• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 240с.
    Мінск 2009
    77.91 МБ
    1.	Калі даданыя сказы залежаць ад аднаго члена сказа ў галоўным сказе і выконваюць розныя сінтаксічныя функцыі, напр.: I калі ўзнясе вас над светам — прыгадайце ў вечным святле, як самотная зорка — ракета ціха падала ў цёмны Бетлем (У. Караткевіч). Паколькі сцежка віхляла ва ўсе бакі, то што там наперадзе, не было відно (А. Бутэвіч).
    2.	Калі даданыя сказы залежаць ад розных членаў сказа ў галоўным сказе і выконваюць розныя сінтаксічныя функцыі, напр.: Нарэшце немаладая, апранутая ў ватоўку і валёнкі з галошамі жанчына, якая пасвіла карову, сказала Высоцкаму, што палаткі знялі яшчэ тыдзень назад (I. Навуменка). У адну ясную ноч, калі неба ўсё было ўсеяна зорамі, адзінокі курган заўважыў, што з недасяжнай нябеснай вышыні над ім свеціцца яркая, бліскучая, нібы дыямент, прамяністая зорка (Я. Колас).
    3.	Калі даданыя сказы залежаць ад розных членаў сказа ў галоўным сказе і выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, напр.: Хмара едкага дыму на нейкі час схавала і дот, і ўцалелых маракоў, што, спатыкаючыся і падаючы, беглі назад, да мора, і сяр-
    жанта Сінявіна, і Вераб’ёва, і доктарку, якая толькі што завіхалася каля яго (А. Шашкоў). Неадукаваныя бацькі Апалоніі не маглі зразумець, што чакае іх дачку, але адчувалі, што ёй будзе вельмі цяжка (I. Масляніцына).
    Згодна з гэтым азначэннем, усе складаназалежныя сказы ўскладненай будовы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем падзяляюцца на:
    1)	сказы з прыадначленнымі рознафункцыянальнымі даданымі;
    2)	сказы з прыразначленнымі рознафункцыянальнымі даданымі;
    3)	сказы з прыразначленнымі аднафункцыянальнымі даданымі.
    Даданыя сказы, якія залежаць ад аднародных членаў у галоўным сказе, часцей за ўсё з’яўляюцца прыразначленнымі аднафункцыянальнымі. У прыкладзе Васіль любіць верасы і сасоннікі за пачуццё прастору, якое яны нараджаюць у душы, за ціхую музыку, што нібы ўзнікае сама сабой і нячутна звініць у глыбіні істоты (I. Навуменка) абодва даданыя сказы азначальныя. Першы даданы сказ — заключны элемент у ланцужку залежнасцей «выказнік —► дапаўненне, —♦ даданы сказ,», другі даданы сказ — заключны элемент у ланцужку «выказнік —► дапаўненне, —> даданы сказ,».
    Часам у мове сустракаюцца канструкцыі, у якіх даданыя сказы падпарадкоўваюцца апорным элементам, выражаным адным і тым жа словам. Лексічны паўтор можа быць уведзены з пэўнымі семантычнымі, структурнымі і стылістычнымі мэтамі. Напрыклад, лексічны паўтор суадноснага слова там у наступным вершаваным урыўку — неабходны элемент рытмічнай структуры, а таксама сродак стварэння выразнасці: ...Там, дзе цвіце Інданэзія, там, дзе праменіцца Ніл, там, дзе між тундраў дарога, там, дзе ў бананах Цэйлон, там, дзе шырокая Волга, там, дзе гамоніць Гудзон, там, дзе лядовыя груды, там, дзе ліяны шумяць, — усюды, усюды, усюды мусіце мір адстаяць (П. Броўка).
    Сказы з прыразначленнымі аднафункцыянальнымі даданымі нагадваюць канструкцыі з сузалежным аднародным падпарадкаваннем. Аднак адна з вызначальных фармальных прыкмет аднароднасці — залежнасць ад аднаго і таго ж апорнага элемента — у такіх канструкцыях не вытрымліваецца. Значыць, даданыя сказы, якія залежаць ад аднародных членаў галоўнага сказа, а таксама ад паўторных карэлятаў, з’яўляюцца неаднароднымі.
    Даданыя сказы пры сузалежным неаднародным падпарадкаванні звязваюцца з галоўным сказам пераважна пры дапамозе розных сродкаў сувязі. Ужыванне аднолькавых злучнікаў ці злучальных слоў у кожным з неаднародных даданых структурна абумоўленае, калі даданыя сказы аднафункцыянальныя, падпарадкаваныя аднародным членам у галоўным сказе, напр.: Шчыра кажучы, гэта была павучальная карціна для тых, хто мае звычку губляць розум, і зайзд-
    росная для тых, хтоўмее гэтым карыстацца (Л. Хейдарава). У іншых выпадках ужыванне аднолькавых злучнікаў ці злучальных слоў у кожным з даданых сказаў прыводзіць да ўтварэння стылістычна хібных канструкцый: Мы так упэўнены, што Лінда вечна будзе з намі, што нават не ўспрымаем усур’ёз яе хваробу (Л. Хейдарава).
    Пры сузалежным неаднародным падпарадкаванні паміж даданымі сказамі няма прамой сінтаксічнай сувязі — ні падпарадкавальнай, ні злучальнай. Яны звязаны выключна праз пасрэдніцтва галоўнага сказа.
    Неаднародныя даданыя сказы звычайна адцзяляюцца адзін ад аднаго галоўным сказам або некаторымі членамі галоўнага сказа, напр.: Калі крык дзіцяці спыніўся, маці адышла ад пячоры і накіравалася ў той бок, куды пайшлі ўсе (Я. Маўр). Сцяпан толькі пазалетась, калі прыйшлі таварышы, вярнуўся з панскага астрога, прычакаўшы нарэшце таго, за што пакутаваў (Я. Брыль). Разам з тым, сінтаксічная пазіцыя даданых сказаў адносна галоўнага сказа можа быць аднолькавай. У прыкладзе Мы перайшлі ўжо масток над каналам і правым берагам набліжаліся да маладога сасонніку, што падступаўся да самай дарогі, як Мірта спынілася (Л. Хейдарава) неаднародныя даданыя сказы з’яўляюцца сумежнымі і размяшчаюцца ў постпазіцыі адносна галоўнага сказа.
    Магчымасць прэ-, інтэрі постпазіцыйнага размяшчэння даданых сказаў адносна галоўнага сказа дазваляе вылучыць шэсць базавых структурных схем для складаназалежных сказаў ускладненай будовы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем:
    1)	першы даданы сказ — у прэпазіцыі адносна галоўнага сказа; другі даданы сказ — у постпазіцыі адносна галоўнага сказа;
    2)	першы даданы сказ — у прэпазіцыі адносна галоўнага сказа; другі даданы сказ — у інтэрпазіцыі адносна галоўнага сказа;
    3)	першы даданы сказ — у інтэрпазіцыі адносна галоўнага сказа; другі даданы сказ— у гюстпазіцыі адносна галоўнага сказа;
    4)	першы і другі даданыя сказы — у постпазіцыі адносна галоўнага сказа;
    5)	першы і другі даданыя сказы — у прэпазіцыі адносна галоўнага сказа;
    6)	першы і другі даданыя сказы — у інтэрпазіцыі адносна галоўнага сказа.
    Першы даданы сказ — у прэпазіцыі адносна галоўнага сказа; другі даданы сказ — у постпазіцыі адносна галоўнага сказа: Калі едзеш па трасе Калінкавічы — Мазыр, то амаль з Баравікоў бачна, як на гары, над фермамі маста праз Прыпяць, вымкнуліся высотныя будынкі (А. Бароўскі). Калі здараецца крызісная падзея, да пацярпеўшых адносяцца ўсе слаі насельніцтва, што так ці інакш прысутнічалі на месцы трагедыі, аказвалі нейкую дапамогу (Н. Кастэнка). Такое
    размяшчэнне галоўнага і даданых сказаў адносна адзін аднаго з’яўляецца тыповым, гэта так званая рамачная будова. Дадзеная структура — адна з найболып часта рэалізуемых у мове
    Першы даданы сказ — у прэпазіцыі адносна галоўнага сказа; другі даданы сказ — у інтэрпазіцыі адносна галоўнага сказа: Каб заваяваць давер Рэя, я першыя дні, пакуль яго не сустрэў, насіў пад пахай Жуля Верна (I. Навуменка). Калі Бог палічыць патрэбным даць ёй карону, у яе краіне, дзе будзе яна цараваць, не будзе смяротных пакаранняў (I. Масляніцына). Такая структурная схема рэалізуецца даволі рэдка, і гэта звязана з тым, што не ўсе даданыя сказы аднолькава лёгка могуць размяшчацна ў прэпазіцыі і ў інтэрпазіцыі.
    Першы даданы сказ — у інтэрпазіцыі адносна галоўнага сказа; другі даданы сказ — у постпазіцыі адносна галоўнага сказа: Звычайна, калі набожнаму чалавеку бывае цяжка, ён хрысціцца, каб абараніцца ад наслання (Я. Сіпакоў). Гараджане, якія вяртаюцца да аўтобуснага прыпынку, ціснуцца да парканаў, каб не запэцкаць туфляў і чаравікаў (I. Навуменка). Дадзеная структурная схема з’яўлясцца адной з найбольш прадуктыўных у межах сузалежнага неаднароднага падпарадкавання.
    Періны і другі даданыя сказы — у постпазіцыі адносна галоўнага сказа: Я буду маліцца да хмараў з грымотамі, што дзіка над намі гуляюць не раз, каб жаль над гаротнымі мелі бяднотамі, градоў, перуноў не ссылалі падчас (Я. Купала). Яму [промню] лягчэй было б разгледзець, што робіцца пад страхою ў хаце чалавека, чым прабіцца праз галіны адвечных гушчараў (Я. Колас). Нягледзячы на існаванне рада структурных абмежаванняў, з улікам якіх будуюцца канструкцыі з сузалежнымі неаднароднымі даданымі сказамі, размешчанымі сумежна, такая структурная схема з’яўляецца дастаткова прадуктыўнай.
    Першы і другі даданыя сказы — у прэпазіцыі адносна галоўнага сказа. Дыстантнае размяшчэнне першага даданага і галоўнага сказаў, а таксама абмежаванні, звязаныя з немагчымасцю некаторых даданых сказаў размяшчацца ў прэпазіцыі. прыводзяць да таго, што гэта структурная схема надзвычай рэдка рэалізуецца ў моўнай практыцы, гэта значыць, належыць да непрадуктыўных. Праілюстраваць магчымасць рэалізацыі гэтай структуры ў маўленчай практыцы дазваляе сканструяваны згодна з правіламі сучаснай беларускай літаратурнай мовы прыклад: Хаця на прадпрыемстве цяжкае матэрыяльнае становішча, хто выканае працу ў тэрмін, той атрымае прэмію.
    Першы і другі даданыя сказы — у інтэрпазіцыі адносна галоўнага сказа: К тым, каго жыццё заціснула глыбока ўніз, у норы падзямельныя пад вамі, вы, панове, хоць і бачыце далёка, загляніце ў душы — студні са слязамі (М. Багдановіч). Граматыка, калі фразе прыпісваецца
    больш чым адно тлумачэнне, павінна піаксама дакладна апісаць фармальныя сродкі, на якія абапіраюцца гэтыя тлумачэнні, як у межах тэксту, так і кантэксту... (А. Міхневіч). Размяшчэнне абодвух неаднародных даданых сказаў у інтэрпазіцыі адносна галоўнага сказа рэалізуецца нячаста. Даданыя сказы ў прыведзеных прыкладах не сумежныя, яны адасоблены адзін ад аднаго членамі галоўнага сказа. Спарадычна ў мове сустракаюіша канструкцыі з сумежным размяшчэннем інтэрпазіцыйных неаднародных даданых сказаў: Толькі спрэчкі аб тым, куды ісці, што ўзніклі па дарозе, выратавалі Полацк ад новага спусташэння яго зямлі (М. Ермаловіч). Тыя, што на камяністым месцы пасеяны, калі пачуюць слова, прымаюць яго адразу з радасцю... (Евангелле паводле Марка, 4 : 16).
    Такім чынам, найбольш прадуктыўнымі з пералічаных з’яўляюцца першая і трэцяя структурныя схемы. Да відавочна непрадуктыўных належыць пятая структурная схема, астатнія тры можна ахарактарызаваць як дастаткова прадуктыўныя.
    Структуры, у якіх сузалежныя неаднародныя даданыя з’яўляюцца сумежнымі, набліжаюцца па знешніх прыметах да структур з сузалежным аднародным або паслядоўным падпарадкаваннем. Фармальнае падабенства сінтаксічных канструкцый у некаторых выпадках можа прыводзіць да ўзнікнення структурнай аманіміі, сутнасць якой заключаецца ў тым, што дыферэнцыяцыі ў плане зместу адпавядае адсутнасць дыферэнцыяцыі ў плане выражэння. Напрыклад, вызначыць адназначна, які спосаб сувязі галоўнага і даданых сказаў мае месца ў наступным выпадку, немагчыма: Покі світкі не стыдаўся, світкі бацькаўскай, сівой, хоць на ўзгляд няўдал здаваўся, — чыст быў сэрцам / душой (Я. Купала). Першы даданы сказ у гэтым прыкладзе залежыць ад выказніка галоўнага сказа быў чыст сэрцам і душой. Аднак устанавіць дакладна, ад чаго залежыць другі даданы сказ, наўрад ці магчыма. Калі ад выказнііа не стыдаўся ў першым даданым сказе (не стыдаўся — нягледзячы на што? — хоць на ўзгляд няўдал здаваўся), то галоўны і даданыя сказы звязаны паслядоўным падпарадкаваннем. Калі другі даданы сказ залежыць ад выказніка ў галоўным сказе (быў чыст сэрцам і душой — нягледзячы на што? — хоць на ўзгляд няўдал здаваўся), то мае месца сузалежнае неаднароднае падпарадкаванне. Прызнанне даданых сказаў сузалежнымі неаднароднымі дазваляе ахарактарызаваць іх як прыадначленныя рознафункцыянальныя.