Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
Даследаванні па кітайскай філасофіі: асновы кітайскай эстэтыкі
Нягледзячы на глыбокую цікавасць і захапленне Ван Гавэя заходняй навукай, ён ніколі не забываў пра навуковыя дасягненні Старажытнага Кітая. Адначасова з працай над «Водгукам на раман “Сон у чырвоным цераме”》Ван Гавэй укараняў погляды і падыходы заходняй філасофіі для рэканструкцыі і тлумачэння ключавых паняццяў філасофіі кітайскай.
Дзякуючы добрай падрыхтоўцы і глыбокаму веданню аспектаў за-ходняй навукі, Ван Гавэй развіваў найноўшыя спосабы мыслення і па-дыходы, з дапамогай якіх дэталёва вывучаў унікальную перспектыву старажытнакітайскай навукі. Гэта тое, чаго не было ў яго папярэднікаў. Таму некаторыя яго ідэі, канцэпцыі і падыходы да старажытнакітай-скай навукі, незалежна ад іх правільнасці, былі цалкам новымі і выклю-чнымі. Яго асноўныя працы ў гэты перыяд: «Меркаванне аб прыродзе», «Тпумачэнне прынцыпу», «Вытокі жыцця», «Філасофскае вучэнне дз-вюх школ дынастыі Хань». Ён правёў глыбокі аналіз такіх кітайскіх тра-дыцыйных паняццяў, як «прырода» (性),«прынцып» (理),«жыццё» (命), пранік у іх сутнасць, раскрыў іх таямнічы сэнс, падаў мноства новых ідэй.
Аналітычныя даследаванні кітайскай старажытнай навукі Ван Гавэя адзіныя з яго навуковымі даследаваннямі, з'яўляюнда асновай яго эстэ-тычных разважанняў і неад'емна 而 часткай эстэтычнага светапогляду. У іх паказана напружанне паміж навукамі Кітая і Захаду, прадстаўлены шы-рокі навуковы фон і агляд. Яго наступныя навуковыя дасягненні ў галіне эстэтыкі або гісторыі літаратуры рэалізаваныя менавіта на гэтым фоне
44
Частка /
і падмурку. Кароткі пераказ яго даследаванняў, метадаў і падыходаў — гэта перадумовы для разумення прапанаваных ім пасля ідэй і разважан-няў пра кітайскую эстэтыку. Адсюль мы можам выявіць таксама і іншыя інтэлектуальныя перадумовы і праналізаваць мысленне эстэтыка, зразу-мець логіку яго навуковых даследаванняў і прац, і, у сваю чаргу, даволі дакладна зразумець і асвоіць ідэі і навуку перыяду Ван Гавэя.
2.1. Прырода чадавека, лі (ідэя), жыццё
Ван Гавэй у вышэйзгаданых артыкулах спрабаваў пераасэнсаваць некаторыя асноўныя паняцці кітайскай філасофіі і падсумаваць агульны ход разважанняў кітайскіх філасофскіх даследаванняў. У раз-важаннях аб «прыродзе чалавека» ён узброіўся тэорыяй пазнання Канта. Ідэі Канта разглядаліся ім як дакладная тэорыя і разуменне светабудовы. Ван Гавэй, выкладаючы яго філасофію, падзяляе ўсе веды на прыроджаныя і набытыя.
«Апрыёрнымі з'яўляюцца формы прасторы, часу, а таксама інтэлекту-альныя катэгорыі, зразумелыя без вопыту, з нараджэння, а апастэрыёр-нымі — тыя, што з^ляюцца па меры сталення. 3 моманту з'яўлення тэорыі пазнання Канта да сённяшняга часу яны лічацца неаспрэчнымі. Апастэрыёрныя веды мы атрымліваем з практыкі. Да іх адносяцца ўсе веды, што даюць зведаныя перажыванні і адчуванні»65.
Формы часу, прасторы і апрыёрныя катэгорыі Ван Гавэй разглядаў як прыроджаныя веды, якія не трэба набываць. У аснове эмпірычных ведаў знаходзяцца менавіта прыроджаныя. Набытыя веды з'яўляюцца выключна эмпірычнымі. Гэтыя два віды ведаў сапраўдныя. Прыродныя веды ўніверсальныя, непазбежныя, набытыя ж такімі не з,яўляюцца.
65 Ван Гавэй. Меркаванне аб прыродзе // Зборнік твораў Цзінаня. С. 27.
45
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
Грунтуючыся на гэтым разуменні кантаўскай тэорыі пазнання, Ван Гавэй выказаў новы погляд на ідэі старажытнакітайскай філасофіі.
Ён лічыў, што развагі старажытных кітайскіх мысляроў і вучоных аб «прыродзе» чалавечага дабра і зла нельга аднесці да сапраўдных ведаў, немагчыма рашыць іх, як задачку «2+2=4». Калі пайсці шляхам эмпірыч-нага аналізу, мы не зможам спасцігнуць «прыроду» як такую, атрыманыя веды не будуць яе асновай. «Таму катэгарычна заяўляю: сугнасць «чала-вечай прыроды» знаходзіцца па-за нашым разуменнем»66. Такім чынам, ён лічыў, што ў старажытным Кітаі пытанне «прыроды» знаходзілася за мяжамі разумення, належала да прадметаў па-за кругаглядам.
Грунтуючыся на гэтай аснове, Ван Гавэй прааналізаваў усе значныя апісанні паняцця «прырода» ў гісторыі кітайскай філасофіі — ад «Кнігі гісторыі», «Кнігі песень», Канфуцыя, Мэнцзы, Лаацзы, Чжуанцзы да прац Сюньцзы, «Хуайнаньцзы» (праца «Філосафы з Хуайнані»),Дун Чжуншу, Ян Сюна, Хань Юя, Лі Ао, Ван Аньшы, Су Шы, Чжоу Дуньі, Чжан Цзая, Чжу Сі, Чэн I, Лу Цзююаня, Ван Янміна — і паказаў на існуючыя ў іх супярэчнасці. Так, з пункту гледжання Мэнцзы існуе «прыродная схільнасць да дабра»: «Таму, хто выхаваў свой дух, не трэба быць умелым у стрымліванні сваіх жаданняў». Ван Гавэй адзначыў: «Раз так, то адкуль бярэцца так званае жаданне? Калі ўзнікае сутнасць, чаму яна супярэчыць вобразу?»67. Такім чынам, у сказаным Мэнцзы ёсць супярэчнасць. Сюньцзы прытрымліваў-ся думкі, што «прырода» злая, быў перакананы, што «прыродныя якасці змяняюцца на карысць набытых», быццам магчыма, выкарыстоўваючы цырымоніі і этыкет мудраца, перавыхаваць просты народ. Аднак хіба мудрэц не належыць да народу? Як адрозніць мудраца ад звычайных людзей? Разам з тым, паводле сцвярджэння Сюньцзы, вызначэнне ры-туалаў і этыкету — гэта капрыз чалавечых пачуццяў («Жыццё чалавека падпарадкавана жаданню прызначаць рытуалы і парадкі»). Цырымоніі і абавязкі таксама адбываюцца ад жадання. Сюньцзы таксама сказаў: «Просты адукаваны чалавек, які мае высакароднасць і веды, не можа не любіць сабе падобных». Гэты выраз якдзве кроплі вады падобны
66 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 28.
67Тутідалей: Ван Гавэй. Меркаванне аб прыродзе Ц Зборнік твораў Цзінаня. С. 29-34.
46
Частка /
на выказванне Мэнцзы «Няма такога немаўляці, якое не любіла 6 сваіх бацькоў». Такім чынам, недахоп разважанняў Сюньцзы аб «прыродзе чалавека» у тым, што ён не ў стане згладзіць супярэчнасці ў сваіх выка-званнях. Пасля эпох Сун і Мін усё, што тычылася «прыроды», адносілася да метафізікі. ЧжоуДунья лічыў: «Найвышэйшы пачатак стаўдзейнічаць, пасля чаго вылучыліся сілы інь іян; з'явілася дабро і зло». Аднак яго «Тэорыя аб прыроднай схільнасці да дабра» фактычна бярэ пачатак ад яго думак пра жыццярадасную прыроду і павагу маральнасці, не абавязкова заснаванай на логіцы. Чжан Цзай лічыў, што паміж чалавечай прыродай і абсалютнай пустэчай ёсць агульнае. 3 вялікае пустаты выходзяць два пачаткі — цела і душа, дабро ўзнікае з духу, зло з формы. Разам з тым форма таксама ўзнікае з духу. «Аднак калі форма паходзіць ад духу, тады як могуць быць процілеглыя прырода духу і прырода неба і зямлі? Да таго ж чаму прыроду духу нельга называць сутнасцю?». У тэорыях іншых канфуцыянскіх маралістаў таксама прысутнічаюць гэтыя супярэчнасці.
На думку Ван Гавея, абстрактнае абмеркаванне тэорыі чалавечай пры-роды заснавана на метафізічным дабры і зле манізму. Прызнанне таго, што «прырода» — гэта прадмет, які нельга адчуць, можа мець падставу. Чыста эмпірычны аналіз «прыроды дабра і зла» таксама здольны згла-дзіць супярэчнасці ў выказваннях. Аднак калі злучыць нематэрыяльны падыход і эмпірычны аналіз, дасягаецца адзінства метафізічных мер-каванняў і эмпірычных доказаў і ўзнікае супярэчнасць. Паколькі такога роду эмпірычны аналіз непазбежна пагружае чалавека ўдуалізм дабра і зла, ён не можа падняцца да абстрактнай тэорыі. «Таму ва ўсе часы га-ворыцца пра непазбежную супярэчлівасць прыроды».
Мэта аналізутакая: «Зрабіць так, каб наступныя навукоўцы не ішлі гэ-тым шляхам марных меркаванняў».
Неабходна адзначыць, што прыведзеныя тут разуменне і пераказ Ван Гавэем тэорыі пазнання Канта недакладныя. Кант лічыў, што апрыёр-ныя формы пачуцця — прастора і час. У сузіранні пачуццёвыя дадзеныя ўсведамляюцца намі ў формах прасторы і часу. Некаторыя чыстыя, фар-мальныя катэгорыі таксама з,яуляюцца апрыёрнымі. Структура ведаў мае патрэбу ва ўжыванні апрыёрных катэгорый, якія разам з вопытам складаюць форму сінтэтычнага меркавання. Іншымі словамі, веды на ас-
47
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
нове катэгорыі апрыёрнага вопыту ў спалучэнні з вопытам набытым ут-вараюць форму сінтэтычнага меркавання. Напрыклад, чалавечыя веды пра шматлікае і малое, меншае і большае ўяўляюць сабой спалучэнне апрыёрнай і эмпірычнай катэгорый, якія шляхам сінтэтычнага мерка-вання прыводзяць да правільнага ведання і фармавання інтэлекту. Так, адвольна падзяліўшы гару цукерак на дзве часткі, дзеці з першага позірку вызначаць, якая частка большая, а якая меншая. Гэта і ёсць вынік прымя-нення апрыёрных катэгорый «больш»/«менш» у дачыненні да ацэнкі эм-пірычнай акалічнасці, атрыманая выснова і з^ляецца ведамі. Нават калі, напрыклад, матэматычная формула «2+2=4» з^ляецца канчаткова сфар-міраваным меркаваннем, без дамешку апрыёрнай катэгорыі на ёй нельга пабудаваць веды.
Пытанне «прыроды» ў старажытнай кітайскай навуцы адносілася да метафізічных меркаванняў. На думку Канта, любое метафізічнае мер-каванне можа быць эмпірычна прааналізавана. Калі ўдачыненні да яго правесці эмпірычны аналіз, абавязкова выявіцца антынамічная з'ява. Напрыклад, ці ёсць межы ў сусветнага часу і прасторы? Абодва вынікі эм-пірычнага аналізу, як станоўчы, так і адмоўны, слушныя. Такая малавера-годная сітуацыя і называецца «антыноміяй». Таму мы не можам правесці эмпірычны аналіз меркавання аб «прыродзе». Аднак філасофія Канта не абвяргае значэння і каштоўнасці метафізічных меркаванняў. (Падыходы аналітычнай філасофіі XX ст. удачыненні метафізікі намі былі цалкам адкінутыя).
3 лагічнага аналізу «прыроды» Ван Гавэя мы бачым, што, хоць ён трохі і прыбраў блытаніну ў старажытных працах, але, мяркуючы па ягоным пераказе і цытаванні тэорыі пазнання Канта, і сам не да канца разумеў яе, спрашчаючы метады, што непазбежна прыводзіла да адвольных спе-куляцый. Нягледзячы на гэта, мы не маем права адмаўляць каштоўнасць і значнасць прац Ван Гавэя.
У артыкуле «Тяумачэнне лі» Ван Гавэй здапамогай метаду лагічнага аналізу вызначыў гэтае паняцце. Дзякуючы кнізе «Паходжанне кітайскіх іе-рогліфаў» ён вызначыў этымалогію і семантыку слова «〃і» (理)—«кіраваць нефрьітам» (治玉).У далейшым дзеяслоў пераўтварыўся ў назоўнік, які ёсць у спалучэннях «геаграфія» (t也里),«тэкстура скуры» (蹑里),«колер скуры»
48
Частка /
(fel里),«правілы гадоўлі і прынцыпы ўтрымання шаўкавічных чарвякоў» (蚕理),«павучанні ў кіраванні» (Ж$), У значэнні парадак (сістэма)(条理).Ha сённяшні дзень існуюць два асноўныя значэнні іерогліфа «理》, якія маюць адпаведнікі ў еўрапейскіх мовах. У вузкім сэнсе гэта «розум» і «гаворка» — здольнасці, упасцівыя толькі людзям. Слова падобна значэннем да logos (па-грэчаску), ratio (па-лацінску), vemunft (па-нямецку), raison (па-фран-цузску), reason (па-англійску). У шырокім сэнсе гэта «прычына». Слова падобна значэннем да ratio (па-лацінску), raison (па-французску), reason (па-англійску), grunde (па-нямецку). Адносна вузкага сэнсу іерогліфа ў за-ходняй філасофіі ёсць лагічныя і фактычныя адрозненні (Кант), а таксама лагічныя, фізічныя, матэматычныя, практычныя адрозненні (Шапенгаўэр). Што тычыцца шырокага значэння, Ван Гавэй упарадкаваў ідэі заходняй антычнасці, тэорыі Сярэднявечча, думкі Лейбніца, Канта, Шапенгаўэра. Ён лічыў, што «лі» — гэта «самы ўніверсальны закон у свеце, адпаведна, яго асноўныя прынцыпы — самыя ўніверсальныя дая ўсяго свету законы, самая ўніверсальная форма нашых ведаў». Падобна на тое казаў УЧэн68: «Нават самая звычайная з'ява павінна мець прычыну, чаму яна з'яўляепца менавіта такой. Лі — гэта прычына, у сілу якой яна (з'ява) такая, і значэнне, у сілу якога яна з,яуляецца такой»69. Усё гэта сказана пра значэнне «лі».