Кароткая граматыка фінскай мовы

Кароткая граматыка фінскай мовы

Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 160с.
Мінск 2017
36.99 МБ
te
pes-e-tte, men-e-tte
ТЫ
мыеш, ідзеш
вы
мыеце, ідзяце
hän (se)
pes-e-e, men-e-e
he (ne)
pes-e-vät, men-e-vät
ён (яна, яно)
мые, ідзе
яны
мыюць, ідуць
Дзеясловы ol-la, juos-ta (быць, бегчы) маюць такія асаблівасці:
Адзіночны лік Yksikkö
Множны лік Monikko
Асоба Persoona
Форма дзеяслова
Асоба Persoona
Форма дзеяслова
minä
ole-n, juokse-n
me
ole-mme, juokse-mme
я
ёсць, бягу
мы
ёсьць, бяжым
sinä
ole-t, juokse-t
te вы
ole-tte, juokse-tte
ты
ёсць, бяжыш

ёсьць, бяжыце
hän (se)
on, juokse-e
he (ne)
ovat, juokse-vat
ён (яна, яно)
ёсць, бяжыць
яны
ёсьць, бягуць
Некаторыя дзеясловы, якія адносяцца да трэцяй групы: ajatella (думаць), kävellä (хадзіць), esitellä (прадстаўляць), katsella (глядзець), riidellä (сварыцца), työskennellä (працаваць), surra (сумаваць).
Чацвёрты тып дзеясловаў Verbityyppi 4
Чацвёрты тып дзеясловаў вызначаецца тым, што
■	канчатак інфінітыва звычайна -ata, -ätä: huomata (заўважаць), herätä (прачынацца);
•	-tу канчатку інфінітыва пры спражэнні пераходзіць у -a, -ä: huomata — huomaan; herätä — herään.
Прыклад чацвёртага тыпу спражэння: tavata (сустракаць), haluta (хацець):
Адзіночны лік Yksikkö
Множны дік Monikko
Асоба Persoona
Форма дзеяслова
Асоба Persoona
Форма дзеяслова
minä
tapaa-n, halua-n
me
tapaa-mme, halua-mme
я
сустракаю, хачу
мы
сустракаем, хочам
sinä
tapaa-t, halua-t
te
tapaa-tte, halua-tte
ты
сустракаеш, хочаш
вы
сустракаеце, хочаце
hän (se)
tapaa, haluaa
he (ne)
tapaa-vät, halua-vat
ён (яна, яно)
сустракае, хоча
яны
сустракаюць, хочуць
Некаторыя дзеясловы, якія адносяцца да чацвёртай групы: osata (умець), haluta (хацець), luvata (абяцаць), vastata (адказваць), pelata (гуляць), тааіа(ляжаць), kadota (знікаць), pudota (падаць), juoruta (пляткарыць), ruveta (пачынаць), kiivetä (узлязаць), hävitä (прападаць).
Пяты тып дзеясловаў Verbityyppi 5
Пяты тып дзеясловаў вызначаецца тым, што:
■	асноўная форма заканчваецца на -itä, -itä: tarvita (мець патрэбу), merkitä (значыць);
■	пры спражэнні паміж асновай інфінітыва і асабовым канчаткам узнікае суфікс -se-: tarvita — tarvitsen; merkitä — merkitsevät.
Прыклад пятага тыпу спражэння: hallita (кіраваць); valita (выбіраць):
Адзіночны дік Yksikkö
Множны дік Monikko
Асоба
Форма
Асоба
Форма
Persoona
• дзеяслова
Persoona
дзеяслова
minä
hallitse-n, valitse-n
me
hallitse-mme, valitse-mme
я
кірую, выбіраю
мы
кіруем, выбіраем
sinä ты
hallitse-t, valitse-t кіруеш, выбіраеш
te
вы
hallitse-tte, valitse-tte кіруеце, выбіраеце
hän (se)
hallitse-e, valitse-e
he (ne)
hallitse-vat, valitse-vat
ён (яна, яно)
кіруе, выбірае
яны
кіруюць, выбіраюць
Некаторыя дзеясловы, якія адносяцца да пятай групы: tarvita (мець патрэбу), hallita (кіраваць), valita (выбіраць), mainita (называць), merkitä (значыць), tulkita (перакладаць (вусна)), tuomita (асуджаць), palkita (узнагароджваць).
Шосты тып дзеясловаў Verbityyppi 6
Шосты тып дзеясловаў вызначаецца тым, што:
■	яны маюць канчатак асноўнай формы -eta, -etä;
•	пры спражэнні інфінітыўнае -tпераходзіць у -ne-: vanheta — vanhenen (старэць — старэю); lämmetä — lämpene-e (цяплець — цяплее).
Прыклад шостага тыпу спражэння: vanheta, lämmetä:
Ад іночны лік Yksikkö
Множны лік Monikko
Асоба Persoona
Форма дзеяслова
Асоба Persoona
Форма дзеяслова
minä я
vanhene-n, lämpene-n
me мы
vanhene-mme, lämpene-mme
sinä ты
vanhene-t, läinpene-t
te вы
vanhene-tte, lämpene-tte
hän (se) ён (яна, яно)
vanhene-e, lämpene-e
he (ne) яны
vanhene-vat, lämpene-vät
Некаторыя дзеясловы, якія адносяцца да шостай групы: lämmetä (цяплець), kylmetä (халаднець), vanheta (старэць), nuoreta (малад зець), lyhetä (скарочвацца), pidetä (падаўжацца), vaaleta (бялець), paeta (уцякаць).
АКТЫЎ, АБО НЕЗАЛЕЖНЫ СТАН AKTIIVI
Лады дзеяслова
Фінскі дзеяслоў у актыўным, або незалежным, стане мае чатыры лады: абвесны, умоўны, магчымасны і загадны.
Абвесны лад Indikatiivi (tositepa)
Абвесны лад выказвае, паведамляе пра дзеянне, якое адбываецца ці адбылося рэальна. Абвесны лад мае чатыры граматычныя часы. Ніжэй разглядаюцца дзеясловы абвеснага ладу.
Асабовыя формы дзеясловаў Verbien persoonamuodot
Фінскі дзеяслоў, як і беларускі, мае тры асобы адзіночнага і тры асобы множнага ліку. Асабовыя формы дзеясловаў у любым ладзе, апрача загаднага, маюць адны і тыя ж канчаткі. Ніжэй даецца табліца спражэння.
Дзеясловы ostaa (купляць), sanoa (сказаць), tulla (прыходзіць), toimia (дзейнічаць).
Адзіночны лік Yksikkö
Множны лік Monikko
Асоба Persoona
Форма дзеяслова
Асоба Persoona
Форма еяслова
minä
osta-n, sano-n, tule-n, toimi-n
me
osta-mme, sano-mme, tule­mme, toimi-mme
sinä
osta-t, sano-t, tule-t, toimi-t
te
osta-tte, sano-tte, tule-tte, toimi-tte
hän/se
osta-a, sano-o, tule-e, toimi-i
he/ne
osta-vat, sano-vat, tule-vat, toimi-vat
Як можна бачыць, усе канчаткі аднолькавыя, апрача трэцяй асобы адзіночнага ліку. Гэтая асоба не мае адмысловых канчаткаў, тут падаўжаецца галосная асновы. Звярніце ўвагу на тое, што галосныя могуць быць рознымі.
Такія формы, якія адпавядаюць беларускім выразам накшталт «я з ...»; «мы з ...»; «ён з ...» у фінскай мове ўжываюцца ў множным ліку:
Minä ja Kalle tulemme. Мы з Калле прыйдзем (Я і Калле прыйдзем) Sinä ja Kalle tulette. Вы з Калле прыйдзеце (Ты і Калле прыйдзеце) Me ja Virtaset menemme. Мы з Віртаненамі пойдзем.
Te ja he menette. Вы з імі пойдзеце.
He ja Virtaset menevät. Яны з Віртаненамі пойдуць.
Пытальная форма дзеясловаў Verbikysymys
Для ўтварэння пытальнай формы ўжываецца адмысловая пытальная часціца -ko, -kö, якаяперакладаецца як/азначае ці. Яна далучаеццца да асабовых канчаткаў дзеяслова. Пры тым змяняецца парадак слоўу пытальным сказе.
He tulevat huomenna. Яны прыйдуць заўтра
Tulevatko he huomenna? ЦІ прыйдуць яны заўтра?
Hän ostaa kirjan. Ён купіць кнігу.
Ostaako hän kirjan? Ці купіць ён кнігу?
Адмоўная форма Negatiivi
У фінскай мове няма слова «не». Яго замяняе адмоўная дзеяслоўная часціца «еі», якая набывае дзеяслоўныя асабовыя канчаткі. Дзеяслоўная часціца спрагаецца, а пасля яе ставіцца аснова першай асобы адзіночнага ліку таго дзеяслова, які ставіцца ў адмоўнай форме. Дзеслоў tehdä (рабіць).
Minä teen. Minä en tee.
Me teemme. Me emme tee.
Sinä teet. Sinä et tee.
Te teette. Te ette tee.
Hän (se) tekee. Hän (se) ei tee.
He (ne) tekevät. He (ne) eivät tee.
Адмоўнае дзеяслоўнае пытанне Negatiivinen verbikysymys
Адмоўная пытальная форма ўтвараецца гэтак жа, як і сьцьвярджальная — пры дапамозе пытальнага суфікса -ko, -kö, які далучаецца да асабовых канчаткаў адмоўнай дзеяслоўнай часціцы.
Hän ei voi tulla. Ён не можа прыйсці.
Eikö hän voi tulla? Хіба ён не можа прыйсці?
Eivätkö he puhu valkovenäjää? Хіба яны не размаўляюць пабеларуску?
У адмоўна-пытальнай форме на першае месца ў сказе ставіцца адмоўная дзеяслоўная часціца «eikö» ў адпаведнай асабовай форме.
Часы дзеясловаў Aikamuodot, або tempukset
Фінскі дзеяслоў мае чатыры формы часу: адну цяперашняга часу і тры прошлага часу. Цяперашні час — гэта прэзенс (preesens), а прошлыя часы імперфект (imperfekti), перфект (perfekti) і плюсквамперфект (pluskvamperfekti). Прэзенс і імперфект называюцца простымі формамі часу, або простымі часамі, таму што ўтвараюцца адным словам. Перфект і плюсквамперфект называюцца складанымі формамі часу, таму што складаюцца з двух слоў.
Цяперашні час Preesens (kestämä)
Цяперашні час кажа аб тым, што адбываецца менавіта зараз, або азначае дзеянне, якое адбываецца заўсёды і таму супадае з момантам гутаркі, неад’емную ўласцівасць прадмета ці асобы.
Mitä sinä teet nyt? Што ты зараз робіш?
Luen kirjaa. Я чытаю кнігу.
Liisa on mukava tyttö (Ліза — выдатная дзяўчына). Leijona on petoeläin (Леў — гэта драпежная жывёла).
(Дзеяслоў olla (быць) стаіць у цяперашнім часе.)
Pekka puhuu aina totta (Пекка заўсёды кажа праўду).
У фінскай мове няма адмысловай формы будучага часу. Замест яе ўжываецца цяперашні час у адпаведнасці з кантэкстам.
Maria lähtee kohta Valko-Venäjälle (Марыя хутка паедзе ў Беларусь).
Darina matkustaa ensi viikolla Englantiin (Ha наступным тыдні Дарына паедзе ў Англію).
Адмысловых прымет фінскі цяперашні час не мае. Асабовыя канчаткі далучаюцца да асновы дзеяслова.
Дзеясловы ostaa (купляць). Sanoa (сказаць). Tulla (прыходзіць). Toimia (дзейнічаць):
Адзіночны лік yksikkö
Мнвжны лік Monikko
Асоба
Форма
Асоба
Форма
Persoona
дзеяслова
Persoona
дзеяслова
minä
osta-n, sano-n, tule-n, toimi-n
me
osta-mme, sano-mme, tule-mme, toimi-mme
sinä
osta-t, sano-t, tule-t, toimi-t
te
osta-tte, sano-tte, tule­tte, toimi-tte
hän/se
osta-a, sano-o, tule-e, toimi-i
he/ne
osta-vat, sano-vat, tule­vat, toimi-vat
Прошлы час імперфект Imperfekti (kertoma)
Імперфект расказвае аб тым, што адбылося ў пэўны час ў мінулым, да моманту гутаркі. Дзеянне ці падзея цалкам закончана або не закончана. У сказах з імперфектам звычайна ёсць пэўны паказальнік часу, калі дзеянне адбылося ў мінулым.
Matkustin viime kesänä Kreikkaan (Летась я ездзіў у Грэцыю).
Leena osti eilen uuden takin (Лена купіла ўчора новую куртку).
Hän asui lapsena Valko-Venäjällä (Дзіцёнкам яна жыла Беларусі).
У некаторых выпадках такі паказальнік пэўнасці часу можа быць адзін у аповядзе або вызначаецца па кантэксце. Таму часта фінскі імперфект называюць яшчэ наратыўным, апавядальным часам (kertoma).
Прасачыце за ўжываннем розных часоў па кантэксце (preesens ja imperfekti):
Matkustin viime kesänä Italiaan. Kävin Roomassa ja Napolissa. Söin spagettia ja join hyvää viiniä. Ihastuin maahan ja sen kulttuuriin ja päätin
alkaa opiskella italiaa. Olen nyt italian kielen kurssilla ja osaan puhua jo vähän. Ensi kesänä menen taas Italiaan.
Летась я ездзіў y Італію. Ездзіў у Рым і Неапаль. Я еў спагеці і піў добрае віно. Я палюбіў краіну і яе культуру і вырашыў пачаць вывучаць італьянскую мову. Зараз я на курсах італьянскай мовы і ўжо крыху ўмею размаўляць. Наступным летам я зноў паеду ў Італію.
Як бачна, імперфект тут ужываецца ў значэнні закончанага і незакончанага дзеяння (падзей). Прэзенс таксама ўжываецца ў двух значэннях: цяпершняга і будучага часоў.