• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка фінскай мовы

    Кароткая граматыка фінскай мовы


    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 160с.
    Мінск 2017
    36.99 МБ
    Фармальным паказальнікам імперфекта з’яўляецца суфікс -і-, які далучаецца да асновы дзеяслова і ўтварае з ёй аснову імперфекта. Да гэтай асновы далучаюцца асабовыя канчаткі.
    Дзеясловы ost-aa (купляць), sano-a (сказаць), tul-la (прыходзіць):
    Адзіночны лік Yksikkö
    Множны лік Monikko
    Асоба Persoona
    Форма дзеяслова
    Асоба Persoona
    Форма дзеяслова
    minä
    ost-i-n, sano-i-n, tul-i-n
    me
    ost-i-mme, sano-i-mme, tul-i-mme
    sinä
    osta-i-t, sano-i-t, tul-i-t
    te
    ost-i-tte, sano-i-tte, tuli-t te
    hän/se
    ost-i, sano-i, tul-i
    he/ne
    osta-i-vat, sano-i-vat, tul-i-vat
    Некаторыя дзеясловы ў імпэрфэкце мяняюць галосныя асновы: а — o; ä — ö. Да такіх дзеясловаў адносяцца, напрыклад, antaa (даваць), jaksaa (магчы, трываць), kantaa (насіць), maksaa (плаціць). Такія дзеясловы спрагаюцца наступным чынам:
    аппоі-п	я даваў
    jaksoi-n	я трываў
    У наступных дыфтонгаў адкідваецца першая галосная uo?oi; yö?öi; іе?еі.
    Гэта дзеясловы тып juoda (піць), tuoda (прыносіць), syödä (есці), viedä (адносіць). Такія дзеясловы спрагаюцца наступным чынам:
    join	я	піў
    toin	я	прыносіў
    söin	я	еў
    vein jne. я	адносіў і г. д.
    Дзеяслоў käydä (хадзіць) у імпэрфэкце спрагаецца адмысловым чынам, змяняючы сваю асноўную форму:
    Адзіночны лік Yksikkö
    Множны лік Monikko
    Асоба Persoona
    Форма дзеяслова
    Асоба Persoona
    Форма дзеяслова
    minä
    kävin
    me
    kävimme
    sinä
    kävit
    te
    kävitte
    hän/se
    kävi
    he/ne
    kävivät
    Дзеяслоў olla (быць) набывае ў імпэрфэкце наступную форму: oli-n, oli-t jne. Толькі трэцяя асоба адзіночнага ліку (ён, яна, яно) не мае асабовых канчаткаў і набывае такую форму: oli (быў, была, было).
    (Памятайце, што ў фінскай мове няма граматычных родаў.)
    Апрача таго, выдзяляецца група так званых дзеясловаў siімперфекта. З’ява заключаецца ў тым, што t асновы пераходзіць у s. Адмысловага правіла, каб распазнаць такія дзеясловы, няма, таму дадзім тут прыклад спражэння такіх дзеясловаў: vastata (адказваць), tietää (ведаць):
    Адзіночны лік Yksikkö
    Множны лік Monikko
    Асоба Persoona
    Форма дзеяслова
    Асоба Persoona
    Форма дзеяслова
    minä
    vastasi-n, tiesi-n
    me
    vastasi-mme, tiesi-mme
    sinä
    vastasi-t, tiesi-t
    te
    vastasi-tte, tiesi-tte
    hän/se
    vastasi, tiesi
    he/ne
    vastasi-vat, tiesi-vät
    Заўважце, што трэцяя асоба адзіночнага ліку не мае асабовых канчаткаў.
    Такім жа чынам спрагаюцца дзеясловы, якія трэба запомніць:
    tuntea
    ведаць, быць знаёмым,
    tavata
    сустракацца,
    ymmärtää
    разумець,
    pyytää
    прасіць,
    löytää
    знаходзіць,
    huutaa
    крычаць,
    lentää
    лятаць,
    työntää
    штурхаць,
    kääntää
    перакладаць,
    vääntää
    згібаць,
    rakentaa
    будаваць,
    piirtää
    маляваць,
    siirtää
    перамяшчаць,
    kieltää
    адмаўляць, забараняць,
    kiiltää
    блішчаць,
    viiltää
    разразаць.
    Дзеепрыметнік незалежнага стану прошлага часу Perfektipartisiippi = Il partisiippi
    Перш чым апісваць адмоўныя формы імперфекта, трэба вывучыць утварэнне і значэнне дзеепрыметнікаў прошлага часу.
    Дзеепрыметнік — форма дзеяслова, якая азначае прымету або ўласцівасць прадмета, асобы паводле дзеяння. Дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад дзеясловаў і маюць з імі агульную аснову. Дзеепрыметнікі змяняюцца па ліках і склонах. Дзеепрыметнік незалежнага стану прошлага часу ўтвараецца шляхам далучэння да моцнай асновы дзеяслова суфіксаў -nut, -nyt у адзіночным ліку і суфікса -neet у множным ліку. Напрыклад: lukenut (чытаны), lukeneet (чытаныя).
    Калі ж аснова дзеяслова заканчваецца на 1, r, s, дык і дзеепрыметнікі ўтвараюцца шляхам далучэння адпаведных суфіксаў -lut, -lyt, -leet; -rut, -ryt, -reet; -sut, -syt, -seet: opiskella (вучыцца) — opiskellut, opiskelleet; surra (гараваць) — surrut, surreet; pestä (мыць) — pessyt, pesseet.
    Дзеепрыметнік незалежнага стану прошлага часу служыць для ўтварэньня адмоўнай формы імперфекта і складаных формаў прошлага часу — перфекта і плюсквамперфекта.
    Адмоўны імперфект Kielteinen (negatiivinen) imperfekti
    Адмоўная, або негатыўная, форма імперфекта ўтвараецца пры дапамозе спрагаемай адмоўнай дзеяслоўнай часціцы еі і дзеепрыметніка незалежнага стану прошлага часу.
    Адзіночны лік Yksikkö
    Ostinko? Я купіў?
    Nukuitko? Ты спаў?
    Menikö? Ён паехаў?
    En ostanut.
    Я не купіў.
    Et nukkunut. Ты не спаў.
    Ei mennyt.
    Ён не паехаў.
    Множны лік Monikko
    Kysyimmekö? Мы пыталіся? Emme kysyneet. Мы не пыталіся.
    Maksoitteko? Вы заплацілі? Ette maksaneet. Вы не заплацілі.
    Tunsivatko? Яны былі знаёмыя? Eivät tunteneet. Яны не былі зна-
    ёмыя.
    Пры адмоўным адказе на пытанне дзеепрыметнік па-большасьці не прамаўляецца, а толькі падразумяваецца:
    Kävitkö kaupassa? Ці хадзіў ты ў краму? En. He.
    Lensittekö Lontooseen? Вы ляталі ў Лондан? Emme. He.
    Заўважце, што пры ветлівым звароце на «вы» да адной асобы дзеепрыметнік ставіцца ў а гзіночным ліку: Herra presidentti, miksi ette halunnut kommentoida tätä kysymystä? (Спадар прэзідэнт, чаму Вы не захацелі пракаментаваць гэтае пытанне?)
    Пры звароце да групы дзеепрыметнік ставіцца ў множным ліку: Miksi ette tehneet läksyjä? (Чаму вы не выканалі дамашняе заданне?)
    Прошлы складаны час перфект Perfekti (päättymä)
    Перфект мае значэнне закончанага дзеяння ў мінулым, вынікі якога могуць бачыцца ў цяперашні час. Можа выражаць дзеянне, якое
    доўжыцца або паўтараецца. Olen ajatellut sinua usein (Я часта думаю (думаў) пра цябе). (У гэтым сказе дзеянне падоўжанае, без прывязкі да нейкага пэўнага моманту.)
    Olen asunut täällä kolme vuotta (Я тут жыву ўжо тры гады (Гэта значыць: Я пражыў і працягваю жыць тут). Kuka täällä on polttanut tupakkaa? (Хто тут накурыў? (дзеянне адбылося ў мінулым, але вынікі яго адчуваюцца і зараз)).
    Калі кажуць пра дату народжання жывых людзей, аб часе заснавання гарадоў, узнікнення прадметаў, якія існуюць і зараз, то болей часта ўжываюць перфект, хаця ў сказе маецца паказальнік пэўнасці часу.
    Pekka on syntynyt vuonna 1950 (Пекка нарадзіўся ў 1950 годзе). Параўнайце: Jakub Kolas syntyi vuonna 1882 (Якуб Колас нарадзіўся ў 1882 годзе).
    Перфект — гэта складаная форма мінулага часу, якая ўтвараецца пры дапамозе дзеяслова olla (быць) у цяперашнім часе і дзеепрыметніка незалежнага стану прошлага часу. Дзеяслоў olla змяняецца па асобах і ліках, а дзеепрыметнік толькі па ліках.
    Дзеясловы ost-aa (купляць), tul-la (прыходзіць), pestä (мыць):
    Адзіночны лік Yksikkö
    Множны лік Monikko
    Асоба Persoona
    Форма дзеяслова
    Асоба Persoona
    Форма дзеяслова
    minä
    olen ostanut, tullut,
    ine
    olemme ostaneet, tulleet,
    
    pessyt
    
    pesseet
    sinä
    olet ostanut, tullut,
    te
    olette ostaneet, tulleet,
    
    pessyt
    
    pesseet
    hän/se
    on ostanut, tullut, pessyt
    he/ne
    ovat ostaneet, tulleet, pesseet
    Адмоўная форма перфекта ўтвараецца з дапамогай дзеяслова olla (быць) у адмоўнай форме і дзеепрыметніка незалежнага стану прошлага часу.
    En ole koskaan asunut Tukholmassa (Я ніколі не жыў y Стакгольме).
    Адмоўная пытальная форма ўтвараецца гэтак жа, як і сцвярджальная — пры дапамозе пытальнага суфікса -ko, -kö, які далучаецца да асабовых канчаткаў адмоўнай дзеяслоўнай часціцы.
    Eikö posti ole vieläkään tullut? (Хіба пошта яшчэ не прыйшла?)
    Eivätkö he ole asuneet täällä kauan? (Хіба яны тут жывуць не даўно?)
    Розніца паміж імперфектам і перфектам Imperfektin ja perfektin ero
    Асноўная розніца ва ўжыванні імперфекта і перфекта заключаецца ў тым, што для імперфекта маюцца пэўныя паказальнікі часу, такія як учора, тры гады таму і г. д. Для перфекта гэтая пэўнасць у часе размытая, як напрыклад: кой-калі, часам і г. д. Ніжэй даецца некалькі прыкладаў для параўнання:
    Паказальнікі часу
    для імперфекта
    для перфекта
    hetki sitten хвілінку таму, толькі што
    joskus часам, час ад часу
    eilen учора
    silloin tällöin калі-нікалі
    lapsena дзіцёнкам, у дзяцінстве
    toisinaan кой-калі, часам
    kun olin koulussa калі я быў у школе
    usein часта
    monta vuotta sitten шмат гадоў таму
    aina заўсёды
    vuonna 1994 у 1994 годзе
    koko ikäni увесь свой век (тут: мой век)
    viime kesänä летась, апошнім летам
    en vielä я не яшчэ
    toissapäivänä пазаўчора
    ei koskaan ніколі
    Прошлы складаны час плюсквамперфект
    Pluskvamperfekti (entispäättymä)
    Плюсквамперфект — гэта складаная форма мінулага часу, якая
    ўтвараецца пры дапамозе дзеяслова olla (быць) у прошлым часе і дзеепрыметніка незалежнага стану прошлага часу. Дзеяслоў olla змяняецца па асобах і ліках, а дзеепрыметнік — толькі па ліках.
    Плюсквамперфект азначае дзеянне, якое адбылося ў мінулым раней, чым другое дзеянне, абазначанае імперфектам.
    Olin opiskellut suomea pari vuotta, ennen kuin tulin tänne vuonna 1990 (Я вывучаў фінскую мову два гады, раней чым прыехаў сюды ў 1990 годзе).
    Усе асноўныя формы плюсквамперфекта ўтвараюцца гэтак жа сама, як і перфекта, толькі дзеяслоў olla (быць) ставіцца ў прошлым часе.
    Olin asunut. Я жыў. En ollut asunut. Я не жыў.
    Olit asunut. Ты жыў. Et ollut asunut. Ты не жыў.
    Olimme asuneet. Мы жылі. Emme olleet asuneet. Мы не жылі
    Olivat asuneet. Яны жылі. Eivät olleet asuneet. Яны не жылі.
    Прыклады:
    Olin asunut Valko-Venäjällä monta vuotta, ennen kuin tulin Suomeen (Я пражыў на Беларусі шмат гадоў, раней чым прыехаўу Фінляндыю).
    Mitä olitte kuulleet Suomesta, ennen kuin tulitte tänne? (Што вы чулі пра Фінляндыю, раней чым трапілі сюды?)
    Умоўны лад Konditionaali (ehtotapa)
    Дзеяслоў умоўнага ладу паказвае, што дзеянне толькі гіпатэтычна, нерэальна і магло б спраўдзіцца толькі пры нейкай умове.
    Matkustaisin Espanjaan, jos minulla olisi rahaa (Я паехаў бы ў Іспанію, калі б меў грошы).
    Умоўны лад можа выказваць
    а)	прапанову:
    Ottaisitko kupin kahvia? (Ці не выпіў бы ты кубачак кавы?)
    б)	няўпэўненасць:
    En tiedä, mitä sanoisin (He ведаю, што i сказаць (сказаў бы))
    в)	ветлівае пытанне і просьбу:
    Voisitteko sanoa, mitä kello on? (Ці не маглі б вы сказаць, колькі зараз часу?) Saisinko kysyä yhtä asiaa? (Можна мне спытаць аб адной справе?)
    г)	пажаданне:
    Olisipa Pekka soittanut! (Хаця б Пекка патэлефанаваў!)
    Умоўны лад мае толькі два часы: цяперашні і складаны прошлы час — перфект.
    Цяперашні час умоўнага ладу Konditionaalin preesens
    Цяперашні час умоўнага ладу ўжываецца тады, калі дзеянне адбываецца зараз або ў будучым. Паказальнікам умоўнага ладу з’яўляецца суфікс -isi-, які далучаецца да асновы дзеяслова і ўтварае такім чынам аснову ўмоўнага ладу. Да яго далучаюцца асабовыя канчатакі, якія з’яўляюцца агульнымі для ўсіх часоў і ладоў дзеяслова.