Кароткая граматыка беларускай мовы
Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
е) узнікненне дадатковых значэнняў колькаснай няпэўнасці пры інверсіі лічэбнікаў: Кіламетраў з а д в а адгэтуль, калі ехаць у бок ад дарогі лясной дарожкаіі, стаяла на краю дробнай вёсачкі трухлявая хата (К. Чорны). Сяргей так і абамлеў: каля яру, к р о к а ў пяцьдзесят а д я г о, хадзіў вартавы і аклікаў яго (Я. Колас).
Спрашчэнне сінтаксічных с у в я з е й адбываецца часцей у наступных выпадках:
а) пры сінтаксічнай кандэнсацыі, напр.: машына, прызначаная / прыстасаваная для перавозкі малака —> машына для малака; нядаўна адбудаваная за ракой царква —> новая царква за ракой і пад. Параўн. яшчэ: ...Антось Ярмаліцкі быў л е с н і к о м [славутым] н а ў с ю Богараўшчыну (К. Чорны). Усё, што мог, ты мне даваў, святло, цяпло і ўтулак, і к р э с л a — а д п а ч ы ц ь н а г а м, стол для бясед сяброўскіх... (П. Броўка);
б) пры спрашчэнні падвойных сувязей у выніку эліпсісу, напр.: Рвануўся ЕЦмох з усіх ног ды [пабёг] д а л е й а д страшнае
х в о і (Я. Колас). У словазлучэнні пабегчы далей ад страшнае хвоі спалучэнне ад страшнае хвоі мела б дваякую сувязь — з дзеясловам пабегчы і прыслоўем далей.
Парушэнне сінтаксічных сувязей у кантэксце выклікаецца рознымі прычынамі. Так, пашыранае ў вусным маўлені «адваротнае» дапасаванне назоўніка — назвы месяца парадкавага лічэбніка ў назве дат (прыехаць к дваццатаму снежню, перад першым маем) звязана з пастаянным эліпсісам прамежкавага звяна — назоўнікаў дзень, чысло і пад. (параўн.: прыехаць к дваццатаму чыслу снежня, перад першым днём мая).
Да парушэння нярэдка вядзе кантамінацыя. Вылучаюцца наступныя выпадкі:
а) парушэнні на падставе сінанімічнасці: Вы маглі садзейніч а ц ь н a р а ш э н н е гэтай праблемы (уплываць на што — садзейнічаць чаму); На пасяджэнні камісіі ёнахарактарызаваў а б становішчы ў інстытуце (ахарактарызаваць што — расказаць / паведаміць аб чымў У мінулым годзе япацікавіўся п р а л ё с свайго рукапісу (пацікавіцца чым — спытаць пра штоў, Прыйдзецца прысвяціць д л я азнаямлення з праектам дзень-другі (прысвяціць чаму — адвесці для чагоў
б) парушэнні на падставе кантэкставай сінанімічнасці: Настаўнік праявіць да яго педагагічны т а к т (праявіць увагу да каго-небудзь — быць тактоўным да каго-небудзь — праявіць такт у адносінах да каго-небудзь); Яны н а йшатлікіх прыкладах р а с казваюць аб гераізме свайго важака (паказваць на прыкладах што — расказваць, даючы прыклады чагоў А б г э т ы м можаце мне паверыць (можаце мне паверыць — аб гэтым я гавару праўдўў
в) парушэнне пад уплывам іншамоўнай канструкцыі: Таварышы с м я я л і с я н а д і м (бел. смяяца з каго — рус. смеяться над кемў Прыгледзімся с р о д к а м, якія былі ўжыты крытыкамі (бел. прыгледзецца да чаго — польск. przypatrzyc siq czemu);
г) парушэнне з прычыны неспалучальнасці лексічных і граматычных катэгорый: Аб гэтым я ўжо н е р а з г a в а р у (часта гавару — не раз гаварыў — не першы раз гаваруў, Моладзь к о ж н ы г о д n a в і н н a п а й с ц і ў народную гаспадарку (кожны год ісці — у гэты год, як і раней, пайсціу, 3 a a п о ш н і ч а с ён р а б і ў нямала (у апошні час / апошнім часам рабіў — за апошні час зрабіўў,
д) парушэнне, выкліканае зблытваннем граматычных форм або словаўтваральна звязаных адзінак: Яны былі з д з і ў л е н ы самому ф а к т у існавання такой установы (здзівіцца чаму — здзіўлены чым); Зараз ствараецца новы помнік а б a х в я р а х фашызму (помнік ахвярам — памятаць аб ахвярах); Ужо, як стала вядома, пастаноўлена а б правядзенні фестывалю ў Мінску (пастаноўлена правесці — пастанова аб правядзенні).
е) парушэнні пры аб’яднанні рознаструктурных словазлучэнняў, што маюць агульны залежны член: Яны самі арганізоўв а л і і ўдзельнічалі ў г э т ы х святах (арганізоўваць святы і ўдзельнічаць у святах); Стары часта д у м а ў і вельмі х а ц е ў вяртання на радзіму (думаць пра што / аб чым і хацець чагоў
Даўжыня словазлучэнняў
Даўжыня простага (г. зн. з двух знамянальных слоў) падпарадкавальнага словазлучэння залежыць ад колькасці службовых элементаў, параўн.: галінка бярозы, спаткацца на досвітку, разважаць з улікам перспектывы, працаваць у адпаведнасці з дамовай.
Складанае словазлучэнне тэарэтычна можа быць бясконцым, таму што існуе неабмежаваная магчымасць нарошчвання падпарадкавальных сувязей, напр.: вызначэнне стану паказчыкаў прыдатнасці кабіны вадзіцеля аўтамабіля. Аднак практычна такія словазлучэнні не ўжываюцца з прычыны стылістычных і псіхалінгвістычных абмежаванняў.
Чым разнастайней структура словазлучэння, тым даўжэйшым яно можа быць. Увогуле ж даўжыня вызначаецца і рэгулюецца кантэкстам, стылем маўлення, камунікацыйнымі задачамі выказвання.
Стылістычныя ўласцівасці словазлучэнняў і іх ужывальнасць
Усе фармальна-граматычныя разрады словазлучэнняў прадстаўлены ва ўсіх стылях мовы, аднак ужываюцца яны не аднолькава шырока. Так, словазлучэнні з аддзеяслоўным назоўнікам у ролі галоўнага члена больш уласцівыя кніжна-пісьмовым стылям; у гутарковай жа мове ім найчасцей адпавядаюць дзеяслоўныя канструкцыі, параўн.: Усе чакалі прыходу цягніка і Усе чакалі, калі прыйдзе цягнік.
Канструкцыі тыпу фота-2001, Алімпіяда 1980 і падобныя сустракаюцца выключна ў газетна-публіцыстычным стылі. Словазлучэнні, падзеленыя адасабленнем, парцэляцыяй, інверсіяй, — адзнака стылю мастацкага. Кантамінацыя, эліпсіс пераважаюць у вусным маўленні і г. д.
Ужывальнасць словазлучэнняў залежыць таксама ад вагі той ці іншай часціны мовы ў моўнай сістэме. Зразумела, што назоўнікавыя і дзеяслоўныя тыпы словазлучэнняў сустракаюцца ў маўленні значна часцей за іншыя ў адпаведнасці з той цэнтральнай роллю, якую назоўнік і дзеяслоў адыгрываюць у граматыцы.
Да фактараў, ад якіх залежыць ужывальнасць словазлучэння ў кантэксце, трэба аднесці таксама шматзначнасць фармальна-граматычных схем словазлучэнняў, стылістычную вартасць сродкаў падпарадкавання, жанрава-стылістычныя асаблівасці тэкстаў, разгалінаванасць сінтаксічнай сінанімікі для асобных разрадаў словазлучэнняў і г. д.
Нарматыўна-сэнсавая ацэнка словазлучэнняў
Кожнае словазлучэнне можа атрымаць, акрамя нарматыўна-граматычнай і нарматыўна-камунікатыўнай, і нарматыўна-сэнсавую ацэнку, якая грунтуецца на заканамернасцях лексіка-се.мантычнай спалучальнасці слоў, г. зн. на іх сэнсавай сумяшчальнасці. У сэнсавай сумяшчальнасці слоў знаходзяць сваё адлюстраванне працэсы мыслення, якое абапіраецца на мову і замацоўвае ў словах і спалучэннях слоў вынікі пазнавальнай дзейнасці чалавека, накіраванай на бясконцую разнастайнасць з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці. Такім чынам, кожнае спалучэнне знамянальных слоў, якое можа быць асэнсаванае ў межах грамадскага вопыту і моўнай свядомасці калектыву носьбітаў мовы, можа быць прызнана сэнсава ўнармаваным. Іншымі словамі, любое словазлучэнне, якое выражае паняцце, абумоўленае грамадскім вопытам асэнсавання рэчаіснасці, адпавядае сэнсавым нормам мовы.
Наяўнасць сэнсавых норм і, адпаведна, магчымасці сэнсавай ацэнкі словазлучэнняў пацвярджаецца існаваннем з’явы прадметна-паняційнай несумяшчальнасці слоў (круглы квадрат, смажаны лёд і пад.), калі ні пачуццё рэальнасці, ні здаровы сэнс, ні моўная кампетэнцыя носьбіта мовы не прымаюць такіх канструкцый.
У шэрагу выпадкаў такія спалучэнні выводзяцца за межы сінтаксісу ў намінатыўную падсістэму мовы, а іменна — у фразеалогію, складаныя адзінкі якой ужо не падлягаюць сінтаксічнаму чляненню, напр.: круглы квадрат 'бяссэнсіца’, падмазаць пяты ‘ўцячы’, без году тыдзень ‘мала’.
Магчымы і трэці шлях, калі словазлучэнне ўжываецца і як свабоднае, і як фразеалагічнае: нагрэць рукі, намыліць галаву, рожкі ды ножкі і пад. Пры гэтым вырашальную ролю мае кантэкст, г. зн. зноў жа закамернасці сэнсавай спалучальнасці слоў.
Адступленні ад сэнсавых норм могуць быць вынікам парушэння закамернасцей не толькі прадметна-паняційных суадносін лексічных адзінак, але і правілаў сувязі лексічных значэнняў, уласцівых менавіта дадзенай мове (адзін з аспектаў яе ідыяматычнасці). Напр., слова прычына звычайна спалучаецца са словамі нейтральнага ці негатыўнага значэння: прычына з’явы, прычына паражэння, прычына спазнення, прычына адставання, прычына нязгоды, прычына
аварыі і г. д. У той жа час словазлучэнні прычына перамогі, прычына натхнення, прычына поспеху і падобныя ўспрымаюцца як стылістычна нязвыклыя (параўн.: сакрэт поспеху, крыніца натхнення, вытокі перамогГ). Заканамернасці такога роду становяцца асабліва відавочнымі пры аналізе спалучальнасці слоў у межах свабодных, не фразеалагічных словазлучэнняў тыпу прывесці факты (параўн. прывезці / прынесці факты), назваць лічбы, атрымаць перамогу, пацярпець паражэнне, вырашыць праблему, даць абяцанне і пад.
Такім чынам, мова дае вельмі шырокія магчымасці для ўтварэння ўсё новых і новых спалучэнняў, аднак сістэма мовы, сітуацыя зносін (прагматыка, стылістыка), моўная кампетэнцыя гаворачых, грамадскі вопыт людзей накладаюць на словаспалучальнасць пэўныя нарматыўныя абмежаванні, што і дазваляе характарызаваць словазлучэнні ў нарматыўна-граматычным, нарматыўна-камунікатыўным і нарматыўна-сэнсавым планах.
СКАЗ
С к а з — гэта граматычна і інтанацыйна аформленая адзінка моўных зносін, у якой сфарміравана і выражана пэўная думка: Шануйце зямлю нашу ўвесну, што ўся аддалася сяўбе (Я. Сіпакоў). Неба не пасвятлела, а дождж паменшаў, ішоў драбнейшы, радзейшы, але не пацяплела (Ф. Янкоўскі). Сказ ад слова і словазлучэння адрозніваецца граматычнай аформленасцю, якая выражаецца ў цэлым шэрагу граматычных катэгорый, і самыя важныя з іх —катэгорыі прэдыкатыўнасці і мадальнасці.
Прэдыкатыўнасць — гэта граматычнае значэнне сказа. Яна фарміруе сказ як адносна закончанае выказванне, незалежна ад таго, ёсць у сказе дзейнік і выказнік ці няма: Цішыня. Каліна спее (П. Панчанка). Hi ў полі, ні ў лесе віхру не спыніцца (А. Русак).
Другой істотнай прыметай фарміравання сказаў з’яўляецца мадальнасць. Мадальнасць — гэта суб’ектыўна-аб’ектыўныя адносіны зместу выказвання да рэчаіснасці. Мадальныя значэнні вельмі разнастайныя паводле свайго характару. Катэгорыя мадальнасці звычайна выражаецца формамі ладоў дзеяслова, мадальнымі словамі і часціцамі, а ў некаторых выпадках — узаемадзеяннем адпаведных граматычных форм з часціцамі і інтанацыяй. Інтанацыйная аформленасць — таксама важная прымета сказа. Граматычнае і інтанацыйнае афармленне сказа па законах пэўнай мовы падкрэсліваецца ў азначэнні В. С. Ахманавай: «Сказ — гэта граматычна і інтанацыйна аформленая па законах пэўнай мовы цэласная адзінка мовы, якая з’яўляецца галоўным сродкам фарміравання, выражэння і паведамлення думкі аб некаторай рэчаіснасці і адносін да яе прамоўцы». Аднак у дэфініцыях некаторых сучасных беларускіх даследчыкаў адлюстраванне граматычных і інтанацыйных заканамернасцей мовы неабгрунтавана адсутнічае ці нават адмаўляецца.