюць у сінтаксічна несвабодных спалучэннях (са значэннем меры, колькасці, часткі, сукупнасці, дапаўняльнасці). Гэтыя адносіны, як правіла, накладваюцца на адзін з тыпаў ужо названых адносін і сігналізуюць пра непадзельнасць спалучэння, напр.: чатыры вуглы, мех бульбы, шклянка сырадою, суспгрэцца два разы, чакаць з тыдзень, мусіў прызнацца, варта патэлефанаваць, пачало дажджыць. (Некаторыя лінгвісты вылучаюць асобна колькасныя адносіны, якія ўзнікаюць пры спалучэнні лічэбнікаў ці слоў са значэннем колькасці з назоўнікамі.)
Акалічнасныя адносіны ўказваюць на дзеянне і яго прымету ці на прымету прыметы; уласцівыя словазлучэнням дзеяслоўным, бо спадарожнічаюць пэўным дзеянням ці станам. Гэта могуць быць адносіны спосабу дзеяння, меры і ступені, месца, часу, прычыны, мэты і інш., напр.: загадкава ўсміхацца, дужа строга,
вярнуцца праз год, пазнаёміцца на Каляды, памыліцца праз хваляванне, сказаць здуру, зрабіць наўмысна, падараваць на памяць.
Змешаныя а д носін ы — гэта вынік граматычнага ўзаемадзеяння кампанентаў словазлучэння, і ўзнікаюць яны тады, калі словазлучэнне зазнала пэўную трасфармацыю (як правіла, кандэнсацыю, ці сцяжэнне) і граматычныя значэнні накладаюцца адно на адно. Гэта датычыць перадусім спалучэнняў з залежнай прыназоўнікава-склонавай формай назоўніка ці прыслоўем, накшталт клён у двары, кава па-ўсходняму. Такія словазлучэнні перадаюць змешаныя адносіны: азначальныя і акалічнасныя, бо гэта вытворныя (другасныя) словазлучэнні, якія ўтварыліся ў выніку спрашчэння сінтаксічных сувязей: клён, які знаходзіўся ў двары —> клён £ двары', кава, прыгатаваная па-ўсходняму —> кава па-ўсходняму. (Адбылася кандэнсацыя азначальнай часткі складанага сказа ў першым выпадку ці дзеепрыметнага зварота — у другім да простага словазлучэння, аднак пры гэтым з марфалагізаванай (уласцівай гэтым часцінам мовы) пазіцыі акалічнасці яны «трапілі» ў немарфалагізаваную (не ўласцівую ім як назоўніку і прыслоўю) пазіцыю азначэння.) Аналагічны працэс і ў словазлучэнняў з формай аб’ектнага інфінітыва прынесці абедаць, дзе выяўляюцца адносіны аб’ектныя (па аналогіі з прынесці абед) і акалічнасныя мэты (прынесці ежу, каб нехта мог паабедаць).
Аднак характар семантыка-сінтаксічных адносін непасрэдна не звязаны з відам падпарадкавальнай сувязі, таму і ўзнікае магчымасць неадназначнага вытлумачэння сувязі членаў словазлучэння. Характар семантыка-сінтаксічных адносін у значнай ступені залежыць ад разумення, ад суб’ектыўнага ўспрыняцця сэнсу словазлучэння і амаль не ўплывае на яго нарматыўнасць, напр.: кветкі на балконе, спатканне пад зоркамі і падобныя, дзе на азначальнае значэнне накладваюіша адценні значэнняў акалічнасных: кветкі якія? кветкі дзе? кветкі на чым?і г. д.
Неадназначнасць (аманімічнасць) словазлучэнняў
Аманімічнасць некаторых словазлучэнняў беларускай мовы ўваходзіць у нарматыўнае апісанне як адзін з яго аспектаў, бо нормай павінна лічыцца адназначнасць сінтаксічнага спалучэння слоў, напр.: мілагучная песня, дзедаў капялюш і пад.
Аманімічнасць простых словазлучэнняў выклікаецца рознымі прычынамі. Найбольш частыя з іх — супадзенне склонавых канчаткаў (дапамога арміі з суб’ектным значэннем роднага склону і дапамога арміі з ускосна-аб’ектным значэннем давальнага склону); неадназначнасць склонавых форм (запрашэнне пісьменніка з суб’ектным значэннем роднага склону і запрашэнне пісьменніка з аб’ектным значэннем роднага склону) і інш.
Парадыгмагыка словазлучэнняў
Словазлучэнням уласцівыя розныя відазмяненні. Формы словазлучэнняў утвараюць два тыпы парадыгм — марфалагічныя і трансфармацыйныя.
Марфалагічная парадыгма грунтуецца на фармальнай парадыгме галоўнага слова ў словазлучэнні і прызначана для абслугоўвання фармальна-граматычнай структуры сказа. Напрыклад, словазлучэнне галасістая птушка ўваходзіць у фармальна-граматычную структуру розных сказаў з той склонавай формай слова птушка, якая патрабуецца значэннем адпаведнага члена сказа: Салавей — галасістая птушка (назоўны склон); Чуеце спевы галасістай птушкі? (родны склон); Зіма пагражае галасістай птушцы (давальны склон) і г. д. Марфалагічная парадыгма словазлучэння галасістая птушка вызначаецца сукупнасцю склонавых форм назоўніка птушка. Адпаведна марфалагічная парадыгма словазлучэння чытаць кнігу адлюстроўвае сукупнасць асабовых, часавых і ладавых форм дзеяслова чытаць: чытаю кнігу, чытаеш кнігу, чытае кнігу, чытаў кнігу, чытай кнігу і г. д.
Трансфармацыйная парадыгма словазлучэння грунтуецца на словаўтваральных магчымасцях членаў словазлучэння і прызначана для абслугоўвання семантыка-сінтаксічнай будовы выказвання. Пры трансфармацыях словазлучэння абавязковым з’яўляецца захаванне лексічных марфем, напр.: чытаць кнігу, чытанне кнігі, чытаная кніга, кніжнае чытанне, кніга для чытання і падобныя або: глухі ад ійуму, глухата ад шуму, глохнуць ад шуму, шумавая глухата і г. д.
Трансфармацыйная парадыгма ў мове выступае як сродак размежавання аманімічных словазлучэнняў. Так, словазлучэнне запрашэнне пісьменніка мае суб’ектнае значэнне, калі ўваходзіць у адну парадыгму са словазлучэннем: пісьменнік запрашае, пісьменніцкае запрашэнне, і аб’ектнае, калі ўключаецца ў парадыгму: запрашэнне пісьменніка, запрасіць пісьменніка, запрашэнне для пісыіенніка, запрошаны пісьменнік.
Нарматыўныя аспекты ўтварэння складаных падпарадкавальных словазлучэнняў
Простыя словазлучэнні з’яўляюцца базай усяго мноства сінтаксічных спалучэнняў знамянальных слоў, таму словазлучэнні складаныя маюць шмат агульнага з простымі. Гэта тычыцца такіх характарыстык, як фармальна-граматычная спалучальнасць слоў, віды і сродкі падпарадкавальнай сувязі, семантыка-
сінтаксічныя адносіны паміж словамі і г. д. Разам з тым складаныя словазлучэнні, якія вылучаюцца паводле агульнай для іх фармальнай прыметы — наяўнасці ў іх складзе больш чым двух знамянальных слоў, — маюць шэраг нарматыўна значымых рыс, уласцівых толькі ім.