• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка фінскай мовы

    Кароткая граматыка фінскай мовы


    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 160с.
    Мінск 2017
    36.99 МБ
    Moni/usea патрабуюць пасля сябе дапасавання ў адзіночным ліку, a monet/useat — дапасавання ў множным ліку, хоць у абодвух выпадках перакладацца можа толькі множным лікам:
    Moni suomalainen puhuu englantia (Шмат фінаў размаўляюць паанглійску).
    Monet/useat suomalaiset puhuvat englantia (Многія фіны размаўляюць па-англійску). (Большая колькасьць, чым у першым сказе.)
    Olen käynyt monessa maassa (Я наведаў не адну краіну/некаторыя краіны).
    Olen käynyt monissa maissa (Я наведаў шмат якія краіны). (Большую колькасць, чым у першым сказе.)
    Muutama (t) — некалькі, некаторы; harva (t) — рэдкі, нямногі.
    Займеннікі ўжываюцца як ў адзіночным, так і ў множным ліку і ўказваюць на невялікую, дакладна не ўказаную, колькасць. Аднак займеннік muutama ўказвае ўсё ж на крыху большую колькасць, чым займеннік harva.
    Muutama ihminen tietää tämän (Некалькі чалавек ведаюць пра тое).
    Muutamat ihmiset tietävät tämän (Некаторыя ведаюць пра тое).
    (Большая колькасць, чым у першым сказе.)
    Tunnen muutaman suomalaisen (Я ведаю некалькі фінаў).
    Tunnen muutamia suomalaisia (Я знаёмы з некаторымі фінамі). (Большая колькасць, чым у першым сказе.)
    Займеннік harva часта мае значэнне ei moni, eivät monen — няшмат, мала хто, мала што.
    Harva tietää tämän = Moni ei tiedä tätä (Рэдка хто ведае гэта = Шмат хто не ведае гэтага).
    Harvat tietävät tämän = Monet eivät tiedä tätä (Рэдкія (людзі) ведаюць гэта = Многія не ведаюць гэтага).
    Toinen, muu — другі, іншы.
    Займеннік toinen увогуле ўжываецца тады, калі спасылаюцца на нешта новае і адрознае ад таго, што называлася раней.
    Займеннік muu ўжываецца тады, калі гаворка ідзе пра тое, што ўжо згадвалася.
    Калі замест займенніка можна паставіць словы uusi, eri, erilainen — новы, іншы, адрозны, тады трэба ўжываць займеннік toinen.
    Займеннік toinen скланяецца гэтак жа, як словы на -nen, a muu — як слова puu.
    Sano se toisella (erilaisella) tavalla (Выкажы гэта другім (іншым) чынам).
    He ovat muuttaneet toiseen (uuteen) asuntoon (ны пераехалі ў другую (новую) кватэру).
    En voi tulla tiistaina. Tulen jonakin toisena päivänä (Я не магу прыехаць у аўторак. Прыеду якім-небудзь іншым днём).
    Olen käynyt muissakin Pohjoismaissa (Я пабываў i ў іншых скандынаўскіх краінах).
    Tuleeko tänne vielä muitakin vieraita kuin me? (Ці прыйдуць сюды яшчэ іншыя госці апроч нас?)
    Пара toinen — toinen адпавядае беларускаму адзін — другі:
    Hänellä on kaksi poikaa. Toinen poika on tumma, toinen vaalea (У яго два сыны. Адзін сын чарнявы, другі — бялявы).
    Toisella on siniset silmät, toisella harmaat (У аднаго сінія вочы, a ў другога — шэрыя).
    Займеннік toinen можа мець значэнне адзін:
    Perheen kahdesta tytöstä toinen on jo naimisissa (3 дзвюх дзяўчат y сям’і адна ўжо замужам).
    Sama — такі ж самы, той жа, аднолькавы.
    Аснова адзіночнага ліку sama-; аснова множнага ліку: samoi-.
    Займеннік sama мае значэнні:
    ■	нешта нязменнае, такое ж, як і раней:
    Tavataan samassa paikassa samaan aikaan (Сустрэнемся ў тым самым месцы і ў той жа самы час).
    Minulla oli sama opettaja viisi vuotta (Пяць гадоў y мяне быў той жа самы настаўнік).
    ■	нешта агульнае для дваіх або многіх:
    Kalle ja Kaisa asuvat samassa talossa (Калле i Кайса жывуць y адным (тым жа самым) доме.
    He tulevat työhön samalla bussilla samaan aikaan (Яны прыязджаюць на працу адным (тым жа самым) аўтобусам і ў адзін (у той жа самы) час).
    ■	нешта такое, як і іншае:
    Samasta työstä pitäisi maksaa sama palkka (За аднолькавую працу трэба плаціць аднолькавы заробак).
    Hän on samanikäinen kuin minä (Ён аднолькавага ўзросту са мной).
    ДЗЕЯСЛОЎ VERBI, АБО TEONSANA
    Дзеяслоў — гэта часціна мовы, якая азначае дзеянне або стан, напрыклад: kirjoittaa (пісаць), kyntää (араць), rakentaa (будаваць), seisoa (стаяць).
    Дзеяслоў у фінскай мове мае катэгорыі стану, ладу, часу, асобы і ліку. Змена дзеяслова ў гэтых катэгорыях называецца спражэннем, таму дзеяслоў мае шмат формаў і з’яўляецца самай граматычна складанай часцінай мовы.
    Усе дзеяслоўныя формы можна падзяліць на два разрады: асабовыя, або спрагаемыя, якія змяняюцца па вышэй указаных катэгорыях, і безасабовыя, або неспрагаемыя. Да гэтага разраду адносяцца інфінітывы, або неазначальныя формы дзеяслова, формы залежнага стану (пасіву) і дзеепрыметнікі.
    Усе дзеяслоўныя формы маюць свае сінтаксічныя сувязі, гэта значыць кожны дзеяслоў патрабуе ўжывання пэўнага склону. Гэта з’ява называецца кіраваннем дзеяслова. Формы кіравання фінскіх і беларускіх дзяесловаў не супадаюць. Напрыклад: Ajattelen asiaa (part.) (Я думаю аб справе); Haluaisin kiittää sinua avusta ( ällät., elät.) (Хацеў бы падзякаваць табе за дапамогу); rakastaa tyttöä (part.) (кахаць дзяўчыну).
    Дзеясловы могуць быць пераходнымі і непераходнымі. Да пераходных дзеясловаў адносяцца такія, пасля якіх ідзе прамое дапаўненне ў акузатыве або партытыве без прыназоўніка і постназоўніка. Дзеянне такіх дзеясловаў скіравана на прадмет, можа рабіць у ім якія-небудзь змены або вырабляць сам прадмет: Mies kyntää peltoa (Мужчына арэ поле); Lapset rakentavat pientä taloa (Дзеці будуюць маленькі дом) (пытаньне: кагоі, што?).
    Дзеянне непераходных дзеясловаў па-большасці азначае рух або стан і не пераходзіць на прадмет. Слова, якое ідзе пасля непераходнага дзеяслова, ужо не можа стаяць у акузатыве або партытыве, не можа быць прамым дапаўненнем: huolehtia tehtävästä (клапаціцца аб заданні); (пытанні другіх ускосных склонаў: аб кім?, аб чым? і г. б.)
    Асновы фінскага дзеяслова Suomen verbin vartalot
    Асновай дзеяслова з’яўляецца такая форма, да якой далучаюцца асабовыя канчаткі, суфіксы, часціцы. Асновы могуць быць галосныя і зычныя. Як вынікае з назваў, гэтыя асновы могуць сканчвацца на галосны або на зычны гук: sano-a (казаць) (sano — галосная аснова); tavat-a (сустракаць) (tavat — зычная аснова).
    Існуюць дзеясловы, якія маюць галосную і зычную асновы: tavata — tapaa-n — сустракаю, сустрэну — галосная аснова; tavatt­avat — сустракаюць, сустрэнуць — зычная аснова.
    Асновы бяруцца ад неазначальнай формы дзеяслова і асновы першай асобы цяперашняга часу (іначай: асновы спражэння).
    Спражэнне дзеясловаў Verbien taivutus
    Спражэннем дзеясловаў называецца змяненне іх па ладах, асобах, ліках і часах. Фінскі дзеяслоў мае чатыры формы часу: дзве простыя (preesens — цяперашні час; imperfekti — імперфект, просты мінулы час) і дзве складаныя формы мінулага часу (perfekti — перфект і plus­kvamperfekti — плюсквамперфект). Адмысловых формаў будучага часу фінскі дзеяслоў не мае. Дзеля гэтага ўжываецца форма цяперашняга часу.
    Тыпы спражэння дзеясловаў
    У фінскай мове звычайна выдзяляецца шэсць тыпаў спражэння дзеясловаў. Гэты падзел робіцца, зыходзячы з інфінітыўнай асновы і асновы спражэння
    Першы тып дзеясловаў Verbityyppi 1
    Першы тып дзеясловаў вызначаецца тым, што:
    •	у канчатку інфінітыва дзве галосныя: asua (жыць), lukea (чытаць), antaa (даваць), а ў аснове спражэння толькі адна галосная: asu-n (жыву), lue-n (чытаю), аппа-п (даю);
    ■	паказальнік інфінітыва — галосныя -a; -ä;
    ■	гіераважная большасць фінскіх дзеясловаў належыць да гэтага тыпу спражэння. Прыклад першага тыпу спражэння: lukea (чытаць):
    Адзіночны лік Yksikkö
    Множны лік Monikko
    Асоба Persoona
    Форма дзеяслова
    Асоба Persoona
    Форма Д'Зеяслова
    minä я
    lue-n чытаю
    me мы
    lue-mme чытаем
    sinä ты
    lue-t чытаеш
    te вы
    lue-tte чытаеце
    hän (se) ён (яна, яно)
    luke-e чытае
    he (ne) яны
    luke-vat чытаюць
    Некаторыя дзеясловы, якія адносяцца да першай групы: ostaa (купляць), antaa (даваць), tietää (ведаць), kieltää (забараняць), pukea (апранаць), särkeä (балець), sanoa (казаць), katua (каяцца), kysyä (пытацца).
    Другі тып дзеясловаў Verbityyppi 2
    Другі тып дзеясловаў вызначаецца тым, што:
    ■	канчатак інфінітыва: -da, -dä: tuo-da (прынесці); pysäköi-dä (паркавацца);
    ■	аснова інфінітыва і аснова спражэння супадаюць: tuo-da (прынесці) tuo-n (прыношу);
    •	у канцы асновы спражэння заўсёды ёсць або дыфтонг, або даўгая галосная: voi-n (я магу); myy-n (я прадаю);
    ■	дзеясловаў тыпу juoda, saada (піць, атрымліваць) вельмі мала, пераважная большасць адпавядае дзеясловам тыпу tupakoida, pysäköidä (паліць, паркавацца), у тым ліку і шмат якія запазычаныя дзеясловы тыпу aktivoida.
    Прыклад другога тыпу спражэння: myydä, voida (прадаваць, магчы):
    Адзіночны лік Yksikkö
    Множны лік Monikko
    Асоба Persoona
    Форма дзеяслова
    Асоба Persoona
    Форма дзеяслова
    minä
    myy-n, voi-n
    me
    myy-mme, voi-mme
    я
    прадаю, магу
    мы
    прадаем, можам
    sinä
    myy-t, voi-t
    te
    myy-tte, voi-tte
    ты
    прадаеш, можаш
    вы
    прадаеце, можаце
    hän (se)
    myy, voi
    he (ne)
    myy-vät, voi-vat
    ён (яна, яно)
    прадае, можа
    яны
    прадаюць, могуць
    Заўважце: трэцяя асоба адзіночнага ліку не мае канчаткаў.
    Дзеясловы тыпу tehdä, nähdä (рабіць, бачыць) маюць змешаныя характарыстыкі, таму што:
    ■	па інфінітыву (канчатак -dä) адносяцца да 2 тыпу спражэння;
    ■	асабовая форма супадае з першым тыпам.
    Яны спрагаюцца так:
    Адзіночны лік Yksikkö
    Множны лік Monikko
    Асоба Persoona
    Форма дзеяслова
    Асоба Persoona
    Форма дзеяслова
    minä
    tee-n, näe-n
    me
    tee-mme, näe-mme
    я
    раблю, бачу
    мы
    раблю, бачу
    sinä
    tee-t, näe-t
    te
    tee-tte, näe-tte
    ты
    робіш, бачыш
    вы
    робіце, бачыце
    hän (se)
    teke-e, näke-e
    he (ne)
    teke-vät, näke-vät
    ён (яна, яно)
    робіць, бачыць
    яны
    робяць, бачаць
    Некаторыя дзеясловы, якія адносяцца да другой групы: jäädä (заставацца), myydä (прадаваць), juoda (піць), syödä (есці), voida (магчы), viedä (адносіць прэч), tupakoida (паліць).
    Трэці тып дзеясловаў Verbityyppi 3
    Трэці тып дзеясловаў вызначаецца тым, што:
    •	мае канчаткі асновы -la, -lä; -sta, -stä; -na, -nä, -ra: tulla (прыходзіць), kävellä (хадзіць); nousta (уставаць), pestä (мыць); panna (ставіць), mennä (ісці); purra (кусаць);
    ■	мае агульную прымету — суфікс -епаміж асновай інфінітыва і асабовымі канчаткамі: tul-la — tul-e-n; nousta — nous-e-vat.
    Прыклад трэцяга тыпу спражэння: pes-tä (мыць), menn-nä (ісці):
    Адзіночны лік Yksikkö
    Множны дік Monikko
    Асоба Persoona
    Форма дзеяслова
    Асоба Persoona
    Форма дзеяслова
    minä
    pes-e-n, men-e-n
    me
    pes-e-mme, men-e-mme
    Я
    мыю, іду
    мы
    мыем, ідзем
    sinä
    pes-e-t, men-e-t