Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
Цай I казаў: «Асноўныя пытанні эстэтыкі здавён і да гэтай пары: пры-гожае палягае ў захапленні прадметамі матэрыяльнага свету ціўсё ж у суб'ектыўна而 свядомасці чалавека, які захапляецца? Іншымі словамі, прыгажосць заключаецца уаб'ектыўнай рэальнасці або ў суб^ктыў-ным духу? У прадмеце або свядомасці?.. Першаснай, асноўнай прабле-май эстэтыкі і філасофіі з^ляецца пытанне аб матэрыі і духу, іх адзін-стве або супрацьлегласці, таму ў эстэтыцы існуе падзел на матэрыялізм і ідэалізм»417.
На яго думку, варта цвёрда прытрымлівацца менавіта марксісцкіх эстэтычных поглядаў: «Першае, прыгажосць матэрыяльнага свету
417 Цай I. Першае выданне эстэтычных твораў. С. 948-949.
229
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
(аб'ектыўнай рэальнасці) заключаецца ў ім самім, прыгажосць а&ектаў прыроды заключаецца ў іх саміх. Другое, асаблівасці прыгажосці аб^ктаў матэрыяльнага свету ——гэта пастаянна характэрныя для іх аб'ектьіўньія ўласцівасці; уласцівасць прыгажосці прадметаў свету прыроды — яе пастаянная прыродная ўласцівасць, якая мае асаблівасці ўласцівасцяў прыгажосці. Трэцяе, захапленне прыгажосцю прадметаў матэрыяльнага свету адбываецца не ад суб^ктыўнага ўсведамлення чалавека, які любуецца імі; прыгажосць прадметаў свету прыроды таксама не залежыць ад нейкага чалавека ці грамадства»418.
Відавочна, што ў некаторых асноўных эстэтычных пытаннях ён усё яшчэ выкарыстоўваў непасрэдныя высновы і доказы, прыведзеныя ў падручніках марксісцкай філасофіі Кітая таго часу, аж да капіявання лексікі. Нягледзячы на тое, што Цай I, Чжу Гуанцянь, Лі Цзэхоу належалі да аднаго марксісцкага лагера, тэорыі іх значна адрозніваліся. Цай I не згаджаўся з Чжу Гуанцянем, Лі Цзэхоу і іншымі, хто выкарыстаў працу Маркса «Эканамічна-філасофскія рукапісы 1844 года» ў якасці крыніцы тэорыі і асновы марксісцкай эстэтыкі; ён лічыў, што гэта няпэўны рукапіс Маркса, які не паказвае яго сталых ідэй. Цай I казаў: у гэтым рукапісе «кожная частка працятая ідэямі антрапалагізму Феербаха, даказваючы толькі, што ў гэты час філасофскія падыходы Маркса і ягоныя эканамічныя погляды, тлумачэнне і трактаванне сістэмы прыватнай уласнасці і камунізму грунтаваліся на ідэях Феербаха»419.
Цай I не быў згодны з Чжу Гуанцянем, Лі Цзэхоу і іншымі, якія сцвярджалі, што практычныя падыходы — гэта асноўныя падыходы марксізму; ён лічыў, што асноўным падыходам марксізму з'яўляепда «матэрыялістычная дыялектыка». Таму Цай I ў корані абвяргаў сцвяр-джэнні аб тым, што прыгажосць — гэта «арэчаўленне сутнасці чалавечай энергіі» і «персаніфікацыя прыроды». Ён лічыў, што «рэчы, створаныя чалавечай працай, вельмі разнастайныя, ад штучнага спадарожніка да мятлы з гаршком; усе каштоўныя, але наўрад ціўсё прыгожыя. Калі грунтавацца на тым, што ўсё, створанае чалавечай працай, прыгожае,
4,8 Там жа. С. 951.
419 Цай I. мЭканоміка-філасофскія рукапісы 1844 года" і некалькі пытанняў эстэтычных даследаванняў // Ца访 I. Зборнік лекцый па эстэтыцы.
230
Частка 2
тады любая крама, якая гандлюе драўлянымі прыладамі, — мастацкая галерэя... Неабходна толькі, каб сілы, уласцівай чалавеку, было дастаткова для спасціжэння прыроды;такім чынам, асноўная ўласцівасць чалавечай сілы ў арэчаўленні: калія гляджу на сонца, яно ачалавечваецца; я любуюся месячным святлом, і святло месяца ачалавечваецца. Творы прыроды толькі пасля персаніфікацыі становяцца прыгожымі. Аднак такая тэорыя існавала яшчэ некалькі стагодцзяў назад, у ёй гаварылася: мЧалавек кіруе сусветам”. Па сутнасці, гэта былі меркаванні вельмі суб'ектыўнага ідэалізму пра тое, што *усё пад небам створана для мяне,,»42°.
Адначасова з крытыкай поглядаў Чжу Гуанцяня, Лі Цзэхоу і іншых ён рабіў далейшае тлумачэнне сваёй тэорыі і сваіх поглядаў. Цай I казаў: «Пытанне аб прыгожым, па сутнасці, адзінае з пытаннем аб ісціне. Так званая прыродная прыгажосць, можна сказаць, не залежыць ад чалавецтва. Сонца, якое асвятляе вясёлкавыя фарбы, не залежыць ад чалавека; прыгажосць вясёлкі не залежыць ад чалавека. Ці была вясёлка даз'яўлення чалавечага грамадства? Баюся, нельга сказаць, што не было. Ці адбыліся з вясёлкай нейкія вялікія змены са з'яуленнем чалавецтва? Баюся, таксама цяжка сказаць, што адбыліся. Значыць, вясёлка да і пасля з'яўлення чалавецтва аднолькавая, і прыгажосць яе тая ж»421. Як і раней, ён прытрымліваўся думкі, што прыгажосць абсалютна аб'ектыўная.
Аднак, тлумачачы сцвярджэнне, што прыгажосць — гэта тыповасць прадмета, Цай I пайшоў яшчэ далей. He, гэта зусім не значыць, што прыгажосць — уласцівасць прадмета; наадварот, гэта не прыродная характарыстыка, як фізічныя, хімічныя і біялагічныя. На думку Цай I, тут ёсць вельмі важная і вызначальная мяжа: «Несумненна, прадметы, магчыма, маюць уласцівасці прыгажосці ціж уласцівасці прадмета, магчыма, прыгожыя, як натуральны колер ззяння золата і серабра і ёсць уласцівасць прыгажосці каштоўнасцяў; паколькі золата і серабро маюць гэты натуральны колер бляску, яны з,яўляюцца прыгожымі прыроднымі выкапнямі. Аднак прызнаваць, што аб'ектыўная рэальнасць мае
420 Там жа.
421 Цай I. Зборнік лекцый па эстэтыцы.
231
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
характэрныя прыкметы прыгажосці, і сцвярджаць, што прыгажосць — гэта ўласцівасць прадметаў, — розныя рэчы»422.
Тады што ж ёсць на самой справе ўласцівасць прыгажосці, якая не належыць прыродным рэчам? Цай I лічыў, што гэта і ёсць закон прыгажосці, пра які казаў Маркс. Ён спаслаўся на адно з выказванняў Маркса: «Жывёла можа ўтвараць толькі адпаведна мерцы і патрабаванням таго віду, да якога яна належыць, тады як чалавек у стане стварыць нешта адпаведна меркам любога віду і паўсюдна можа прыкласці да прадмета ўласцівую яму мерку; таму чалавек стварае таксама і па законах прыгажосці». Цай I зрабіў глыбокі, усебаковы аналіз і прывёў аргументацыю гэтага сцвярджэння: «У гэтым выказванні самае важнае тое, што Маркс сфармуляваў палажэнне аб “законах прыгажосцім. Гэтыя законы не тое ж самае, што рэч сама па сабе: «Несумненна, аб'ектмўна ёсць прыгожыя рэчы, існуюць адносіны паміж законамі прыгажосці і прыгожымі рэчамі. Законы прыгажосці вызначаюць прыгажосць рэчы». Разам з тым, «любая рэч — усё роўна, ці належыць яна да свету прыроды або ёсць прадукт грамадства, ці гэта твор мастацтва, створаны чалавекам, — усякая рэч, якая адпавядае законам прыгажосці, з,яўляецца прыгожай рэччу»423. Можна сказаць, што законы прыгажосці іёсць законы прыгожых рэчаў. Прыгажосць рэчаў існуе менавіта ў гэтым вымярэнні заканамернасці. Паколькі прыгажосць — гэта заканамернасць, а законы ўсе а&ектыўныя, тады прыгажосць, вядома, аб'ектьіўная, аднактаксама бачная. Цай I разумеў законы прыгажосці не інакш як залежнасць паміж рознымі асаблівасцямі рэчаў. Паколькі прыгажосць мае законы, сутнасць прыгожых прадметаў — у законах прыгажосці. Неабходна разумець, што законы гэтыя аб'ектьіўньія.
Даказваючы гэтую тэорыю, Цай I зноў выклаў сваю думку пра тое, што «прыгожае — гэта ідэал»: «Законы прыгажосці хоць і можна зразумець як законы сутнасці матэрыяльнага свету самога па сабе, але, акрамя гэтага аспекту, абавязковым патрабаваннем з^ўляецца праява сучасных знешніх умоў (патрабаванняў). Злучэнне гэтых двух
422 Цай I. Першае выданне эстэтычных твораў. Т. 2. С. 965.
423 Цай I. Першае выданне эстэтычных твораў.Т. 2. С. 966.
232
Частка 2
аспектаў і ёсць прыгажосць, аднак гэта не звычайнае злучэнне, таму выдатныя з'явы або індывідуальнасці ў поўнай ступені праўляюць сутнасць або від»424.
«Паколькі з*явы свету прыроды разнастайныя і нават сярод прадстаўнікоў аднаго віду ёсць універсальнасць і індывідуальнасць, можа сфарміравацца ідэальная (тыповая) заканамернасць, гэта значыць праява прыгажосці. У свеце прыроды неадушаўлёныя прадметы ў асноўным прыгожыя. Далей, што тычыцца жывых арганізмаў: усе віды, якія дасягнулі параўнальна высокай ступені развіцця, усё роўна, расліны ці жывёлы, маюць сваю прыгажосць. Толькі сярод гэтых жывёл або раслін параўнальна высокай ступені адрозненні індывідаў, якія належаць да розных відаў, відавочныя і прыкметныя, а ўнутры аднаго віду індывіды ў асноўным аднолькавыя. Паколькі ўсе яны выраслі ва ўмовах свайго віду, створаныя паводле аднаго шаблону, ім не хапае індывідуальнасці і, такім чынам, прыгажосці індывідуальнасці, ёсць толькі прыгажосць віду. Як прыгажосць баваўнянага дрэва або півоні, прыгажосць тыгра ці кітайскага гівала, прадстаўнікі аднолькавага віду ў агульных рысах аднолькавыя. Я лічу, што гэта і ёсць прыгажосць віду. Толькі ў чалавецтве, якое дасягнула найвышэйшай ступені, у сувязі з высокім развіццём грамадскай актыўнасці і свядомай актыўнасці індывідуальнасць атрымлівае параўнальна паўнавартаснае развіццё, адрозненні паміж людзьмі вельмі рэзкія; такім чынам, прыгажосць чалавечага цела і твару — усяго толькі прыватная (індывідуальная) прыгажосць»425.
Нарэшце, ён зрабіў выснову: «Заканамернасці прыгажосці і ёсць прынцыпы ідэалу, або законы прыгажосці і ёсць законы ідэалу»426.
Гэтая пазіцыя падобная да пункту гледжання Лі Цзэхоу: прыгажосць — гэта аб'ектыўная грамадская асаблівасць. Меркаванне Цай I («Прыгажосць — гэта ідэал») грунтавалася на палажэннях і падыходах марксісцкай філасофіі, развагах і высновах пазнейшых класічныхтвораў марксізму аб літаратуры і мастацтве. Нягледзячы на тое, што мы бачым
424 Цай I. Зборнік лекцый па эстэтыцы. С. 60,62.
425 Цай I. Зборнік лекцый па эстэтыцы. С. 63.
426 Цай I. Першае выданне эстэтычных твораў. Т. 2. С. 980.
233
Кітайская эстэтыка XX сіпагоддзя
тут адценне дагматызму і тэндэнцыю да застою эмпірычнага досведу адарванай ад рэальнасці эстэтыкі, нельга адмаўляць таго, што высновы і доказы эстэтычнай тэорыі і поглядаў Цай I абапіраліся на цвёрдую тэорыю і логіку. Таму нам вельмі цяжка сцвярджаць, што ён памылкова разумеў і скажаў класічныя працы марксізму; наадварот, яго разуменне і тлумачэнне іх у большай ступені першапачаткова слушнае і дакладнае.
Гэта азначала, што ў вялікай эстэтычнай дыскусіі ў Кітаі таго часу пярэчанні і вымовы кожнай школы, з аднаго боку, адлюстроўвалі адрознае ад марксісцкай філасофскай ідэалогіі і тэорыі разуменне. Аднак з другога боку, яны раскрывалі бязвыхаднае становішча, з якім сутыкнуліся класічныя творы марксісцкай філасофіі ў спробах тлумачэння актуальных пытанняў, адначасова выявіўшы глыбокія супярэчнасці ў фундаментальнай тэорыі марксісцкай філасофіі. Таму, калі такога роду дыскусіі дасягнулі канца 80-х гг., пераважная большасць навукоўцаў адчула, што крыніцы першапачатковай тэорыі, якімі з^ўляюцца класічныя творы марксісцкай філасофіі і эстэтыкі, ужо даўно не адпавядаюць патрабаванням сучасных эстэтычных дыскусій, у выніку чаго адзін за адным змянілі кірункі ў бок еўрапейскай філасофіі XX ст. або вярнуліся да кітайскай традыцыйнай навукі, тым самым вызначыўшы іншы шлях эстэтычных даследаванняў у Кітаі апошніх дзесяцігоддзяў XX ст.