Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
Чжан Ціцюнь
Кітайская эстэтыка
XX стагоддзя
Пераклад з кітайскай
百年中国美学史略
Мінск «Восточная культура» 2021
УДК 7.01(510)"19"
ББК 87.8(5Кнт)
4-57
B&R Book Program
Пераклад з кітайскай М. П. Сідаровіч
Правы на выданне прадастаўлены ТАА «Выдавецтва Пекінскага ўніверсітэта»
Чжан Ціцюнь.
q-57 Кітайская эстэтыка XX стагоддзя / Чжан Ціцюнь ; пераклад з кітайскай М. П. Сідаровіч. — Мінск: Восточная культура, 2021. — 288 с.
ISBN 978-985-90536-2-7.
Чжан Ціцюнь (1956 г.н.) — прафесар Пекінскага ўніверсітэта, займаецца праблемамі традыцыйнай кітайскай і еўрапейскай эстэтыкі. Гэтае даследаванне —— спроба асэнсаваць каштоўнасць кітайскай эстэтыкі, яе сутнасць і асаблівасці, прадставіць стагадовую гісторыю яе станаўлення. Аўтар распавядае аб асноўных этапах і напрамках развіцця кітайскай эстэтыкі, дае крытычную ацэнку дзейнасці вучоных, адыграўшых значную ролю ў станаўленні гэтых ведаў.
Кніга адрасавана тым, хто вывучае кітайскую філасофію і цікавіцца культурай Кітая.
УДК 7.01(510)"19"
ББК 87.8(5Кмт)
ISBN 978-985-90536-2-7
© ТАА «Міжнародная выдавецкая кампанія «Шанс», 2021
©ТАА «Выдавецтва Пекінскага ўніверсітэта», 2021
© Пераклад на беларускую мову, выданне на беларускай мове, афармленне.
ТАА «Нздательство «Восточная культура», 2021
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
Акадэмічныя праблемы △аследавання кітайскай эстэтыкі
Тых, хто ў стане адказаць на асноўныя пытанні ў галіне якой-небудзь навукі, звычайна называюць спецыялістамі. Спецыялістаў, якія са-праўды маюць права выказваць сваё меркаванне з нагоды некаторых найноўшых аспектаў вывучэння гуманітарных, сацыяльных і прыро-дазнаўчых навук, вельмі мала. Наколькі мала спецыялістаў, здольных паўнавартасна асэнсаваць тэорыю адноснасці Эйнштэйна, настолькі ж мала людзей, ад якіх мы можам патрабаваць разумення эстэтычнай тэо-рыі Канта. Таму працу над найноўшымі праблемамі ў сферы сур'ёзннх навуковых даследаванняў эстэтыкі можна параўнаць з даследаваннем фізічных з'яў—патрабуеццадакладны прафесійны падыход,вопыту ranine сур'ёзньіх тэарэтычных даследаванняў. Навуковыя даследаванні, якія адхіляюцца ад напрамку сваёй спецыялізацыі, рызыкуюць патрапіць у абагульненне і тым самым стаць антынавуковымі.
Такія пытанні, як «у чым сутнасць прыгажосці?», «ці з,яўляецца пры-гажосць суб'ектьіўным або аб'ектыўнмм паняццем?» і іншыя адно-сяцца да асноўных пытанняў эстэтыкі. Гэтыя пытанні адрозніваюцца ад выказванняў накшталт «мне падабаецца чырвоны колер», «я люблю Чайкоўскага» або «мне падабаецца Лін Дайюй1, але не падабаецца Сюэ Баачай»2. Апошнія фармулююць сімпатыі асобных людзей, якія, у прын-цыпе, не маюць патрэбы ў абгрунтаванні. А вось адказы на пытанні аб прыгажосці можна атрымаць толькі з дапамогай навуковых даследа-ванняў.УХХст. у Кітаі пачаўся так званы «эстэтычны ажыятаж»3, які пра-яўляўся ў бурным абмеркаванні сутнасці прыгожага. Масавасць даследа-ванняў гэтага пытання — тыповая рыса антынавуковых тэндэнцый.
1 Лінь Дайюй — гераіня рамана Цаа Сюэціня «Сон у чырвоным цераме».
2 Сюэ Баачай — гераіня рамана «Сон у чырвоным цераме», жонка Цзя Бааюя.
з Аб прычынах «эстэтычнага ажыятажу» гл.: Чжу Дунлу. Духоўнае падарожжа. Новая эра эстэтыкі і інтэлігенцыі. Кітайскае выдавецтва тэле- і радыёвяшчання. 1988.
У кнізе дадзены падрабязны аналіз развіцця эстэтыкі Кітая на рубяжы XX ст. Гэта най-лепшае даследаванне пра знешнія ўмовы і прычыны развіцця эстэтыкі Кітая XX ст.
4
Уводзіны
Падобныя тэндэнцыі дагэтуль праяўляюцца ў эстэтычных даследаван-нях у Кітаі: варта толькі змяніць некалькі назваў і прыкладаў, як у свеце эстэтыкі адбываюцца значныя змены. Гэта па-ранейшаму адна з сур'Оз-ных праблем сучасных навуковых даследаванняў.
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
Каб пазбегнуць уплыву антынавуковых даследаванняў у галіне кітайскай эстэтыкі, варта пазнаёміцца са становішчам навукі Кітая XX ст. у цэлым.
Гісторыя навукі Кітая XX ст. мела адну асаблівасць: практычна ўсе аўтарытэтныя прадстаўнікі гуманітарных і сацыялагічных ведаў з'явіліся ў навуцы раней 50-х гг. Кітай тады знаходзіўся ў крытычным становішчы: вонкавае і ўнутранае бязладцзе, крызісы і цяжкасці змянялі адно аднаго. Як той казаў, «беды краіны — шчасце для паэта»; у момант нацыяналь-най катастрофы і невыноснага для народа жыцця навука Кітая знаходзі-лася на піку свайго росквіту. Мы бачым не толькі Ху Шы4, Лу Сіня5, Чэнь Дусю6 і іншых прадстаўнікоў «новай культуры і культурнай рэвалюцыі 4 мая», якія пашырылі межы навукі, але і Лян Цічаа7, Ван Гавэя8, Чэнь Інькэ9 і іншых заснавальнікаў традыцыйнай навукі з іх бліскучымі адкрыццямі. Паўстала пакаленне аўтарытэтных даследчыкаў гуманітарных і грамад-скіх навук. Адну толькі філасофію прадстаўлялі Ху Шы, Хун Цянь, Цзінь Юэлінь, Тан Юнтун, Фэн Юлань, Сюн Шылі, Лян Шумін, Цянь Му, Хэ Лін, Цзун Байхуа, Чжан Дайнянь, Ван Сяньцзюнь, Ай Сыці і іншыя прызнаныя мэтры. Такі выдатны зорны склад рэдка сустрэнеш і за некалькі тысяч га-доў гісторыі навукі Кітая.
4 Ху Шы (1891-1962 гг.) — адзін з вядучых кітайскіх мысляроў і філосафаў XX ст, ву-чань і паслядоўнік Джона Дзьюі.
5 Лу Сінь (1881-1936 гг.) — заснавальнік сучаснай кітайскай літаратуры.
6 Чэнь Дусю (1879-1942 гг.) — выкладчык, выдавец, палітычны дзеяч, адзін з засна-вальнікаў і першы Генеральны сакратар КПК.
7 Лян Цічаа (1873-1929 гг.) — філосаф, гісторык філасофіі, вучоны, літаратар, дзяр-жаўны і грамадскі дзеяч, адзін з лідараў ліберальнага рэфарматарскага рухуўКітаі кан-ца XIX — пачатку XX стст.
8 Ван Гавэй (1877-1927 гг.) — гісторык, філолаг, пісьменнік, перакладчык, выклад-чык, філосаф, паэт.
9 Чэнь Інькэ (1890-1969 гг.) — гісторык, прафесар Універсітэта Цынхуа.
6
Уводзіны
Дзіўна, што пасля 50-х гг. XX ст. практычна не з'яўлялася такіх жа аўта-рытэтных мэтраў, што прывяло навуку Кітая да застою і рэгрэсіі. Па меры адыходу гэтых буйных навукоўцаў у іншы свет скончыліся і навуковыя даследаванні, якімі яны займаліся. Некаторыя лічылі, што са смерцю Цянь Чжуншу10 свет пакіне апошні вялікі дзеяч навукі, і гэтая асцяро-га зусім не была беспадстаўнай. Працы мэтраў і аўтарытэтаў таго часу і дагэтуль застаюцца на піку многіх даследаванняў розных сфер навукі. Сучасныя навукоўцы могуць толькі блукаць у цені прадстаўнікоў старэй-шага пакалення. Людзі настолькі страцілі смеласць і ўпэўненасць у сваіх сілах, што часта толькі набліжэнне да гэтых мэтраў і аўтарытэтаў — ужо вялікі гонар для іх.
Прычынай такой адсталасці цэлага пакалення сталі антынавуковыя тэндэнцыі ў рабоце кітаўскіх даследчыкаў. Феномен агульнанацыяналь-нага застою і рэгрэсіі ва ўсіх сферах навукі павінен стаць прадметам даследавання сучаснай кітайскай філасофіі11.
Гэтакая сітуацыя ў навуцы Кітая вызначыла лёс кітайскай эстэты-кі XX ст.
Даследаванні эстэтыкі першай паловы XX ст. развіваліся да-волі актыўна. Дзякуючы такім навукоўцам, як Цай Юаньпэй12 і Чжу Гуанцянь13, Кітай пазнаёміўся з цэлай сістэмай заходняй эстэтыкі. Розныя ідэалогіі і тэорыі (асабліва даследаванні навукоўцаў ад Ван Гавэя да Цзун Байхуа) паступова вызначылі контуры станаўлення эстэтыкі Кітая. Яны сталі выразнай прэлюдыяй, якая прагучала нібы на пачатку бліскучага шоу. Аднак у другой палове XX ст прыкметы высокай жыццяздольнасці кітайскай эстэтыкі замяніў пусты, павяр-хоўны шум. Сур'©знмх даследаванняў, акрамя эстэтычных тэорый
10 Цянь Чжуншу (1910-1998 гг.) — пісьменнік, перакладчык, выкладчык.
11 Аўтар лічыць, што асноўная прычына — культурная канцэпцыя пасля «Руху 4 мая». Супрацьлеглая традыцыйнай культуры, яна паўплывала на палітычную сістэму Кітая, адукацыю, культурную камунікацыю і маральнасць аж да эстэтычных густаў. Нельга адмаўляць наяўнасць даследаванняў, якія маюць прагрэсіўнае значэнне, але негатыў-ныя наступствы таксама прысутнічаюць.
12 Цай Юаньпэй (1868-1940 гг.) — дзяржаўны дзеяч, навуковец, перакладчык і педагог.
13 Чжу Гуанцянь (1897-1986 гг.) — спецыяліст у эстэтыцы, заснавальнік сучаснай кітайскай эстэтыкі як самастойнай навуковай дысцыпліны.
7
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
аб ідэалогіі, якія дэманстравалі анамальнае развіццё, практычна не было. Нягледзячы на тое, што маштаб і сіла «Вялікай эстэтыч-най палемікі» 50-х і 80-х не саступалі вялікаму скачку эканамічнага будаўніцтва, навуковай каштоўнасцю яна наўрад ці была падобная да «Вялікай палемікі ісціны» 80-х гг. XIX ст. Эстэтычная палеміка існавала сярод так званых «чатырох буйных кірункаў», якія фактыч-на з'яўчяліся адным цэлым (пра што сведчыць паступовае іх аб'яд-нанне). Гэтую тэорыю ўвасабляе ў сабе «Практычная эстэтыка».
Такім чынам, мы бачым, што лёс эстэтыкі Кітая ў XX ст. практыч-на тоесны лёсу гуманітарных і сацыялагічных навук.
Уводзіны
§2
Іншай перадумовай феномену антынавуковых даследаван-няў у эстэтыцы Кітая стала змешванне навукі і ідэалогіі, якое адбылося ў пачатку культурнай палемікі першай паловы XX ст. Гэтая з'ява непарыўна звязаная з гістарычнымі рэаліямі таго часу. Ва ўмовах нацыянальна-вызваленчага руху, сутыкнуўшыся з пагрозай гібелі дзяржавы, любыя навуковыя спрэчкі набывалі ідэалагічную афарбоўку, чыстая акадэмічная актыўнасць была немагчымая. Так званая барацьба «праблемы і дактрыны» і ёсць класічны прыклад спрэчкі навукі і ідэалогіі.
Унутраную сувязь паміж навукай і ідэалогіяй цяжка адмаўляць, у пэўным сэнсе яны неразлучныя. Аднак паміж імі ўсё ж існуе вы-разная мяжа. Узяць, напрыклад, працу К. Маркса «Капітал» і арты-кул Яа Вэньюаня «Рэцэнзія на новую рэдакцыю гістарычнай дра-мы “Разжалаванне Хай Жуя”. Першы твор — класічны ўзор навуко-вага даследавання, нават нягледзячы на прыкметную ідэалагічную афарбоўку, другі ж — свайго роду спосаб ідэалагічнай барацьбы. Гістарычна некаторыя з тыхтвораў,якіяўвасаблялі ідэалагічную ба-рацьбу, мелі сапраўдную якасць, таму нельга адмаўляць іх каштоў-насць і значнасць. Аднак гэта ні ў якім разе не можа замяніць каштоўнасць і значнасць навуковых прац. У другой палове XX ст., ад крытыкі Ху Шыі Ху Фэна ажда «Вялікай культурнай рэвалюцыі», ідэалагічная барацьба Кітая дасягнула такіх маштабаў, што «зма-гары» без сарамлівасці скажалі рэчаіснасць і выдавалі чорнае за белае. Якімі былі каштоўнасць і значнасць пісьмовых дыскусій і палемікі, зразумела без слоў. Часам людзі прымалі некаторыя прапагандысцкія лозунгі ідэалагічнага характару за акадэмічныя праблемы, а навуковыя пытанні ўзносіліся да ўзроўню палітыч-