Кароткая граматыка фінскай мовы

Кароткая граматыка фінскай мовы

Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 160с.
Мінск 2017
36.99 МБ
juo! (пі!) tee! (рабі!)
älä juo! (ня пі!) älä tee! (не рабі!)
3.
tulla (прыходзіць) mennä (ісці) juosta (бегчы)
tule-n (я прыходжу) mene-n (я іду) juokse-n (я бягу)
tule! (прыходзь!) mene! (ідзі!) juokse! (бяжы!)
älä tule!
(не прыходзь!) älä mene!
(не ідзі!) älä juokse! (не бяжы!)
4.
avata (адчыняць)
avaa-n (я адчыняю)
avaa!
(адчыні!)
älä avaa! (не адчыняй!)
5.
häiritä (перашкаджаць, замінаць)
häiritse-n
(я перашкаджаю)
häiritse! (перашкодзь!)
älä häiritse!
(не перашкаджай!)
6.
paeta (уцякаць)
pakene-n (я ўцякаю)
pakene! (уцякай!)
älä pakene!
(не ўцякай!)
Прыклады ўжывання загаднага ладу другой асобы:
Tee kaikki harjoitukset! (Зрабі ўсе практыкаванні!); Anna minulle
tämä sanakirja! (Дай мне гэты слоўнік!); Älä unohda minua! (He забывай мяне!)
Імператыў другой асобы множнагаліку Imperatiivin monikon 2. persoona (te-imperatiivi)
Другая асоба множнага ліку (te-imperatiivi) загаднага ладу мае паказальнік -kaa/-kää, які далучаецца да асновы дзеяслова.
Адмоўная форма ўтвараецца з дапамогай адмоўнага паказальніка älkää і суфікса -ko/-kö, які далучаецца да дзеяслова:
Тып дзеяслова
Інфінітыў
Аснова
Імператыў
Адмоўная форма
1.
lukea (чытаць)
liike-
lukekaa! (чытайце!)
älkää lukeko (не чытайце!)
2.
juoda (піць) tehdä (рабіць)
juo­teli-
juokaa! (піце!) tehkää! (рабіце!)
älkää juoko!(не піце!) älkää tehkö! (не рабіце!)
3.
tulla (прыходзіць) mennä (ісці)
toi­
men-
tulkaa! (прыходзьце!) menkää! (ідзіце!)
älkää tulko! (не прыходзьце!) älkää menkö! (не ідзіце!)
4.
avata (адчыняць)
avat-
avatkaa! (адчыніце!)
älkää avatko! (не адчыняйце!)
5.
Häiritä (перашкаджаць, замінаць)
häirit-
häiritkää! (перашкодзьце!)
älkää häiritkö (не перашкаджайце!)
6.
paeta (уцякаць)
paet-
paetkaa! (уцякайце!)
älkää paetko! (не ўцякайце!)
Прыклады ўжывання:
Hei kaikki, tulkaa tänne! (Гэй, хадзіце ўсе сюды!) Menkää jo kotiin! (Ідзіце ўжо дамоў!) Älkää tehkö virheitä! (He рабіце памылак!) Älkää häiritkö meitä! (He перашкаджайце нам!)
Імператыў першай асобы множнага ліку
Imperatiivin monikon 1. persoona (me-imperatiivi)
У якасці імператыва першай асобы множнага ліку звычайна ўжываецца пасіў цяпершняга часу. Прэзенс пасіву І-га тыпу ўтвараецца шляхам далучэння да асновы першай асобы канчаткаў -taan/-tään.
У дзеясловах 2, 3, 4 і 5 тыпу прэзенс пасіву ўтвараецца шляхам далучэння да інфінітыва канчаткаў -an/-än.
Адмоўная форма ўтвараецца аднолькава для ўсіх тыпаў дзеясловаў: адкідваецца канчатак -an/-än і перад дзеясловам ставіцца адмоўная дзеяслоўная часціца еі.
Апрача пасіўнай формы маецца і ўласна імператыўная форма загаднага ладу першай асобы множнага ліку. Яе паказальнік -kaamme/käämme далучаецца да той жа асновы, што і множным ліку другой асобы: menkäämme! (хадзем!); antakaamme! (дадзім!) Але гэтая форма загаднага ладу зараз ўжываецца толькі ва ўрачыстых тэкстах і ў мове ўзвышанага стылю.
Тып дзеяслова
Інфінітыў
Аснова
Імператыў
Адмоўная форма
1.
lukea (чытаць)
lue-
luetaan! (давайце чытаць!)
ei lueta! (не будзем чытаць!)
2.
juoda (піць) tehdä (рабіць)

juodaan! (піце!) tehdään! (давайце зробім!)
ei juoda! (не піце!) ei tehdä! (не будзем рабіць!)
3.
tulla (прыходзіць) mennä (ісці)

tullaan! (прыходзьце!) mennään! (хадзем!)
ei tulla! (не прыходзьце!) ei mennä! (не пойдзем!)
4.
avata (адчыняць)

avataan! (давайце адчынім!)
ei avata! (не будзем адчыняць!)
5.
häiritä (перашкаджаць, замінаць)

häiritään! (давайце перашкодзім!)
ei häiritä (не будзем перашкаджаць!)
6.
paeta (уцякаць)

paetaan! (уцякайма!)
ei paeta! (не будзем уцякаць!)
Прыклады ўжывання:
Odotetaan vielä vähän aikaa (Давайце пачакаем яшчэ крыху!) Mennään elokuviin! (Пойдзем у кіно!) Ei kerrota tätä äidille! (Давайце не раскажам гэта маме!)
Узвышаны стыль: у царкве — Rukoilkaamme Herraa! (Памолімся Госпаду!); на вяселлі — Juokaamme malja hääparin onneksi! (Давайце вып’ем гэтую чашу за шчасце маладых!)
Імператыўтрэцяй асобы адзіночнага і множнага ліку Imperatiivin yksikön ja monikon 3. persoona
Імператыў трэцяй асобы адзіночнага ліку ўтвараецца шляхам далучэння да асновы дзеяслова канчаткаў -koon/-köön:
Olkoon niin! (Хай будзе так!); Lukekoon! (Хай ён чытае!); Eläköön Valko-Venäjä! (Жыве Беларусь!)
Імператыў трэцяй асобы множнага ліку ўтвараецца шляхам далучэньня да асновы дзеяслова канчаткаў -koot/-kööt:
Ostakoot! (Хай яны купяць!); Tehkööt! (Хай яны зробяць!)
ПАСІЎ, АБО ЗАЛЕЖНЫ СТАН PASSIIVI
Пасіў фінскіх дзеясловаў не адпавядае залежнаму стану беларускіх дзеясловаў. Гэта няпэўна-асабовая форма дзеяслова, якая паказвае, што дзеянне выконвае невядомая, няпэўная асоба, «нехта», «усе». Фінскі пасіў утвараецца як ад пераходных, так і ад непераходных дзеясловаў. Ён мае ўсе тыя часы і лады дзеяслова, як і актыўны стан. У сказах з дзеясловам у пасіве дзейнік адсутнічае.
Параўнайце:
Minä käännän kirjan valkovenäjäksi (Я перакладаю кнігу на беларускую мову).
Kirja käännetään valkovenäjäksi (Кнігу перакладаюць на беларускую мову).
Ужыванне пасіву Passiivin käyttöä
Пасівам у фінскай мове карыстаюцца даволі часта. Яго ўжываюць у наступных значэньнях:
1.	«Сапраўдны», або «чысты» пасіў
Oikea (varsinainen) passiivi
Носьбіт дзеяння невядомы — гэта людзі наогул, нехта, хтонебудзь.
Täällä opiskellaan valkovenäjää (Тут вывучаюць беларускую мову).
Tämä talo on rakennettu vuonna 1944 (Гэты дом пабудавалі ў 1944 годзе).
2.	Прапанова, заклік
Ehdotus, kehotus
У дадзеным выпадку пасіў ужываецца ў якасці адной з формаў загаднага ладу (1 асоба множнага ліку). Прыметай таго, што гэта менавіта загадны лад, з’яўляецца тое, што дзеяслоў у пасіўнай форме заўсёды стаіць у пачатку сказа.
Mennään huomenna diskoon! (Хадзем заўтра на дыскатэку!)
Tehdään jotain kivaa! (Давай зробім што-небудзь добрае!) Puhutaan suomea! (Давайце гаварыць па-фінску!)
3.	Пасіўная форма ў актыўным значэнні 1 асобы множнага ліку Monikon 1. persoonan verbimuoto (me + passiivi)
Займеннік мы (me) y дадзеным выпадку заўсёды ставіцца перад дзеясловам.
Me maalataan talo (Мы фарбуем дом).
Me oltiin eilen museossa (Учора мы былі ў музеі).
Заўвага: пасіўная форіча дзеяслова nähdä (бачыць) ужываецца ў якасці развітання: nähdään! (убачымся! да пабачэння!)
4.	Так званы размоўны пасіў N.s. puhuttelupassiivi
Гэта адмыслова фінскі звычай выказвацца, калі не хочуць прама звяртацца да чалавека, да пэўнай асобы, не хочуць казаць «вы» або «ты». Асабліва гэта ўжывальна ў пытаннях, хаця пераклад можа быць з асабовым займеннікам:
Mitäs täällä tehdään? (Ну і што вы тут робіце?)
Ollaanpa täällä ahkeria! (Дык будзьце ж стараннымі!)
Пасіў цяперашняга часу абвеснага ладу Passiivin indikatiivi, preesens
Ва ўсіх ладах у сцвярджальнай форме канчатак пасіву ўяўляе сабой падаўжэнне канечнага галоснага + п. У дзеясловаў першага тыпу канчатак -taan далучаецца да асновы першай асобы адзіночнага ліку. Галосныя a, ä пераходзяць у е. Ніжэй прыводзіцца табліца ўтварэння пасіву для ўсіх тыпаў дзеясловаў:
Тып дзеяслова
Інфінітыў
Аснова 1 асобы адз. ліку
Пасіў
1.
nukkua(спаць) kertoa (расказваць) lukea (чытаць) antaa (даваць)
nuku-n kerro-n lue-n
anna-n
nukutaan kerrotaan luetaan annetaan

ottaa (браць) lentää (лятаць)
ota-n lennä-n
otetaan lennetään
2.
juoda (піць) nähdä (бачыць) tehdä (рабіць)

juodaan nähdään tehdään
3.
olla (быць) mennä (ісці) juosta (бегчы)

ollaan mennään juostaan
4.
tavata (сустракацца) pelata (гуляць)

tavataan pelataan
5.
tarvita (мець патрэбу) häiritä (замінаць)

tarvitaan häiritään
6.
paeta (уцякаць) kyetä (магчы, быць здольным)

paetaan kyetään
Jouluna ostetaan lahjoja lapsille (Ha Каляды дзецям купляюць падарункі). Iltaisin katsellaan televisioita (Вечарамі глядзяць тэлевізар). Mennään taksilla! (Паедзем на таксі!) Saadaanko me mennä ulos? (Ці можна нам пайсці на вуліцу?)
Пры ўтварэнні адмоўнай формы пасіву адкідваецца канчатак -an, адмоўная дзеяслоўная часціца мае толькі адну форму — ei: otetaan — ei oteta; tehdään — ei tehdä; tarvitaan — ei tarvita i r. д.
Імперфект пасіву Passiivin imperfekti
Імперфект пасіву мае канчаткі -ttiin, -tiin. Гэтак жа, як і ў пасіве цяперашняга часу канчаткі -a, -ä пераходзяць у е.
Тып дзеяслова
Інфінітыў
Аснова 1 асобы адз. ліку
Пасіў
1.
nukkua(спаць) kertoa (расказваць)
nuku-n kerro-n
nukuttiin kerrottiin

lukea (чытаць) antaa (даваць) ottaa (браць) lentää (лятаць)
lue-n anna-n ota-n lennä-n
luettiin annettiin otettiin lennettiin
2.
juoda (піць) nähdä (бачыць) tehdä (рабіць)

juotiin nähtiin tehtiin
3.
olla (быць) mennä (ісці) juosta (бегчы)

oltiin mentiin juostiin
4.
tavata (сустракацца) pelata (гуляць)

tavattiin pelattiin
5.
tarvita (мець патрэбу) häiritä (замінаць)

tarvittiin häirittiin
6.
paeta (уцякаць) kyetä (магчы, быць здольным)

paettiin kyettiin
Ennen matkustettiin hevosilla (Даўней падарожнічалі на конях). Näyttely avattiin kuukauden alussa (Выставу адчынілі на пачатку месяца).
Адмоўная форма імперфекта пасіву ўтвараецца з дапамогай адмоўнай дзеяслоўнай часціцы еі, якая не змяняецца па асобах, і дзеепрыметніка залежнага стану прошлага часу. Для ўтварэння дзеепрыметніка залежнага стану прошлага часу канчаткі -ttu/-tty; -tu/-ty далучаюцца да той жа асновы, што і канчаткі ў сцвярджальнай форме:
nukkua — ei nukuttu; lukea — ei luettu
juoda — ei juotu; olla — ei oltu; tavata — ei tavattu
häiritä — ei häiritty; paeta — ei paettu
nähdä — ei nähty; tehdä — ei tehty
Ennen ei matkustettu niin paljon kuin nykyisin (Даўней не падарожнічалі так многа, як цяпер). Me ei menty eilen teatteriin (Мы не хадзілі ўчора у тэатр). Me ei voitu ostaa autoa (Мы не змаглі купіць аўтамабіль).
Перфект і плюсквамперфект пасіву абвеснага ладу Passiivin indikatiivi, perfekti ja pluskvamperfekti
Гэтыя формы пасіву ўтвараюцца з дапамогай дзеяслова olla і дзеепрыметніка залежнага стану прошлага часу (форма на -tu/-ty, -ttu/-tty). Паколькі пасіў мае толькі адну асабовую форму, дзеяслоў olla ставіцца толькі ў трэцяй асобе цяперашняга часу — on — для ўтварэння перфекта і прошлага часу — oli — для ўтварэння плюсквамперфекта.
Час і інфінітыў