• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    9
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    ных і станавіліся забароненымі тэмамі для нармальных акадэміч-ных дыскусій, што непазбежна вяло да няслушных высноў.
    Прымяненне ідэалагічнай барацьбы замест акадэмічных дыскусій пагібельна паўплывала на навуковую атмасферу. Масавая крытыка не-дахопаў некаторых культурных палемік 20-30-х гг. У творах часоў «куль-турнай рэвалюцыі» дасягнула апагею: у навуковых колах XX ст. узнікла асаблівая літаратурная форма. Такога кшталту сачыненні і творы не ад-павядалі навуковым нормам і крытэрам, канцэпцыі іх былі абмежава-нымі, метады закасцянелымі, літаратурны стыль быў благім і рэзкім, усе акадэмічныя пытанні разглядаліся з пункту гледжання ідэалогіі, што пе-ратварала навуковыя дыскусіі ў палітычную барацьбу. Часта людзі маглі пазбавіцца свабоды, а часам і жыцця, праз кнігі, артыкулы ці проста пра-пановы. У цывілізаваным кітайскім грамадстве таго часу з'явілася такая неспасціжная з'ява, як «ідэалагічнае злачынства». 3 прычыны настоль-кі жахлівых падзей навукоўцы са страхам, нібы ідучы па тонкім лёдзе, не адважваліся перайсці мяжу нават на адзін крок. Пад уціскам ідэалогіі сапраўдныя навуковыя даследаванні непазбежна прыходзілі ў заняпад і былі закінутыя, а вульгарныя павярхоўныя ідэі, натуральна, прыносілі свой плён. Піедзячы на навуку Кітая XX ст., асабліва пасля 50-х гг., цяж-ка ацаніць усю шкоду такога пагібельнага падыходу да яе. Сумны вынік праявіўся ўтым, што людзі страцілі павагу і трапятанне перад сапраўд-нымі, сур'ёзньімі навуковымі даследаваннямі, а ў многіх навукоўцаў знік руплівы і інтуітыўны падыход да навукі. Варта адзначыць, што гэта быў таксама вынік парушэнняў і карупцыі ў навуковых колах таго часу.
    Другім негатыўным вынікам змешвання навукі і ідэалогіі стала псі-халагічная інертнасць народа. У кітайскай эстэтычнай супольнасці мно-гія спецыялісты прынялі ўякасці сур'ёзнага, прафесійнага і адзінага правільнага метаду навуковых даследаванняў такую мадэль палітычна-га руху, якая нагадвала фарс. Пасля ажыулення «Вялікай эстэтычнай па-лемікі» прыйшло расчараванне маўчаннем эстэтычнага навуковага свету таго часу. Навукоўцы часта несліся ва ўспамінах да ранейшага натхнен-ня і хараства, журботна бедавалі аб цяперашнім заняпадзе і занядбана-сці. Многія прафесары, якія прысвяцілі сябе эстэтычным штудыям, былі ў разгубленасці ад такога становішча рэчаў і не ведалі, за кім ісці.
    10
    Уводзіны
    Многія зрабілі навуковую пераарыентыроўку. Некаторыя дайшлі да таго, што прызналі свой досвед удаследаванні эстэтыкі «кружным» ці «памылковым шляхам», і раскайваліся, што не зрабілі так адразу. Іншыя па-ранейшаму звязвалі сваю працу з ідэалогіяй, выкарыстоўваючы эстэ-тычныя даследаванні ў якасці спосабу палітычнай прапаганды. Нямала было і тых, хто ўслед за эканамічнай інтэграцыяй называў сябе рынкавай «масавай культурай». Манерна, удуху дробнай буржуазіі, яны злучылі ў адно культуру «моды/вольнага часу» і навуку (звярніце ўвагу: менавіта злучылі, а не даследавалі масавую культуру). Яны прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні плётак пра жыццё славутасцей, неаб^ктыўнае судзейства футбола, выкраданні і забойствы заложнікаў, сэксуальныя забавы, вя-дзенні фельетонаў і іншых квяцістых забаўках сучаснага грамадства, якія папулярызуюць сродкі масавай інфармацыі14. Нягледзячы на тое, што та-кая дзейнасць мела несумненную сацыяльную значнасць, яна была ўжо вельмі далёкая ад сапраўды сур'ёзнмх і карпатлівых навуковых даследа-ванняў эстэтыкі.
    Некаторыя адкрыта дэманстравалі прыналежнасць да масавай куль-туры; гэта стала непазбежнай тэндэнцыяй і кірункам новага перыяду развіцця кітайскай эстэтыкі, што дэманструе, наколькі трывала ан-тынавуковыя тэндэнцыі заселі ў галовах людзей.
    14 Лу Сінь аднойчы рэзка заўважыў, што некаторыя адукаваныя людзі ў дачы-ненні да гамінданаўскага ўрада ад слова «дапамдга» дайшлі да слова «прадажны», а ў выніку засталося толькі глупства.
    11
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    Антынавуковыя тэндэнцыі ўкітайскіх эсгэтычных даследаваннях, пра-блемы навуковых падыходаў і метадаў звязаны з адкрыццём межаў Кітая ў сярэдзіне XIX ст. Заходнія навука і культура, што хлынупі ў Кітай, трансфар-маваўшыся і перастроіўшыся, сталі непазбежнай альтэрнатывай кітайскай традыцыйнай навуцы. Развіццё гуманітарных ведаў было асабліва цяжкім. Пытанне «Што такое кітайская філасофія?», а не «Што такое кітайская філа-софія ў заходнім разуменні?» па-ранейшаму ставіцьутупік кітайскіх філоса-фаў, і дая адказу на пытанне «Што такое кітайская эстэтыка?» па-ранейшаму патрэбныя сур'ёзньія даследаванні. Варта адзначыць, што першай прабле-май кітайскай эстэтыкі XX ст. стала разуменне эстэтыкі як навукі.
    Цяпер нам вядома, што кітайскае слова «美学》(«эстэтыка») адпавядае англійскаму слову «aesthetics», якое паходзіць са старажытнагрэчаскай мовы і азначае «пачуццёвае ўспрыманне». Пры гэтым мы абапіраемся на працу нямецкага місіянера Эрнста Фабера, які ўпершыню выкары-стаў слова «эстэтыка»: у 1873 г. ён апублікаваў кнігу на кітайскай мове «Нарысы аб школах Германскай імперыі» (у наступных выданнях назва была зменена на «Нарысы аб заходніх школах» або «Школы заходніх дзяржаў»), у якой прадставіў заходнюю праграму «Вучэнне мудрасці». Гэта самая ранняя вядомая літаратурная крыніца, у якой сустракаецца гэтае слова. У наступных выданнях яно з^ляецца адзін раз. У1897 г. у «Бібліяграфіі японскіх кніг» яго ўжывае Кан Ювэй15. У1902 г. Ван Гавэй пераклаў працы японскіх навукоўцаў Макішы Ічыра (牧漱五—— 郎)«Падручнік педагогікі» і Ген'ёку Кувакі (桑木严翼)«Уводзіны ў філа-софію», у якіх вычарпальна патлумачыў усё, што звязана з паняццем
    15 Кан Ювэй (1858-1927 гг.) — філосаф, каліграф. Узначальваў рух за рэформы 1898 г., апалагет канстытуцыйнай манархіі, адзін з першых тэарэтыкаў кітайскага нацыяналізму.
    12
    Уводзіны
    «эстэтыка». У навуковых колах лічыцца, што Ван Гавэй упершыню ўвёў слова «эстэтыка» ў Кітаі менавіта з гэтай прычыны16.
    «Aesthetics» не было даслоўна перакладзена на кітайскую мову як «па-чуццёвае ўспрыманне». Яго пераклалі як «эстэтыка». Гэта дае адказ на пытанне, чым былі заклапочаныя першыя навукоўцы гэтай галіны. Яны ясна разумелі, што нейкі духоўны складнік усходняй і заходняй культур нельга перадаць літаральным перакладам павярхоўнага значэн-ня. Наадварот, толькі праз пасрэдніцтва поўнага жывога перакладу з за-хаваннем скрытага сэнсу можна перадаць і забяспечыць узаемадзеянне ўнутраных ідэй і духу ўсходняй і заходняй культур. Напрыклад, англій-скае слова «metaphysics» перакладзена як «метафізіка», а не даслоўна — «тое, што пасля фізікі», «philosophy» перакладзена як «філасофія» і г.д. Пачынаючы з Ван Гавэя, слова «эстэтыка» было афіцыйна прызнана ў на-вуковых колах Кітая і распаўсюдзілася далей. Ужо тады навуковец цалкам усведамляў канцэпцыю ўнутранай сутнасці і ідэалогію «aesthetics». Мы можам меркаваць, што ён быў першым сапраўдным эстэтыкам у Кітаі17.
    Найперш навукоўцаў хвалявалі пытанні: што значыць эстэтыка для кітайцаў? Што такое эстэтыка кітайскага народа? Безумоўна, культуры Кітая і заходніх краін перасякаліся ўжо на працягу некалькіх соцень гадоў, датаго ж з'явілася паняцце «глабальная вёска»18. Фарміраванне кітайскай эстэтыкі, бясспрэчна, не можа замыкацца толькі на сабе, неабходна з ад-крытасцю спасцігаць эстэтыку заходніх краін, улічваючы і старажытнасць, і сучаснасць. Аднак такі адкрыты падыход абсалютна не азначае разрыву сувязі з традыцыямі кітайскай навукі, і гэта не прычына для фарміраван-ня бескаранёвай заходняй культуры ў кітайскім пераказе. Тым не менш
    16 Гп.: Хуан Сінтаа. Слова «эстэтыка» і самае ранняе распаўсюджанне заходняй эстэ-тыкі ў Кітаі 〃 Пазнанні літаратуры і гісторыі. 2000. Вып. 1. Некаторыя даследчыкі лічаць, што японскі навуковец Хадзімін Накаэ (中江肇民)першым пераклаў слова «эстэтыка» на кітайскую мову, пасля чаго ў канцы XIX ст. яно пранікла ў Кітай. Таксама ёсць мерка-ванне, што слова першапачаткова пранікла ў Японію з Кітая, а затым вярнулася ў Кітай.
    17 У старажытным Кітаі, вядома, існавала эстэтычнае мысленне (Канфуцый, Мэнцзы, Лаацзы, Чжуанцзы і іншыя), аднак яе дзеячы належаць да гісторыі эстэтыкі. А. Баўмгартэн, напрыклад, лічыцца бацькам заходняй эстэтыкі, але пры гэтым не ад-маўляецца, што Платон і Арыстоцель мелі свае эстэтычныя ідэі.
    18 «Глабальная вёска» — грамадства, у якім адлегласці істотна скараціліся за кошт выкарыстання электронных сродкаў камунікацыі. Паняцце, уведзенае ў шырокі ўжы-так, Маршалам Маклюэнам.
    13
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    стварэнне, як у старажытнасці, традыцыйных паэтычных сказаў, цыхуа19, твораў пра жывапіс і разбіўку паркаў, тэатральных пастановак, вядома, не можа лічыцца з'явай сучаснай кітайскай эстэтыкі. 3 другога боку, пры некрытычным пераносе ў кітайскую навукутакіх катэгорый заходняй эстэ-тыкі, як «прыгажосць» і «мастацтва», становіцца відавочна, штоўякасці асновы для кітайскай эстэтыкі яны не падыходзяць, інакш яна ператво-рыцца ў пераказ заходняй эстэтыкі на кітайскай мове. Той факт, што «пры-гажосць» і «мастацтва» з'яўпяюйца базавамі канцэптамі заходняй эстэтыкі, звязаны з гісторыяй развіцця заходняй думкі і культуры. Паміж гісторыямі ідэй і культуры Кітая і заходніх краін існуе велізарнае адрозненне. Простае запазычанне заходняй тэрміналогіі не зможа ўмясціць асноўную сутнас-ць мастацкага ідэалу і адчуванне прыгожага кітайцам. Таму для сур^знага даследавання патрабуецца не толькі выкарыстанне і ўсведамленне заход-ніх культурных традыцый, але і глыбокае разуменне і дакладнае ўспры-манне кітайскай традыцыйнай навукі і мастацтва. Кітайскім навукоўцам неабходна валодаць шырокай сістэмай ведаў і развітым канцэптуальным мысленнем. Гісторыя сведчыць, што тыя, хто ўХХ ст. зрабілі сапраўдны ўнёсак у кітайскую эстэтыку, валодалі ілыбокімі ведамі і былідобра абазна-ныя як у кітайскай,так і заходняй праблематыцы.
    Такім чынам, пры фарміраванні сучаснай кітайскай эстэтыкі неаб-ходна прытрымлівацца канцэпцый і метадаў заходняй навукі, але пры гэтым абапірацца на традыцыйную кітайскую навуку. Кітайская эстэты-ка павінна валодаць як свайго роду агульнымі «эстэтычнымі» якасцямі, так і ўнутранымі ўласцівасцямі, якія належаць толькі кітайскай навуцы. Фарміруючы кітайскую эстэтыку, неабходна ў падмурку кітайскай тра-дыцыйнай навукі рабіць асноўную, унутраную «замену», але не знеш-нюю «падмену». Любая спроба «падмены» пагражае стратай галоўнага дзеля другараднага і не можа быць паспяховай. Ва ўмовах сённяшняга мультыкультурнага свету традыцыйная нацыянальная самасвядомасць такога кшталту з^ляецца не толькі неабходнасцю для развіцця навукі, але і важнай канцэпцыяй выжывання культуры.