• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткая граматыка фінскай мовы

    Кароткая граматыка фінскай мовы


    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 160с.
    Мінск 2017
    36.99 МБ
    Sinä tiesit sen itse, siksi raivosit (Ты ведаў гэта сам, таму і шалеў).
    Ajattelen, siis olen olemassa (Я мыслю, значыць, я існую).
    Tulen, sillä en halua olla yksin kotona (Я прыйду, таму што не хачу быць адзін дома).
    Злучнікі tai, vai (або) ужываюцца наступным чынам:
    -tai — калі трэба зрабіць выбар:
    Otan viiniä tai olutta (Я вазьму віна або піва);
    -vai — пытальных сказах:
    Otatko viiniä vai olutta? (Ты бярэш віно або піва?)
    Падпарадкавальныя злучнікі служаць для сувязі частак складаназалежнага сказа.
    Да іх адносяцца:
    -että (што):
    Tiedän, että Pirjo on täällä (Я ведаю, што Пір’ё тут).
    У адмоўным сказе гэты злучнік адпаведна набывае такія формы:
    etten (што я не ...), ettet (што ты не ...) і г. д.:
    Luuletko, etten tiedä tätä? (Ты думаеш, што я не ведаю гэтага?);
    -jotta (каб): Hölkkään, jotta kunto paranisi (Я бегаю, каб палепшылася здароўе);
    -koska (таму што): En tule, koska olen sairastunut (Я не прыйду, таму што захварэў);
    -kun (калі): Tulen, kun olen terve (Я прыйду, калі буду здаровы);
    -kuin = niin kuin (чым, як): Kimmo on pidempi kuin minä (Кімма вышэйшы, чым я (вышэйшы за мяне);
    vaikka (хаця): Tulen, vaikka olen sairas (Я прыду, хаця я хворы).
    ЧАСЦІЦА LIITEPARTIKKELIT
    Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае эмацыйныя і сэнсавыя адценні значэнню слоў, словазлучэнняў і сказаў.
    У фінскай мове маецца шэсць часціц: -ko/-kö, -kin, -kaan/-kään, -han/-hän,
    -pa/pä, -ka/-kä. Апошняя ўжываецца даволі рэдка.
    -ko/-kö — пытальная часціца, далучаецца да слова, якое нясе асноўную сэнсавую нагрузку і ставіцца на першае месца ў сказе:
    Tuletko tänään kouluun? (Ты прыйдзеш сёньня ў школу?) Autollako tulet? (Ці на аўтамабілі ты прыедзеш?)
    -kin — узмацняльная часціца, якая ўжываецца ў значэнні «таксама» і «нават». Можа далучацца да любога слова, падкрэсліваючы ягонае значэнне:
    Olen ollut Suomessakin (Я быў i ў Фінляндыі (таксама)). Kalle onkin täällä (Нават i Калле тут).
    -kaan/-kään — антонім часціцы -kin, ужываецца толькі ў адмоўных сказах:
    En ole ollut Suomessakaan (Я не быў (таксама) і ў Фінляндыі). Kalle ei olekaan täällä (Нават тут Калле няма).
    -han/-hän — мае розныя значэнні. Яна можа выказваць сумнеў, абурэнне, эмацыйна афарбаваную згоду і г. д.:
    Huomennahan lähdemme lomalle (Можа, заўтра мы пойдзем у адпачынак).
    Tämähän on skandaali! (Дык гэта ж скандал!) Minähän rakastan sinua (Я ж цябе кахаю!)
    -pa/-pä — узмацняльная часціца, якая выражае розныя пачуцці: здзіўленне, раздражненне і г. д.:
    Onpa hän pitkä! (Ну і высокі ж ён!) Annapa minullekin kahvia! (Дык дай жа і мне кавы!) Tulepa tänne! (Хадзі нарэшце сюды!)
    -ka/-kä, як адзначалася раней, ўжываецца рэдка і галоўным чынам з дзеяслоўнай адмоўнай часціцай еі, падкрэсліваючы адмоўнасць.
    En tiedä enkä halua tietää (He ведаю i не хачу ведаць).
    ВЫКЛІЧНІК INTERJEKTIOT,АБО HUUDAHDUSSANAT
    Выклічнік — нязменная часціна мовы, якая выражае розныя пачуцці: захапленне, здзіўленне, страх і г. д„ але не называе іх. Апрача таго, выклічнікі могуць выражаць загад, волевыяўленне і быць гукапераймальнымі.
    Некаторыя выклічнікі, якія выражаюць пачуцці:
    1.	захапленне: oi! Oi, miten kaunista! (Вой, як прыгожа!)
    2.	здзіўленне: oho!, aha!, kas! Ahaa, jopas ymmärrän! (Ага, нарэшце я зразумеў!) Kas, kas kun on äkäinen! (Ай-яй, які сярдзіты!)
    3.	насмешку: ähä!, piti!, pitipiti!, kutti! Ähä, kutti! Se oli paraiksi! — Ага, папаўся! Так табе i трэба!
    4.	гора, боль: ai! voi! Voi! Mitä sinä teet! (Авой-авой! Што ж ты робіш!)
    Некаторыя выклічнікі, якія выражаюць волевыяўленне:
    1.	пабуджэнне: se!, he!, ha!
    2.	увагу: hoi! (гэй!)
    3.	заклік да цішыні: tss!, hyss!
    4.	пытанне: ha!, hä!, häh!, (Га!?)
    Некаторыя гукапераймальныя выклічнікі:
    ihahaa! (іга-га!) (конь); kurr! kurnau! miau! (курняў! мяў!) (кот).
    Функцыю выклічніка могуць выконваць і некаторыя паўназначныя словы:
    Hiljaa! (Цішэй!) Vaiti! (Маўчаць!)
    С Л 0 В АЎТ В А РЭ H H E SANANMUODOSTUS
    Словаўтварэнне ў фінскай мове адбываецца шляхам словаскладання і суфіксацыі.
    Словаскладанне ў фінскай мове — даволі прадуктыўны сродак словаўтварэння. Колькасць каранёў або словаў, якія складаюць слова, можа даходзіць да чатырох, але болей распаўсюджана парнае словаскладанне. У такіх выпадках першае слова з’яўляецца вызначальным.
    Некаторыя спосабы словаскладання:
    1.	Першая частка слова далучаецца да наступнай ў назоўным склоне (намінатыве):
    kivi/kausi — каменны век (камень/век), kirja/kauppa — кнігарня (кніга/крама), lasi/pullo — шкляная бутэлька (шкло/бутэлька), luento/ sali — лекцыйная зала (лекцыя/зала).
    2.	Першая частка далучаецца да наступнай у выглядзе зычнай асновы, звычайна ад назоўнікаў і прыметнікаў на -пеп:
    kokonais/valtainen — усеўладны (kokonainen — цэлы, усеабдымны), ihmis/kunta — чалавецтва (ihminen — чдлдвек), hevos/harava — конныя граблі(hevonen — конь).
    3.	Першая частка слова далучаецца да наступнай у родным склоне (генетыве):
    meren/ranta — марскі бераг (meri — мора), talon/poika — селянін (talo — дом\
    4.	Складаныя прыметнікі, дзе вызначальным словам з’яўляецца першая частка:
    й/я/ikäinen — непаўналетні, рйЫ/aikainen — доўгачасовы, lyhyt/ sanainen -кароткаслоўны.
    Складанае слова часам мае зусім не тое значэнне, чым ягоныя кампаненты, напісаныя асобна: isänmaa — айчына, isän maa — бацькава зямля (зямля, якая належыць бацьку).
    Звычайна ў складаных словах скланяецца толькі другая частка: kirja/kauppa — кнігарня, kirja/kaupan — кнігарні, kirja/kaupassa — у кнігарні і г. д.
    Выключэннем з’яўляюцца назвы месцаў (тапонімы), у якіх скланяюцца абадзве часткі складанага слова: Uusimaa — Новая зямля (назва губерні ў Фінляндыі), Uudenmaan — Новай зямлі, Uudessamaassa — у Новай зямлі і г. д.
    Суфіксацыя — гэта спосаб словаўтварэння пры дапамозе суфіксаў, якія далучаюцца да імёнаў і дзеясловаў. Усяго іх у фінскай мове налічваецца болей за 170. Ніжэй прыводзяцца некаторыя найболей ужывальныя суфіксы з прыкладамі ўтварэння новых слоў.
    Адыменныя суфіксы назоўнікаў:
    -	sto/-stö: koivu — koivisto (бяроза — бярэзнік, бярозавы гай); saari — saaristo (выспа — архіпелаг, шмат выспаў); мае значэнне шматлікасці, зборнасці;
    -	la/-lä: kahvi — kahvila (кава — кавярня); ravinto — ravintola (страва, харчаванне — рэстаран, месца, дзе харчуюцца); значэнне месца;
    -	lainenZ-läinen: Suomi — suomalainen (Фінляндыя — фін), apu — apulainen (дапамога — памагаты, памочнік); пры ўтварэнні назоўнікаў мае значэнне прыналежнасці да нейкай групы або прафесіі;
    -	nen: kirja — kirjanen (кніга — кніжачка), marja — marjanen (ягада — ягадзінка); памяншальныя назоўнікі;
    -	tar/-tär: kaunis — kaunotar (прыгожы — прыгажуня), laulaja — laulajatar (спявак — спявачка); указвае на жаночы род назоўніка.
    Аддзеяслоўныя суфіксы назоўнікаў:
    -	ja-Zjä: lukea — lukija (чытаць — чытач), tutkia — tutkija (даследаваць — даследчык); назва прафесіі;
    -	ri: ajaa — ajuri (везці — возчык), pettää — petturi (хлусіць — хлус); значэнне прафесійнай або катэгарыйнай прыналежнасці;
    -	minen: alkaa — alkaminen (пачынаць — пачатак), lukea — lukeminen (чытаць — чытанне); назва дзеяння або аб’екта дзеяння;
    -	os/ös: ostaa — ostos (купляць — пакупка), kaivaa — kaivos (капаць — шахта); вынік дзеяння; -us/-ys: kalastaa — kalastus (рыбачыць — рыбалоўства), metsästää — metsästys (паляваць — паляванне); назва дзеяння, яго вынік;
    -	io/iö: huomata — huomio (звяртаць увагу — увага), ilmetä — ilmiö (з’яўляцца — з’ява, феномен); вынік дзення;
    -	in: puhella — puhelin (гаварыць — тэлефон), pakastaa — pakastin (марозіць — маразільнік); назва i вынік дзеяння;
    -	nta/-ntä: hieroa — hieronta (церці — масаж), lääkitä — lääkintä (лячыць — лячэнне); назва дзеяння;
    -	nto/-ntö: asua — asunto (жыць — жыллё), pyytää — pyyntö (прасіць — запытанне); значэнне месца.
    Суфіксы прыметнікаў:
    -	inen: luu — luinen (косць — касцяны), talvi — talvinen (зіма — зімні); указанне на час і месца, матэрыял;
    -	Uinen: hetki — hetkellinen (імгненне — імгненны), ase — aseellinen (зброя — узброены); указанне на час і месца, матэрыял;
    -	lainen/läinen: heikko — heikonlainen (слабы — слабаваты), eri — erilainen (розны — даволі розны), sama — samanlainen (такі ж — аднолькавы); недастатковая паўната якасці, абстрактнае значэнне;
    -	kas/käs: mehu — mehukas (сок — сакавіты), ikä — iäkäs (узрост — пажылы); значэнне мноства;
    -	mainen/mäinen: peto — petomainen (драпежнік — зверавідны), kettu — kettumainen (ліса — хітры (даслоўна: лісападобны)); упадабляльныя прыметнікі;
    -	ton/-tön: aihe — aiheeton (падстава — беспадстаўны), onni — onneton (шчасце — нешчаслівы); адмоўнасць, аналаг беларускім прыстаўкам без-, не-.
    CIHTAKCIC LAUSEOPPI
    Сінтаксіс вывучае будову сказа, парадак слоў, суадносіны паміж членамі сказа і цэлымі сказамі. Па мэце выказвання сказы падзяляюцца на апавядальныя, пабуджальныя і пытальныя.
    Апавядальныя сказы — гэта сказы, у якіх паведамляецца аб падзеях, з’явах і г. д.:
    Tyttö lukee mielenkiintoista kirjaa (Дзяўчынка чытае цікавую кнігу).
    Пабуджальныя сказы — гэта сказы, які выказваюць загад, запрашэнне або просьбу:
    Tule tänne! (Хадзі сюды!)
    Пытальныя сказы заключаюць пытанне:
    Mitä sinä teet? (Што ты робіш?)
    Паводле будовы сказы падзяляюцца на простыя і складаныя. Просты сказ складаецца з галоўных і даданых членаў. Галоўныя члены — гэта дзейнік і выказнік. Дзейнік — гэта носьбіт, выканаўца дзеяння. Выказнік абазначае дзеянне або стан.
    Даданыя члены сказа — гэта дапаўненьне, азначэнне і акалічнасць.
    Лічыцца, што ў фінскай мове вольны парадак слоў. Але звычайна ў апавядальных сказах парадак слоў прамы. Гэта значыць, што спачатку стаіць дзейнік, затым выказнік, потым дапаўненне і акалічнасць. Азначэнне стаіць пры тых словах, на якасць або прымету якіх яно паказвае.
    Сказ з прамым парадкам слоў:
    Pikkutyttö lukee kirjaa keittiössä (Маленькая дзяўчынка чытае кнігу на кухні).
    У пытальным сказе, дзе ёсць пытальнае слова, прамы парадак слоў захоўваецца:
    Mitä pikkutyttö tekee keitiössä? (Што робіць маленькая дзяўчынка на кухні?)
    Аднак калі пытальны сказ пачынаецца з дзеяслова, то парадак слоў будзе адваротны:
    Lukeeko pikkutyttö kirjaa keittiössä? (Ці чытае маленькая дзяўчынка кнігу на кухні?)