• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка фінскай мовы

    Кароткая граматыка фінскай мовы


    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 160с.
    Мінск 2017
    36.99 МБ
    г)	уражанне, звычайна з дзеясловамі tuntua (адчувацца), näyttää (падавацца), vaikuttaa (рабіць уражанне): huone tuntuu kylmältä (пакой здаецца халодным); kukka tuoksuu hyvältä (кветка добра пахне);
    д)	прычыну, якая перашкаджае дзеянню: En nähnyt tietä sumulta (3-за туману я не бачыў дарогу).
    Алатыў Allatiivi (ulkotulento)
    Allatiivi (ulkotulento) — алатыў, знешне-мясцовы склон накірунку, набліжэння. Адказвае на пытанні:
    куды? да чаго? каму?
    mihin? mille? kenelle?
    Алатыў утвараецца шляхам далучэння да галоснай асновы канчатка -Ile: pöytä — pöydälle (стол — на стол); nainen — naiselle (жанчына — жанчыне);
    Алатыў можа азначаць:
    а)	месца, да якога ці на паверхню якога што-небудзь ставіцца, набліжаецца: panna kirja hyllylle (паставіць кнігу на паліцу); aseta touli seinälle! (пастаў крэсла да сцяны!);
    б)	асобу, якой даюць нешта/што-небудзь, дзеля якой што-небудзь робіцца: lapsille ostettiin uudet kirjat (дзецям купілі новыя кнігі); minä soitin sinulle (я табе тэлефанаваў).
    Іншыя склоны Muut sijamuodot
    Эсіў Essiivi (olento)
    Essiivi (olento) — склон стану, становішча. Адказвае на пытанні:
    у якім стане? у якасці каго? калі?
    millaisena? minä? milloin?
    Эсіў утвараецца шляхам далучэння да галоснай асновы канчаткаў -na, -nä: poika — poikana (хлопчык — хлопчыкам); ilta — iltana (вечар — увечары).
    Эсіў азначае:
    а)	становішча або стан, у якім хто-небудзь або што-небудзь выступае: minun veljeni työskentelee opettajana koulussa (мой брат працуе настаўнікам у школе); hän tuli tyytyväisenä ja iloisena (ён прыйшоў задаволены і вясёлы);
    б)	час, калі адбываецца або адбывалася падзея: tulen tänä iltana (я прыйду гэтым вечарам); viime vuonna (летась, у мінулым годзе); Talvisota alkoi vuonna 1939 (у 1939 годзе пачалася Зімовая вайна).
    Транслатыў Translatiivi (tulento)
    Translatiivi {tulento) — транслатыў, пераўтваральны склон. Адказвае на пытанні:
    чым? кім? чаму? на які час?
    millaiseksi? keneksi? miksi?
    kuinka pitkäksi ajaksi?
    Транслатыў утвараецца шляхам далучэння да галоснай асновы канчатка -ksi. Перад суфіксамі прыналежнасці (прыналежнымі суфіксамі) гэты канчатак ператвараецца ў -kse: tieto — tiedoksi — tiedoksenne (інфармацыя — да ведама — да вашага ведама).
    Транслатыў мае значэнне:
    а)	стану, уласцівасці або становішча, у якое што-небудзь пераходзіць, робіцца і застаецца ў гэтай якасці. У гэтым значэнні транслатыў ужываецца з дзеясловамі, якія азначаюць намер або само пераўтварэнне: tulla (рабіцца); päästä (зрабіцца); käydä (станавіцца); muodostua (утварацца); aikoa (намервацца); luulla (лічыць, думаць); jäädä (заставацца). Hän aikoo lääkäriksi (Ён намерваецца стаць лекарам); Kun hän tuli insinööriksi... (Калі ён стаў інжынерам...); Luulin häntä rehelliseksi ihmiseksi (Я лічыў яго чэсным чалавекам);
    б)	мэты дзеяння, дзеля чаго штосьці робіцца: tein matkan ystäväni hyväksi (я зрабіў паездку дзеля свайго сябра); Tässä on teksti kääntäväksi (Вось тэкст для перакдаду);
    в)	часу, яго колькасці, працягласці і ўказання на болей ці меней дакладны час: Hän tuli kolmeksi kuukaudeksi (Ён прыехаў на тры месяцы); Tulen luoksenne kello viideksi (Я прыйду да вас да пятай гадзіны).
    Апрача таго, транслатыўная форма назоўніка можа ўжывацца ў некаторых словазлучэннях азначэння:
    г)	спосабу дзеяння, напрыклад: sano se valkovenäjäksi, suomeksi, saksaksi (скажы гэта па-беларуску, па-фінску, па-нямецку);
    д)	пасьлядоўнасці дзеянняў: ensiksi (па-першае); toiseksi (падругое); lopuksi, viimeksi (нарэшце).
    У такіх выпадках транслатыўныя формы назоўнікаў збліжаюцца па значэнні з прыслоўямі.
    Абесіў Abessiivi (vajanto)
    Abessiivi (vajanto) — абесіў, пазбаўляльны склон. Адказвае на пытанне:
    без чаго?
    mitä ilman?
    Абесіў утвараецца шляхам далучэння да галоснай асновы канчаткаў -tta, -ttä. Абесіў азначае адсутнасць чаго-небудзь, напрыклад: syyttä (без прычыны); rahatta (без грошай).
    Абесіў часта замяняецца партытывам з прыназоўнікам ilman (без): ilman kirjoja (без кніг).
    Камітатыў Komitatiivi (seuranto)
    Komitatiivi (seuranto) — камітатыў, суправаджальны склон. Адказвае на пытанні:
    3 КІМ? 3 чым?
    kenen, minkä seurassa?
    Камітатыў мае форму толькі множнага ліку, хаця гаворка можа ісці аб тым жа прадмеце або той жа асобе. Камітатыў утвараецца шляхам далучэння канчатка -ne да моцнай асновы множнага ліку. Назоўнік у камітатыўнай форме заўсёды мае прыналежны суфікс адпаведнай асобы. Камітатыў паказвае на знаходжанне асобы або прадмета разам з чым(кім)-небудзь: Hän tuli lapsinensa (Ён прыйшоў са сваімі дзецьмі).
    Інструктыў Instruktiivi (keinonto)
    Instruktiivi (keinonto) — інструктыў, інструментальны склон. Адказвае на пытанні:
    як? якім чынам?
    millä tavalla? miten? kuinka?
    Інструктыў утвараецца шляхам далучэння да галоснай асновы канчатка -п. У адзіночным ліку інструктыў цалкам супадае з генетывам (родным склонам) і ўжываецца даволі рэдка. У множным ліку таксама далёка не ўсе словы маюць формы інструктыву.
    Інструктыў азначае:
    а)	прыладу або спосаб дзеяння: kaksin käsin (дзвюмя рукамі); kaikin voimin (з усяе моцы); kahden puolen tietä (абапал дарогі (па абодва бакі дарогі);
    б)	час, калі адбываецца рэгулярнае дзеянне: aamuin (раніцамі); illoin (вечарамі, па вечарах);
    в)	меру, дозу: viisin, kaksin litroin (па пяць, па два літры); vähin annoksin (малымі дозамі).
    ПРЫНАЛЕЖНЫЯ СУФІКСЫ POSSESSIIVISUFFIKSIT,АБО OMISTUSLIITTEET
    Прыналежныя суфіксы паказваюць на прыналежнасць таго або іншага прадмета (асобы) каму-небудзь. Яны ўжываюцца нароўні з генетывам асабовых займеннікаў, сістэма якіх мае наступны выгляд:
    Адзіночны лік Yksikkö
    Множны лік Monikko
    1 асоба
    minun
    мой
    meidän
    наш
    2 асоба
    sinun
    твой
    teidän
    ваш
    3 асоба
    hänen
    ягоны
    heidän
    іхні
    Заўвага:
    Паколькі катэгорыя граматычнага роду ў фінскай мове
    
    адсутнічае, пераклад дадзены толькі ў мужчынскім родзе
    Суфіксы далучаюцца да назоўнікаў, і сістэма мае такі выгляд:
    Адзіночны лік
    Yksikkö
    Множны лік Monikko
    1 асоба
    -пі
    мой
    -mme
    наш
    2 асоба
    -si
    твой
    -n ne
    ваш
    3 асоба
    -nsa (-nsä)
    ягоны
    -nsa (-nsä)
    іхнія
    Заўвага:
    ГІаколькі катэгорыя граматычнага роду ў фінскай мове адсутнічае, пераклад дадзены толькі ў мужчынскім родзе
    Такім чынам, прыналежнасць у фінскай мове можа паказвацца як пры дапамозе прыналежных займеннікаў, так і пры дапамозе суфіксаў, напрыклад: minun kirjani (мая кніга); medän kirjamme (наша кніга).
    Але генетыўная форма асабовых займеннікаў 1-й і 2-й асобы можа апускацца, і прыналежнасць паказвае толькі назоўнік з адпаведным суфіксам: kirjani (мая кніга); kirjasi (твая кніга). Назоўнік з прыналежным суфіксам ужываецца без генетыва асабовага займенніка, калі суфікс паказвае прыналежнасць асобе, якая выконвае дзеянне, напрыклад: Minä otin kirjani (Я ўзяў сваю (маю) кнігу (не кажуць: Minä otin minun kirjani)); Sinä otit kirjasi (Ты ўзяў сваю (тваю) кнігу (не кажуць: Sinä otit sinun kirjasi)).
    Асаблівасць ужывання прыналежнага суфікса ў 3-й асобе заключаецца ў тым, што адсутнасць або наяўнасць займенніка зьмяняе сэнс выказвання: Poika otti kirjansa (Хлопчык узяў сваю кнігу); Poika otti hänen kirjansa Хлопчык узяў ягоную кнігу (не сваю). У фінскай мове маецца яшчэ адзін варыянт прыналежнага суфікса 3-й асобы — падоўжанне канечнага галоснага + п. Гэты варыянт ужываецца толькі ва ўскосных склонах: kirjassansa = kirjassaan (у ягонай кнізе); hyllyllänsä = hyllyllään (на ягонай паліцы).
    Прыналежныя суфіксы далучаюцца да склонавых канчаткаў, і калі апошнім гукам канчатка бывае зычны, дык ён выпадае перад прыналежным суфіксам. Формы намінатыва і акузатыва адзіночнага і множнага ліку, а таксама форма генетыву адзіночнага ліку супадаюць. Таму пры ўжыванні прыналежнага суфікса ў гэтых склонах утвараецца адна агульная форма. Так, калі ў скланенні без прыналежных суфіксаў
    назоўнік мае тры формы (kirja — kirjat — kirjan), дык з суфіксам будзе адна агульная форма асновы: kirjani — kirjasi — kirjamme (мае кнігі, твае кнігі, нашыя кнігі).
    Але прыналежны суфікс бярэ на сябе толькі асноўнае слова, а дзеясловы і прыметнікі дапасуюцца да адпаведнай формы: Paksu kirjasi on pöydällä (Твая тоўстая кніга ляжыць на стале); Paksut kirjasi ovat pöydällä (Твае тоўстыя кнігі ляжаць на стале).
    Некаторыя выпадкі выкарыстання прыналежных суфіксаў
    Прыналежныя суфіксы могуць далучацца:
    ■ да ўсіх назоўнікаў:
    Pese kätesi, kasvosi ja hampaasi! — Памый (твае) рукі, (твой) твар ды (твае) пачысці зубы!
    Pyyhkikää jalkanne! — Вытрыце (вашыя) ногі!
    Mies menetti tajuntansa — Мужчына страціў (ягоную) прытомнасць
    ■ да слоў vanhemmat — бацькі (бацька ды маці):
    Minun vanhempani asuvat Minskissä — Mae бацькі жывуць y Мінску Missä asuvat vanhempasi? — Дзе жывуць твае бацькі?
    Hänen vanhempansa asuvat Hrodnassa — Ягоныя бацькі жывуць y Гродне.
    ■ да слова (слоў) mielelläni — з задавальненнем:
    Teen sen mielelläni — Я з задавальненнем зраблю гэта (з маім задавальненнем)
    Tulemme mielellämme — Мы прыйдзем з задавальненнем (з нашым задавальненнем)
    ■ да постназоўнікаў:
    Hän asuu meidän luonamme — Ён жыве ў нас
    Poika istuu minun vieressäni — Сын сядзіць каля мяне (побач са мной)
    ■ да зваротнага займенніка itse ў розных склонах:
    Ajattelin näin itsekeseni — Я думаў так пра сябе.
    Hän puhuu aina vain itsestään — Ён заўсёды гаворыць толькі пра сябе. Olitko vihainen itsellesi? — Ты злаваў на самога сябе?
    ПРЫМЕТНІК ADJEKTIIVIT
    Прыметнікі (adjektiivit, або laatusanat) уключаюць у сябе разрад словаў, якія азначаюць уласцівасць або прымету прадмета і дапасуюцца да назоўнікаў склонам і лікам.
    Прыметнікі, у залежнасці ад тых прымет, якія яны паказаваюць, падзяляюцца на дзве вялікія групы: якасныя і адносныя. Ступені параўнання маюць толькі якасныя прыметнікі.
    Якасныя прыметнікі маюць дзве ступені параўнання: вышэйшую (komparatiivi) і найвышэйшую (superlatiivi). Зыходняй ступеняй з’яўляецца звычайная або нейтральная ступень.
    Ступені параўнання Vertailusteel
    Вышэйшая (параўнальная) ступень Komparatiivi
    Вышэйшая (параўнальная) ступень паказвае большую ступень якасці аднаго прадмета ў параўнанні з другім. Назва прадмета, з якім робіцца параўнанне, звычайна ставіцца ў партытыве: Tyttö on poikaa ahkerampi (Дзяўчынка болей старанная за хлопчыка).