Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
(Я. Колас). Курыца залапатала крыллем, заквокала, і ў тую ж самую хвіліну да яе пасыпаліся шустрыя кураняты (/X Якімовіч). Мокры, з велізарнылі махнатым ручніком, ён вярнуўся ў пакой, і ў гэту ж хвіліну на парозе паявіўся знаёмы (Б. Мікуліч). Канкрэтызатар у гэты (moil жа) час, тым жа (гэтым жа) часам указвае на агульны час суіснавання разнастайных падзей, з’яў: Хлопец неяк міжвольна войкнуў, і ў гэты ж час стары каваль заўважыў яго (А. Кулакоўскі). Удар глуха аддаўся ў начноіі цішы, / ў той жа час дзесьці зводдаль пачуўся ўстрывожаны брэх сабакі (В. Быкаў). Іванчыкаў ступіў да дзвярэй, і тым жа часам пачуліся званок. і голас начальніка станцыі (В. Хомчанка). У вечары таго ж дня брыгада ідзе на руднік, і гэтым жа часам адбываюцца дзве размовы розных людзей (Б. Мікуліч).
Адносіны паслядоўнасці канкрэтызуюцца прыслоўямі потым, затым, пасля, адразу, зноў, мадальным словам нарэшце, спалучэннямі праз міг, праз момант, праз секунду, праз хвіліну і інш.
Прыслоўі потым, затым, пасля ўдакладняюць адносіны паслядоўнасці ў плане аднаго і таго ж часу: Чалавек узняў вочы на Барыса, колькі хвілін глядзіць безуважна на яго, і потым на кутках вуснаў кладзецца слабая ўсмешка (Б. Мікуліч). Мужчыны садзяцца, і затым пачынаецца размова (П. Галавач). Маці ішла даіць карову, і пасля ўжо вячэралі (П. Галавач).
Прыслоўі тут, адразу, уміг, спалучэнні праз міг, праз момант, праз секунду і іншыя сведчаць аб тым, што паслядоўнасць праяўляецца ў форме хуткай, іншы раз імгненнай змены дзеянняў, з’яў, падзей: Мы дайшлі да лесу на світанні, і тут нам быў загад спыніцца (К. Чорны). У лясным лагеры лажыліся на нары, засланыя саломаю, і адразу прыходзіў добры і глыбокі сон (А. Савіцкі). Наляцела хмара, і ўміг стала цёмна (В. Хомчанка). Разважыўшы, грак кідаецца ў паветра, быццам даючы нырца, і праз міг на цвінтары каля царквы пачынаецца гучны крык (М. Лужанін). Ганна хутка адзела старую даматканую паддзёўку, і праз момант яны ўжо ішлі па двары (I. Мележ). Угледзеўшы Леўчука, немец адразу ж укленчыў, і праз секунду першая куля ўдарыла Леўчуку пад ногі (В. Быкаў). Павольная, няспешная змена дзеянняў або з’яў можа выражацца спалучэннем праз некаторы (нейкі, пэўны) час: Ціхі марозны вечар накрыў вёску, і праз некаторы час на небасхіл выкаціўся маладзік месяца (Р. Сабаленка). Чоўны адплывалі ўсё далей і далей, і праз нейкі час іх не стала відаць у змроку (Я. Маўр). Узляталіракеты, і праз пэўны час пачуліся выбухі (I. Мележ). Паслядоўнасць з’яў або падзей, якія аднаўляюцца праз некаторы час, падкрэсліваецца прыслоўем зноў'. Прайшоў невялікі дождж, ды зноў стала суха (3. Бядуля). Праехаў па вуліцы рамізнік, і зноў усё сціхла надоўга (В. Вольскі). Прыслоўе тады ўскладняе адносіны паслядоўнасці дадатковым умоўна-выніковым адценнем: Дровы ў каміне часам успыхвалі, і тады на кнігі, асвет-
леныя свечкамі, падала лёгкая барва (У Караткевіч). У сне малы нешта ўскрыкваў, і тады маці падыходзіла да яго, слухала (М. Гарэцкі). Мадальнае слова нарэшце (урэшце) надае адносінам паслядоўнасці заключальнае адценне: Узгоркі зменьваліся лагчынамі, і нарэшце магутная сцяна старога лесу ў момант вока вырасла як з-пад зямлі (К. Чорны). Пасля амаль бяссоннай ночы Алеся хіліла ў сок, і ўрэшце ён задрамаў (У. Караткевіч).
Некаторыя лексічныя канкрэтызатары і самі выконваюць функцыі злучніка і аб’ядноўваюць прэдыкатыўныя часткі са спалучальнымі адносінамі: Мікола доўга сядзеў у прыёмнай, н а р э ш ц е яго паклікалі ў кабінет начальніка (С. Баранавых). Зрабілася цёмна, т а д ы йгугануў лівень (Э. Самуйлёнак). Дзесьці за кустамі заржаў конь, п а с л я данесліся вясёлыя галасы начлежнікаў (3. Бядуля).
Паводле структуры складаназлучаныя сказы з адносінамі адначасовасці і адносінамі паслядоўнасці могуць уключаць у сябе дзве і больш прэдыкатыўныя часткі рознай будовы. У залежнасці ад колькасні прэдыкатыўных частак, іх будовы і сувязі паміж сабой структура гэтых сказаў можа быць адкрытай і закрытай: Жнеі жніўную пяюць, і шчабечуць птушкі (П. Прыходзька). Стаіць над лесам шум маркотны, па небе хмары, як палотны, паўночны вецер рассцілае, і бель над далямі звісае, і ціха стане на падворку, і лес жалобную гаворку, свой гонар восені канчае і моўчкі зіму сустракае (Я. Колас).
У склад некаторых складаназлучаных сказаў уваходзяць агульныя словы, якія ў аднолькавай ступені адносяцца да кожнай з прэдыкатыўных частак і размяшчаюцца ў пачатку сказа: Хутка ўжо запяюць раўчукі і жаўранкі ў небе зазвоняць (X. Астрэйка). II а с я р э д з і н е поплаву купкамі зелянелі лозы ды зрэдку паблісквала на сонцы рэчка (А. Асіпенка). Н е д з е далёка-далёка паблісквала мокрае вясло і чарнела хісткая рысачка чоўна (С. Грахоўскі). Ту т, к а л я а к н а, малінаўка пяе і стукае жаўна (М. Багдановіч). Н а д о с в і т к у с і н і м ярчэе мароз і свеціцца іней на голлі бяроз (Н. Гілевіч).
Складаназлучаныя сказы з супастаўляльнымі часткамі
Супастаўляльнымі з’яўляюцца прэдыкатыўныя часткі, паміж якімі выражаюцца ўласна супастаўляльныя адносіны, адносіны неадпаведнасці і супраціўныя адносіны. У складаназлучаных сказах з гэтымі адносінамі паведамляецца пра з’явы і падзеі, якія адрозніваюцца адна ад другой, не адпавядаюць або супрацьпастаўляюцца адна другой. Уласна супастаўляльныя і сулраціўныя адносіны, а таксама адносіны неадпаведнасці з’яўляюцца разнавіднасцямі супастаўляльных адносін.
Граматычным сродкам сувязі супастаўляльных частак складаназлучаных сказаў з рознымі відамі адносін служаць злучнікі а, ж (жа), але, ды (у значэнні алеў затое, аднак, пасля, толькі і інш. Найбольш часта ўжываецца злучнік а, пры дапамозе якога ўсе разнавіднасці супастаўляльных адносін выяўляюцца ў самым чыстым выглядзе: Had дарогамі вісеў пыл, а над поплавам трымцелі хвалі мроева (1. Шамякін). Вясною сонца ярка на небе зіхаціць, а на зямлі бясконца зялёны лес шуміць (М. Танк). Усе чакалі нейкага распараджэння, а яго не было (К. Чорны). Шышак — безліч, а спадчыны сасна не пакінула (I. Навуменка). Стуку шмат, а працы мала (П. Глебка). Вузкая хмарка ўсё болый ды больш налівалася чырванню, а высокае воблака ўсё святлела, траціла ружовасць (Я. Брыль).
Пры аслабленым супастаўленні адрозненне паміж суадноснымі з’явамі недастаткова выразнае, у выніку чаго злучнік а функцыянальна збліжаецца са злучнікам і. Гэта блізкасць бывае настолькі значнай, што супастаўленне становіцца не столькі натуральным, колькі вобразна-стылістычным: Быў слесар луганскі, а сталь ён каваў (Я. Купала). Аднак гэта з’ява не тыповая для сучаснай беларускай мовы.
Да злучніка а набліжаецца сваім значэннем злучнік ж (жаў Аднак гэты злучнік ставіцца не паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназлучанага сказа, а ў другой прэдыкатыўнай частцы непасрэдна пасля таго кампанента, які супастаўляецца з адпаведным яму кампанентам першай часткі. Гэты злучнік звычайна афармляе супастаўляльныя і супраціўныя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназлучанага сказа: Гы імкнулася ў далеч прастораў бясконцых марскіх, я ж — да сэрца твайго, дзесь схаванага ў нетрах лясных (А. Куляшоў). Спаць ёй, нягледзячы на позні час, зусім не хацелася, сядзець жа пры агні было ніякавата (Ц. Гартны). Вас праўда не ўсцешыла, няпраўды ж не знаю ў душы я сваёй (Я. Купала). Формы жыцця абмежаваны, само ж жыццё не мае граніц (Я. Колас). Ліха знойдзе ўсюды, шчасце ж уцякае (Я. Колас). Зрэдку з дапамогай злучніка ж (жа) выражаюцца адносіны неадпаведнасці: Я хлеба ў багатых прасіў і маліў, яны ж мне каменні давалі (М. Багдановіч).
Злучнік але аб’ядноўвае прэдыкатыўныя часткі складаназлучанага сказа, паміж якімі выражаюцца супраціўныя адносіны або адносіны неадпаведнасці, ускладненыя дадатковым узмацняльным адценнем: Уверх цягнуліся рэдкія іскры з агню, але чорныя вяршыні хвой тушылі іх (М. Лынькоў). Далоні яе рук сталі шурпатымі ад усёіі гэтай работы, але ў сэрцы запанавала гордае ўсведамленне выкананага абавязку (М. Паслядовіч). Нейкая думка вельмі засмучала яго і не давала спакою, але выказаць яе ён не адважваўся (Я. Колас). Дзьмуў вецер, але было цёпла (К. Чорны).
Узмацняльным адценнем ускладняюцца таксама супраціўныя адносіны і адносіны неадпаведнасці, калі прэдыкатыўныя часткі
складаназлучанага сказа аб’ядноўваюцца пры дапамозе злучніка ды, які ўжываецца ў значэнні злучніка але. Злучнік але з’яўляецца паказчыкам нейтральнага і кніжнага стылю, а злучнік ды — гутарковага: Палонка лёдам моцна скута, ды працы тут адна мінута (Я. Колас). Ад усіх цяпер патомкі ёсць, ды няма адных — Страцімавых (М. Багдановіч). Вазок ужо гатовы быў перакуліцца, ды Аляксей прытрымаў яго нагою (I. Гурскі). Хацелася б суняць душу, ды крыўда не пускае (П. Броўка).
Злучнік затое служыць для сувязі прэдыкатыўных частак складаназалежнага сказа, паміж якімі выражаюцца супраціўныя адносіны, ускладненыя дадатковым адценнем замяшчэння: Жыта ў лагчыне вымакла зусім, затое на гары і пад лесам яно сцяной ідзе (М. Лынькоў). lean Занька рэпутацыю школы падтрымаў, затое Алесік Грылюк папсаваў усю справу (Я. Колас). Дарога была пустэльная і ціхая, затое лес поўніўся птушыным рознагалоссем (Т. Хадкевіч).
Злучнік аднак звычайна аб’ядноўвае прэдыкатыўныя часткі складаназлучанага сказа, паміж якімі выражаюцца супраціўныя адносіны, ускладненыя дадатковым адценнем абмежавання: Сустрэча запланавана была на ранні вечар, аднак надвор’е ўнесла папраўку ў плане (Я. Брыль). Хмары даўно ўжо закрылі неба, аднак дажджу не было (X. Шынклер).
Злучнік пюлькі ўжываецца для аб’яднання прэдыкатыўных частак складаназлучанага сказа. калі паміж імі выражаюцца супраціўныя адносіны, ускладненыя абмежавальна-выдзяляльным адценнем: Цішыня кругом, толькі чуць-чуць булькаюць струмені вады над кручай (М. Лынькоў). Спіць у зялёным бары цішыня, толькі закаханым не спіцца (А. Бачыла). Навокал было ціха, толькі нейкая маленькая птушка манатонна і сумна ціўкала па той бок ручая (X. Стаховіч).
Да злучніка толькі блізкі паводле значэння злучнік адно, але ён характэрны для гутарковага стылю: Хочацца спаць, адно заснуць не магу (П. Пестрак). Драмаў вечны бор, адно вершаліны ледзь-ледзь шапталі штосьці сумнае (3. Бядуля).
Іншы раз для афармлення супраціўных адносін ужываецца злучнік і. Як вядома, асноўная роля ў выражэнні гэтых адносін належыць тым кампанентам у структуры аб’яднаных адзінак, якія маюць супрацьлеглае значэнне. Злучнік і ў такой сітуацыі выкарыстоўваецца як сродак спецыяльнага падкрэслівання супрацьлеглага яму значэння: падае неаднолькавы, супрацьлеглы змест кампанентаў як аднолькавы і несупрацьлеглы і ўжо самім гэтым фактам уносіць неадпаведнасць у звыклую логіку адносін, акцэнтуе семантыку неадпаведнасці. У выніку гэты злучнік надае экспрэсіўную афарбоўку паведамленню, змешчанаму ў сказе: Ёсць ворагі і ёсць сябры (А. Куляшоў). Мы ранілі ногі аб камяні, і нам не было балюча (П. Панчанка).