• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    «Водгук на раман “Сон у чырвоным церамем» пачынаўся словамі: «Лаацзы казаў: “Калі 6 у чалавека не было цела, уяго не было 6 бед”. Чжуанцзы казаў: “Зямля-маці зрабіла маё цела, і я павінен працаваць, каб жыць,,> Пакуты і цяжкая праца непарыўна звязаны з жыццём!»55. Штуршком да гэтага паслужыла філасофія даасізму, якая пераклікаецца з ідэямі Шапенгаўэра. Наступнае выслоўе — практычна пераказ працы Шапенгаўэра на кітайскай мове: «Мэта нашага жыцця — гэта праца, ня-годы, галеча і пакуты, якія вянчае смерць, таму што менавіта яны вядуць да адмаўлення ад волі да жыцця. Аднак плён працы не прыносіць чала-веку шчасця, ён не можа насыціць свае патрэбы, бо кожная задаволеная патрэба спараджае новую, а задавальненне — нуду. Чалавек распяты паміж пакутай і нудой, тое і другое ёсць зло. Нарэшце, немагчыма не жа-даць зла, зло непазбежнае, як вынік сцвярджэння жадання жыць. У ча-лавека ёсць жыццё, а што яму трэба для жыцця? Згаладнеўшы, ён хоча паесці, сасмагшы, хоча напіцца, замерзшы, хоча апрануцца, для начлегу шукае дах над галавой — усё гэта дзеля таго, каб захаваць чалавечае жыц-
    55 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 65.
    38
    Частка /
    цё. Жыццё чалавека доўжыцца ўсяго некалькі дзясяткаў гадоў, не больш за сотню, а нам гэтага недастаткова, мы жадаем больш. Таму дзясяткі, сотні гадоў мы імкнёмся да вечнага жыцця, а прыходзіць час — імкнёмся знайсці сабе пару, завесці сям'ю. Нарадзіўшы сыноў і дачок, мы павін-ны ўтрымліваць і падтрымліваць іх, карміць, вучыць і, канешне, жаніць. На працягу ста гадоў, з раніцы да вечара ў разважаннях, галечы, старасці і невядомасці, чым усё скончыцца». Далей Ван Гавэй зрабіў сапраўды ас-новатворную заяву: «У чым сутнасць жыцця? He больш як у жаданні. Калі жаданні не задаволеныя,мы не задаволеныя жыццём. Стан нездаволення прыносіць нам пакуты. Адчуўшы жаданне аднойчы, мы да канца жыцця чагосьці прагнем. Пасля задавальнення аднаго жадання з'яўляюнда сум і яшчэ сотня незадаволеных жаданняў. Задавальняючы жаданні адно за адным, немагчыма дасягнуць спакою... Жыццё чалавека — маятнік у га-дзінніку: ківаецца туды-сюды, паміж пакутай і нудой... Чым больш раз-віваецца культура, чым больш пашыраецца кругагляд ведаў, тым больш становіцца жаданняў, тым мацней адчуваюцца пакуты. Гэта значыць, што немагчыма пазбегнуць усіх жаданняў чалавечага жыцця — такая яго ўласцівасць; немагчыма пазбавіцца ад пакут, таму што жаданне, жыццё і пакуты — тры неаддзельныя адзін ад аднаго элементы»56.
    Такім чынам, паколькі жыццё чалавека неаддзельнае ад жаданняў, яму ніколі не пазбавіцца ад пакут. Згодна з думкамі Шапенгаўэра, нягле-дзячы ні на якіядасягненні і поспехі чалавека,яго заўсёды будуць мучыць якія-небудзь жаданні, і толькі дзякуючы мастацтву і эстэтыцы можна атрьшаць кароткачасовае вызваленне ад іх. Ван Гавэй прытрымліваўся такога ж меркавання: «Поспех у навуцы падобны на шматпавярховы бу-дынак - ён прыгожы іўзвышаецца; падмурак яго пабудаваны на жыц-цёвых жаданнях; не адрозніваецца ён і ад палітычнай сістэмы, таксама заснаванай на гэтых жаданнях»57. Гэтыя поспехі і дасягненні не могуць вызваліць ад ціску жаданняў з прычыны чалавечай зацікаўленасці. Людзям неабходна вярнуцца да мастацтва, толькі тады можна на карот-кае імгненне вызваліцца ад пакут. «Сутнасць мастацтва ў тым, што той,
    56 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 65-66.
    57 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня.С. 67.
    39
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    хто прагне, не ўбачыць; а той, хто бачыць, не прагне. Прыгажосць маста-цтва пераўзыходзіць прыродную, паколькі лёгка прымушае чалавека забыць пра сувязь з навакольным светам». Каштоўнасць мастацтва за-ключаецца ў заахвочванні людзей. «Вызваленне жыцця ад жаданняў — у імкненні людзей да чыстых ведаў»58. Ван Гавэй спалучыўтутідэі Канта аб нематэрыяльнасці эстэтыкі з тэорыяй Шапенгаўэра.
    Таму Ван Гавэй бедаваў: «На жаль, жыццё светуўжаданні і толькі. Віна жаданняў у тым, што яны прыносяць пакуты, вось у чым нязменная ісці-на свету. Самі ўчыняюць злачынства, самі караюць сябе, самі раскайва-юцца і самі сабе даруюць. Задача мастацтва ў тым, каб апісаць чалавечыя пакуты і вызваліць ад іх,утым, каб прымусіць нас шанаваць гэтае жыццё, скінуўшы кайданы свету, пакінуць гэтую барацьбу жыццёвых жаданняў і атрымаць кароткачасовае супакаенне. Вось галоўная мэта мастацтва»59.
    Паколькі людзі не звязаны з мастацтвам матэрыяльнымі інтарэсамі, яны могуць атрымаць часовае вызваленне. Мастацтва — спосаб і шлях вызвалення чалавека ад ціску яго жаданняў. Ван Гавэй лічыў, што дзя-куючы менавіта гэтаму «Сон у чырвоным цераме» прадэманстраваў сваю непараўнальную мастацкую каштоўнасць. На яго думку, раман «сапраўды прадстаўляе гэтае жыццё і яго пакуты, прычынай якіх з'яўля-емся мы самі, і паказвае шлях вызвалення, які варта шукаць у нас»60. Ён лічыў, што аўтар твору «сімвалізуе сабой жыццёвыя жаданні. Цзя Бааюй глыбока спазнаў націск пакут «жыццёвых жаданняў» і ў выніку да кан-ца зразумеў сэнс чалавечага жыцця і светабудовы, дасягнуў волі. Якраз у гэтым і заключаецца глыбокае адкрыццё і найвышэйшая мудрасць рамана «Сон у чырвоным цераме»: пакуты Бааюя сімвалізуюць пакуты чалавецтва. Развіваючы ідэю аўтара, пры чытанні гэтай кнігі нам варта задумацца, як праяўляць пачуцці задавальнення і ўдзячнасці!»61
    Ван Гавэй лічыў, што драма — найвышэйшая форма мастацтва, а «Сон у чырвоным цераме» — толькі частка драмы ў драме. Раман мае даскана-лую форму і дасягнуў пры гэтым ідэальнага яднання формы і зместу. Ван
    58 Там жа.
    59Там жа. С. 72.
    60 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 71.
    61 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 71.
    40
    Частка /
    Гавэй казаў: «Шапенгаўэр паставіў паэзію на вяршыню прыгожых маста-цтваў (les beaux arts), а драму—на вяршыню паэзіі; цяжкая трагічная дра-ма, якая паказвае сапраўднае жыццё чалавека,дэманструе, што вызваліць сябе ад кайданоў ніколі не позна. Гэта канчатковая мэта эстэтыкі і этыкі. Такім чынам, эстэтычная каштоўнасць рамана «Сон у чырвоным цераме» таксама звязаная і з этычнай яго каштоўнасцю»62. Можна заўважыць, што філасофія, эстэтыка і светапогляд Шапенгаўэра ў аналізе і аргумен-тацыі рамана «Сон у чырвоным цераме» Ван Гавэя дасягнулі арганічнага яднання, нібы вада, змяшаная з малаком.
    Аналізуючы раман «Сон у чырвоным цераме» з пункту гледжан-ня мастацкай формы, Ван Гавэй таксама прызнаваў тэорыю Канта аб прыгожым і велічным. Ён казаў: «Хараство бывае двух відаў: пры-гожае і велічнае. Першае не звязана з нашымі матэрыяльнымі інтар-эсамі: мы можам любавацца ім, нягледзячы на адносіны да прадме-та хараства. Калі ў нашым сэрцы няма ні кроплі жыццёвых жаданняў, акрамя сузірання ніяк не звязанага з намі прадмета, яно засланяе ўсё, прымушае забыцца пра навакольны свет. У гэты час наша сэрца зна-ходзіцца ў стане прымірэння, і мы называем гэтае пачуццё і прадмет цудоўным, прыгожым. Наколькі прадмет процідзейнічае нашым знеш-нім адчуванням, настолькі ломіцца воля нашага жыцця і пакідае нас; розум працуе самастойна, паглыбіўшыся ў сузіранне з'явы. Мы назы-ваем гэтую з'яву велічнай, а стан — узнёслым пачуццём»63. Прыгожае ў прадметах не звязана з нашым інтарэсам, у нас няма жаданняў, да-тычных гэтых прадметаў, акрамя як любавацца іх выглядам, і ў такія моманты ў сэрцы нараджаюцца цудоўныя адчуванні. Велічныя з'явы выклікаюць пачуццё страху, аж да таго, што прымушаюць нас страці-ць волю, але веданне гэтых з'яў не можа загубіць наша жыццё і цела, з прычыны чаго наша свядомасць і сіла ўяўлення актывізуюцца, пры-мушаючы нас захапляцца тым, што раней палохала. Гэтыя з'явм менавіта велічныя, бо нараджаюць у сэрцы пачуцці захаплення і люба-вання, узнёслыя пачуцці. Хоць разуменне Ван Гавэем апісання эстэтыч-
    62 Там жа. С. 76.
    63 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 67-68.
    41
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    нага Кантам не зусім яснае і дакладнае, але відаць, што ўсё гэта ў асноў-ным узята з працы Канта «Крытыка здольнасці меркаваць». Цудоўнае і ўзнёслае — гэта дзве сучасныя катэгорыі прыгожага і велічнага.
    Аднак Ван Гавэй на гэтым не спыняецца. Пра мастацкую форму і пры-гожае ён кажа: «У мастацтве існуе і супрацьлеглае, імя яму — сумнеў. Як прыгожае і велічнае вызваляюць нас ад жаданняў, прыносячы нам чы-стыя веды, калі ў мастацтве ёсць месца сумневу? Ён зноў прымушае нас адступіць ад чыстых ведаў да жыццёвых жаданняў... Сумненне не су-мяшчаецца з прыгожым, як не сумяшчаецца вострае з салодкім, агонь з вадой. Мы жадаем радасці сумнення, як ацалення ад болю, нібы ў за-крытым порце імкнёмся да мора, у глыбокай цясніне молім пра святло. Дарэмна, яно зноў расце. Ці не прывядзе гэта да таго, што чалавек забу-дзецца пра свае жыццёвыя жаданні? Якая сувязь паміж гэтымі з'явамі? Ці процілеглыя яны натхненню? Выклікаючае сумнеў і прыгожае і веліч-нае — гістарычна процілеглыя»64.
    Тут Ван Гавэй увёў зусім новае, дыяметральна супрацьлеглае прыго-жаму і ўзнёсламу паняцце — сумненне. Гэтае адчуванне і стан «абрына-ючага ў сумнеў» — вынік яго ўласнага вопыту ў эстэтыцы. Яго «абрына-ючае ў сумнеў» адыгрывала важную, але негатыўную ролю ў эстэтыцы, аж да адмаўлення формы пачуцця прыгожага. Гэта, вядома, звязана з яго поўным прыняццем філасофіі Канта. Ключавы момант быў у тым, што адчуванне і стан таго, хто «прыводзіць у сумненне», не аддалялі ад жаданняў, дазваляючы эстэтыку выратавацца ад бясконцых пакут, а наадварот, выклікалі жаданні, прымушаючы загразнуць у іх без маг-чымасці вызваліцца. Таму заява Шапенгаўэра, што мастацтва вызваляе людзей ад жаданняў, з'яўляючыся кароткачасовым сховішчам ад бяскон-цых пакут, няслушная. «Прывядзенне ў сумненне» — стан, які спараджа-ецца эстэтыкай пад уздзеяннем мастацтва. Гэта, вядома, адмаўляе філа-софію Шапенгаўэра пра мастацтва. Нягледзячы на тое, што Ван Гавэй пры сцвярджэнні сваёй эстэтычнай тэорыі несвядома абвергнуў тэзісы Шапенгаўэра, яго працы сведчылі пра тое, што ён вучоны са сваім улас-ным бачаннем. Чалавек, надзелены творчым уяўленнем, з глыбокім до-
    64 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 68.
    42
    Частка /
    сведам у мастацтве, які штодня ўдасканальваўся, не мог круціцца толькі вакол кніжных ідэй філасофіі Канта і Шапенгаўэра.
    Такога кшталту развагі належалі да ранняга перыяду даследчыцкай дзейнасці Ван Гавэя; яны дэманстравалі ягоныя глыбокія веды ў эстэ-тыцы і знаёмілі чытача з заходнімі ідэямі. Тут мы можам заўважыць, штоўтэорыі Ван Гавэй прымаў ідэі Канта і Шапенгаўэра, не адмаўлючы аднак свае развагі і вопыт. Ён не быў задаволены толькі адным запазы-чаннем і знаёмствам з ідэямі Захаду; сярод іншага ён па-новаму рас-крываў для сябе ідэі старажытнакітайскай навукі. Пасля, грунтуючыся на сваім багатым досведзе ў мастацтве і эстэтыцы, Ван Гавэй прадставіў катэгорыю «старадаўняя вытанчанасць». Менавіта дзякуючы трываламу вопыту ў эстэтыцы і мастацтве, а таксама нязменнаму аналізу, Ван Гавэй на інстынктыўным узроўні пакінуў поле заходняй эстэтыкі і дасягнуў но-вага ўзроўню ў эстэтыцы кітайскай.