• Часопісы
  • Кароткая граматыка беларускай мовы Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Кароткая граматыка беларускай мовы

    Сінтаксіс. У 2 ч. Ч. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 240с.
    Мінск 2009
    77.91 МБ
    Састаўныя дзеяслоўныя выказнікі складаюцца з выказальнага слова ў форме інфінітыва і звязкі, якая ў асноўным выражаецца асабовымі формамі фазісных і мадальных дзеясловаў. Фазісныя дзеясловы абазначаюць пачатак, працяг і канец дзеяння. Інфінітыў пры гэтых дзеясловах ужываецца толькі ў форме незакончанага трывання; самі ж дзеясловы могуць мець форму як незакончанага, так і закончанага трывання: Начны зімовы холад п а ч ы н а ў прабіраць дзеда Талаша (Я. Колас). К вечару п а к і д а е звінець неабдымная шырыня летняга дня (К. Чорны).
    Мадальныя дзеясловы абазначаюць магчымасць / немагчымасць, жаданне / нежаданне, імкненне, схільнасць выканаць тое ці іншае дзеянне: Букрэй м у с і ў згадзіцц а з дзедавымі довадамі (Я. Колас). Мне х о ч а ц ц а з сябрамі тут с у с т р э ц ц а, ключы аддаць ад задушэўнай песні, якую нам бацькі ў жыццё прынеслі (Я. Пушча).
    Зрэдку ў ролі звязкі выступаюць прыметнікі, дзеепрыметнікі: Мы з д а т н ы ўсе пра шчасце паразважаць парой (Н. Гілевіч). Нам кожнаю назвай (вялікай і дробнаю) п а т р э б н а, як імем сваім, д a р а ж ы ц ь (П. Панчанка); назоўнікі ў форме ўскосных склонаў: Пазбыцца сноў і з’яў былых н е ў с і л а х я і сёння (Я. Колас).
    Выказальнае слова састаўнога дзеяслоўнага выказніка можа быць выражана дзеяслоўнымі фразеалагічнымі або сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі, якія сваім значэннем суадносяцца з асобнымі інфінітывамі: Мужыкі на сходзе п а ч а л і языкамі м я н ц і ц ь (Я. Колас). Госці ў м е л і т р ы м а ц ь язык з a з у б а м і (У. Караткевіч).
    Састаўны іменны выказнік складаецца з выказальнага слова, выражанага іменнымі часцінамі мовы, і дзеяслоўнай звязкі. Звязка выражае граматычнае значэнне (час, асобу, лад) і злучае выказнік з дзейнікам. Выказальнае слова перадае лексічнае значэнне выказніка. У іменным выказніку ўжываюцца звязкі трох тыпаў: адцягненыя, паўадцягненыя, рэчыўныя.
    Адцягненыя звязкі поўнасцю страцілі лексічнае значэнне. У якасці іх звычайна ўжываюцца асабовыя формы дзеяслова быць. Паўадцягненыя звязкі страцілі лексічнае значэнне толькі часткова. Ролю іх выконваюць дзеясловы бываць, з’яўляцца, рабіцца, станавіцца, стаць, называцца і пад. Рэчыўныя звязкі поўнасцю захавалі лексічнае значэнне. Гэтымі звязкамі бываюць дзеясловы руху ці стану ісці, вяртацца, сядзець, ляжаць і пад.: Млын маўчаў, лопасці cm аялі с у х і я і нерухомы я... (В. Хомчанка).
    Часцей за ўсё выказальнае слова ў такіх выказніках выражаецца назоўнікамі назоўнага або ўскосных склонаў без прыназоўнікаў ці з імі: Дык ты неўзабаве гаспадаром б у д з е ш! (К. Чорны). Янка ў л ё т ч ы к і падаўся, а Пятрусь м у з ы к а ў д а ў с я (А. Русак); прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, лічэбнікамі або займеннікамі ў форме назоўнага ці творнага склону: Дні стаялі спякотныя (I. Шамякін). Шум залацістай дубровы с т а ў родным для партызан (Р. Няхай). Сталы і столікі б ы л і з a сланы чыстымі настольнікамі і настольнічкамі (Я. Колас). Тр э ц і і ш о ў следам я (М. Лупсякоў). Чалавек без мары б ы ў б ы н і ш т о (I. Шамякін); прыслоўямі і безасабова-прэдыкатыўнымі словамі: Ніна б ы л а ўжо з а м у ж а м (В. Быкаў). Васілю стала д о б р а, х о р a ш a (I. Мележ). Выказальнае слова састаўнога выказніка можа быць выражана іменнымі фразеалагічнымі або сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі, якія сваім значэннем суадносяцца са словамі іменных часцін мовы: Амелька працаваў загадчыкам ф е р м ы (А. Чарнышэвіч). Моладзь ад радасці б ы л а н а с ём ы м н е б е (К. Чорны).
    Пры нулявой звязцы звычайна ўжываецца назоўны склон назоўніка: Міхась — б р ы г а д з і р, а Сяргей — камбайнер (М. Хведаровіч). У сказе, дзе абодва галоўныя члены выражаны назоўнікам у назоўным склоне, выказнік звычайна знаходзіцца ў постпазіцыі: Мінск — горад-герой. Аднак пры інверсіі ён аказваецца ў прэпазіцыі: Горад-герой Мінск.
    У складаны выказнік уваходзяць два структурныя кампаненты без дзеяслоўнай звязкі або тры і больш структурныя кампаненты з дзеяслоўнай звязкай: Люты — самы халодны м е с я ц г о д a . Але ён [Валошын] з усяе сілы імкнуўся захаваць с п а к о й і н е з г у б і ц ь в ы т р ы м к і (В. Быкаў). Такімі кампанентамі могуць быць асабовыя і неасабовыя формы дзеясловаў, а таксама розныя формы іменных часцін мовы. У залежнасці ад граматычнага выражэння складаныя выказнікі падзяляюцца на дзеяслоўныя, іменныя і змешаныя (дзеяслоўна-іменныя).
    Двухкампанентныя складаныя выказнікі бываюць толькі іменныя. Яны звычайна выражаюцца назоўнікавымі словазлучэннямі, у якіх асноўная сэнсавая нагрузка прыпадае на дапасаванае да назоўніка слова, якое разам з ім выступае ў пазіцыі складанага выказніка: Мікола — д о б р ы ч а л а в е к (К. Чорны). Ластаўка -птушка разумная (Я. Брыль). Сама гаспадыня — р у п л і в а я ж а н ч ы н a (3. Бядуля).
    Складаныя дзеяслоўныя выказнікі выражаюцца спалучэннем асабовай формы дзеясловаў, якія выступаюць звязкай, і некалькіх інфінітываў: А вось якія мае мыслі: я х а ч у н а в у ч ы ц ц a р а б і ц ь фатаграфічныя здымкі, х а ч у к у п і ц ь апарат (Я. Колас). Бацька с т а ў з б і р а ц ц a е х а ц ь а р а ц ь пад азімае жыта (П. Галавач).
    Складаныя змешаныя выказнікі выражаюцца спалучэннем трох ці больш дзеяслоўных і іменных форм, якія могуць быць размешчаны ў розным парадку: Дружба п а в і н н a б ы ц ь вялікай і вечнай (К. Чорны). Я старшынёі б ы ц ь н е думаю (1. Шамякін).
    Пры наяўнасці звязкі складаны іменны выказнікстановіццачатырохкампанентным: Маюцца толькі тыя, каму гэтая справа п а в і н н а б ы л а б с т а ц ь б л і з к а й (У Караткевіч). Салдацкія простыя боты п а в і н н ы б ы ц ь моцнай р а б о т ы (П. Глебка).
    Каардынацыя выказніка з дзейнікам
    Дзейнік і выказнік у сказе ўзаемна суадносяцца: яны звязаны па сэнсу і граматычна, выказнік фармальна прыпадабняецца да дзейніка: Прашумеў каршун. Узвіўся сокал. Дыхае расою сенажаць. Замірае лецейка. Высока зоры прахалодныя звіняць (Я. Янішчыц). Сувязь паміж галоўнымі членамі двухсастаўнага сказа называецца каардынацыяй (ад лац. coordinatio — сумеснае ўпарадкаванне). Каардынацыя афармляе так званыя прэдыкатыўныя адносіны, або адносіны зместу сказа да рэчаіснасці, з дапамогай граматычных катэгорый часу, ладу, асобы, а таксама інтанацыі (у выказванні).
    Як правіла, фармальнае прыпадабненне выказніка да дзейніка не выклікае цяжкасцей, аднак існуюць пэўныя асаблівасці ў каардынацыі галоўных членаў сказа, звязаныя з іх граматычным і сэнсавым выражэннем. Гэта ў першую чаргу датычыць дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем, і пастаноўкі выказніка ў патрэбным ліку. Прэдыкатыўныя адценні часам бываюць вельмі тонкія, таму дапускаюцца варыянты формы выказніка па ліку.
    Пытанне аб каардынацыі выказніка з дзейнікам у родзе можа ўзнікнуць у выпадках, калі дзейнік выражаны абрэвіятурай, запазычанымі нязменнымі словамі, а таксама словамі са значэннем прафесій, пасад, звання, роду заняткаў.
    Калі ў якасці дзейніка выступае нескланяльная абрэвіятура, дастаткова ведаць яе апорнае слова, бо іменна з яго родам каардынуецца форма выказніка: Перад Новым годам БЕЛТА перадало радасную навіну... (ЛіМ) (БЕЛТА — Беларускае тэлеграфнае агенцтва). Калі ж абрэвіятура скланяецца, то яе род вызначаецца па тыпу скланення, адпаведна падбіраецца і форма выказніка.
    Запазычаныя нязменныя словы, што абазначаюць неадушаўлёныя прадметы, належаць да ніякага роду, значыць, і выказнік будзе мець адпаведную форму: Замежнае турнэ ўдалося. Пад’ехала таксі.
    Пры абазначэнні асоб па роду заняткаў, прафесіі, званні, пасадзе выказнік мае форму мужчынскага роду незалежна ад таго, асобу мужчынскага ці жаночага полу называе дзейнік. У гутарковым стылі выказнік можа выступаць і ў форме жаночага роду: прафесар заўважыла, інжынер паказала. Калі ў такім спалучэнні выкарыстоўваецца ўласнае імя, то выказнік каардынуецца з ім: Доктар Іванова правяла кансультацыю.
    Галоўныя члены двухсастаўнага сказа з залежнымі ад іх кампанентамі ўтвараюць састаў (групу) дзейніка і групу выказніка, напр.:
    група дзейніка	група выказніка
    Маладая бярозка стаяла ля акна дыспетчарскага пакоя МТС (Т. Хадкевіч).
    Залежныя кампаненты звязваюцца з галоўнымі з дапамогай падпарадкавальнай сувязі — дапасавання, кіравання і прымыкання.
    Спецыфіка кіравання ў беларускай мове выражаецца як пры беспрыназоўнікавай сувязі, так і з дапамогай прыназоўнікаў.
    Беспрыназоўнікавае кіраванне звязвае залежны кампанент з галоўным пры дапамозе розных форм ускосных склонаў у адпаведнасці з пэўным значэннем. Так, беспрыназоўнікавы родны склон ужываецца пры дзеясловах адцурацца, зрачыся, пазбавіцца, пазбыцца, унікаць (у знач. ‘пазбягаць’), сцерагчыся: Таня цалкам пазбавілася вясковай жаночай сарамлівасці і боя-
    зі (М. Машара). «Чаму ты ўнікаеш мяне, Гелена?» — спытаў Алесь (У. Караткевіч).
    Толькі давальны беспрыназоўнікавы склон патрабуецца пры дзеясловах выбачаць, дараваць, дзякаваць, падзякаваць, прабачыць'. Ты даруй мне маўчанне, даруй мне халодную ростань... (Г. Бураўкін). Мы падзякавалі сваякам за турботы / моўчкі павялі Арла дадому (X. Якімовіч).
    Пры дзеясловах ужываецца давальны склон залежнага кампанента ў значэнні аб’екта перажывання, прыналежнасці (паралельна з родным склонам з прыназоўнікам у): У няўмелага і ручкі не баляць (Прыказка) і У пані Даміцэлі баляць ногі (Я. Колас).
    Беспрыназоўнікавы давальны склон уласцівы залежнаму кампаненту, калі ён мае значэнне суб’екта прыметы: Герой «Дзённіка» блізкі асобе самога аўтара (Р. Бярозкін). Тут быў свой, толькі гэтаму цэху ўласцівы, рытм работы (X. Рыбакоў).
    Давальны склон характэрны і для ідыяматычных беларускіх спалучэнняў: думаць сам сабе, смяяцца сам сабе, чытаць сам сабе (а не пра сябё).
    Прыназоўнікавае кіраванне ў сучаснай беларускай мове вельмі багатае і разнастайнае, прычым характарызуецца нацыянальнай спецыфікай. Так, родны склон залежнага кампанента з прыназоўнікам да ўжываецца ў значэнні параўнання: Вялікае селішча мела падабенства да сабраных разам хутароў ці да зборных выселак (К. Чорны); у значэнні аб’екта дзеяння: Рана пачалі прывучаць мяне да працы (А. Александровіч) ці аб’екта накіраванасці якасці: Літаратар павінен быць вельмі чулы да слова (Я. Колас).