• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    Лі Цзэхоу вылучаў чацвёрты этап канфуцыянства. Ён лічыў: «“Персаніфікайыя" і ^натуралізацыя прыродым — гэта новая інтэрпрэта-
    468 Лі Цзэхоу. Цзі маа у шо. С. 130-132.
    278
    Частка 2
    цыя духаў кчатырох перыядаў канфуцыянствам, менавіта традыцыйнага канфуцыянства аж да новага тлумачэння меркавання кітайскай куль-туры пра “адзінства неба і йалавека". Сёння сэнс даследаванняў тэмы “адзінства неба і чалавекам ўтым, як найлепш адказаць на сучасныя перспектывы развіцця навукі, зазірнуць у будучыню, адкрыць новае, сучаснае разуменне старажытных класічных выразаў. А гэта і ёсць тое, штоя раней выказаў у эстэтыцы — мперсаніфікацыя прыродым і“нату-ралізацыя чалавека»469.
    Чацвёрты этап канфуцыянства, па сутнасці сваёй, іёсць марксізм з даданнем традыцыйнага канфуцыянства, а таксама «анталогія антра-палогіі» Лі Цзэхоу.
    Якім чынам звязаныя марксізм і канфуцыянства ў тэорыі Лі Цзэхоу? Ён ясна патлумачыў: «У будучыні з дапамогай інстру-мента ў якасці асновы (навукова-тэхнічнае сацыяльнае развіц-цё — “знеідні манарх”)і псіхалагічнай сутнасці (мунутраны му-дрзц" структуры культурнай псіхалогіі), удзяляючы вялікую ўвагу своеасаблівасці існавання індывіда, тлумачачы свабоднае непа-срэднае ўспрыманне (“з дапамогай прыгажосці раскрываць праў-ду”),свабоду волі (“з дапамогай прыгажосці зберагаць дабрату”) і свабодную асалоду (рэалізацыя прыродных патэнцыялаў інды-віда) наноў сфарміруецца “мараль пра тое, што, спасцігнуўшы, ста-неш абсалютна мудрым, а ўжыўшы практычна, станеш дасканалым правіцелем,,»47°. Таму ён заяўляў: «Неабходна дазволіць сучаснай жыццёвай рацыянальнай сістэме і крытэрыям каштоўнасці ў якас-ці звычаяў і традыцый, якія паступова назапашваюцца ў штодзён-ным жыцці, змяніць акумуляванае і стварыць пачуццёвую глыбінную структуру новай эпохі. Гэта і ёсць той “лібералізм", за які я высту-паў: папулярызацыя сучасных ідэй у якасці асновы, пабудова бу-дучых чалавечых уласцівасцяў у якасці мэты, паступовае захаванне і змяненне традыцыйнай структуры»471. Таксама ён лічыў: «Не толькі ў Кітаі, але і ва ўсім свеце пытанні адукацыі становяцца ўсё больш ак-
    469 Там жа. C.158.
    470 Лі Цзэхоу. Цзі маа у шо. С. 30-31.
    471 Там жа. С. 183.
    279
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    туальнымі. Праз стагоддзе наступіць час, у якім цэнтральнае месца зойме асвета, адказнасць за чалавечую культуру моцна ўзрасце. Гэта “другая эпоха Адраджзння”, на якую я ўскладаю надзеі. У першую эпо-ху Адраджэння было вяртанне да Старажытнай Грэцыі, вызваленне ад боскага панавання, паўсталі пытанні чалавечай прыроды. На гэты раз эпоха Адраджэння, магчыма, вернецца да Старажытнага Усходу, вызваліўшыся з-пад улады машын, цэнтр яе будзе ляжаць у чалавечай сутнасці»472.
    Тэарэтычныя працы Лі Цзэхоу сфарміравалі жаданне стварыць новую філасофскую сістэму. Дзякуючы багатай творчай ініцыятыве Лі Цзэхоу аб'яднау некаторыя заходнія і кітайскія філасофскія думкі ды ідэі, на-прыклад кітайскае канфуцыянства, даасізм, будызм, а таксама Юнга і Бэла, скрыжаваў іх з марксізмам, сфарміраваўшы ясную тэорыю. Пры яе дапамозе ён вытлумачыў пытанні гісторыі эстэтыкі і мастацтва, сфармуляваўшы вартыя філасофскія і эстэтычныя думкі. Сярод навукоў-цаў 50-х гг. XX ст. няма чалавека яго ўзроўню.
    Аднак Лі Цзэхоу стварыў толькі агульную тэорыю; ён спрабаваў па-будаваць абстрактную, трансцэндэнтальную тэарэтычную сістэму, якая сваімі асноўнымі канцэпцыямі і спосабам думкі адносіццца да філасофіі XIX ст. Прыёмы тэарэтычных доказаў затрымаліся на ўзроўні антрапа-лагічнага гістарычнага апісання, ёй бракуе метадаў XX ст. Цэнтральныя пункты — «назапашванне», «персаніфікацыя прыроды» — чыста тэарэ-тычныя і не даказаныя эмпірычна. Яго абагульненне і экстракцыя ста-ражытнай кітайскай навукі яшчэ больш павярхоўныя, ім нестае гіста-рычнага грунту. Паміж ягонай эстэтычнай канцэпцыяй і формай эстэ-тычнага пачуцця няма трывалага злучэння. Калі 6 былі скарэктаваныя традыцыйныя тэорыі, прымяненне такіх метадаў у пабудове эстэтыч-най тэорыі не адпавядала 6 патрабаванням кітайскай эстэтыкі XXI ст.
    472 Лі Цзэхоу. Новыя мары стагоддзя. С. 189
    280
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    Марксісцкі метад у эстэтычных даследаваннях стаў самым запатрабава-ным навуковым кірункам у кантынентальным Кітаі на працягуўсяго XX ст.
    Такая сітуацыя, безумоўна, вызначалася гістарычнай рэальнасцю. Марксізм у кантынентальным Кітаі ў той час быў адзіна магчымай мовай, платформай і даследчым полем для гуманітарных і сацыялагічных навук. Таму марксісцкі метад быў адзіным выбарам кітайскіх навукоўцаў-эстэ-тыкаў, незалежна ад таго, ці быў ён вольным (напрыклад, Цай І,Лі Цзэхоу і г.д.) або міжвольным (напрыклад, Чжу Гуанцянь і г.д.). Навукоўцы, якія праводзілі філасофскія даследаванні, лічылі, што ў агульнатэарэтычных межах марксізму не было магчымасці цалкам праявіць талент. У некато-рых асноўных філасофскіх пытаннях навукоўцы не маглі выйсці за рамкі палажэнняў класікаў марксізму. Аднак у эстэтыцы заставалася месца для тэарэтычнай творчасці, так як манаграфій па марксізму і тэарэтычных сістэм удадзенай вобласці не існавала. Гэта была сапраўдная прычына «эстэтычнага буму» таго часу.
    Вывучаючы марксісцкую эстэтыку, можна вылучыць так званыя «ча-тыры асноўныя плыні», якія маюць нязначныя адрозненні іў выніку паступова аб^дноўваюцца ўадну. Сітуацыя ў эстэтычных даследаван-нях у кантынентальным Кітаі шмат чым падобная да сітуацыі, якая склалася ў былым Савецкім Саюзе. Як і чакалася, маючы адзіны тэарэ-тычны кірунак, выкарыстоўваючы аднолькавыя метады, былі створа-ны прадукты, якія па сваёй сутнасці амаль нічым не адрозніваліся. Такі від эстэтычных штудый меў пэўнае значэнне ў навуковым развіцці Кітая. Па-першае, дзякуючы яму марксісцкая ідэалогія (па сутнасці, ге-гелеўская) атрымала хуткае распаўсюджанне. У эстэтычнай палеміцы ўдзельнічала больш за 100 чалавек, сярод якіх навукоўцы-эстэтыкі, агуль-натэарэтычныя даследчыкі і нават вучні вышэйшых навучальных уста-ноў. Эстэтычная дыскусія таксама была прадстаўлена вялікай колькасцю артыкулаў і сачыненняў. Шырокі сацыяльны ўплыў дадзенага кірунку прывёў да таго, што навукоўцы, даследчыкі, работнікі навучальных уста-ноў атрымалі аднолькавае тэарэтычнае навучанне і выпрацавалі адноль-кавае мысленне. Па сугнасці, гэты від эстэтычнай дыскусіі ўяўляў сабой добрую школу мыслення і тэарэтычнай падрыхтоўкі. У ходзе эстэтычных
    282
    Заключэнне
    дэбатаў таксама сфарміравалася навуковая каманда даследчыкаў-эстэ-тыкаў, напрыклад, Лі Цзэхоу, Гаа Эртай і інш., якім было крыху больш за 20 гадоў і якія заахвоцілі людзей памяняць светапогляд, і ў выніку самі сталі паважанымі навукоўцамі ў Кітаі.
    Па-другое, эстэтычная дыскусія амаль вычарпала рэсурс і выйшла за межы марксісцкіх метадаў, прадэманстравала ўнутраную абмежаванасць дадзенай філасофскай тэорыі, што прывяло да з'яўлення разнастайных ме-тадаўу пазнейшых кітайскіх даследаваннях, і на аснове «новага сэнсу» былі створаны ўмовы для тэарэтычнага наватарства ў кітайскай эстэтыцы.
    Аднак калі зыходзіць з агульнай карціны, кітайская эстэтычная тэорыя выкарыстоўвае марксізмуякасці метаду, бо ідэя марксізмудаволі простая, а тэорыя параўнальна лёгкая, адсутнічаюць падыходы і дух заходняй навукі XX ст., не хапае базавых навыкаў і падмурку магутнай кітайскай традыцыі. Тэарэтычны застой, вульгарнасць і грубасць дасягнупі свайго піку пасля 1980-х гг. у колах легкадумнай навуковай грамадскасці.
    Вядома, у другой палове XX ст. многія навуковыя даследаванні ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук у Кітаі (уключаючы Тайвань і Ганконг) выявілі некаторыя адрозненні. Каб змяніць такі бязладны стан рэчаў, трэба правесці працаёмкую, сур'ёзную работу, для чаго неабходны час.
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    Асноўная літаратура
    Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. Ляанін. 1997.
    ВанГавэй.ЗборнікнавуковыхкласічныхтвораўВанГавэя :у 2т.Т. 1-2/ Ван Гавэй ; пад рэд. Тань Чуньсуна, Мэн Яньхуна. Цзянсу, 1997.
    Ван Гавэй. Страчаныя тэксты: развагі пра філасофскую эстэтыку Ван Гавэя. Усходне-Кітайскі педагагічны універсітэт, 1993.
    Цай Юаньпэй. Філасофскія трактаты Цай Юаньпэя. Хэбэй, 1985.
    Цай Юаньпэй. Збор выбраных твораў па эстэтыцы. Пекін, 1983.
    Лян Ційаа. Зборнік Іньбіншы. Шанхай, 1941.
    Дэн Ічжэ. Поўны збор твораў. Аньхой, 1998.
    Чэнь Нін. Збор твораў пра мастацтва Тэн Гу. Шанхай. 2003.
    Цзун Байхуа. Поўны збор твораў. Аньхой, 1996.
    Чжу Гуаньцянь. Поўны збор твораў. Аньхой, 1987.
    Цай I. Першае выданне эстэтычных твораў. Т. 1-2. Шанхай, 1982.
    Лі Цзэхоу. Зборнік Шынянь. Аньхой, 1994.
    Лі Цзэхоу. Шыцзі сіньмэн. Аньхой, 1998.
    Лі Цзэхоу. Цзі маа у шо. Кітайскае кіно, 1999.
    Сюй Фугуань. Мастацкі дух Кітая. Чуньфэнь вэньі. 1987.
    Юй Мін. Трансфармацыйная гармонія — унікальнае развіццё кітайскай класічнай эстэтычнай свядомасці. Паўночна-Усходні педагагічны ўнівер-сітэт, 1990.
    284
    Змест
    Змест
    Уводзіны
    Акадэмічныя праблемы даследавання кітайскай эстэтыкі	4
    Частка першая
    Глава I
    Даследаванні Ван Гавэя: на скрыжаванні кітайскай і заходняй думкі	24
    §1	. Заходняя навука і эстэтыка......................... 26
    §2	. Даследаванні па кітайскай філасофіі: асновы кітайскай эстэтыкі............................... 44
    §3	. Ад старадаўняй вытанчанасці да катэгорыі мяжы	62
    Глава II
    Даследаванні Цай Юаньпэя: аб рэлігіі і эстэтычным выхаванні.....	78
    §1	. Навуковыя канцэпцыі гісторыі філасофіі Кітая	79
    §2	. Заходняя эстэтыка: тэорыя і гісторыя	82
    §3	. Пра замену рэлігіі эстэтычным выхаваннем	88
    Дадатак:
    Выказванні Лян Цічаа пра інтарэс і эстэтычнае выхаванне 96
    Глава III
    Даследаванні Дэн Ічжэ і Тэн Гу: разважанні пра мастацтва 102 §1. Даследаванні Дэн Ічжэ: мастацтва, паэзія, гісторыя............................ 102
    §2	. Даследаванні Тэн Гу: гісторыя кітайскага мастацтва і эстэтыка...	114
    285
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    Глава IV
    Даследаванні Цзун Байхуа: сістэма, падыходы і метады эстэтыкі 146 §1. Кітайская метафізіка і яе найвышэйшы ўзровень	149
    §2	. Ідэалы і характэрныя асаблівасці кітайскага мастацтва	176
    Глава V
    Даследаванні Сюй Фугуаня: духоўныя асновы кітайскага мастацтва 194 § 1. Мастацтва дая жыцця. Найвышэйшы ўзровень Канфуцыя і музыка 199 §2. Чжуанцзы і духоўныя асновы кітайскага мастацтва	208