Кароткая граматыка беларускай мовы
Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 240с.
Мінск 2009
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх выражаюцца супраціўныя, неадпаведнасці і параўнальна-супастаўляльныя адносіны, заўсёды складаюцца з дзвюх прэдыкатыўных частак рознай будовы, г. зн. маюць закрытую структуру.
Бяззлучнікавыя складаныя сказы з дзейнікавымі часткамі
У бяззлучнікавых складаных сказах з дзейнікавымі часткамі выражаюцца суб’ектныя адносіны. Асноўная роля ў іх выражэнні належыць выказніку першай прэдыкатыўнай часткі, пры якім другая прэдыкатыўная частка ўжываецца ў функцыі дзейніка, г. зн. кампенсуе дзейнік, які ў першай прэдыкатыўнай частцы адсутнічае. Такім чынам, першая прэдыкатыўная частка мае форму няпоўнага двухсастаўнага сказа з прапушчаным дзейнікам. Выказнік у гэ-
тай частцы мае значэнне стану і выражаецца часцей зваротнымі дзеясловамі, радзей незваротнымі дзеясловамі, а таксама прыметнікамі: Сніцца Вялю: пахне шышкамі і мятай (М. Танк). I дзівіць мяне — нізка над самай зямлёй мільгаюць зоркі (3. Бядуля). Недзе далей чутно: сігнальная труба кліча паспешна і ўзбуджана-трывожна (К. Крапіва).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх выражаюцца суб’гктныя адносіны, маюць закрытую структуру. Яны складаюцца з дзвюх прэдыкатыўных частак: Усім зразумела: без працы не будзе шчасця (I. Шамякін). Мне здавалася: наступны дзень павінен быць незвычайным (П. Сабіна). Па ўсім відно: хутка пачнецца навальніца (Я. Брыль).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы з выказнікавымі часткамі
У бяззлучнікавых складаных сказах з выказнікавымі часткамі выражаюцца працэсуальна-ўдакладняльныя адносіны. Асноўная роля ў іх выражэнні належыць выказніку першай прэдыкатыўнай часткі, у пазіцыі якога выступаюць указальныя займеннікі. Канкрэтны змест такога выказніка ўдакладняецца або тлумачыцца ў другой прэдыкатыўнай частцы: Прапанова была такая: з’ездзіць на днях у родную вёску (I. Шамякін). Час такі: трэба шмат паспець зрабіць (У Караткевіч). Справа была такая: ён сапраўды пісаў на Янаўшчыну (К. Чорны).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы з выказнікавымі часткамі маюць закрытую структуру. Яны складаюцца з дзвюх прэдыкатыўных частак, першая з якіх заўсёды мае форму двухсастаўнага сказа, а другая можа мець розную будову: Просьба была такая: аднесці пісьмо на пошту (Б. Мікуліч). Адчуванне такое: за спіной быццам крылы выраслі ад шчасця (А. Васілевіч).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы з азначальнымі часткамі
У бяззлучнікавых складаных сказах з азначальнымі часткамі выражаюцца атрыбутыўныя адносіны. Другая прэдыкатыўная частка выконвае функцыю разгорнутага азначэння да адпаведных членаў першай прэдыкатыўнай часткі. У аснове атрыбутыўных адносін ляжаць лексіка-граматычныя значэнні слоў, якія ўжываюцца ў ролі ўдакладняльных членаў першай прэдыкатыўнай часткі. Звычайна такімі членамі сказа з’яўляюцца дзейнік або дапаўненне (іншы раз з дапасаванымі да іх азначэннямі): Збылася мара паэта: беларусы сталі людзьмі звацца (К. Чорны). Ёсць такі загад: ні на крок назад
(П. Трус). Аўгіня пускаецца на хітрасць: яна крута верне свой човен наперарэз Мартынаву чоўяу (Я. Колас). Ёсць такая задума: напісаць гісторыю маёй дружбы з кнігай (Я. Брыль).
Азначальная частка можа характарызаваць іменнія выказнік першай прэдыкатыўнай часткі, выражаны прыметнікам. дзеепрыметнікам ці іншымі часцінамі мовы: Рэч вядомая: яму трэба пабачыць панну Ядвісю (Я. Колас). Выйсце было знойдзена: папрасіць дапамогі ў настаўніка (Н. Маеўская). Карысць, бадай што, тут адна: не будзем мець мы талакна (К. Крапіва). Нішто сабе старшыня: інтэлігент... (Я. Брыль).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы з атрыбутыўнымі адносінамі маюць закрытую структуру, а іх прэдыкатыўныя часткі — булову аднасастаўнага ці двухсастаўнага сказа: Заўтра раніцаю намячалася вялікая справа: трэба было брацца за катлаван (П. Броўка). Будзе адзіны наказ вам на ростань: смела хай кожны ідзе (П. Глебка). Перадайце загад: калоне рушыць! (М. Лынькоў).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы з дапаўняльнымі часткамі
У бяззлучнікавых складаных сказах з дапаўняльнымі часткамі выражаюцца аб’ектныя адносіны. Другая прэдыкатыўная частка выконвае функцыю разгорнутага дапаўнення да асобных членаў першай прэдыкатыўнай часткі. Аснову гэтых адносін складаюць лексіка-граматычныя значэнні слоў, якія паясняюцца або ўдакладняюцца ў першай прэдыкатыўнай частцы. Часцей за ўсё другая прэдыкатыўная частка паясняе выказнік першай часткі, які выражаецца дзеясловам, што патрабуе абавязковага ўказання на аб’ект дзеяння: Алесь пачуў — мінула ліха (Я. Колас). Вер, брат, — жыцце залатое будзе ў нашай старане! (Я. Колас). Перадойце: будуць прыняты ўсе меры (Э. Самуйлёнак). Зрэдку другая частка ўдакладняе дапаўненне ў першай частцы, выражанае лічэбнікам адно ці некаторымі займеннікамі: Чалавек зразумеў а д н о: разлічваць можна толькі на свае сілы (К. Чорны); Восень дамаглася с в а й г о — сталовая ўжо красавалася жоўтаю страхою (П. Броўка).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх выражаюцца а б ’ е к т н ы я а д н о с і н ы, маюць закрытую структуру. Яны арганізаваны з дзвюх прэдыкатыўных частак, якія маюць будову двухсастаўных або аднасастаўных сказаў: Ён ведаў: дарога будзе нялёгкай (I. Мележ). He дарма ж гавораць: ціхая вада грэбліpee (I. Шамякін). Чуеш: завіруха (А. Савіцкі). Марыя Антонаўча спачатку вельмі пільна прыглядалася да кватаранта, пасля зразумела: хлопец вясковы, працавіты, няспешчаны (А. Варановіч).
Бяззлучнікавыя складаныя сказы з акалічнаснымі часткамі
У бяззлучнікавых складаных сказах з акалічнаснымі часткамі выражаюцца прычынна-выніковыя, умоўна-выніковыя, спосабу дзеяння, мэты, уступальныя і часавыя адносіны.
У бяззлучнікавых сказах з прычынна-выніковымі адносінамі змест адной прэдыкатыўнай часткі — вынік той прычыны, якая названа ў другой прэдыкатыўнай частцы. Прычынна-выніковыя адносіны грунтуюцца на лексіка-граматычным значэнні слоў, якія выконваюць функцыю выказнікаў прэдыкатыўных частак. Выказнікі могуць выражацца асабовымі формамі дзеясловаў, іменнымі часцінамі мовы (калі прэдыкатыўныя часткі маюць форму двухсастаўных сказаў) або безасабовым дзеясловам, інфінітывам ці безасабова-прэдыкатыўным словам (калі адна з прэдыкатыўных частак мае форму аднасастаўнага сказа): He сядзіцца ў хаце хлопчыку малому: кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому (Я. Колас). Дзень сягоння ў хаце шчаслівы: дарагія прыехалі госці (К. Буйло). Яна не паедзе, ёй хораша тут (П. Броўка). Печ нагрэлася, па хаце пайшла парнасць (К. Чорны). Зашморгалі алоўкі па паперы — вучні, не раздумваючы доўга, пачалі маляваць (А. Варановіч). Яшчэ ён імкнуўся згледзець у голлі птушынае гняздзечка — дробныя лесавыя птушкі павінны ўжо пачаць нясціся (В. Быкаў). Прэдыкатыўныя часткі, паміж якімі выражаюцца прычынна-выніковыя адносіны, не маюць пастаяннага месца ў бяззлучнікавым сказе: з прычынным або выніковым значэннем можа ўжывацца як першая, так і другая з іх.
Бяззлучнікавыя сказы з умоўна-выніковымі аднос і н а м і вызначаюцца тым, што ў другой прэдыкатыўнай частцы паказваецца вынік той умовы, пра якую паведамляецца ў першай частцы. Умоўна-выніковыя адносіны грунтуюцца на лексіка-граматычным значэнні слоў, што ўжываюцца ў функцыі выказнікаў прэдыкатыўных частак. Значная роля ў выражэнні ўмоўна-выніковых адносін належыць граматычнаму ладу дзеясловаў-выказнікаў. Дзеясловы-выказнікі могуць мець форму ўмоўнага ладу, форму загаднага ладу са значэннем умоўнага, форму абвеснага ладу, форму інфінітыва са значэннем умоўнага ладу: Меў бы ён больш вытрымкі — усё скончылася б добра (П. Пестрак). Прыязджай да мяне, — будзеш госць (П. Трус). Яблыкаў пад’ядзім — вячэраць не трэба будзе (М. Чарот). Had кожнай кніжкай плакаць — слёз не хопіць (I. Шамякін).
Убяззлучнікавыхсказах з адносінамі спосабудзеянн я другая прэдыкатыўная частка паказвае на характар або спосаб працякання ці існавання таго, пра што паведамляецца ў першай частцы. Асноўная роля ў выражэнні гэтых адносін належыць лексіка-граматычнаму значэнню слоў, якія ўтвараюць спалучэнне
выказніка з акалічнасцю спосабу дзеяння ў першай частцы. Гэта акалічнасць заўсёды мае абагульненае значэнне, якое раскрываецца і характарызуецпа ў другой частцы. У ролі такой акалічнасці часцей за ўсё выступае ўказальнае прыслоўе так (гэтак): Паэты, напэўна, так бы сказалі: яна найчароўнейшая жанчына (М. Паслядовіч). Іншы раз так бывае: набяжыць шалёны вецер (Я. Скрыган). Пытанне пастаўлена так: жыць нам або быць знішчанымі (Т. Хадкевіч).
У бяззлучнікавых сказах з адносінамі мэты другая прэдыкатыўная частка паказвае на мэту або прызначэнне таго, аб чым паведамляецца ў першай частны. Асноўная роля ў выражэнді такіх адносін належыць выказніку першай прэдыкатыўнай часткі, які разам з падпарадкаванымі яму словамі паясняецца зместам другой часткі. Выказнік першай часткі заўсёды выражаны асабовымі формамі дзеяслова: Кінуўся ў кватэру: можа, яна адкажа на яго пытанне (Я. Колас). На свет і куры нашы хочуць — чарвей і кроійак пашукаць (Я. Колас). Дзяўчына накіравалася ў поле — паглядзець на маладыя ўсходы (М. Паслядовіч).
У бяззлучнікавых сказах з уступальнымі а д н о с і н a м і паведамленне, якое змешчана ў другой прэдыкатыўнай частцы, супярэчыць таму, што павінна чакацца на аснове зместу першай часткі. Уступальныя адносіны вызначаюцца лексіка-граматычным значэннем усіх слоў, якія ўваходзяць у склад прэдыкатыўных частак. Найболып дакладна гэтыя адносіны праяўляюцца ў сказах, дзе першая прэдыкатыўная частка ўтвараецца спалучэннем двух аднолькавых дзеясловаў з адмоўем не паміж імі: Чакай не чакаіі — усё роўна ўсё адбудзецца ў свой час (Б. Мікуліч). Хвалі не хвалі — на чай не запросіць (3. Бядуля).
Калі ў структуры першай прэдыкатыўнай часткі няма такога спалучэння, то ўступальныя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі маюць невыразны характар і набліжаюцца да супастаўляльных адносін неадпаведнасці: Узышло сонца, у лагчынах яшчэ плаваў туман (Т. Хадкевіч). Пчолы гулі вакол, ні адна не падлятала блізка (А. Кулакоўскі). Хлопец усміхаецца, усмешка няшчырая, робленая (В. Хомчанка).
У бяззлучнікавых сказах з часавымі а д н о с і н a м і ў другой прэдыкатыўнай частцы паведамленне нечакана або раптоўна перапыняе тое, аб чым паведамляецца ў першай частцы. Асноўная роля ў выражэнні такіх адносін належыць парадку прэдыкатыўных частак у структуры бяззлучнікавага сказа і лексікаграматычнаму значэнню слоў, якія ўжываюцца ў функцыі выказнікаў гэтых частак. Часавыя адносіны заўсёды суправаджаюцца дадатковым прычынна-выніковым або ўмоўна-выніковым адценнем. Выказнік першай прэдыкатыўнай часткі часцей за ўсё выражаецца спалучэннямі не паспеў, толькі паспеў плюс інфінітыў або дзеясло-