Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
Для аб’яднання прэдыкатыўных частак складаназлучанага сказа, у якіх выражаецца значэнне папераменнасці або чаргаваня з’яў і падзей, ужываецца злучнік mo — mo: To набягаў нечакана дождж, то зноў выблісквала сонца (П. Пестрак). To ўсплеск пачуецца чаўна, то вецер запяе (К. Кірэенка). To вячэрні змрок кладзецца на зямлю, то лье бесперапынна нудны дождж, то пгуманы пялёнкай ахінаюць наваколле (У Караткевіч). To мароз за ноч скуе ўсе лужыны, то ўдзень зноў сонца падагрэе і ваду растопіць (Я. Колас).
Злучнікі ці — ці, або — або (альбо — альбо) маюць блізкае значэнне: яны аб’ядноўваюць прэдыкатыўныя часткі складаназлуча-
ных сказаў, у якіх гаворыцца пра з’явы і падзеі, што ўзаемна выключаюцца. Злучнік ці — ці больш характэрны для пытальных сказаў, злучнік або — або — для апавядальных: Ці там сасну выслухвала жаўна, ці на вяршку падругу клікаў голуб?.. (М. Лужанін). Ці помніш ты сваёй зямлі прасторы, ці бачыў ты віры імклівых рэк? (С. Грахоўскі). Ці жаўрук звінеў у небе, ці свістаў на ліпе шпак (Ц. Гартны). Або відная ноч стаіць надлесам, або займаецца на дзень (А. Якімовіч). Або мы пойдзем на пераезд, або сястра сустрэне нас амаль за вёскай (Я. Брыль). Або цёмныя хмары па небе ходзяць, або лёгкія белыя воблачкі імчацца (В. Вольскі) Альбо дзед гаворыць, альбо баба прамовіць некалькі слоў (П. Галавач).
Гэтыя злучнікі могуць быць не толькі паўторныя, але і адзіночныя: Had возерам кружылі чайкі або зрэдку з крыкам пралятала варона (Т. Хадкевіч).
Сустракаюцца выпадкі, калі злучнікі ці, або (альбд) чаргуюцца ў адным і тым жа сказе: Пачуецца ціхая гаворка ці раптам зазвініць і абарвецца смех або загучыць песня (ЛіМ). Калі-нікалі праляціць з піскам кажан або пракрычыць сава ці прашугаюць чарадой спалоханыя птушкі (J. Гурскі).
Калі пералічэнне ўзаемна выключальных з’яў і падзей мае дадатковае мадальнае адценне меркавання ці развагі, для сувязі прэдыкатыўных частак складаназлучанага сказа ўжываецйа злучнік ці то — ці то: Ці то птушкі спяваюць у гаі, ці то вецер свішча сваю песню (У Дубоўка). Ці то дзед і цяпер крыкнуў, ці то Віхор трывожна заржаў (3. Бядуля). Ці то хочацца будзёншчыны шэрай, ці то хочацца ляцець куды лёгкай птушкай за ceem (Р. Мурашка). Ці то шуміць ля печы калаўрот, ці то віхура за акном вядзе свае песні? (Я. Колас).
Калі ж пералічэнне ўзаемна выключальных з’яў і падзей мае дадатковае мадальнае адценне няпэўнасці або сумнення. сувязь прэдыкатыўных частак складаназлучанага сказа ажыццяўляецца пры дапамозе злучніка не то — не то: У карых вачах чалавека свяцілася не то хітрынка, не то прарывалася лёгкая ўсмешка (М. Лынькоў). He то вецер гудзе ў верхавінах дрэў, не то чуецца нечый стогн (3. Бядуля). He то смех гучыць, не то плача нехта (Я. Маўр). Недзе не то грукацяць танкі, не то тужацца на пад’ёме машыны (В. Быкаў).
Іншы раз прэдыкатыўныя часткі складаназлучанага сказа могуць аб’ядноўвацца з дапамогай злучніка а, які паўтараецца перад кожнай з іх. Пры гэтым функцыя злучніка сумяшчаецца з функцыяй узмацняльнай часціцы, у выніку чаго ўтвараецца гібрыдны сродак сувязі, пры дапамозе якога афармляюцца супастаўляльнапералічальныя адносіны: А сонца за бор галоўку хавае, а месяц з-за хмар лоб свой выхіляе (М. Багдановіч).
Супастаўляльна-пералічальныя адносіны могуць выражацца і адзіночным злучнікам а сумесна з мадальнымі словамі можа
(размоўная форма мо), магчыма, якія размяшчаюшіа ў адным або ў абодвух аб’яднаных кампанентах: Магчыма прайшоў невялікі дождж, а магчыма сыра было ад расы (К. Чорны). Расы піы баішся, а можа палохае ветру жальба? (М. Танк).
Трывальна-часавыя суадносіны выказнікаў пералічальна-размеркавальных частак складаназлучаных сказаў не выконваюць пэўнай канструктыўнай функцыі ў вызначэнні характару семантыка-сінтаксічных адносін, якія выражаюцца паміж гэтымі часткамі. Але ў большасці выпадкаў трывальна-часавыя значэнні прэдыкатыўных частак супадаюць.
Складаназлучаныя сказы з пералічальна-размеркавальнымі часткамі маюць звычайна адкрытую структуру. У гэтых сказах аб’ядноўваюцца дзве і больш прэдыкатыўныя часткі аднолькавай або рознай будовы: To цягнуўся непраходны гушчар, то падступалі балоты, то радавалі вока невялічкія, але ўтульныя палянкі (А. Савіцкі). I коні ржалі, і людзі крычалі, і вылі ваўкі ў лесе (А. Куляшоў). Ці то ішлі на працу сяляне, ці пастушкі дзе гналі кароў на пашу, ці мо рухаўся паблізу вайсковы атрад (М. Лынькоў).
Адзіночныя злучнікі ці, або (альбо) аб’ядноўваюць толькі дзве прэдыкатыўныя часткі: Прыцісне мароз або зноў наступае адліга (Звязда). Ярка свеціць над полем веснавое сонца, ці нечакана выплыве аднекуль цёмная хмара і палівае яго сваім дажджом (М. Гарэцкі).
У складаназлучаных сказах з пералічальна-размеркавальнымі адносінамі могуць быць агульныя словы, якія ў аднолькавай меры адносяцца да кожнай з прэдыкатыўных частак і размяшчаюцца ў пачатку сказа: Па шашы бясконцым патокам імчаліся машыны або зрэдку грукацела коламі фурманка (П. Кавалёў). У небе спявалі жаваранкі ці шчабяталі ластаўкі або маланкай праносіліся стрыжы (3. Бядуля). Верабейку стужа зморыць або ястраб схваціць (Я. Купала).
Пералічальныя адносіны могуць канкрэтызавацца словамі папершае, na-другое і пад. Пры гэтым ужыванне злучніка перад кожнай з прэдыкатыўных частак не з’яўляецца абавязковым: Па-першае, чалавек быў хворы, і na-другое, яму не хацелася зноў пачынаць гэту цяжкую і небяспечную дарогу (Я. Маўр).
Складаназлучаныя сказы з далучальнымі часткамі
Далучальнымі называюцца прэдыкатыўныя часткі складаназлучанага сказа, пры дапамозе якіх выражаюцпа розныя віды далучальных адносін. Адметнай рысай складаназлучаных сказаў з далучальнымі часткамі з’яўляецца тое, што першая (недалучальная) частка заўсёды будуецца як самастойны сказ, а другая (далучальная) частка прыстасоўвае сваю структуру да таго, каб далучыцца да першай часткі і выразіць спецыфічную семантыку
ўсяго складаназлучанага сказа. Далучальная частка структурна і семантычна абумоўлена недалучальнай часткай і без яе самастойна не ўжываецца.
У залежнасці ад характару далучальных адносін выдзяляюцца далучальна-пералічальныя, далучальна-азначальныя, далучальнапаясняльныя, далучальна-абмежавальныя, далучальна-вылучальныя, далучальна-прычынныя, далучальна-выясняльныя і далучальна-заключальныя часткі.
У далучальна-пералічальнай частцы змяшчаецца новае і важнае паведамленне, якое не звязана са зместам недалучальнай часткі, а нанізваецца на яго ці дадаецца да яго. Для сувязі такіх прэдыкатыўных частак ужываюцца злучнікі і, ды, ды і: Секунды ішлі за секундамі, і здаваліся яны вечнасцю (К. Чорны). Удвух яны былі ў хаце, ды яшчэ на дварэ іх колькі сядзела (М. Лынькоў). Восеньскія вечары ў Балотных Ялінах былі надзвычай доўгімі і сумнымі, ды і зімой тут было маркотна (У. Караткевіч).
У далучальна-азначальнай частцы даецца характарыстыка зместу недалучальнай часткі з боку якасці, прызначэння і інш. Абавязковымі канкрэтызатарамі далучальна-азначальных адносін з’яўляюцца ўказальныя займеннікі гэта, тое, якія паказваюць, што іменна характарызуецца ў папярэдняй частцы, і размяшчаюцца звычайна пасля злучнікаў і, ды, але і інш. Без гэтых займеннікаў названыя адносіны не могуць быць выражаны. Далучальнаазначальная частка можа характарызаваць увесь змест недалучальнай часткі (тады яна ўмяшчальная) або асобныя яе кампаненты (тады яна замяшчальная): Васін насіў ваенную форму, і гэта надавала яму сабраны, падцягнуты выгляд (У Карпаў). Дождж хутка перастаў, а гэта было цяпер самае галоўнае (В. Быкаў). На ўзлеску стаіць хата, але ў той хаце ніхто не жыее (А. Якімовіч). Марына Паўлаўна асцярожна ўсміхаецца, і гэтая ўсмешка доўга застаецца ў яе на твары (М. Зарэцкі).
У далучальна-дапаўняльнай частцы пашыраецца і развіваецца змест папярэдняй часткі або ўдакладняюцца паасобныя яе кампаненты. Адметнай рысай такіх сказаў з’яўляецца паўтарэнне асобных словаформ недалучальнай часткі ў пачатку далучальнай непасрэдна за сродкамі іх сувязі. У якасці сродкаў сувязі звычайна ўжываюцца злучнікі і, а, але, ды: Веніямін будзе настаўнікам, а настаўніку болый за ўсё' патрэбна кніга (I. Навуменка). Нарэшце выпаў першы снег, але снег быў мокры і адразу ператвараўся ў дождж (М. Калачынскі). Засынае вёска, і над вёскай запальваюцца адзінокія зоры (Я. Колас). Словаформа недалучальнай часткі, выражаная назоўнікам, у далучальнай частцы можа замяшчацца займеннікам ва ўскосным склоне з прыназоўнікамі, у выніку чаго далучальна-дапаўняльныя адносіны ўскладняюцца адценнямі сумеснасці або паслядоўнасці:
Наступіла восень, а за ёю і мароз, як шыбінай шкляною, пюнкім лёдам Нёман завалок (А. Бялевіч). Многа думаў над гэтым Сцёпка, і надумаўся ён за навуку сур 'ёзна ўзяцца (Я. Колас). Пасярод балота — курганок, а на ім каля паўсотні хвой (А. Астрэйка). Асабліва выразна праяўляюцца далучальна-дапаўняльныя адносіны, калі для сувязі прэдыкатыўных частак ужываюцца злучнікі прытым, прычым\ Швед — чалавек не стары, прычым аўтарытэт у яго высокі (Т. Хадкевіч). Перад намі быў сапраўдны змешаны лес, прычым размяшчаліся дрэвы ярусамі (I. Навуменка). Ведаючы добра сваіх вучняў і ступень іх ведаў, настаўнік. закідваў іх пытаннямі, прычым гэтыя пытанні далёка выходзілі за рамкі пачатковай школы (Я. Колас). Салдат паслухаўся неахвотна, прытым Клямт улавіў ледзяны выраз яго вачэй (I. Мележ).
У далучальна-паясняльнай частцы тлумачыцца або раскрываецца змест недалучальнай часткі складаназлучанага сказа. Далучальнае паясненне можа быць абагульняльным або ўдакладняльным. Пры абагульняльным паясненні прэдыкатыўныя часткі аб’ядноўваюцца пры дапамозе злучальнага слова гэта значыць: У раманах, аповесцях і апавяданнях шмат апісальнасці, гэта значыць паказ чалавека падмяняецца расказам аб ім (Звязда). Пры ўдакладняльным паясненні сувязь прэдыкатыўных частак ажыццяўляецца пры дапамозе злучальных слоў а іменна, напрыклад'. Высокі госць знаёміўся з развіццём прамысловасці нашай краіны, а іменна: ён наведаў вытворчае аб’яднанне «Гарызонт» (Рэспубліка). Нямала ў небе хмарка для людзей зрабіла карыснай работы, напрыклад, пад Крычавам яна схавала стомленых жней у свой цень ад спякоты (А. Куляшоў).
У далучальна-абмежавальнай частцы ўдакладняецца і разам з тым абмяжоўваецца змест недалучальнай часткі складаназлучанага сказа. У якасці сродкаў сувязі для аб’яднання такіх прэдыкатыўных частак ужываюцца злучнікі і то, ды і то (дый то), дык і то: Ну, можа самы найменшы элемент трывогі ў яго быў апошнімі часамі, і то з’яўляўся ён не часта (К. Чорны). На турніку Грыша падцягваўся ўсяго два разы, ды і то яго туды падсаджвалі (I. Навуменка). Салдат было ўсяго чацвёра, дый то чацвёрты — пажарнік (Я. Брыль). Тут на які там час у горад выбраліся, дык і то колькі тых непаразуменняў (М. Лынькоў).