• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка фінскай мовы

    Кароткая граматыка фінскай мовы


    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 160с.
    Мінск 2017
    36.99 МБ
    ЧАРГАВАННЕ ЗЫЧНЫХ KONSONANTTIVAIHTELU
    Характэрная фанетычная з’ява ў фінскай мове — гэта чаргаванне зычных. Сутнасць гэтай з’явы заключаецца ў тым, што зычныя k, р, t у апошнім складзе асновы пры змене формаў гэтага слова могуць чаргавацца з іншымі гукамі або зусім выпадаюць. У адных формах слова захоўваецца першапачатковае гучанне — гэта моцная ступень, у другіх жа адбываецца аслабленне — слабая ступень. Такое чаргаванне характэрнае як для імёнаў, так і для дзеясловаў.
    Моцная ступень звычайна прысутнічае:
    1.	на пачатку адкрытых складоў: ukko (дзед), katto (столь, дах);
    2.	на пачатку закрытых складоў з даўгім галосным: asukas — asukkaat (жыхар — жыхары), saapas — saappaat (бот — боты);
    3.	заўсёды, калі склад закрываецца прыналежным суфіксам: ukkomme (наш дзядуля), seppänne (ваш каваль).
    Слабая ступень звычайна бывае на пачатку закрытых складоў з кароткім галосным або дыфтонгам (ukko — ukon, Jukka — Jukan).
    Праілюстраваць чаргаванне зычных можна наступнай табліцай:
    Зычныя Konsonantit
    Прыклады Esimerkit
    Заўвагі Huomautukset
    Моцная ступень Vahva aste
    Сдабая ступень Heikko aste
    
    
    kk
    k
    palkka — palkan hakata — hakkaan
    
    РР
    P
    lamppu — lampun pappi — papin
    
    tt
    t
    katto — katon ottaa — otan
    
    k
    выпадзенне
    jalka — jalan lukea — luen
    
    k
    V
    puku — puvun luku — luvun
    Паміж галоснымі U.y
    k
    j
    puhjeta — puhkeaa aika — ajan
    k чаргуецца з j y злучэннях hk, Ik, rk, калі пасля ix y аснове ідзе e
    р
    V
    leipä — leivän halpa — halvan
    Паміж галоснымі i пасля 1, r
    t
    d
    katu — kadun lahti — lahden
    Паміж галоснымі і пасля h
    nk
    ng
    lanka — langan aurinko —
    auringon
    
    mp
    mm
    kampi — kämmen sampi — sammen
    
    lt
    n
    ilta — illan aalto — aallon
    
    nt
    nn
    ranta — rannan antaa — annan
    
    rt
    rr
    parta — parran virta — virran
    
    У назоўным склоне слабая ступень можа быць нават тады, калі апошні склад адкрыты: ote — otteet, vaate — vaatteet.
    Калі аснова слова ў адзіночным ліку заканчваецца на даўгі галосны (як напрыклад hampaaад hammas, otteeад ote), у аснове множнага ліку і ў найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў даўгі галосны ператвараецца ў дыфтонг на -і-. У такім выпадку заўсёды будзе ўжывацца моцная ступень, і пры закрытым і пры адкрытым складзе (hampailla, hampaita).
    He адбываецца чаргавання ў такіх злучэннях, як sk (käsky — käskyn (загад — загаду), sp (piispa — piispan (біскуп — біскупа)), st (lastu — lastun (лучына — лучыны)). Злучэнне hk чаргуецца толькі часткова: nahka — nahan (скура — скуры), uhka — uhan (пагроз — пагрозы), але ў словах pihka — pihkan (смала — смалы), puuhka — puuhkan (муфта — муфтф), ruuhka — ruuhkan (затор — затору), sähkö — sähkön (электрычнасць — электрычнасці) чаргавання не бывае ніколі.
    МАРФАЛОГІЯ MORFOLOGIA
    У фінскай мове маецца дзевяць часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, дзеяслоў, прыслоўе, прыназоўнік і постназоўнік, злучнік, выклічнік. Апрача таго, маецца яшчэ шэраг узмацняльных часціц, якія пішуцца злітна з тымі словамі, да якіх яны адносяцца.
    Словаўтварэнне ў фінскай мове адбываецца двумя спосабамі: словаскладаннем, калі два самастойныя простыя словы ўтвараюць трэцяе складанае слова, і словаўтварэннем пры дапамозе суфіксаў. Словаўтварэнне з дапамогай прыставак (прэфіксацыя) у фінскай мове практычна адсутнічае. Граматычны род таксама адсутнічае.
    СКЛАНЕННЕ TAIVUTUS
    У фінскай мове маецца 15 склонаў. Часам за самастойны склон лічаць акузатыў II. Але ў гэтым нарысе мы будзем трымацца таго, што акузатыў II толькі варыянт вінавальнага склону. Канчаткі склонаў адзіночнага і множнага ліку з’яўляюцца агульнымі для ўсіх скланяльных часцін мовы, апрача акузатыву асабовых займеннікаў. Правапіс канчаткаў адбываецца ў адпаведнасці з законам гармоніі галосных: laiva-lla (на караблі), tyhjä-ssä huonee-ssa (у пустым пакоі). Ніжэй даецца табліца з назвамі склонаў і канчаткамі ў адзіночным і множным ліку. У якасці прыкладу скланяюцца назоўнікі poika (хлопец, сын) і käsi (рука):
    Склоны Sijamuodot
    Канчаткі Päätteet
    Прыклады Esimerkit
    
    
    Адзіночны ЛІК
    Yksikkö
    Множны ЛІК Monikko
    1. Намінатыў
    -
    poika, käsi
    pojat, käsi
    2. Партытыў
    -a, -ä; -ta, -tä
    poikaa, kättä
    poikia, käsiä
    3. Генетыў
    -n, -en, -in, -den, -tten, -ten
    pojan, käden
    poikien(poikain), käsien (kätten)
    4. Акузатыў I
    П
    -
    pojan, käden poika, käsi
    pojat, kädet
    5. Інесіў
    -ssa, ssä
    pojassa, kädessä
    pojissa, käsissä
    6. Элатыў
    -sta, stä
    pojasta, kädestä
    pojista, käsistä
    7. Ілатыў J
    Падоўжанне канчаткавай галоснай + n
    -hVn
    -seen -siin
    poikaan, käteen, Petroskoi hin huoneeseen
    poikiin, käsiin, kauppoihin
    huoneesiin
    8. Адэсіў
    -11, -llä
    pojalla, kädellä
    pojilla, käsillä
    9. Аблатыў
    -Itä, -Itä
    pojalta, kädeltä
    pojiltä, käsiltä
    10. Алатыў
    -lie
    pojalle, kädelle
    pojille, käsille
    11. Эсіў
    -na, -nä
    poikana, kätenä
    poikina, käsinä
    12. Транслатыў
    -ksi
    pojaksi, kädeksi
    pojiksi, käsiksi
    13. Абесіў
    -tta, ttä
    pojatta, kädettä
    pojitta, käsittä
    14. Камітатыў
    -ne + суфікс прыналежнасці
    -
    poikinensa, käsinensä
    15. Інструктыў
    -n
    kahden käden
    omin silmin
    АСНОВЫ VARTALOT
    Формы склонаў утвараюцца шляхам далучэння адпаведных канчаткаў да асновы слова. Галоўным момантам для ўтварэньня склонавых формаў з’яўляецца аснова слова. Усе словы ў фінскай мове падзяляюцца на аднаасноўныя і дзвюхасноўныя. Да аднаасноўных словаў адносяцца тыя словы, што маюць толькі адну галосную аснову. Адпаведна, словы, якія маюць апрача галоснай яшчэ і зычную аснову, адносяцца да дзвюхасноўных слоў.
    Аднаасноўнымі (yksivartaloiset) з’яўляюцца словы, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі на кароткія галосныя -a, -o, -u, -у, -ä, -ö, на доўгія галосныя і дыфтонгі, болыласць шматскладовых словаў і некаторыя двухскладовыя словы на -і, напры-
    клад: rauha (мір), talo (дом), lintu (птушка), kylä (вёска), kömpelö (нязграбны).
    Некаторыя двухскладовыя словы з канчаткам -і з’яўляюцца выключэннем і маюць галосную аснову на -e-, напрыклад: järvi — järven (возера); sormi — sormen (палец, пальца рукі).
    Да дзвюхасноўных (kaksivartaloiset) адносяцца тыя словы, якія ў назоўным склоне заканчваюцца на зычны гук, на кароткі галосны -е і некаторыя двухскладовыя словы тыпу meri — mere(мора); lumi — lun(снег).
    Галосная аснова (vokaalivartalo) дзвюхасноўных словаў, якія заканчваюцца ў назоўным склоне на кароткі галосны -е, мае канчатак -ее: katse — katsee(позірк); vaate — vaattee(вопратка).
    Словы з канчаткам у назоўным склоне на -пеп маюць галосную аснову на -se: nainen — naise(жанчына); hevonen — hevose(конь).
    Зычная аснова (konsonanttivartalo) гэтых словаў заканчваецца адпаведна на -s-: nainen — nais(жанчына); hevonen — hevos(конь).
    Словы, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку заканчваюцца на -I, -r, -п, утвараюць галосную аснову далучэннем канчатка -е, і ў выніку маюць такі выгляд: askel — askele(крок); tytär — tyttäre(дачка). У такіх словах, як avain (ключ) і sydän (сэрца), -п ва ўскосных склонах замяняецца на -m: avaime-, sydäme-.
    Зычная аснова гэтых слоў па большасці супадае з назоўным склонам адзіночнага ліку.
    Прыметнікі з адмоўнымі суфіксамі -ton, -tön пры ўтварэнні галоснай асновы змяняюць гэтыя канчаткі на суфіксы -ttoma-, -ttömä-: työtön — työttömä(беспрацоўны); mahdoton — mahdottoma(немагчымы).
    Дзеепрыметнікі на -nut, -nyt, -llut могуць ужывацца i ў якасці прыметнікаў і назоўнікаў. Яны маюць значна болей шырокі ўжытак у фінскай мове, чым у беларускай. Пры ўтварэньні ўскосных склонаў яны маюць галосную аснову на -nee, -lee: lukenut — lukenee(прачытаны); väsynyt — väsynee(стомлены); kuollut — kuollee(памерлы, нябожчык).
    У дзвюхасноўных словах, якія складаюцца з двух складоў і маюць канчатак у назоўным склоне адзіночнага ліку -і, галосная аснова будзе на -е, напрыклад: saari — saare(выспа); kieli — kiele (язык, мова); lumi — lume(снег); liemi — lieme(булён).
    Зычная аснова гэтых слоў будзе ўтварацца шляхам ліквідацыі канчатку -і: saari — saar-; kieli — kiel-. Словы на -mi мяняюць гэты канчатак на суфікс -n: lumi — lun; liemi — lien-.
    Словы з канчаткам на -si, перад якім ідзе яшчэ які-небудзь галосны гук, змяняюць у галоснай аснове канчатак -si на -te, -de: vesi — vete — vede(вада); käsi — käte — käde(рука). Калі ж перад -si стаіць якая-небудзь іншая зычная, тады галосная аснова ўтвараецца пераходам -е ў -і: lapsi — lapse(дзіця). Словы накшталт kaksi ўтвараюць галосную аснову на -te, -de: kaksi — kahte — kahde(два); yksi — yhte — yhde(адзін).
    Зычная аснова двухскладовых словаў з канчаткам на -si, перад якім ідзе галосная або зычныя -1-, -n-, -r-, заканчваецца на -t: vesi — vet(вада); käsi — kät(рука). Словы накшталт kaksi ўтвараюць зычную аснову на -h: kaksi — kah(два); yksi — yh(адзін).
    Назоўнікі, якія ў намінатыве заканчваюцца на -us, -ys, складаюць д ве групы па ўтварэнні галосных асноў, прычым назоўнікі, утвораныя ад імёнаў, маюць галосную аснову на -ude, -ute, -yde, -yte, напрыклад: ahtaus — ahtaute — ahtaude(цесната); viileys — viileyte — viileyde(прахалода).
    Назоўнікі гэтага тыпу маюць зычную аснову на -ud, -ut, -yd, -yt.
    Назоўнікі з канчаткамі -us, -ys, утвораныя ад дзеясловаў, маюць галосную аснову, якая ўтвараецца простай заменай канчатковага -s на канчатак -kse: vastaus — vastaukse(адказ); kysymys — kysymykse(пытанне).
    Зычная аснова такіх назоўнікаў утвараецца адпаведна.
    Словы з канчаткамі на -as, -äs, -es, -is, -os, -ös утвараюць галосную аснову або падоўжаннем канчатковай галоснай: asiakas — asiakkaa(жыхар); keihäs — keihää(дзіда); або далучэннем канчатка -kse: aidas — aidakse(жардзіна для плоту); rikos — rikokse(злачынства).
    Гэткім жа чынам утвараюць аснову словы з канчаткам на -at, ät: kevät — kevää(вясна); слова mies (мужчына) мае такі выгляд: mies — miehe-.
    Зычная аснова звычайна выступае ў партытыве адзіночнага ліку і ў генетыве множнага ліку: sydäntä (сэрца, парт.), työläistä (рабочага, парт.'); sydänten (сэрцаў, ген.), työläisten (рабочых, ген.)
    Аснова множнага ліку Monikon alivartalo
    Аснова адзіночнага ліку, называецца лексічнай асновай (sananvartalo).
    Monikon alivartalo — аснова множнага ліку, перакладаецца як падаснова множнага ліку.
    Аснова множнага ліку заўсёды галосная і ўтвараецца ад галоснай асновы адзіночнага ліку шляхам далучэння да яе паказальніка множнага ліку -і-: silmä — silmi(вока); sana — sanoi(слова). Затым да галоснай асновы далучаюцца канчаткі ўскосных склонаў.