Кароткая граматыка фінскай мовы
Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 160с.
Мінск 2017
Значэнне і ўжыванне ілатыўнай формы III інфінітыва
Ілатыў ужываецца для азначэння дзеяння, якое пачынаецца, павінна быць выканана, жадання, зацікаўленасці у выкананні дзеяння. Пасля сябе ілатыўнай формы III інфінітыва патрабуюць дзеясловы vaatia (патрабаваць), käskeä(3araflBaub), yrittää (спрабаваць), ryhtyä (пачынаць, брацца), tulla (прыходзіць), mennä (ісці), lähteä (пайсці), pystyä (магчы, быць у стане), pakottaa (прымушаць), auttaa (дапамагаць), pyytää (прасіць).
Poikaa käskettiin käymään kaupassa (Хлопчыку загадалі пайсьці ў краму). Menen ravintolaan syömään (Я пайдуўрэстаран паесьці). Halla tulen teille saunomaan (Увечары я прыйду да вас памыцца ў лазні).
Значэнне і ўжыванне адэсіўнай формы III інфінітыва
Адэсіў азначае сродак або спосаб выканання дзеяння: Tekemällä ahkerasti työtä voi menestyä (Старанна выконваючы сваю работу, можна дасягнуць поспеху); Lapsi oppii leikkimällä (Дзіця вучыцца гуляючы).
Значэнне і ўжыванне абесіўнай формы III інфінітыва
Абесіў азначае адсутнасць дзеяння. Lasku jäi maksamatta (Рахунак застаўся неаплачаным). Voisitko olla puhumatta? = Ole hyvää, älä puhu (Ці мог бы ты памаўчаць? (даслоўна: Ці мог бы ты пабыць без гаварэння?) = Не размаўляй, калі ласка).
Да абесіва могуць далучацца і прыналежныя суфіксы: Sehän on sanomattasikin selvä (Гэта ж вядома і без цябе (даслоўна: без твайго гаварэння)).
Значэнне і ўжыванне інструктыўнай формы III інфінітыва
Інструктыў III інфінітыва ўжываецца толькі з безасабовым дзеясловам pitää (трэба, павінна), прычым дзейная асоба заўсёды стаіць у родным склоне (генітыве): Teidän pitää osamaan tämä asia (Вы павінны разбірацца ў гэтай справе). Але гэтая форма з’яўляецца архаічнай. У сучаснай мове ўжываецца I інфінітыў: Teidän pitää osata tämä asia.
IV інфінітыў IV infinitiivi
Паказчыкам чацвёртага інфінітыва з’яўляецца канчатак -minen, які далучаецца да галоснай асновы дзеяслова: haluta — haluaa — haluaminen/haluamista. IV інфінітыў ужываецца толькі ў актыўным стане і мае толькі дзве формы: намінатыўную і партытыўную. IV інфінітыў у назоўным склоне (намінатыве) з дзеясловам-звязкай on выказвае патрэбу, неабходнасць, а ў партытыве — забарону, адмову. Гэты інфінітыў ужываецца даволі рэдка.
Прыклады:
1. IV інфінітыў у назоўным склоне (намінатыве):
Minun on meneminen sinne (Мне трэба пайсці туды). (У сучаснай мове: Minun täytyy (pitää) mennä sinne.)
Tämä tehtävä on suorittaminen (Гэтае заданне трэба выканаць).
(У сучаснай мове: Tämä tehtävä on suoritettava (pitää suorittaa.)
2. IV інфінітыў y партытыве:
Sinne ei ole menemistä (Няма чаго туды ісці). (У сучаснай мове: Sinne ei pidä mennä.)
V інфінітыў V infinitiivi
Паказчыкам пятага інфінітыва з’яўляецца канчатак -maisi/-mäisi, які разам з канчаткам адэсіву -lla/-llä далучаецца да асновы дзеяслова. V інфінітыў заўсёды выступае з прыналежным суфіксам адпаведнай асобы і выказвае дзеянне, якое ледзь не адбылося або неўзабаве адбудзецца. Ужываецца толькі ў актыўным стане. Некаторыя граматысты лічаць V інфінітыў адной з формаў трэцяга інфінітыва.
Olin anata-maisi-lla-ni (Я ледзь не даў). Oli teke-mäisi-llä-nsä (Ён ледзь не зрабіў).
ДЗЕЕПРЫМЕТНІКІ PARTISIIPIT, АБО LAATUTAVAT
Дзеепрыметнік — гэта такая форма дзеяслова, якая сумяшчае асаблівасці прыметніка і дзеяслова. Дзеепрыметнікі ўтвараюцца толькі ад дзеясловаў і маюць з імі агульную аснову і агульнае значэнне: пажаўцелі лісты — пажаўцелыя лісты, накрылі стол — накрыты стол і г. д. Для дзеепрыметнікаў уласцівы формы стану і часу, яны могуць быць закончанага або незакончанага трывання.
Як і прыметнікі, яны дапасуюцца да назоўнікаў у склоне і ліку. Катэгорыя роду ў фінскай мове адсутнічае.
Фінскія дзеепрыметнікі дзеляцца на тры групы:
1) дзеепрыметнікі незакончанага дзеяння ў актыве і пасіве (1 partisiippi);
2) дзеепрыметнікі закончанага дзеяння ў актыве і пасіве (Il partisiippi);
3) дзеепрыметнікі агенту.
Дзеепрыметнікі незакончанага дзеяння Preesens partisiippi eli, або 1. partisiippi
Формы, цалкам адпаведнай такому дзеепрыметніку, у беларускай мове няма. Замест яе ў беларускай мове часта ўжываецца апісальная форма: Kirjaa lukeva tyttö (Дзяўчынка, якая чытае кнігу).
Актыўны дзеяпрыметнік незакончанага дзеяння (I partisiippi) утвараецца шляхам далучэння суфікса -vaда моцнай галоснай асновы дзеяслова: istua (сядзець) — istuva, mennä (ісці) — menevä, tehdä (рабіць) — tekevä.
Пасіўны дзеепрыметнік незакончанага дзеяння (I partisiippi) утвараецца шляхам далучэння суфікса -vaда моцнай галоснай асновы пасіву: lukea (чытаць) — luettava, kuljettaa (перавозіць) — kuljetettava, lähettää (пасылаць) — lähetettävä.
У пасіве з дзеясловам-звязкай olla дзеепрыметнік мае значэнне патрэбы, абавязковасці. Дзеяслоў olla ў гэтым выпадку мае толькі дзве формы: on і oli.
Прыклады:
Kuvassa on kirjaa lukeva tyttö (Ha карціне дзяўчына, якая чытае кнігу). Pihalla seisova auto on sininen (Аўтамабіль, які стаіць y двары, сіні). Nyt minun on mentävä (A зараз мне трэба ісці).
Дзеепрыметнікі незакончанага дзеяння пасіву могуць мець значэнне магчымасці. У такім выпадку яны ставяцца ў інесіве. Onko johtaja tavattavissa? (Ці можна сустрэцца з начальнікам?)
Дзеепрыметнікі закончанага дзеяння, або дзеепрыметнікі прошлага часу perfekti partisiippi, або II partisiippi
Гэтыя дзеепрыметнікі маюць формы актыву і пасіву.
Актыўныя дзеепрыметнікі ўтвараюцца шляхам далучэння да галоснай асновы моцнай ступені аднаасноўных дзеясловаў і зычнай асновы двухасноўных дзеясловаў суфіксаў -nut/-nyt у адзіночным ліку і суфікса -пее у множным ліку. Калі аснова дзеяслова заканчваецца на 1, r, s, то суфіксы -nut/-nyt адпаведна набываюць формы -lut, rut, sut: opiskella (вучыцца) — opiskellut, purra (кусаць) — purrut, pestä (памыць) — pessyt.
Дзеепрыметнікі незалежнага стану (актыў) прошлага часу служаць для ўтварэння адмоўнай формы імперфекта і складаных формаў прошлага часу — перфекта і плюсквамперфекта (гл. адпаведныя раздзелы).
Пасіўны дзеепрыметнік утвараецца з дапамогай суфіксаў -ttu/tty; -tu/-ty. Ha беларускую мову перакладаюцца так: luettu kirja (прачытаная кніга), tehty työ (зробленая праца) і г. д.
Дзеепрыметнікі агента Agenttipartisiippi
Дзеепрыметнікі агента ўтвараюцца ад пераходных дзеясловаў шляхам далучэння да моцнай асновы дзеяслова суфікса -ma/-mä.
У гэтым выпадку заўсёды ўказваецца дзейная асоба (агент), прычым агент заўсёды ставіцца ў родным склоне (генітыве): isän tekemä pöytä (стол, зроблены бацькам); äidin ompelema paita (пашытая мамай кашуля); minun kirjoittamani kirje (напісаны мной ліст).
ПРЫСЛОЎЕ ADVERBI, АБО SEIKKASANA
Прыслоўе — часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, стану, якасці.
Lyhyt (кароткі) — lyhyesti (коратка); tavallinen (звычайны) — tavallisesti (звычайна).
Прыслоўі не скланяюцца і не спрагаюцца.
Прыслоўі ўтвараюцца з дапамогай канчатка -sti, які далучаецца да асновы прыметніка: helppo (лёгкі) — helposti (лёгка).
Прыклады:
Panen runsaasti voita leivälle (Я кладу на хлеб багата масла). Aja hitaammin! (Едзь павольней!)
Віды прыслоўяў
Прыслоўі падзяляюцца на якасныя, або азначальныя, і акалічнасныя.
Якасныя прыслоўі
Якасныя прыслоўі адказваюць на пытанні: як? якім чынам? Да якасных прыслоўяў адносяцца:
helposti hiljaa huonosti hyvin tahallaan turhaan
лёгка
паціху, павольна дрэнна добра знарок дарэмна
vähitellen паступова, мала-памалу väkisin гвалтоўна, паняволі
Да якасных прыслоўяў адносяцца і такія, што абазначаюць ступень, меру адносін або колькасць. Адказваюць на пытанні: колькі? да якой ступені? Гэта такія прыслоўі:
aika даволі
erittäin вельмі, асабліва kaksittain па двое kahdesti двойчы hiukan мала, няшмат yksitellen па аднаму
Да якасных прыслоўяў адносяцца і тыя, што ўказваюць на спосаб дзеяння:
altakulmain спадылба
jalan пешшу
ratsain вершкі, вярхом
ulkoa на памяць
Азначальныя, або якасныя, прыслоўі маюць ступені параўнання. Вышэйшая ступень параўнання прыслоўяў утвараецца шляхам замены суфікса -mpi/-in у адпаведных прыметнікаў на -mmin. Найвышэйшая ступень утвараецца з дапамогай суфікса -immin.
Акалічнасныя прыслоўі
Акалічнасныя прыслоўі падзяляюцца на тры разрады: часу, месца і спалучэння/падзялення дзеяння.
Прыслоўі часу адказваюць на пытанні: калі?, дакуль?, з якога часу? Напрыклад:
aikaisin (рана), aikanaan (у свой час), aina (заўсёды), eilen (учора), joskus (часам, час ад часу), harvoin (зрэдку), heti (зараз, імгненна), huomenna (заўтра), kauan (даўно), kerran (аднойчы), kohta (у хуткім часе, хутка), muinoin (даўно, у старыя часы), muulloin (іншым часам), nykyisin (зараз), pian (хутка), sitten (потым), taannoin (нядаўна),
toisinaan (другім разам), tänään (сёння), usein (часта), äsken (толькі што).
Прыслоўямі часу могуць быць словазлучэнні накшталт еі milloinkaan (ніколі), tähän asti (дагэтуль, да гэтага часу), siihen asti (да той пары), а таксама фразеалагізмы: päivä päivältä (дзень за днём); vuosi vuodelta (год ад году).
Прыслоўі месца адказваюць на пытанні: дзе? куды? адкуль?, дакуль? і ўказваюць на месца або накірунак дзеяння. Напрыклад:
Alas (уніз), alhaalla (унізе), alhaalta (знізу) (адкуль?), alhaalle (уніз) (куды?), edessä (наперадзе), eteen (наперад), kaikkialla (паўсюль), kaikkialta (адусюль), kaikkialle (усюды) (куды?), kaukana (далёка) (дзе?), kaukaa (здалёк) (адкуль?), kauas (далёка), kotona (дома), kotoa (з дому), kotiin (дадому), oikealla (справа, з правага боку) (дзе?), oikealta (справа, з правага боку) (адкуль?), oikealle (направа, управа), poissa, pois (вонкі, прэч), siellä (там), sieltä (адтуль), sinne (туды), tuolla (там) (у аддаленні), tuolta (адтуль), tuonne (туды), täällä (тут), täältä (адсюль), tänne (сюды), ulkoa (звонку), ulos (вонкі), vasemmalla (злева, з левага боку) (дзе?), vasemmalta (злева) (адкуль?), vasemmalle (улева).
Прыслоўямі месца могуць быць словазлучэнні накшталт ei missään (нідзе), ei mistään (ніадкуль), ei mihinkään (нікуды).
Увага! Прыслоўе poissa звычайна ўжываецца з дзеясловам olla і азначае адсутнасць: Hän on tänään poissa (Сёння ён адсутнічае).
Прыслоўе pois азначае кірунак выдалення: Pois tieltä! (Прэч з дарогі!); Pois ovat ne ajat (Мінулі тыя часы).