Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
Для сувязі даданай часткі меры і ступені з галоўнай часткай складаназалежнага сказа ўжываюцца злучнікі і злучальныя словы колькі, аж (ажно), што, як, быццам і інш.
Злучальнае слова колькі аб’ядноўвае прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа, паміж якімі выражаюцца адносіны меры
і ступені з дадатковым адценнем колькасці: Тут было столькі прастору, колькі жадала душа (Т. Хадкевіч). Яны наламалі так многа вецця, колькі змаглі панесці (Я. Маўр). На небе высыпала столькі зорак, колькі бывае толькі ў бясхмарную ноч (Т. Хадкевіч). Навокал — на дрэвах, на палях, на лугах — столькі адценняў зялёнага колеру, колькі бывае толькі ранняй вясной (Я. Брыль).
Злучнік аж ускладняе адносіны меры і ступені паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназалежнага сказа дадатковым вынікова-ўзмацняльным адценнем: Вядром ён так запусціў, аж зазвінелі абручы (М. Гарэцкі). Загрымеў моцна гром, ажно здрыгануўся свет (М. Чарот). Мароз так цісне, ажно дух займае (3. Бядуля). Свішчуць птушкі над балотамі, аж гамоніць лес і гай (Я. Колас).
Пры дапамозе злучніка што аб’ядноўваюцца прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа, паміжякімі выражаюцца адносіны меры і ступені з дадатковым аб’ектна-выніковым адценнем: Было светла так, што можна было нават чытаць (I. Шамякін). Бусліная сям’я адцягнула яго ўвагу ад працы, так завабіла, што ён пакінуў пісаць і вылез з-за стала (М. Ткачоў). Там і сапраўды можна было праваліцца так глыбока, што ніхто не змог бы дастаць (В. Быкаў).
Сувязь прэдыкатыўных частак складаназалежнага сказа, паміж якімі выражаюцца адносіны меры і ступені з дадатковым адценнем параўнання ці прыпадабнення, рэалізуецца злучнікамі як, нібы, быццам і іншымі: Хлапчукі імчаліся так шпарка, нібы зямля гарэла ў іх пад нагамі (В. Каваль). Было так. шумна, як бы спраўлялі вяселле (X. Шынклер). Ён такі ж задуменны і блізкі, быццам песню вось-вось толькі склаў пра будоўлі цудоўнага Мінска, пра красу нашых велічных спраў (П. Панчанка).
Даданая частка меры і ступені размяшчаецца ў складаназалежным сказе пасля галоўнай часткі: Парыла так, што ў Куранях і навокал усё млела ў духаце (I. Мележ). Ён бег так моцна, як толькі дазвалялі яго сілы (Я. Маўр). Стала адразу так горача, весела, добра, нібы ён фарсіраваў нейкі нялёгкі, запаветны рубеж (Я. Брыль).
Складаназалежныя сказы з даданымі часткамі спосабу дзеяння
Даданай спосабу дзеяння з’яўляецца прэдыкатыўная частка складаназалежнага сказа, якая служыцьдля выражэння адносін спосабу дзеяння з галоўнай часткай.
У складаназалежных сказах з адносінамі спосабу дзеяння даданая частка паказвае, якім чынам або якім спосабам ажыццяўляецца тое, пра што паведамляецца ў галоўнай частцы. Часцей за ўсё даданая частка раскрывае змест акалічнасці спосабу дзеяння, якая выражана прыслоўем піак у галоўнай частцы, часам кампенсуе ролю адсутнай акалічнасці спосабу дзеяння пры дзеяслове-выказніку
галоўнай часткі. Як у адным, так і ў другім выпадку адносіны спосабу дзеяння паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназалежнага сказа звычайна суправаджаюцца рознымі адценнямі: Дзяўчына старалася трымацца так, як бы нічога не здарылася (Б. Мікуліч). Hi разу не было так, каб ён заблудзіў (А. Якімовіч). Заіка Васіль усміхаецца так, нібы заўсёды просіць прабачэння (Я. Брыль). Ціха ў замку і нялюдна, бы ён вымер, бы пусты (Я. Колас).
Для сувязі даданай спосабу дзеяння з галоўнай часткай складаназалежнага сказа служаць злучнікі як, як бы, нібы, быццам, як быццам, каб, што і інш.
Злучальнае слова як, злучнікі як бы, нібы, быццам, як быццам аб’ядноўваюць прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа, паміж якімі выражаюцца адносіны спосабу дзеяння, ускладненыя дадатковым адценнем параўнання: Дзень прайшоў не так, як ёй хацелася (П. Кавалёў). Будыніна выглядала так, як бы ў ёй хтосьці жыў (К. Чорны). Яны спаткаліся так, быццам бы ведалі адзін аднаго з маленства (К. Чорны).
Злучнік кдбужываецца для сувязі прэдыкатыўных частак складаназалежнага сказа, паміж якімі выражаюцца адносіны спосабу дзеяння з дадатковым адценнем пажадання: Усё гаварылася так, каб нельга было разумець надвае (К. Чорны). Воз стаяў так, каб Прыбыткоўскаму было як найзручней узлесці на яго (К. Чорны). Усё ў хаце вычышчана і прыбрана так, каб не сорамна было сустрэць гасцей (П. Пестрак).
Злучнік што аб’ядноўвае прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа, паміж якімі выражаюцца адносіны спосабу дзеяння, ускладненыя дадатковым аб’ектна-выніковым адценнем: Атрымалася так, што аднавяскоўцы не змаглі паехаць на кірмаш (С. Баранавых). Ты гаеорыш так, што цябе і зразумець цяжка (Я. Колас). Справа павярнулася гэтак, што трэба было ісці наадкрытую (К. Чорны).
У складаназалежных сказах даданая частка спосабу дзеяння размяшчаецца пасля галоўнай часткі: Працаваць трэба так, як патрабуе ад нас Радзіма (I. Гурскі). Паглядзелі жніцы долу, бы нічога не было (П. Броўка). Фельчар прадыктаваў адрас на мястэчка Сумлічы так, каб сюды можна было трапіць адкуль сабе хочаш (К. Чорны).
Складаназалежныя сказы з даданымі параўнальнымі часткамі
Даданай параўнальнай з’яўляецца прэдыкатыўная частка складаназалежнага сказа, якая служыць для выражэння параўнальных адносін з галоўнай часткай.
У складаназалежных сказах з параўнальнымі адносінамі даданая частка змяшчае паведамленне, якое шляхам параўнання паясняе і ўдакладняе тое, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы: Бе-
лая сцюжа навокал, быццам паводка ўвесну скрозь разлілася шырока (М. Хведаровіч). Сымон углядаецца ў будынкі, у хмыз, у снежныя палі, нібы даўно сляды-пуцінкі ён пракладаў па тоіі зямлі (Я. Колас). Рухалася пяро па паперы, як цяжкі воз па старой грэблі (Я, Колас).
Сродкам сувязі даданай параўнальнай і галоўнай частак у структуры складаназалежнага сказа з’яўляюцца злучнікі як. чым, нібы (размоўны бы), як бы, быццам, як быццам.
Пры дапамозе злучніка як паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназалежнага сказа выражаюцца ўласна параўнальныя адносіны: Патанулі птушкі ў дрэвах, як тонуць рыбы ў водах (П. Панчанка). Слова скажа, як птушка зашчабеча (3. Бядуля).
Злучнік чым ускладняе параўнальныя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназалежнага сказа дадатковым умоўным адценнем: Лепш загінуць са славаб адважна ў баю, чым у рабстве пакінуць краіну сваю (П. Панчанка). Хутчэй перасохнуць крыніцы ды рэкі, чым клятву парушу сваю (X. Бялевіч). Лепей горкую рэдзьку есці, чым з нялюбым за стол сесці (Прыказка).
Злучнік нібы (размоўны бы) аб’ядноўвае прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа, параўнальныя адносіны паміж якімі суправаджаюцца дадатковым адценнем прыблізнасці: Навокал шумелі дрэвы, нібы шапталіся тысячы людзеіі (I. Шамякін). Чуліся нечыя дзіўныя ўздыхі, нібы ўздыхала зямля і ціха-ціха перашэптвалася з маўклівымі дубамі (М. Лынькоў). Стаялі яліны з вадою, бы хтосьці выкапаў студні (3. Бядуля). Вясна ідзе да нас на Поўнач пад грукат рэк, птушыны крык, бы напаіў вадой чароўнай яе раптоўна чсіраўнік (А. Звонак).
Злучнік як бы аб’ядноўвае прэдыкатыўныя часткі складаназалежнага сказа, паміж якімі выражаюцца параўнальныя адносіны з дадатковым адценнем прыблізнай дапушчальнасці: Па небе плылі белыя хмаркі, як бы хто паійкуматаў марлю і пусціў яе ў павепіра (П. Броўка). I цікава грала скрыпка, як бы ў ёй быў хто жывы (Я. Колас).
Злучнік быццам служыць для аб’яднання прэдыкатыўных частак складаназалежнага сказа, паміж якімі выражаюцца параўнальныя адносіны з дадатковым умоўна-дапушчальным адценнем: Шум стаіць над лясістай дубраваю, быццам рада аб нечым ідзе (Я. Купала). Радасна бліснулі вочы, быццам іх сонца прамень запаліў (М. Танк).
Калі ўмоўна-дапушчальнае адценне, якім ускладняюцца параўнальныя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаназалежнага сказа, мае характар прыблізнага меркавання, аб’яднанне гэтых частак ажыццяўляецца пры дапамозе злучніка як быццам'. Сцены і столь хаты былі пакрыты вільгаццю, як быццам тут даўно ўжо ніхто не жыў (3. Бядуля). Цяжкі паравоз ад самоты загуў на ўвесь свой пракураны бас, як быццам хацеў пра сваю тугу ён сказаць у апошні раз (П. Панчанка).
У складаназалежных сказах даданая параўнальная частка звычайна размяшчаецца пасля галоўнай часткі: Дзвіну не запыніш ніякай мяжой, як з сэрца гвалтоўна не вырвеш кахання (А. Звонак). Неба стала бясхмарным, бы само было з янтара (П. Прыходзька). Раптам вырвуцца крокі з нежывой цішыні, быццам дзесьці далёка едзе хтось на кані (П. Глебка).
Складаназалежныя сказы з даданымі далучальнымі часткамі
Даданай далучальнай з’яўляецца прэдыкатыўная частка складаназалежнага сказа, якая служыць для выражэння далучальных адносін з галоўнай часткай.
У складаназалежных сказах з далучальнымі адносінамі даданая частка паясняе ўвесь змест галоўнай часткі. Даданая далучальная частка вызначаецца разнародным саставам і аслабленай сувяззю з галоўнай часткай, у якой няма ўказальных слоў і іншых сродкаў (за выключэннем інтанацыйнай незакончанасці), якія служылі б прамымі пасрэднікамі даданай часткі. Пры гэтым галоўная частка афармляецца так, што не патрабуе абавязковага ўдакладнення з боку даданай часткі. Таму паведамленне, змешчанае ў даданай частцы, выступае не як заканамернае, а як спадарожнае, дадатковае ў адносінах да таго паведамлення, якое змешчана ў галоўнай частцы. У складаназалежным сказе даданая далучальная частка мае большую граматычную і сэнсавую самастойнасць, чым іншыя віды даданых частак.
Для сувязі даданай далучальнай і галоўнай частак складаназалежнага сказа ўжываюцца злучнікі і злучальныя словы што, калі, як, таму, так што і іншыя, пры дапамозе якіх афармляюцца адносныя, прычынна-выніковыя, заключальныя і іншыя віды далучальных адносін. У адпаведнасці з характарам выражаных адносін вылучаюцца тыпы далучальных частак.
Далучальна-адносныя часткі служаць прадметна-ацэначнай характарыстыкай галоўнай часткі, паказваючы сам факт адносін аформленага імі аднаго выказвання да другога. Далучальна-адносная частка аб’ядноўваецца з галоўнай часткай пры дапамозе злучальнага слова што, якое заключае ў сабе змест галоўнай часткі: У красавіку выдалася добрае надворё, што рэдка калі бывае (I. Мележ). Жанчына выконвала даручэнні аднаго з партызанскіх атрадаў, аб чым ведаў Саколіч (М. Лынькоў). Спявала дзяўчына з праўдзівым пачуццём, што рабіла вельмі добрае і прыемнае ўражанне (Я. Колас). Лёгкі туманок хаваўся ў кустах, ад чаго глухлі гукі (К. Чорны).