Кароткая граматыка фінскай мовы

Кароткая граматыка фінскай мовы

Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 160с.
Мінск 2017
36.99 МБ
Некаторыя шматскладовыя назоўнікі з канчаткамі на -a, -ä могуць мець па дзве асновы множнага ліку на -oi, -öi або -і: omena — omenoissa або omenissa (яблык — у яблыках); peruna — perunoissa (бульба — у бульбінах).
Звычайна аснову множнага ліку на -oi, -öi маюць трохскладовыя назоўнікі з лексічнай асновай на -la, -na, -ra, -lä, -nä, -rä: kukkula — kukuloissa (пагоркі — y пагорках); pähkinä — pähkinöissä (арэх — y арэхах). Аднак y прыметнікаў з тымі ж паказальнікамі лексічнай асновы часцей за ўсё аснова множнага ліку бывае на -і-: ankara — ankarin (жорсткі — жорсткіх); katkera — katkerin (горкі — горкіх). Назоўнікі з лексічнай асновай на -ija, -ijä: kuulija — kuulijoilla (слухач — у слухачоў), hyppijä — hyppyijällä (той, хто скача, скакун — у скакуноў).
Аснову множнага ліку на -імаюць:
■	назоўнікі з лексічнай асновай на -ja, -jä: laulaja — laulajilla (спявак — у спевакоў); kääntäjä — kääntäjillä (перакладчык — у пераклачыкаў);
■	назоўнікі з лексічнай асновай на -ma, -mä, -va, -vä: nikama — nikamissa (пазванок — y пазванках); orava — oravilla (вавёрка — y вавёрак);
■	назоўнікі pataljoona — pataljoonia (батальён); divisioona — divi­sioonia (дывізія); kolonna — kolonnia (калона). Формы pataljooneja, divisooneja, kolonneja з’яўляюцца няправільнымі.
СКЛОНЫ SIJAMUODOT
Увага!
У гэтым раздзеле побач з агульналінгвістычнымі назвамі склонаў прыводзяцца ў дужках і ўласна фінскія назвы, хоць яны цяпер і малаўжывальныя.
У непасрэдным перакладзе яны па большасці супадаюць з беларускімі назвамі.
Граматычныя склоны
Намінатыў Nominatiivi (nimentö)
Nominatiivi (nimentö) — намінатыў — назоўны склонуадзіночным ліку не мае адмысловага канчатка, а ў множным ліку ўтвараецца шляхам далучэння канчатка -t да галоснай асновы адзіночнага ліку: puu — puut; kokous — kokoukset.
Адказвае на пытанні:
хто?, што?, які?
kuka?, mikä?, millainen? у адзіночным ліку і ketkä?, mitkä?, millaiset? у множным ліку
Намінатыў ужываецца:
1.	у якасці дзейніка: puu on korkea (дрэва высокае); oppilaat ovat koulussa (вучні (знаходзяцца) у школе);
2.	у якасці зваротка: Pirjo, anna minulle kirja (Пір’ё, дай мне кнігу); Hei, kaveri, tule tänne! (Гэй, прыяцель, хадзі сюды!);
3.	у якасці акалічнасці часу з займеннікам joka — кожны: Oppilaat käyvät koulussa joka päivä (Вучні ходзяць y школу кожны дзень); Hän käy kirjastossa joka viikko (Ён бывае ў бібліятэцы кожны тыдзень);
4.	у якасці часткі складанага іменнага выказніка: Hän on lentäjä (ён лётчык); Jukka ja Pekka ovat veljekset (Юкка i Пекка браты);
5.	y якасці прыдатка пры азначэнні звання, тытула, прафесіі і г. д. Прыдатак у фінскай мове не скланяецца і заўсёды застаецца ў назоўным склоне: Sain käskyn kapteeni Hämäläiseltä (Я атрымаў загад
ад капітана Хямяляйнена); Hän kertoi tästä insinööri Mäkiselle (Ён расказаў аб тым інжынеру Мякінену);
6.	у канструкцыях з так званым абсалютным намінатывам: Hän tuli vastaan ase kädessä (Ён выйшаў насустрач са зброяй у руках).
Партытыў Partitiivi (osanto)
Partitiivi (osanto) — партытыў — частковы склон у адзіночным і ў множным ліку мае тры канчаткі:
-a, -ä, kaksi poikaa ja kaksi tyttöä (двое хлопцаў i дзве дзяўчыны)
-ta, -tä, paljon raskasta työtä (шмат цяжкой працы)
-tta, -ttä kolme huonetta ja kaksi perhettä (тры пакоі i д ве сям’і)
Адказвае на пытанні:
каго?, чаго?, якога?, якіх?, колькі?, як шмат?
ketä?, mitä?, millaista?, kuinka monta? y адзіночным ліку
keitä?, mitkä?, millaisia?, kuinka paljon? y множным ліку
Утварэнне партытыва адзіночнага ліку
Канчатак -a, -ä маюць словы з асновай на кароткі галосны:
tyttö (дзяўчына) talo (дом)
(tytö-)	tyttöä
(talo)	taloa
Пры чаргаванні зычных k, р, t захоўваецца моцная ступень:
poika kuppi
poja-	poikaa
kupi-	kuppia
Калі ў назоўным склоне слова заканчваецца на -і, тады ў партытытве перад канчаткам -a, -ä ідзе асноўная літара -е-:
joki(рака) tähti (зорка)
joe-	jokea
tähde-	tähteä
Канчаткі -ta, -tä маюць словы, якія заканчваюцца на: а) даўгі галосны або на два галосных:
museo (музей) työ(праца) tie (дарога)
viisi museota (пяць музеяў) tehdä työtä (рабіць працу) tietä pitkin (уздоўж дарогі)
б)	словы, якія заканчваюцца на зычны або маюць зычную аснову. rakennus (будынак) neljä rakennusta (чатыры будынкі) työtön (беспрацоўны) 3 tuhatta työtöntä (тры тысячы беспрацоўных)
в)	словы з асновай тыпу nainen — naise	naista:
Назоўны склон	Аснова	Партытыў
ihminen (чалавек)	ihmise-	10 ihmistä (дзесяць чалавек)
г) словы з асновай тыпу kieli — kiele— kieltä
Назоўны склон	Аснова
pieni (маленькі)	ріепе
suuri (вялікі)	suure-
Партытыў
pientä suurta
Але:

Назоўны склон	Аснова
lapsi (дзіця)	lapse-
veitsi (нож)	veise-
lumi (снег)	lume-
Партытыў
lasta veistä lunta
д) словы тыпу uusi:

новы год	месяц
рука
вада
вокладка
uusi vuosi	kuukausi
käsi
vesi
kansi
uut-ta vuot-ta kuukat-ta
e) словы тыпу totuus:
ісціна	літаратура
totuus	kirjallisuus
kättä
паэзія
runous
vet-tä
kant-ta
сяброўства
ystävyys
totuut-ta	kirjallisuut-ta
runout-ta
ystävyyt-tä
ё) словы тыпу kolmas, парадакавыя лічэбнікі:
трэці
чацвёрты
ПЯТЫ
ШОСТЫ
сёмы
kolmas
neljäs
viides
kuudes
seitsemäs
kolmat-ta
neljät-tä
viidet-tä
kuudet-ta
seitsemät-tä
Канчаткі -tta, -ttä ў адзіночным ліку маюць словы з канчаткам -е ў назоўным склоне:
Huone (пакой)
huonet-ta tai huonetta
kirje (ліст, аркуш) vaate (вопратка) perhe (сям’я)
kirjet-tä vaatet-ta perhet-tä
Выключэнні: kolme-a, itse-ä, nukke-a, Ville-ä, Roope-a.
Утварэнне партытыва множнага ліку
У множным ліку канчаткі партытыву дадаюцца да моцнай ступені асновы множнага ліку.
Канчаткі -a, -ä маюць:
а)	словы з галоснай асновай ускосных склонаў множнага ліку з паказальнікам множнага ліку -і-: tupa — tupia (хата), (аснова мн. л. tuvi-, tupi-); metsä — metsiä (лес) (аснова мн. л. metsi-);
б)	словы тыпу nainen: punainen — punaisia (чырвоны — чырвоныя), valkovenäläinen — valkovenäläisiä (беларус — беларусы);
в)	словы з двух складоў, прычым паказальнік множнага ліку -іпасьля кароткіх o, ö, u, у, е пераходзіць у -j-: pöllö — pöllöjä (сава — совы); koulu — kouluja (школа — школы).
Увага!
Пры ўтварэнні партытытву множнага ліку канчатак -а ў двухскладовых словах пераходзіць у -o-: tapa — tapoja (звычай — звычаі); paha — pahoja (дрэнны — дрэнныя).
Канчаткі -ta, -tä маюць словы, у якіх асновы множнага ліку ва ўскосных склонах заканчваюцца на дыфтонг у выніку зліцця асновы з паказальнікам множнага ліку -і, калі:
а)	даўгі галосны асновы адзіночнага ліку скарачаецца і атрымліваецца дыфтонг: maa — maita (краіна — краіны); huone — huoneita (пакой — пакоі);
б)	першая галосная дыфтонга адзіночнага ліку перад -і выпадае: suo — soita (балота — балоты); tie — teitä (дарога — дарогі);
в)	-і дадаецца да спалучэння галосных у аснове адзіночнага ліку: valtio — valtioita (дзяржава — дзяржавы); korkea — korkeita (высокі — высокія).
Партытыў ужываецца:
1)	у якасці дзейніка, калі мае сваё асноўнае значэнне частковасці, а не ўсяго цэлага, напрыклад: maitoa on lasissa (малако (знаходзіцца) у шклянцы). У дадзеным выпадку гэта азначае, што ў шклянцы не ўсё малако, якое маецца ў хаце, а толькі яго нейкая частка. Калі б дзейнік быў у намінатыве: maito on lasissa, дык гэта азначала б, што ў шклянцы знаходзіцца ўсё малако, якое ёсць у наяўнасці.
Калі дзейнік выражаецца партытывам, выказнік заўсёды стаіць у адзіночным ліку. Партытытў можа быць дзейнікам толькі пры непераходных дзеясловах. Пры пераходных дзеясловах ужываецца назоўны склон дзейніка, незалежна ад частковасці.
2)	у якасці прамога дапаўнення, калі маецца на ўвазе, што дзеяннем ахоплена толькі нейкая частка, а не ўсё цэлае, напрыклад: tyttö ostaa ruokaa (дзяўчынка купляе ежу). Партытытўу дадзеным выпадку паказвае, што куплена толькі частка ежы.
У якасьці прамога дапаўнення партытыў надае дзеянням адценне незакончанасці, у той час як іншыя формы прамога дапаўнення выражаюць закончанасць дзеяння, напрыклад: luin kirjaa (я чытаў кнігу); luin kirjan (я прачытаў кнігу); lue kirjaa! (чытай кнігу!); lue kirja! (прачытай кнігу!);
3)	у якасці прамога дапаўнення пры адмаўленні, напрыклад: minulla ei ole puhelinta (y мяне няма тэлефона); Hän ei lukenut kirjaa (ён не чытаў кнігу). Прычым у апошнім выпадку адценні закончанага і незакончанага трывання страчваюцца, і гэты сказ тады магчыма перакласці як: ён не прачытаў кнігу;
4)	з колькаснымі лічэбнікамі: Ihmisiä oli tuhansia (людзей былі тысячы);
5)	з мерамі вагі, з указаннем на колькасць і аб’ём: kolme tytärtä (тры дачкі); kymmenen punaista ruusua (дзесяць чырвоных руж). Калі з мерамі аб’ёму ўжываецца назва рэчыва або абстрактнае слова, тады назоўнік ставіцца ў адзіночным ліку: kilo sokeria (кілаграм цукру); aski tupakkaa (пачак тытуню). Канкрэтныя назоўнікі ставяцца
ў партытытве множнага ліку: kilo omenoita (кілаграм яблыкаў); pussi perunoita (мех бульбы);
6)	з дзеясловамі, кіраванне якіх патрабуе пасля сябе партытыву. Тут трэба ўлічваць, што логіка фінскай мовы не супадае з логікай беларускай мовы, напрыклад: auta minua (дапамажы мне), даслоўна: дапамажы мяне.
Спіс дзеясловаў, кіраванне якіх патрабуе партытыву, даецца ў дадатку 1;
7)	у якасці прэдыкатыву, калі гаворка ідзе аб пастаяннай уласцівасці прадмета або рэчыва ці абстракцыі: merivesi on suolaista (марская вада салёная); viini on kallista (віно дарагое);
8)	пры параўнаннях: tuo puu on taloa korkeampi (тое дрэва вышэйшае за дом);
9)	пры пажаданнях і вітанках: hyvää huomenta (добрага ранку!); hyvää päivää! (добры дзень!) і г. д.
Генетыў Genetiivi (omanto)
Genetiivi (omanto) — родны склон. Адказвае на пытанні: каго?, чаго? якога?, якіх?
kenen? minkä? millaisen? — у адзіночным ліку keiden? minkä? millaisten? — у множным ліку
Генетыў адзіночнага ліку ўтвараецца шляхам далучэння канчатка -п да галоснай асновы адзіночнага ліку: talo — talon (хата — хаты); käsi — käden (рука — рукі).
Фармальна генетыў множнага ліку мае два тыпы ўтварэння:
Genetiivi I
Genetiivi II
Генетыў I
Генетыў II
en
en
den
in
tten
ten
Прыведзеныя вышэй канчаткі дадаюцца да асновы множнага ліку (генетыў I) або да асновы адзіночнага ліку (генетыў II).