• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    Што тычыцца вузкага значэння «лі», Ван Гавэй звярнуўся да гісторыі заходняй тэорыі розуму. Платон і Кант, Шэлінг і Гегель — усё адасаблялі паняцці розуму і пачуццяў і лічылі, што толькі розум здольны спазнаць сутнасць свету. Аднак Шапенгаўэр даказаў, што ў інтуітыўным ёсць ра-цыянальнае. Наяўнасць рацыянальнага і азначае наяўнасць успрымання свету. Гэтак жа, яку Мэнцзы: «Чым патлумачыць тоеснасць пачуццяў? Гэта таксама «лі». У Чэнцзы «прыроджанае — гэта таксама «лі», што спра-вядліва ў дачыненні да пачуццяў.
    Ван Гавэй лічыў, штоўдаўніну ў заходніх краінах паняцце logos азна-чала «розум» («лі») і аб'ядноўвала ў сабе 4 значэнні: розум, закон, жыццё, лёс; гэта мела фізічны,аспектуальны сэнс.У Кітаі,пачынаючы з эпохі Сун, «лі»таксама прымалі за матэрыяльны прадмет.Чэнцзы казаў: «У прадме-
    68 У Чэн (1500-1582 гг.) — кітайскі пісьменнік.
    69 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 40.
    49
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    тах «лі» ёсць», «Ваўсім існым «лі» ёсць,усё «лі» вынікае з адной крыніцы». Чжу Сі казаў: «Паміж небам і зямлёй ёсць «ці», ёсць «лі». «Лі» нематэрыяльнае, яно ляжыць у аснове ўся-го існага; «ці» матэрыяльнае, гэта энергія, яна ўласцівая ўся-му жывому. Таму, нараджаючыся, чалавек абавязкова знаходзіць «лі», затым ужо пол, абавязкова атрымлівае «ці», а затым ужо плоць»70. Зыходзячы з гэтага, паняцце «лі» ў фізічным сэнсе таксама набыло мета-фізічнае значэнне. Аднак у далейшым усё кітайскія і заходнія філосафы аб^ктыўнасць паняцця «лі» замянілі суб^ктыўнасцю. Мэнцзы ставіў «лі» ў адзін шэраг з душой, Ван Янмін казаў: «У фізічным плане існуе не толькі наша сэрца, акрамя сэрца, існуе таксама «лі». Арыстоцель раз-глядаў гэтую катэгорыю як прынцып аб^ктыўнасці, аднак гэтая тэорыя была адвергнутая сучаснікамі. Юм даказаў, што закон прычыннасці — толькі суб'ектьіўны прадмет, Кант разглвдаў гэтую катэгорыю як пры-родную чалавечую здольнасць, Шапенгауэр лічыў, штоўлюбой інтуіцыі заўсёды ёсць месца розуму. «Калі зірнуць з гэтага пункту гледжання, у «лі» ёсць два значэнні: гэта розум і прычына, і абодва значэнні з'яўля-юцца суб^ктыўнымі паняццямі»71. Аднак чаму многія асобы лічылі «лі» аб'ектыўннм, рэальным паняццем? Ван Гавэй казаў: адрозненне чалавека ад жывёлы ў наяўнасці канцэптуальных ведаў. Людзі ў жыцці выкарыстоўваюць паняцці для таго, каб называць прадметы, аднак па-няцце — гэта не сама рэч. Напрыклад, мы называем матэрыяльны свет «існым», аднак у нас няма такога прадмета, як «існаванне». «Ва ўсе часы заходняя і ўсходняя філасофіі разглядалі «існае» як нешта рэальнае. Тое, што ў Кітаі азначаюць як Найвышэйшы пачатак, неспасціжнае, ісціну, на Захадзе называецца Богам... Так званы, Найвышэйшы пачатак, вы-сокі прынцып светабудовы, звышадчувальны розум нябачныя, і для іх перадачы непазбежна выкарыстоўваецца іерогліф «лі», што дастаткова для доказу таго, што гэтае паняцце не існуе ў бачным свеце, а ўваса-бляецца толькі ў шырокім, няясным паняцці. Прасцей кажучы, гэта не больш чым міраж»72. Таму наконт «лі» Ван Гавэй вывеў: «Ці зможа па па-
    70 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 40.
    71 Там жа.
    72 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 40.
    50
    Частка /
    ходжанні высакародны і дапытлівы муж, які ўважліва і ўдумліва вывучае этымалогію слова, ідучы па слядах гісторыі яго развіцця, адрозніць яго ўласцівасці як суб'ектыўнага, а не аб^ктыўнага?»73.
    Акрамя таго, «лі» ў Кітаі таксама мае значэнне «законы прыроды, нябес-ныя найвышэйшыя прынцыпы». Гэтая катэгорыя супрацьстаіць значэнню «чалавечыя захапленні, плоцкія жаданні», што таксама звязана з этыкай. Упершыню паняцце «законы прыроды» з'явілася ў «Юэ Цзі»: «Калі жаданне не стрымліваць унутры, спакусы звонку не вытрымаць». «Законы прыро-ды» — адно з цэнтральных пытанняў дыскусій канфуцыянцаў Сунскай эпо-хі. У заходняй этыцы таксама ёсць падобнае паняцце. Платон разглядаў роз-ум як кіроўны і адказны за маральнасць, Кантлічыўяго прычынай значных для чалавецтва законаў маралі. Аднак у канчатковым выніку «лі» — гэта ро-зум. «У “〃і”, акрамя значэнняў прычыны і розуму, няма іншых тлумачэн-няў. Калі казаць аб прычыне — гэта этычная прычына, імкненне... Адсюль выснова, што розум — гэта здольнасці. Дабро ідзе ад розуму, зло ідзе ад ро-зуму, а сам розум праяўляецца ў форме ўчынкаў, што недастаткова дпя эта-лона, гэта відавочна. Толькі здольнасць разважаць адрознівае нас ад жывёл; гэта тое, чым валодае выключна чалавецтва. Сучаснікі прытрымліваюцца таго, штоўметафізіцы называюць сапраўцнай сутнасцю, аў этыцы — да-бром, усяляк прыпісваючы гэтыя ўласцівасці “〃і”. Адмаўленне ролі розуму ў нашай пазнавальнай здольнасці, складанні паняццяў і ўстанаўленні су-вязі з імі не мае нічога агульнага з каштоўнасцю маральных прынцыпаў»74.
    Разважанне Ван Гавэя пра паняцце «лі» дэманструе глыбіню яго ведаў і разумення кітайскай і заходняй філасофскай думкі. Дасягненне такога ўзроўню можна назваць беспрэцэдэнтным. Раскрыўшы падрабязнасці разважанняў, можна пераканацца, што тут закрануты вельмі складаныя пытанні метафізікі, анталогіі, эпістэмалогіі, логікі і этыкі, і ўсе яны з'яўля-юцца ключавымі пытаннямі ў гісторыі заходняй і кітайскай філасофіі. Ван Гавэй паспрабаваў, выкарыстоўваючы канцэпцыі Канта і асабліва Шапенгаўэра, вывесці канчатковае меркаванне, аднак сутыкнуўся з цяж-касцямі ў спробе пераканаць у сваёй тэорыі людзей. 3 пункту гледжання
    73 Там жа.
    74 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 49.
    51
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    сур'ёзнай навукі гэта была першая дыскусія, уякой супрацьпастаўляліся кітайская і заходняя філасофскія традыцыі. Для развіцця кітайскай філа-софіі гэта мела велізарнае значэнне.
    У артыкуле «Слова пра жыццё» Ван Гавэй выказаў думку, штоўразумен-ні кітайцаў іероіліф «命》(«жыццё, лёс») можа азначаць як «жыццё і смерць прадвызначаныя небам», так і «нябесная прырода». Такім чынам, гэта па-няцце можна звязаць зтакімі катэгорыямі заходняй філасофіі, як фаталізм і дэтэрмінізм. Ён лічыў, што ўсе старажытныя кітайскія філосафы, за выклю-чэннем Мацзы, былі фаталістамі, і ніводзін зіх не быў прыхільнікам дэтэр-мінізму. Разважаючы над тэорыяй свабоднай волі Канта і Шапэнгаўэра, яе су-вязі з чалавечымі ўчынкамі і адказнасцю, ён у выніку прызнае, што «нашага пачуцця адказнасці наўрад ці дастаткова ддя таго, каб паўплываць на далей-шыя падзеі, і недастаткова, каб адштурхоўвацца ад мінупага вопыту перад выкананнем дзеяння... Дазвол людзям ведаць пра паняцце адказнасці мае рэальную каштоўнасць; каб гэта зразумець, не абавязкова звяртацца пада-памогуда тэорыі аб свабодзе волі»75.
    Гэтыя працы нават па сённяшніх мерках могуць лічыцца шэдэўрамі кітайскіх філасофскіх даследаванняў, яны па-ранейшаму маюць высокі акадэмічны ўзровень і каштоўнасць. Сярод мноства сучасныхдаследчых ар-тыкулаўі кнігпа кітайскай філасофіі рэдкасустрэнеш працы,якія валодаюць падобнай сілай, ілыбінёй і метадамі заходняй школы. Мноства вучоных, якія займаліся кітайскай філасофіяй, недасягнулі такога ўзроўню. Вядома, гэтыя аналітычныя падыходы і метады Ван Гавэя празаходнія, заснаваныя пераважна на разуменні філасофіі Канта і Шапенгаўэра. Разумення Ван Гавэем філасофіі Канта сёння недастаткова, бо яго аналіз непазбежна схіль-ны да празмернай лагічнасці, вестэрнізму; гэта праявы нясталасці ранняга Ван Гавэя. Аднак гэтая даследчыцкая дзейнасць у параўнанні з працамі Ху Шы, Фэн Юланя і іншых, хто паклаў пачатак вывучэнню кітайскай філа-софіі за 20 гадоў да гэтага, сапраўды з,яуляецца першапачаткам сучасных кітайскіх даследаванняў гісторыі філасофіі Кітая.
    75 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 144.
    52
    Частка /
    2.2.	Трактоўка і пераклад «Вучэння аб залатой сярэдзіне»
    Калі Ван Гавэй парадкаваў ключавыя паняцці старажытнакітайскай філасофіі і яшчэ не зусім заграз у вестэрнізацыі, ён, параўноўваючы ай-чынную і заходнюю філасофіі, не толькі звярнуў увагу на падабенства паміж імі, але таксама добра бачыў іх адрозненні. Быўшы спецыялістам у старажытнакітайскай літаратуры, ён выдатна разбіраўся і ў старажыт-накітайскай навуцы. Таму ў спалучэнні з ідэямі заходніх мысляроў ён распрацаваў дзве супастаўныя сістэмы. Ён ніколі не змешваў паміж са-бой іерархіі ведаў і ніколі не замяняў іх адну адной. He ўпадаючы ў край-насці, ён выразна бачыў і цвяроза ацэньваў адрозненні паміж кітайскай і заходняй навукамі, якія існуюць і па сённяшні дзень.
    На думку Ван Гавэя, далёка неўсе старажытнакітайскія мысляры былі філосафамі. Філасофія займаецца даследаваннем сапраўднага шляху, сутнасці светабудовы сусветнага маштабу, у гэтым яе адрознен-не ад палітыкі і этыкі. У артыкуле «Да пытання аб свяшчэнным абавяз-ку філосафа і мастака» Ван Гавэй казаў: «Такім чынам, у маёй Айчыне няма чыстай філасофіі, але ёсць філасофія палітыкі і філасофія маралі. Што ж тычыцца метафізікі дынастый Чжоу, Цынь і дзвюх Сун, у аснове якой філасофія маралі, ёй не ўласцівая цікавасць да чыстай філасофіі. Тым больш абыякавая яна да пытанняў эстэтыкі, логікі, эпістэмало-гіі!»7б Падобныя ацэнка і меркаванні звязаны з параўнаннем формаў заходняй навукі са старажытнакітайскай. Можна сказаць, што гэта былі новыя даследчыя падыходы і метады.
    Пасля Ван Гавэй змяніў сваю думку на тое, што ў старажытным Кітаі не было трансцэндэнтальнай метафізікі і эстэтычных падыходаў. Ён лічыў, што ў старажытным Кітаі ўсё ж была філасофія: «Лаацзы і Мацзы разважалі пра маральнасць, пра палітыку, але іх меркаванні зводзілі-ся да філасофіі. Асноўныя палажэнні палітычнай маралі Лаацзы можна выказаць удвух словах: даа і спакой. Калі 6 сучаснік, які прытрымліва-
    76 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 120.
    53
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    ецца погляду Лаацзы, спытаў уяго, як быць чалавеку абстрагаваным і спакойным духам, тады той бы яму адказаў: якія законы прыроды, та-кой павінна быць і чалавечая мараль... Што тычыцца асноўных палажэн-няў палітычнай маралі Мацзы, іх можна выказаць удвух словах: любоў і карысць. Калі 6 сучаснік, які прытрымліваецца погляду Мацзы, спытаў у яго, як набыць любоў і карысць, тады той бы яму адказаў: якія законы прыроды, такой павінна быць і чалавечая мараль. Таму кажуць: “Неба абавязкова хоча, каб людзі ўзаемна любілі адзін аднаго і прыносілі адзін аднаму карысць>,»77. Хай Лаацзы гаварыў пра спакой, а Мацзы пра ўсёаб-дымную любоў, абодва ў выніку паклалі свае меркаванні ў аснову фун-даментальных законаў свету, стварыўшы канцэпцыю філасофіі. А вось канфуцыянства адрозніваецца ад іх. «Хай развагі Лаацзы пра спакой, і звяртаецца ён да нябеснай сутнасці, а Мацзы кажа пра карысць любові, звяртаючыся да нябеснай волі, паміж імі існуе толькі нязначная розніца. Канфуцый, кажучы пра чалавекалюбства, гаварыў і пра рознага роду ма-раль. Калі 6 сучаснік спытаў Канфуцыя, як чалавеку стаць гуманным і вы-сакародным, Канфуцый, несумненна, растлумачыў бы гэта, грунтуючыся на чалавечых учынках. Растлумачваць, грунтуючыся на чымсьці, акрамя чалавечых учынкаў, з яго пункту гледжання, было немагчыма»78. Такім чынам, развагі Канфуцыя — гэта не філасофія.