Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

Кароткая граматыка беларускай мовы

Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
77.91 МБ
У складаназалежных сказах ускладненай будовы з сузалежным неаднародным падпарадкаванне.м магчымасць павелічэння колькасці даданых залежыць ад розных фактараў. Асноўнымі сярод іх з’яўляюцца:
1)	склад галоўнага сказа (аднасастаўнасць / двухсастаўнасць; развітасць / неразвітасць; ускладненасць / няўскладненасць);
2)	марфалагічнае выражэнне апорных элементаў;
3)	пазіцыя даданых сказаў адносна галоўнага сказа;
4)	адназначнасць успрымання структуры і адпаведнасць зместу складанай канструкцыі.
Наяўнасць толькі групы дзейніка ў аднасастаўным галоўным сказе робіць немагчымай пабудову канструкцыі з сузалежнымі неаднароднымі даданымі сказамі.
Аднасастаўны галоўны сказ, які ўтрымлівае толькі групу выказніка, можа пашырацца трыма даданымі сказамі, напр.: Калі трапляецца ў жыцці вам рак, то, каб не каяцца нарэшце, уведайце наперад, дзе ў ім смак... (К. Крапіва). Здольнасць падпарадкоўваць тры неаднародныя даданыя сказы — выключная ўласцівасць дзеяслова. Аднак не кожны дзеяслоў можа паясняцца або ўдакладняцца адначасова ў трох сінтаксічных аспектах, і зусім немагчымае ў моўнай практыцы існаванне чатырох рознатыповых даданых сказаў, якія б адносіліся да аднаго члена галоўнага сказа.
Даданыя сказы, падпарадкаваныя аднаму і таму ж апорнаму элементу, маюць шмат агульнага ў характары свайго размяшчэння адносна гэтага апорнага элемента. Лёгка камбінуюцца толькі тыя даданыя, якія не прэтэндуюць на адно і тое ж месца ў структуры сказа. Акрамя таго, у такіх канструкцыях ствараецца «перагрузка» апорнага элемента: слухач (або чытач) пры аналізе сказа павінен мысленна вяртацца некалькі разоў да аднаго і таго ж апорнага элемента.
Такім чынам, здольнасць апорнага слова падпарадкоўваць адначасова абмежаваную колькасць рознафункцыянальных даданых сказаў (два, радзей — тры даданыя), праблема размяшчэння гэтых даданых у структуры складаназалежнага сказа ўскладненай будовы, а таксама ўплыў экстралінгвістычных фактараў («перагрузка» апорнага элемента) з’яўляюцца аб’ектыўнымі абмежаваннямі колькасці прыадначленных рознафункцыянальных даданых сказаў.
Гіпатэтычна, калі галоўны сказ складаецца з групы дзейніка і групы выказніка, магчымасць яго пашырэння шляхам далучэння даданых сказаў большая, чым тады, калі галоўны сказ аднасастаўны і ўтрымлівае толькі групу выказніка. Аднак у моўнай практыцы двухсастаўнаму галоўнаму сказу, няўскладненаму аднароднымі членамі, звычайна падпарадкоўваюцца два даданыя сказы. Спарадычна сустракаюцца ў мове прыклады з трыма даданымі сказамі: Калі злучнік я к о ўскладняецца за кошт умоўнай часціцы бы, тое, аб чым гаворыцца ў галоўным сказе, параўноўваецца з чымсьці, што мысліцца як магчымае, мяркуемае ці нават нерэальнае (С. Рапацэвіч).
Магчымасці павелічэння колькасці сузалежных неаднародных даданых сказаў узрастаюць, калі ў галоўным сказе ёсць аднародныя члены, кожны з якіх можа падпарадкоўваць даданы сказ:
Наперадзе, вядома, яшчэ скалы, у якіх трэба пратачыць сабе дарогу, пяскі, у якіх трэба не высахнуць, зграбныя, як дзяўчаты, вербы, карані якіх трэба напаіць, і палі сеч, з якіх трэба літасціва змыць кроў (У. Караткевіч).
Павелічэнне рада аднародных членаў у галоўным сказе стварае перадумовы для павелічэння колькасці даданых сказаў. Так, у прыкладзе Я доўга, з нейкай ляніваю абыякавасцю глядзеў на шырокія дрэвы, на густое зялёнае лісце, на яблыкі, якія яшчэ не паспелі і адным сваім выглядам наганялі аскоміну, на грушы, якія пабрала ўжо чырвоная сыпка, на пабялелы блакіт, што млеў угары над невысокім драўляным домам і ціхім садам (I. Чыгрынаў) пяць аднародных дапаўненняў і тры даданыя сказы. Гэты прыклад можна дабудаваць такім чынам, каб даданы сказ быў падпарадкаваны кожнаму з аднародных дапаўненняў. Рад аднародных дапаўненняў, у сваю чаргу, таксама можна павялічыць: Я доўга, з нейкай ляніваю абыякавасцю глядзеў на шырокія дрэвы, якіх многа было ў садзе, на густое зялёнае лісце, што прапускала толькі рэдкія сонечныя промні, на яблыкі, якія яшчэ не паспелі і адным сваім выглядам наганялі аскоміну, на грушы, якія пабрала ўжо чырвоная сыпка, на пабялелы блакіт, што млеў угары над невысокім драўляным домам і ціхім садам, на маленькую шэрую птушку, што раз за разам прылятала ў гняздо, на камарыкаў, што таўкліся слупочкам, прадказваючы добрае надвор’е... Колькасць аднародных дапаўненняў, а раза.м з тым, і колькасць даданых сказаў (а іх у гэтым штучна дабудаваным прыкладзе сем), відавочна, можа быць большай. Абмежаванні на пашырэнне канструкцыі ў дадзеным выпадку звязаны з дзеяннем экстралінгвістычных фактараў (напрыклад, аб’ёмам аператыўнай памяці чалавека).
Складаназалежныя сказы ўскладненай будовы з сузалежным разнародным падпарадкаваннем
Калі ў складаназалежным сказе ўскладненай будовы адзін галоўны і тры ці больш даданыя сказы, становіцца магчымай наяўнасць аднародных і неаднародных даданых сказаў у межах канструкцыі з сузалежным падпарадкаваннем. Спалучэнне аднародных і неаднародных даданых сказаў утварае камбінаваную разнавіднасць сузалежнага падпарадкавання — сузалежнае разнароднае падпарадкаванне, напр.: Калі горкім пацягне дымам і ўвап ёцца ля сэрца набой — ты маліся адной радзіме, што цябе асудзіла на бон (У. Караткевіч). Сакалоўскі, каб змякчыць гнеў пані, гаварыў, што Гапачка адукаваная, гімназію скончыла і за яе пасаг вялікі бацька дае (В. Хомчанка).
Пры наяўнасці ў складаназалежным сказе з сузалежным разнародным падпарадкаваннем трох даданых сказаў, аднароднымі могуць быць першы і другі або другі і трэці даданыя сказы: Хоць зусім
інакшы выгляд ён меў, хоць на ім быў дасканалы сурдутны гарнітур, але ўсё ж такі кідалася ў вочы, што гэпіае ўбранне не пасавала да яго (Я. Маўр). Чунг-лі стаў тлумачыць, што ён ідзе да белых, але разам з тым асабліва стараўся паказаць, што ён сам не належыць да іх, што ён ненавідзіць белых і лічыць іх ворага.мі (Я. Маўр). У кожным з прыкладаў камбінуюцца дзве базавыя структурныя схемы сузалежнага падпарадкавання. У першым — схема аднароднага падпарадкавання, згодна з якой аднародныя даданыя сказы знаходзяцца ў прэпазіцыі адносна галоўнага сказа, і схема неаднароднага падпарадкавання, дзе адзін даданы сказ знаходзіцца ў прэпазіцыі адносна галоўнага сказа, а другі — у постпазіцыі. У другім прыкладзе назіраецца камбінацыя схемы неаднароднага падпарадкавання з інтэрі постпазіцыйным даданымі сказамі і схемы аднароднага падпарадкавання з даданымі ў постпазіцыі.
Такім чынам, для кожнага канкрэтнага прыкладу можна ўстанавіць базавыя структурныя схемы, камбінацыя якіх забяспечвае рэалізацыю той ці іншай канструкцыі. Часцей за ўсё камбінуюцца паміж сабой тыя схемы, якія адносяцца да прадуктыўных.
Даданыя сказы пры сузалежным разнародным падпарадкаванні размяркоўваюцца ў межах вузлоў падпарадкавання. Вузел падпарадкавання абазначае падпарадкаванне пэўнаму члену галоўнага сказа аднаго або некалькіх даданых сказаў у аднолькавай сінтаксічнай функцыі. Сузалежныя даданыя сказы, якія адрозніваюцца сінтаксічнай функцыяй, а таксама тыя, што залежаць ад розных членаў сказа, утвараюць розныя вузлы падпарадкавання. 3 гэтага вынікае, што ў склад аднаго і таго ж вузла могуць уваходзіць толькі аднародныя даданыя сказы.
Павелічэнне колькасці даданых сказаў у канструкцыях з сузалежным разнародным падпарадкаваннем можа адбывацца праз павелічэнне колькасні аднародных даданых сказаў у адным з вузлоў падпарадкавання: Хоць дыхае лютая сцюжа, хоць вецер скуголіць мацней і чорныя вораны кружаць над намі ніжэй і ніжэй, — я веру, што ў гэтай вандроўцы не мне хай, а дрэвам маім удасца зноў стрэціцца з сонцам дзесь за перавалам крутым (М. Танк). У наш жорсткі час, калі людзі развучыліся любіць, шкадаваць, дараваць, спагадаць, быць міласэрнымі; калі пануе бездухоўнасць, уседазволенасць; калі пусцеюць храмы, а пасля і сэрцы чарсцвеюць; калі пакланяюцца не Усявышняму, а мамоне; калі забываюцца асноўныя хрысціянскія запаведзі, — кніга «Кспіы» вельмі важная, папірэбная, каб задумацца, зазірнуць у душу (У. Завальнюк).
Аднародныя даданыя сказы могуць быць адначасова ў розных вузлах падпарадкавання, напр.: Там, дзе хвалямі лашчыцца Нарач, дзе на небе — ні хмары-хмурынкі, ёсць дзяўчынка, што клічуць Марынка, аб якой мае даўнія мары (М. Шабовіч).
Пашырэнне канструкцыі з сузалежным разнародным падпарадкаваннем можа адбывацца не толькі шляхам павелічэння колькасці аднародных даданых сказаў у межах таго ці іншага вузла падпарадкавання, але і праз павелічэнне колькасці саміх вузлоў. Павелічэнне колькасці вузлоў падпарадкавання абмежавана і звязана з магчымасцямі павелічэння колькасці неаднародных даданых сказаў, залежных ад галоўнага: галоўны сказ, які па структуры адпавядае простаму няўскладненаму сказу, можа пашырацца двума-трыма неаднароднымі даданымі сказамі, і вельмі рэдка колькасць неаднародных даданых можа быць большай; калі галоўны сказ ускладнены аднароднымі членамі, ад якіх залежаць даданыя сказы, тады ствараецца дадатковая перадумова для павелічэння колькасці даданых.
Гэтыя ж заканамернасці вызначаюць гіпатэтычна магчымую колькасць вузлоў падпарадкавання для канструкцый з разнародным падпарадкаваннем. У моўнай практыцы, напрыклад, сустракаюцца складаназалежныя сказы ўскладненай будовы з трыма і больш вузламі падпарадкавання: Ён [сабака] хапаў чалавека адно за рукі, якія прыносяць боль, не давяраючы і тым, што цягнуліся з ласкай, бо ад яе млела цела і гублялася пільнасць (Л. Хейдарава). Свет, у якім праходзіць дзяцінства кожнага з нас, эмацыянальная, этычная атмасфера, у якой робім мы свае першыя самаспюйныя крокі, паветра, якім дыхаем, прырода, якую ўспрымаем, фармуюць тую, у чымсьці ідэальную мадэль жыцця, свету, да якой у наступныя гады прымяраецца ўсё, з якой непасрэдна суадносіцца (С. Андрасюк).
3 аднаго боку, у рамках сінтаксічнай структуры з сузалежным разнародным падпарадкаваннем спалучаюцца канструкныйныя патэнцыялы дзвюх ці больш базавых структурных схем сузалежнага аднароднага і сузалежнага неаднароднага падпарадкавання. 3 іншага боку, у рамках гэтай жа структуры спалучаюцца абмежаванні на павелічэнне колькасці даданых, уласцівыя для кожнай разнавіднасці сузалежнага падпарадкавання.
Структура складаназалежных сказаў ускладненай будовы са змешаным падпарадкаваннем