• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка фінскай мовы

    Кароткая граматыка фінскай мовы


    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 160с.
    Мінск 2017
    36.99 МБ
    Сцвярджальная форма
    Адмоўная форма
    PERFEKTI
    
    
    ostaa (купляць)
    on ostettu
    ei ole ostettu
    syödä (есці)
    on syöty
    ei ole syöty
    opiskella (вывучаць)
    on opiskeltu
    ei ole opiskeltu
    vastata (адказваць)
    on vastattu
    ei ole vastattu
    PLUSKVAMPERFEKTI
    
    
    ostaa (купляць)
    oli ostettu
    ei ollut ostettu
    syödä (есці)
    oli syöty
    ei ollut syöty
    opiskella (вывучаць)
    oli opiskeltu
    ei ollut opiskeltu
    vastata (адказваць)
    oli vastattu
    ei ollut vastattu
    Прыклады ўжывання:
    Onko laskut jo maksettu? (Рахункі ўжо аплачаныя? (Па рахунках ужо заплачана?) Laskuja ei ole vielä maksettu (Рахункі яшчэ не аплачаныя (Па рахунках яшчэ не заплачана). Me ollaan/on ostettu auto (Мы купілі аўтамабіль).
    Пасіў цяперашняга часу ўмоўнага ладу Passiivin konditionaali, preesens
    Пасіўумоўнага ладу ўтвараецца шляхам далучэння да асновы дзеяслова канчаткаў -ttaisiinZ-ttäisiin. Пасіў умоўнага ладу мае толькі два часы: цяперашні і складаны прошлы — прэзенс і перфект.
    Тып дзея слова
    Інфінітыў
    Аснова 1 асобы адз. ліку
    Пасіў умоўнага ладу
    1.
    nukkua (спаць) kertoa (расказваць) lukea (чытаць) antaa (даваць) tietää (ведаць)
    nuku-n kerro-n lue-n
    anna-n tiedä-n
    nukuttaisiin kerrottaisiin luettaisiin annettaisiin tiedettäisiin
    2.
    juoda (піць) nähdä (бачыць) tehdä (рабіць)
    
    juotaisiin nähtäisiin tehtäisiin
    3.
    olla (быць) mennä (ісці) juosta (бегчы)
    
    oltaisiin mentäisiin juostaisiin
    4.
    tavata (сустракацца) herätä (прачынацца)
    
    tavattaisiin herättäisiin
    5.
    tarvita (мець патрэбу) häiritä (замінаць)
    
    tarvittaisiin häirittäisiin
    6.
    paeta (уцякаць)
    
    paettaisiin
    Для ўтварэння адмоўнай формы трэба перад пасівам умоўнага ладу паставіць адмоўную дзеяслоўную часціцу еі і адкінуць канчатак -in:
    ostettaisiin — ei ostettaisi; juostaisiin — ei juostaisi.
    Прыклады ўжывання:
    Jos luettaisiin enemmän, tiedettäisiin enemmän (Калі больш чыталі б, дык больш і ведалі б).
    Mitä tekisit jos sinulle annettaisiin miljoona euroa? (Што б ты рабіў, калі б табе далі мільён еўра?)
    Перфект пасіву ўмоўнага ладу Passiivin konditionaali, perfekti
    Перфект умоўнага ладу ўтвараецца з дзеяслова olla ў форме трэцяй асобы адзіночнага ліку умоўнага ладу olisi і дзеепрыметніка залежнага стану прошлага часу (форма на -tu/-ty, -ttu/-tty).
    Адмоўная форма перфекта ўмоўнага ладу ўтвараецца з адмоўнай формы таго ж дзеяслова (olisi) і дзеепрыметніка залежнага стану прошлага часу.
    Сьцьвярджальная і адмоўная формы дзеясловаў sanoa (казаць), lähteä (пайсці), saada (атрымліваць), syödä (есці):
    Сцвярджальная форма
    Адмоўная форма
    olisi sanottu
    ei olisi sanottu
    olisi lähdetty
    ei olisi lähdetty
    olisi saatu
    ei olisi saatu
    olisi syöty
    ei olisi syöty
    Прыклады ўжывання:
    Jos minulle olisi kerrottu tämä, en olisi tullut tänne (Калі б мне аб тым было сказана, я ніколі не прыйшоў бы сюды).
    Olisiko asia voitu esittää toisella tavalla? (Ці можна было б дакласыді справу іншым чынам?)
    Цяперашні час пасіву магчымаснага ладу Passiivin potentiaali, preesens
    Цяперашні час (прэзенс) магчымаснага ладу ўтвараецца шляхам далучэння да моцнаступеннай асновы прэзенса пасіву канчаткаў -taneen/-täneen, -ttaneenZ-ttäneen. Магчымасны лад мае толькі два часы: прэзенс і перфект. Асноўнае значэнне — гэта думка, што, магчыма, дзеянне калі-небудзь адбудзецца. Магчымасны лад ужываецца ў сучаснай мове даволі рэдка.
    Адмоўная форма магчымаснага ладу ўтвараецца пры дапамозе адмоўнай дзеяслоўнай часціцы еі і асновы без канчатка -en.
    Сцвярджальная і адмоўная формы дзеясловаў sanoa (казаць), lähteä (пайсці), saada (атрымліваць), syödä (есці):
    Сцвярджальная форма
    Адмоўная форма
    sanottaneen
    ei sanottane
    lähdettäneen
    ei lähdettäne
    saataneen
    ei saatane
    syötäneen
    ei syötäne
    Перфект пасіву магчымаснага ладу Passiivi potentiaali, perfekti
    Сцвярджальная форма перфекта магчымаснага ладу ўтвараецца з дапаможнага дзеяслова lienee (магчыма, ёсць) і дзеепрыметніка залежнага стану прошлага часу.
    Адмоўная форма перфекта магчымаснага ладу ўтвараецца пры дапамозе адмоўнай дзеяслоўнай часціцы еі перад дзеясловам lienee і дзеепрыметніка залежнага стану прошлага часу.
    Сцвярджальная і адмоўная формы дзеясловаў sanoa (казаць), lähteä (пайсьці), saada (атрымліваць), syödä (есці):
    Сцвярджальная форма
    Адмоўная форма
    lienee sanottu
    ei liene sanottu
    lienee lähdetty
    ei liene lähdetty
    lienee saatu
    ei liene saatu
    lienee syöty
    ei liene syöty
    Прыклады:
    Asiasta päätettäneen ensi viikolla (Напэўна, справа вырашыцца на наступным тыдні). Päätöstä ei liene vielä tehty (Рашэнне, напэўна, яшчэ не вынесена).
    Загадны лад пасіву Passiivin imperatiivi
    Загадны лад пасіву мае дзве формы: сцвярджальную і адмоўную. Пасіў загаднага ладу ў сучаснай мове ўжываецца вельмі рэдка, толькі ва ўрачыстых прамовах і, часам, у афіцыйных дакумантах.
    Сцвярджальная форма загаднага ладу пасіву ўтвараецца шляхам далучэньня да асновы пасіву суфікса -ko-/-köі канчатка -on/-ön.
    Адмоўная форма ўтвараецца з адмоўнай часціцы älä ў трэцяй асобе адзіночнага ліку — älköön — і асновы загаднага ладу пасіву.
    Сцвярджальная і адмоўная формы дзеясловаў sanoa (казаць), lähteä (пайсці), saada (атрымліваць), syödä (есці):
    Сцвярджальная форма
    Адмоўная форма
    sanotta-ko-on
    älköön sanottako
    lähdettä-kö-ön
    älköön lähdettäkö
    saatta-ko-on
    älköön saatako
    syötä-kö-ön
    älköön syötäkö
    Інфінітыў Infinitiivit або nimitavat
    Інфінітывы — гэта такая форма дзеяслова, якая азначае дзеянне або стан як працэс, але не ўказвае на яго адносіны да асобы, ліку, часу і ладу. У адрозьненне ад беларускай мовы, дзе інфінітыў мае адну нязменную форму, у фінскай мове інфінітываў пяць. Яны маюць застылыя формы таго або іншага склону, да якіх далучаюцца прыналежныя суфіксы. Прычым да інфінітыўных формаў дзеяслова ў фінскай мове адносяць такія формы, якія ў граматыках індаеўрапейскіх моў лічацца дзеепрыслоўямі ці аддзеяслоўнымі назоўнікамі (II і IV інфінітывы).
    I інфінітыў I infinitiivi
    Першы інфінітыў мае дзве формы: кароткую і даўгую, або мэтавую. Кароткая форма з’яўляецца асноўнай і супадае па значэнню і ўжыванню з беларускімі інфінітывамі. Першы інфінітыў ужываецца толькі ў актыўнай форме.
    Паказчыкам кароткай формы першага інфінітыва з’яўляюцца канчаткі -a/-ä (sanoa (казаць)); -ta/tä (vastata (адказваць)); -da/-dä (nähdä (бачыць)); -la/-lä (tulla (прыходзіць)); -na/-nä (mennä (хадзіць, ісці)); -ra/rä (purra (кусаць)).
    Täytyy ajaa varovasti (Кіраваць машынай трэба асцярожна). Hän halun tulla huomenna. (Ён хоча прыйсці заўтра). Mitä haluat syödä? (Што ты хочаш з’есці?)
    Даўгі інфінітыў — гэта інфінітыўная форма з канчаткам транслатыва -kse, да якога заўсёды прыбаўляюцца прыналежныя суфіксы. Гэтая форма першага інфінітыва выражае мэту дзеяння.
    Emme elä syödäksemme, vaan syömme elääksemme (Мы не жывем д. еля таго, каб есці, а ядзім дзеля таго, каб жыць). Lähden Suomeen levätäkseni (Я паеду ў Фінляндыю (каб) адпачыць).
    II інфінітыў II infinitiivi
    Другі інфінітыў ужываецца ў двух склонах: інесіве з канчаткам -ssa/-ssä і інструктыве з канчаткам -п. Паказчыкамі другога інфінітыва з’яўляюцца суфіксы -e-, -de-, -te-, а ў тых выпадках, калі аснова дзеяслова заканчваецца на 1, n, г суфіксы -le-, -ne-, -re-: lukea (чытаць) — lukiessa, lukien (чытаючы); tulla (прыходзіць) — tullessa, tullen (прыходзячы); mennä (ісці) — mennessä, mennen (ідучы).
    Інесіўная форма другога інфінітыва азначае длеянне, якое адбываецца адначасова з дзеяннем асноўнага дзеяслова і можа перакладацца складаназалежнымі сказамі з даданымі сказамі часу. Ужываецца ў актыўным і пасіўным стане.
    Ollessani Valko-Venäjällä, tapasin useita ystäviä (Я сустрэў шмат сяброў, калі быў у Беларусі (даслоўна: у маё знахо іжанне ў Беларусі)).
    Пасіўная форма інесіва ўжываецца тады, калі дзейная асоба не ўказваецца.
    Ei pidä puhua paljon syödessä (У час яды нельга многа гаварыць).
    Інструктыўная форма паказвае, якім чынам адбываецца дзеянне, выражанае асноўным дзеясловам.
    Lapsi tuli itkien kotiin (Плачучы, дзіцёнак прыйшоў дадому). Hän istui pöydänsä ääressä lukien ja kirjoittaen (Ён сядзеў за сталом пішучы і чытаючы).
    У асобных выпадках інструктыўная форма паказвае на час дзеяння.
    Kalle nauroi kaikkien nähden (Калле засмяяўся, убачыўшы ўсё гэта).
    III інфінітыў III infinitiivi
    Трэці інфінітыў шырока ўжываецца ў сучаснай фінскай мове. Яго паказчыкам служыць суфікс -ma-, які далучаецца да галоснай асновы дзеяслова: rakentaa (будаваць) -rakentama-; tehdä (рабіць) — tekemäІг. д.
    У актыўным стане III інфінітыў мае шэсць склонаў. У пасіўным — толькі адзін: інструктыў. Як у пасіўнай, так і ў актыўнай форме інструктыў ужываецца даволі рэдка.
    Прыклады скланення III інфінітыва: дзеясловы lukea (чытаць); tehdä (рабіць);
    Склон
    Пытанне
    III інфінітыў
    
    
    дзеяслоў lukea
    дзеяслоў tehdä
    Inessiivi
    missä?
    lukemassa
    tekemässä
    Elatiivi
    mistä?
    lukemasta
    tekemästä
    Illatiivi
    mihin?
    lukemaan
    tekemään
    Adessiivi
    millä tavalla?
    lukemalla
    tekemällä
    Abessiivi
    mitä ilman?
    lukematta
    tekemättä
    Instruktiivi
    minkä avulla
    lukeman
    tekemän
    Значэнне і ўжыванне інесіўнай формы III інфінітыва
    Інесіў азначае працяглае дзеянне або стан і ўжываецца з дзеясловам olla (быць) у розных асобах. Дзеяслоў käydä (хадзіць), які патрабуе пасля сябе III інфінітыва, носіць адценне мэтанакіраванасці.
    Прыклады ўжывання: Veljeni on opiskelemassa Helsingissä (Мой брат вучыцца ў Хельсінках); Lapset ovat ulkona leikkimässä (Дзеці гу-
    ляюць на вуліцы); Olitko jo nukkumassa kun minä soitin? (Ты ўжо спаў, калі я пазваніў?); Hän kävi asiasta puhumassa (Ён пайшоў (каб) пагутарыць аб справе).
    Значэнне і ўжыванне элатыўнай формы III інфінітыва
    Элатыў ужываецца для азначэння дзеяння, выкананне якога спыняецца, забараняецца або ад якога адмаўляюцца. Дзеясловы lakata (спыняць), varoa (асцерагацца), estää (перашкаджаць, замінаць), kieltäytyä (адмаўляцца), kieltää (забараняць), välttää (пазбягаць), pelastaa (ратаваць) патрабуюць пасля сябе элатыўную форму III інфінітыва. Гэтая форма ўжываецца пры дзеясловах tulla (прыходзіць) і palata (вяртацца) са значэннем: адкуль? У гэтых выпадках III інфінітыў перакладаецца назоўнікам.
    Прыклады ўжывання: Eino tuli uimasta (Эйна вярнуўся з купання). Pekka palasi Helsingistä opiskelemasta (Пекка вярнуўся з вучобы ў Хельсінках).