Кароткая граматыка фінскай мовы
Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 160с.
Мінск 2017
Я. Я. Лапатка
Кароткая
ГРАМАТЫКА
ФІНСКАЙ
мовы
Іі
Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»
Я. Я. Лапатка
Кароткая ГРАМАТЫКА
ФІНСКАЙ
мовы
Мінск
Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
УДК 811.511.111’36(075)
ББК 81.661.1-2я7
Л24
Серыя заснавана ў 2008 годзе
Tämä teos on saanut tukea Suomen tietokirjailijat ry:ltä. Выданне ажыццёўлена пры падтрымцы Фінскага таварыства аўтараў навуковых твораў
Аўтар выказвае падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі Дарыне Каравай
Tekijä kiittää DARYNA KARAVA1TA avusta työssään
Лапатка, Я.
Л 24 Кароткая граматыка фінскай мовы / Я. Лапатка. — Мінск : Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2017. — 160 с. : — (Серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі»),
ISBN 978-985-7030-30-9
Асновай гэтага дапаможніка паслужыў аўтарскіўласны досвед. Тут сабраныя і растлумачаныя на мностве прыкладаў базавыя з’явы фінскай граматыкі. Усе прыклады ўзятыя з фінскіх крыніц, і паралельна з імі даецца пераклад на беларускую мову. Дапаможнік паспрыяе тым, хто вывучае фінскую мову як самастойна, так і з выкладчыкам.
Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца фінскай і іншымі еўрапейскімі мовамі, гісторыяй і культурай.
УДК 811.511.111’36(075)
ББК 81.661.1-2я7
ISBN 978-985-7030-30-9
© Лапатка Я. Я„ 2017
© Афармленне.
Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2017
АД АЎТАРА TEKIJÄN ESIPUHE
Напэўна, не памылюся, калі скажу, што ўсе — і пачаткоўцы, і тыя, што асвойваюць не першы падручнік фінскай мовы, — ужо ўцямілі, што фінская мова ніякая не радня ніводнай з індаеўрапейскіх моў. I гэта робіць яе вывучэнне яшчэ болей цяжкім. I вось мы блукаем у пушчах разнастайных дзеяслоўных формаў, блытаемся ў хмызняках склонаў і выключэнняў, памінаючы «добрым словам» і фінскую мову, і аўтараў падручнікаў, і нават самога сябе за — ласкава скажам — няздольнасць да замежных моў.
Асабліва шмат чаго «добрага» можна пачуць аб граматыцы ад тых, што вывучаюць мову па падручніку для самавукаў, без дапамогі выкладчыкаў. «Ну й навошта мне ведаць назвы ўсіх гэтых умоўныхдзеяслоўных!» — усклікае замардаваны граматыкай студыёзус. I ён мае рацыю. Ведаць назвы ўсіх 15 (16) фінскіх склонаў зусім неабавязкова. Па болыпасці іх не ведаюць нават самі фіны.
Аднак і пазбегнуць вывучэння граматыкі нельга. Як нельга атрымаць правы кіроўцы аўтамабіля, не ведаючы правілаў дарожнага руху. А граматыка — гэта і ёсць тыя самыя правілы руху, якія вядуць нас па дарогах чужой нам мовы. I як вадзіцелю неабавязкова ведаць афіцыйную назву кожнага знака і яго паходжанне, так і нам неабавязкова ведаць назвы ўсіх склонаў, дзеяслоўных формаў ды іншае. Кіроўца павінен ведаць, што азначае той або іншы знак, на што ён указвае, што забараняе, што дазваляе. Так і ў мове — важней за ўсё ведаць, што азначае тая або іншая форма дзеяслова, на што ўказвае канчатак назоўніка. Тады вы зможаце зразумець, што кажа ваш суразмоўнік, зможаце выказацца так, каб вас лёгка зразумелі. А назвы склонаў ды іншых граматычных з’яваў — калі не зацыклівацца на іх завучванні — толькі дапамогуць нам сістэматызаваць свае веды.
Асновай гэтага дапаможніка паслужыў мой уласны досвед. Я ўпарта змагаўся з рознымі падручнікамі, але сітэматызаваць немалыя ўжо веды змог толькі, калі скончыў пяцісеместравыя курсы фінскай мовы ў Хельсінкскім універсітэце, куды, пасля адпа-
ведных строгіх іспытаў, паступіў адразу на пяты ўзровень. Потым удасканальваў веды, працуючы ў бюро перакладаў і ва ўніверсітэце, перакладаючы на беларускую і рускую мовы фінскую мастацкую і гістарычную літаратуру. I ўвесь час я рабіў нататкі, якія дапамагалі мне ў працы. Так з’явіўся гэты дапаможнік. Тут сабраныя і растлумачаныя на мностве прыкладаў базавыя з’явы фінскай граматыкі. Усе прыклады ўзятыя толькі з фінскіх крыніц, і паралельна з імі даецца пераклад на беларускую мову. Фінска-беларускія адпаведнікі выдзеленыя і лёгка распазнаюцца. Але прашу мець на ўвазе, што гэта не падручнік фінскай мовы, а даведачны дапаможнік. Думаю, што — прабачце за кламбур — ён дапаможа тым, хто вывучае фінскую мову як самастойна, так і з выкладчыкам.
ФАНЕТЫКА FONETIIKKA
АЛФАВІТ AAAKKOSET
Фінская мова карыстаецца лацінскай пісменнасцю. Алфавіт фінскай мовы складаецца з 31 літары.
На пісьме кожнаму гуку адпавядае заўсёды адна і тая ж літара. Ніжэй прыводзіцца параўнальная табліца фінскага алфавіта. Але трэба памятаць, што прыклады вымаўлення могуць быць вельмі прыблізнымі. Літары Bb, Cc, Ff, Qq, Ww, Хх, Zz ужываюцца толькі ў запазычаных словах.
Фінскія літары
Адпаведнасць
Вымаўленне i прыклады
Аа
a
Амаль як беларускае a
ВЬ
6
Больш прыглушана, чым беларускае б, бліжэй да п
Сс
СЭ
Як беларускае с перад е, і, э і як беларускае к у астатніх выпадках
Dd
Д
Крыху больш прыглушана, чым беларускае д
Ее
Э
Блізка да беларускага э
Ff
Ф
Як беларускае ф, толькі ў запазычаннях
Gg
Адпаведніка ў беларускай мове няма, насавы гук пасля н
Hh
X
Больш лёгкае, чым беларускае х
li
i
Як беларускае і
Jj
Й
Ётавы гук перад галоснымі
Kk
K
Амаль як беларускае к
LI
Л
Прамаўляецца як нешта сярэдняе паміж беларускім цвёрдым і мяккім л, але бліжэй да цвёрдага
Mm
M
Як беларускае м
Nn
H
Як беларускае н, перад g і k як насавы гук
Oo
0
Як беларускае о, толькі ніколі не рэдуцыруецца
PP
n
Блізка да беларускага п
Qq
Толькі ў запазычаннях
Rr
p
Часам болей раскацістае, чым беларускае р
Ss
c
Крыху болей шапялявы гук, чым беларускае с, але без пераходу ў ш
Tt
T
Амаль як беларускае т
Uu
У
Як беларускае у
Vv
B
Блізка да беларускага в
Yy
—
Далёкае падабенства да ю ў слове люлька
Ää
—
Падобна да беларускага я ў слове лялька
Öö
—
Падобна да беларускага ё ў слове лёгка
Прыведзеныя тут адпаведнікі гукаў, вядома ж, вельмі прыблізныя. Галосныя a, o, u вымаўляюцца больш глыбока, чым адпаведныя беларускія гукі. Рэдукцыя галосных адсутнічае ў любых пазіцыях. Зычныя гукі вымаўляюцца болей цвёрда, чым адпаведныя мяккія гукі беларускай мовы. Прыдыханне (аспірацыя) таксама адсутнічае. Усе галосныя гукі фінскай мовы могуць быць кароткімі і даўгімі. Зычныя гукі таксама адрозніваюцца па даўжыні, але даўгімі могуць быць не ўсе.
Даўгімі не бываюць гукі d, h, j, v. Апрача таго, гук d сустракаецца толькі паміж галоснымі і пасля h, напрыклад: sade, tehdä, lehden.
Кароткія гукі ў фінскай мове азначаюцца на пісьме адной літарай, а даўгія — дзвюма: saari, totta. У якасці паміж кароткімі і даўгімі гукамі няма ніякай розніцы, а толькі адрозненне ў колькасці, што мае сэнсавае значэнне: tuli — tuuli — tulli (агонь — вецер — мытня); kato — kaato — katto (страта — нагрувашчванне — столь, дах).
У фінскай мове ёсць 16 найболей ужывальных дыфтонгаў, якія можна падзяліць на чатыры групы.
Усе галосныя могуць утвараць дыфтонгі:
- на і: -ai, -äi, -oi, -öi, -ui, -yi, -ei;
- на u: -au, -eu, -iu, -ou;
- на y: -äy, öy;
Іншыя: -ie, -uo, -yö.
Першая група дыфтонгаў можа сустракацца ў любым складзе слова, а тры апошнія — толькі на пачатку слова.
Шыпячыя гукі кшталту ж, ч, ш, дж у фінскай мове адсутнічаюць.
Адсутнічае і азванчэнне глухіх зычных перад звонкімі.
СКЛАДЫ I НАЦІСК TAVUT JA PAINO
Словы, а значыць і склады, у фінскай мове могуць пачынацца толькі з адной зычнай: hattu (капялюш), kaunis (прыгожы). У некаторых запазычаных словах сустракаецца два зычных на пачатку слова, але па большасці запазычанні адаптаваныя пад фінскія правілы вымаўлення: grafiitti, professori, але rakuuna (драгун), risti (крыж).
У словах падзел складоў праходзіць паміж кампанентамі такіх слоў: ve|ron||mak|sa|ja (падаткаплацельшчык), pas|sin||tar|kas|tus (праверка пашпартоў).
Калі зычны стаіць паміж дзвюма галоснымі, ён належыць да наступнага складу: ka|tu (вуліца), va|sa|ra (молат).
Даўгія галосныя і дыфтонгі ствараюць адзін склад і дзяліцца не могуць: aa|mu (ранак), pöy|tä (стол).
Дзве галосныя, якія стаяць побач не ўтвараючы дыфтонга, дзеляцца на два склады: kor|ke|a (высокі), kau|ne|us (прыгажосьць).
Склады, якія заканчваюцца на галосныя гукі, называюцца адкрытымі, а тыя склады, якія заканчваюцца на зычныя, называюцца закрытымі.
Перанос робіцца ў адпаведнасці з падзелам на склады, але гэтак жа, як і ў беларускай мове, адна літара не пераносіцца і не пакідаецца на папярэднім радку, нягледзячы на тое, што можа ўтвараць склад: нельга перанесці make-a, трэба пераносіць — ma-kea (салодкі).
Націск у фінскай мове трохступенны, і ў залежнасці ад пазіцыі ў слове склад можа несці на сабе галоўны націск, другасны націск або быць зусім ненаціскным. Галоўны націск у фінскай мове заўсёды падае на першы склад (фанетычнае абазначэнне «.» (кропка)), другі склад застаецца ненаціскным, а далей кожны няцотны склад нясе другасны націск (фанетычны знак «:» (двукроп’е)), цотны ж застаец-
ца ненаціскным. Апошні склад заўсёды ненаціскны: sa|no|mat:|ta (не прамаўляючы ні слова).
У складаных словах кожны кампанент утварае націск самастойна, але на першы склад першага кампанента націск заўсёды крыху больш моцны.
ІНТАНАЦЫЯ INTONAATIO
Інтанацыя фінскага апавядальнага сказа роўная або нават крыху спадае ў канцы сказа. Інтанацыя пытальнага і загаднага сказа моцна спадае ў канцы.
ГАРМОНІЯ ГАЛОСНЫХ VOKAALISOINTU
У простым фінскім слове не могуць прысутнічаць адначасова галосныя задняга раду a, o, u і галосныя пярэдняга раду ä, ö, у. Гэтая фанетычная з’ява называецца гармоніяй галосных.
Галосныя е, і з’яўляюцца нейтральнымі і могуць сустракацца як з a, o, u, так і з ä, ö, у.
Калі ў аснове ці ў карані слова маецца адна з галосных задняга рада (a, o, u), дык і ў суфіксах і канчатках павінны быць толькі галосныя задняга рада і наадварот: pelto — pellolla -pellolta (поле — на полі — ад поля); metsä — metsässä — metsästä (лес — у лесе — з лесу.
Калі ж у аснове або карані слова сустракаюцца толькі галосныя е, і, то ў суфіксах і канчатках павінны стаяць галосныя пярэдняга раду ä, ö, у: meri — meressä — mereltä (мора — у моры — ад мора); vesi — vedessä — vettä (вада — у вадзе — крыху вады).
Часткі складаных слоў зберагаюць сваю ўласную гармонію, незалежна адна ад другой: aamu|päivä — aamu|päivällä (ранне — уранні); rauta|tie — rauta|tiellä (чыгунка — на чыгунцы).
Парушэнне закона гармоніі галосных назіраецца звычайна ў тэрміналагічных запазычаннях: psykologia, analyysi. Парушэнне гэтага закону можна назіраць і ў гарадскім слэнгу Хельсінкаў: Sorkka ад Sörnäinen (назва гарадскога раёна Хельсінкаў), fyrkka (грошы, бабкі).