Кароткая граматыка фінскай мовы

Кароткая граматыка фінскай мовы

Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 160с.
Мінск 2017
36.99 МБ
Канчатак -en ужываецца пасля суфікса-паказальніка множнага ліку кароткага -іі пасля кароткага -іасновы адзіночнага ліку:
kuva — kuvien (карціна — карцін); kaupunki — kaupunkien (горад — гарадоў). Суфікс-паказальнік множнага ліку -і пасля галосных -o, -Ö, -u, -у пераходзіць у -j: talo — talojen (хата — хатаў); sana — sanojen (слова — словаў).
Канчаткі -den, -tten ужываюцца пасьля дыфтонгаў на -і: maa — maiden або maitten (краіна — краінаў); tehdas — tehtaiden або tehtaitten (завод — заводаў).
Канчатак -in ставіцца пасля кароткай галоснай асновы адзіночнага ліку, звычайна -a, -ä: metsä — metsäin (лес — лясоў, лясны).
Канчатак -ten ставіцца пасля зычнай асновы: tytär — tytärten (дачка — дачок); nainen — naisten (жанчына — жанчын, жаночы).
Генетыў ужываецца:
1)	у якасці азначэння і стаіць заўсёды перад азначаемым словам: minä opiskelen Helsingin yliopistossa (я вучуся ў Хельсінскім універсітэце);
2)	у якасці дапаўнення, практычна выконваючы функцыі вінавальнага склону, які ў фінскай мове не мае ўласных формаў: poika osti kirjan (хлопчык купіў кнігу);
3)	у якасці суб’екта, носьбіта дзеяння пры безасабовых дзеясловах, такіх як pitää, täytyy, tulee, tarvitsee (yce ў значэнні патрэбы або абавязку): tytön täytyy herätä seitsemältä (дзяўчынцы трэба прачнуцца а сёмай гадзіне); bussin pitää tulla jo pian (аўтобус павінен хутка прыйсці);
4)	у якасці прэдыкатыву: nämä kynät ovat minun (гэтыя алоўкі мае);
5)	у якасці так званага genetivus dativus, калі слова, якое ў беларускай мове стаіць у давальным склоне, па-фінску ставіцца ў родны склон: Käske auton tulla tunnin kuluttua (Загадай машыне прыехаць праз гадзіну); minun on kylmä (мне холадна);
6)	у якасці паказальніка прыналежнасці: minun kirja (мая кніга); pojan reppu (хлопчыкаў рукзак).
Адметнай рысай фінскага роднага склону з’яўляецца тое, што ён можа ўжывацца як з прыназоўнікамі, так і з постназоўнікамі: posti on kulman takana (пошта знаходзіцца за вуглом); yli joen (цераз раку).
Акузатыў Akkusatiivi (kohdanto)
Akkusatiivi {kohdanto) — вінавальны склон. Асобнай уласнай формы не мае і пры выкананні функцый дапаўнення выступае то ў форме роднага склону (генетыва), то ў форме назоўнага склону (намінатыва).
Аднак трэба заўважыць, што ўсе асабовыя займеннікі і пытальны займеннік kuka (хто?) усё ж маюць сваю акузатыўную форму на -t.
Адзіночны лік Yksikkö Назоўны склон minä sinä hän kuka
Адзіночны ЛІК Yksikkö Вінавальны склон minut sinut hänet kenet
Множны лік
Множны лік
Monikko
Monikko
me
meidät
te
teidät
he
heidät
ketkä
ketkä
Акузатыў II выступае звычайна ў намінатыўнай форме адзіночнага ліку і ўжываецца ў наступных выпадках:
а)	пры дзеясловах 1 і 2 асобы адзіночнага і множнага ліку загаднага ладу: Lue kirja! (Прачытай кнігу!); Vie kirje postiin! (Аднясі ліст на пошту!);
б)	пры дзеясловах у пасіўнай форме: Tämä kauppa avataan kohta (Гэтую краму хутка адчыняць).
У множным ліку ў якасці прамога дапаўнення выступае форма назоўнага склону множнага ліку, якую называюць яшчэ акузатывам множнага ліку:
Syömme nämä omenat ( Мы з’ямо гэтыя яблыкі).
Унутрана-мясцовыя склоны Sisäiset paikallissijat
Інесіў Inessiivi (sisäolento)
Inessiivi (sisäolento) — інесіў, унутрана-мясцовы склон. Адказвае на пытанні:
дзе? у чым? у кім?
missä? kenessä?
Інесіў утвараецца шляхам далучэння канчаткаў -ssa, -ssä да галоснай асновы слова.
Галоўная функцыя гэтага склону — паказваць месцазнаходжанне або прадмет, унутры якога што-небудзь знаходзіцца: olemme huoneessa (мы знаходзімся ў пакоі); kuva on kehyksessä (карціна ў рамцы); valokuva on seinässä (здымак вісіць на сцяне (даслоўна: у сцяне))
Інесіў можа таксама паказваць пэўны адрэзак часу: kaksi tablettia päivässä (па дзве таблеткі ў дзень); loma alkaa kesäkuussa (адпачынак пачынаецца ў чэрвені).
Элатыў Elatiivi (sisäeronto)
Elatiivi (sisäeronto) — элатыў, унутрана-мясцовы аддзяляльны, выходны склон. Адказвае на пытанні:
адкуль?, ад чаго?, ад каго? аб чым? аб кім?
mistä?, kenestä?
Элатыў утвараецца шляхам далучэння да галоснай асновы канчаткаў -sta, -stä.
Элатыў азначае:
а)	матэрыял, з якога што-небудзь зроблена, або тое, ад чаго ці ад каго ідзе пачатак: lattia on tehty kivestä (падлога зроблена з каменя); pojasta tulee hyvä urheilija (з хлопчыка атрымаецца добры спартовец);
б)	прычыну, сутнасць думкі, прадмет, пра які ідзе гаворка: hän kirjoitti ihanasta elämästään (ён пісаў пра сваё цудоўнае жыццё); hänen kasvonsa kirkastuivat hymystä (ягоны твар свяціўся ад усмешкі);
в)	месца або прадмет, з якога што-небудзь (хто-небудзь) выходзіць, аддаляецца: Mikko poistui huoneesta (Мікола выйшаў з пакоя); ota maitoa lasista (выпі малако са шклянкі);
г)	частку прадмета або цэлы прадмет, пра які ідзе гаворка, ужываецца звычайна з прыслоўямі або прыметнікамі тыпу rikas (багаты); köyhä (бедны); kuulu, kuulisä, tunnettu (славуты, вядомы), напрыклад: hän on rikas rahoista (ён багаты на грошы (даслоўна: ад грошай); Suomi on kuuluisa järvistään (Фінляндыя славутая сваімі азёрамі);
д)	групу асоб або прадметаў, з якіх вылучаецца адзін падобны: vanhin veljeksistä (старэйшы з братоў); osa kaloista (частка рыбы);
е)	асобу, ад імя якой выказваецца думка: minusta se on hyvää (на маю думку, гэта добра); Mikosta hän on oikeassa (на погляд Міколы, ён мае рацыю);
ж)	час, ад якога ідзе адлік: teimme työtä aamusta iltaan (мы працавалі з раніцы да вечара); абазначэнне часу складанымі словамі, першым кампанентам якіх з’яўляюцца словы alku (пачатак); loppu (канец); aamu (ранак); ilta (вечар); talvi (зіма); kevät (вясна); syys (восень) і да т. n.: Heräsin aamuyöstä (Я прачнуўсчя пад ранне); alkuvuodesta (на пачатку года); iltapäivästä (адвячоркам);
з)	прадмет, за які што-небудзь плоцяць або атрымліваюць падзяку: maksu työstä (плата за працу); kiitos kirjeestä (дзякуй за ліст).
Ілатыў Illatiivi (sisätulento)
Illatiivi (sisätulento) — ілатыў, унутрана-мясцовы склон кірунку, набліжэння, склон уважоджання. Адказвае на пытанні:
куды? да чаго? да каго?
mihin? minne? keneen?
Ілатыў утвараецца шляхам далучэння адпаведнага канчатка да галоснай асновы. Маецца тры варыянты ілатыўных канчаткаў:
1)	падоўжанне канчатковага галоснага асновы + п. Такі варыянт ужываецца пасля кароткага галоснага асновы з колькасцю складоў не меней двух: talo — taloon (да дому); metsä — metsään (у лес, да лесу);
2)	h-n з галосным асновы паміж імі. Ужываецца пасля даўгога або кароткага галоснага аднаскладовай асновы maa — maahan (на зямлю, да зямлі); puu—puuhun (да дрэва). Такі ж канчатак ужываецца
і пасля дыфтонгаў: suo — suohon (да балота, у балота); Petroskoi — Petroskoihin (у Петразаводск);
3)	-seen ужываецца пасля даўгога галоснага шматскладовай асновы. У множным ліку могуць быць варыянты канчатка -siin, -hin: tehdas — tehtaaseen — tehtaisiin=tehtaihin (завод — на завод — на заводы);
Ілатыў азначае:
а)	рух у кірунку аднаго прадмета да другога і пранікненне звонку: He tulivat huoneeseen (Яны ўвайшлі ў пакой); Lapset menivät metsään (Дзеці пайшлі ў лес);
б)	час, на працягу якога або да якога адбываецца дзеянньне: Olin töissä aamusta iltaan (Я быў на працы ад рання да вечара); En tavannut ystävääni kahteen vuoteen (Я не сустракаў свайго сябра два гады). Апрача таго, ілатыў можа паказваць на прыблізнасць часу: siihen aikaan (у той час); kevätpuoleen (пад вясну);
в)	мяжу якой-небудзь меры або дзеяння: Hinta nousi suriin summiin (Цана ўзнялася да самай вялікай сумы); Laske sataan! (Далічы да ста!);
г)	прадмет, пад уздзеяннем якога што-небудзь адбываецца: kuolla nälkään, tautiin (памерці ад голаду, ад хваробы); Heräsin meluun (Я прачнуўся ад шуму);
Апрача пералічанага вышэй ілатыў ужываецца ў некаторых фразеалагічных выразах: yhteen ääneen (у адзін голас); siihen tapaan (такім чынам). Часам ілатыў ужываецца з дзеясловамі olla (быць): Lapsi on isäänsä (Дзіцёнак увесь у бацьку); vaihtua (памяняцца): Nauru vaihtui itkuun (Смех змяніўся плачам); vaihtaa (памяняць, змяніць): Jukka vaihtoi vanhan polkupyöränsä uuteen autoon (Юкка памяняў свой стары веласіпед на новае аўто).
Знешне-мясцовыя склоны Ulkoiset paikallissijat
Адэсіў Adessiivi (ulko-olento)
Adessiivi (ulko-olento) — адэсіў, знешне-мясцовы склон знаходжання. Адказвае на пытанні:
дзе? чым? на чым? у каго?
missä? millä? kenellä?
Адэсіў утвараецца шляхам далучэння да галоснай асновы канчаткаў -11a, -llä, напрыклад: pöytä — pöydällä (стол — на стале); kynä — kynällä (аловак — алоўкам); minä — minulla (я — у мяне ёсць).
Адэсіў можа паказваць на:
а)	месцазнаходжанне прадмета або асобы на чым-небудзь ці каля чаго-небудзь, напрыклад: kirja on hylyllä (кніга ляжыць на паліцы); mies seisoo ovella (мужчына стаіць каля дзвярэй);
б)	час, звычайна недакладны, таму назоўнік ужываецца без азначэння, напрыклад: kerran iltapäivällä (неяк адвячоркам); yöllä (уначы); syksyllä (увосень); talvella (узімку); keväällä (увесну); kesällä (улетку);
в)	прыналежнасць у спалучэнні з дзеясловам olla (быць), напрыклад: minullä on uusi kirja (y мяне ёсць новая кніга); tytöllä on kauniit silmät (удзяўчынкі прыгожыя вочы);
г)	прыладу, якой выконваецца ізеянне, напрыклад: puu hakattiin kirveellä poikki (дрэва перасеклі сякерай); näin sen omilla silmillä (я бачыў гэта на свае вочы).
Аблатыў Ablatiivi (ulkoeronto)
Ablatiivi (ulkoeronto) — аблатыў, знешне-мясцовы склон аддзялення. Адказвае на пытанні:
адкуль? ад чаго? ад каго?
miltä? keneltä?
Аблатыў утвараецца шляхам далучэння да галоснай асновы канчаткаў -Itä, -Itä.
Аблатыў можа азначаць:
а)	у першую чаргу месца, ад якога або з паверхні якога штонебудзь аддаляецца, бярэцца, адыходзіць: otin kirjan hyllyltä (я ўзяў кнігу з паліцы); juna lähti laiturilta (цягнік адыйшоў ад платформы);
б)	асобу, у якой што-небудзь бяруць, пытаюцца або ад якой нешта атрымліваюць, напрыклад: kysyin pojalta (я спытаў у хлопчыка); hän sai kirjeen tyttäreltään (ён атрымаў ліст ад сваёй дачкі);
в)	час, ад якога ідзе адлік, бярэцца пачатак: kokous alkaa viideltä (сход пачнецца а пятай гадзіне). Аблатыў таксама азначае час у выразах накшталт päivä päivältä (дзень за днём); vuosi vuodelta (год
ад году); у тым жа значэнні ўжываюцца выразы päivästä päivään; vuodesta vuoteen;