• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    Чжу Гуанцянь казаў, што «ўспрыманне не цалкам аб^ктыўнае, кожны чалавек да вобразу прадмета дадае суб^ктыўны адценне... Самая звычайная свядомасць нясе ў сабе нейкую долю духу творчас-ці. У кожнай аб'ектмўнай рэчы заўсёды прысутнічае суб^ктыўны эле-мент». Гэтыя погляды тэорыі пазнання канцэнтруюць і адлюстроўва-юць важную канцэпцыю еўрапейскай філасофіі XX ст., а менавіта пы-танне быцця (being) — прысутнасці (presence).
    Гусерль меркаваў, што рэчы, названыя людзьмі «феноменамі», фактычна маюць двайное значэнне. «3 аднаго боку, паказваюць, што аб^ктыўнасць праяўляецца ў феноменах. з другога боку — што аб^ктыўнасць ўсяго толькі праяўляецца ў феноменах, а аб'ек-тыўнасць «трансцэндэнтальная» — ва ўмовах выключэння любога досведу». Грунтуючыся на элементарнай узаемасувязі паміж праявай наогул і праявай прадмета, феномен фактычна называюць праявай прадмета, але перш за ўсё выкарыстоўваецца для выяўлення самой праявы, паказвае суб'ектьіўньі феномен (з'яву). Гэта якраз карэнным чынам вырашыла істотную ўзаемасувязь пазнання і аб'екта.
    251
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    Гусерль зыходзіў з чыстай свядомасці, пазбаўленай любога дос-веду і паняццяў. Пры дапамозе дэталёвага даследавання трансцэн-дэнтальнага аднаўлення і сутнасці непасрэднага ўспрымання ён выявіў структуру сэнсу (значэння) у свядомасці — інтэнцыяльнас-ць (intentionality). Структура гэтай інтэнцыяльнасці раскрывае сэнс аб'екта ў свядомай дзейнасці (з дапамогай усведамлення ўнутранага сэнсу аб'екта), праяўляецца ў феномене прыроднай схільнасці. Аднак намер такога разважання зусім не паказвае на знешні прадмет; толь-кі прыкметы дзейнасці структуры аб'ектау мыслення — гэта і ёсць кірунак сэнсавага намеру, паколькі нават значэнне неіснуючага аб'ек-та існуе. Гэтае вучэнне высунула тэорыю структуры аб'екта ў працэсе свядомай дзейнасці, што перамясціла цэнтр чалавечага ўспрымання ад увагі да традыцыйнага існавання прадмета на структуру суб^ктыў-нага, свядомага. Значыць, у дзейнасці ўніверсальнай свядомасці пра-ява сэнсу і аб^ктыўная структура звязаны, а аб'ектыўная структура і суб^ктыўная свядомасць таксама неаддзельныя. Інтэнцыяльнасць мыслення не толькі асноўная ўласцівасць мыслення ў пазнанні, але і сутнасць дзейнасці пазнання. Гэта фактычна даказвала закана-мернасць, выведзеную Чжу Гуанцянем: «У кожнай аб'ектмўнай рэчы заўсёды прысутнічае суб^ктыўны элемент».
    Паколькі фенаменалогія Гусерля разглядала абсалютнае супра-цьстаянне суб^ктыўнага і аб^ктыўнага, некаторыя лічаць, што яна найбольш аптымальна патлумачыла эстэтычны досвед. Галоўны паслядоўнік фенаменалогіі Гусерля Хайдэгер у працы «Быццё і час» лічыў, што пытанне быцця ёсць таксама пытанне прысутна-сці. Падчас прысутнасці рэчы існуюць, прысутнасць неадкладна выдаляе сябе і вяртаецца ў нябыт. Праяўленае і непраяўленае ра-зам ствараюць супрацьлеглыя бакі; і таго, і другога не існуе ў прас-торы. У гэтых незалежных падзеях паміж двума роўнымі па велічыні адбываецца гарызантальнае ўзаемадзеянне, дэманструючы існа-ванне сапраўды зменлівай і лёгкай структуры. Як быццам бачнасць прадмета і ўласцівая прадметам нябачнасць «тоесныя», аднолькавыя, бачнасць існуючых прадметаў і нябачнасць існавання прадметаў
    252
    Частка 2
    таксама «тоесныя». Такога роду «анталагічныя адрозненні» не толь-кі ствараюць анталагічныя ўмовы, але таксама ствараюць яго аб'ект. 3 прычыны абмежавання разумення анталогіі існавання, прысутна-сць падобная да звязаных з «сярэдзінай» дзвюх шырока адкрытых дарог — экзістэнцыі і існавання прадметаў. А дэманстрацыя існаван-ня (быцця) таксама праходзіць гэта ў ісціным разуменні (чалавека). 3 другога боку, існы свет таксама належыць да гэтага. Яно тут знаход-зіцца ва ўзаемазалежных дачыненнях са светам.
    У позні перыяд Хайдэгер разглядаў паэзію як праяву і яс-насць. Паэзія — гэта адкрытая прамова, а менавіта ясная пра-екцыя, абвяшчэнне гэтай праекцыі адразу зводзіць на нішто ўсе няяснасці і беспарадак, існае адразу адкрываецца, таму з^ўляецца ісціна. Прыгожае — таксама святло і азарэнне быц-ця, якое спараджае ўзнікненне ісціны. Таму ісціна і прыгожае ўзаемаабумоўленыя і адзіныя, звязаныя трывала і непарыўна. Хайдэгер тут з пункту гледжання анталогіі, прасунуўшыся далей, зводзіць на нішто абсалютныя межы суб^ктыўнага і аб^ктыўнага.
    На раннім этапе Хайдэгер даследаваў сэнс быцця, ягоныя пра-цы ўключалі раскрытыя ў далейшым Гадамерам ідэі герменеўтыкі. Гадамер лічыў, што ў пэўным сэнсе ўсё разуменне з^ўляецца сама-пазнаннем. 3 прычыны таго, што любы пісьменнік і чытач мярку-юць паводле свайго ладу жыцця, было вырашана, што любое разу-менне мае месца быць у гісторыі. Важная толькі яго разнастайнас-ць. Сутнасць ісціны ляжыць у дасягненні ўзаемаадносін «эфектнай гісторыі». Таму суб^ктыўнасць у пазнанні і разуменні заканамерная. Тое, што Чжу Гуанцянь казаў пра хвою, якую розныя людзі бачаць па-рознаму, цалкам справядліва.
    У дзейнасці пазнання Гусерля, а таксама Хайдэгера, Гадамера, не толькі з пункту гледжання тэорыі пазнання, але і з пункту глед-жання анталогіі былі сцёртыя абсалютныя межы чалавека і свету, суб^ктыўнага і аб^ктыўнага, ісціны і прыгожага. Фактычна пасля філасофіі «Капернікаўскай рэвалюцыі» Кант падняўся на яшчэ больш высокі ўзровень, паглыбіўся ў пытанне аб^ктыўнага і суб^ктыўнага
    253
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    (тэорыя пазнання і анталогія), сімвалізаваў сабой філосафа XX ст., які ў цяжкіх даследаваннях гэтага пытання дасягнуў новых вяршынь.
    Ранняя філасофія Чжу Гуанцяня супадала з гэтым. Ягонае мерка-ванне наконт таго, што «свядомасць не зусім аб^ктыўная», перадава-ла непарыўную сувязь паміж аб'ектьіуньім і суб^ктыўным. Ён такса-ма прызнаў матэрыю ўсвядомленай у працэсе пазнання.
    Філасофскія погляды Чжу Гуанцяня таксама мелі падобенства з паўся-дзённым досведам і псіхалагічным аналізам Вітгенштэйна. Асабліва цікава тое, што яго адрозненні паміж прадметам і вобразам прадме-та мелі дзіўнае падабенства з «малюнкам зайца і качкі» Вітгенштэйна. Вітгенштэйн лічыў, што ў рэальнай дзейнасці вобразы назірання за знешнімі прадметамі можна падзяліць на два тыпы: «бачыць» (see) і «разглядаць як» (see as). «Бачыць» перадае зрокавае ўражанне аб агуль-навядомым прадмеце, напрыклад, «Я бачыў мора». «Разглядаць як» — фактычна гэта не прамое ўражанне, а тлумачэнне візуальнага ўражан-ня праз паняцце: «гледзячы на гэтую карціну, людзі могуць сказаць, што гэта качка або заяц». I тое,і другое правільна, але не можа быць уста-ноўлена ў адзін і той жа час. Праблема заключаецца ў пункце гледжання, які і ёсць паняцце. Зыходзячы з паняцця «качка», мы бачым, што гэта качка; зыходзячы з паняцця «заяц», бачым зайца. Калі ў нас няма паняц-цяў качкі і зайца, мы разглядаем гэта як іншую рэч. Тут сутнасць спрэчкі ў розных паняццях, а не ў самым прадмеце яктакім. Канцэптуальнае мысленне і зрокавы вобраз фарміруюць непарыўную сувязь.
    Можна зразумець, што «вобраз прадмета» Чжу Гуанцяня — форма, «якая разглядаецца». Гэта вобраз прадмета праз прызму пэўнай фор-мы ўспрымання, а зусім не сам прадмет. Вядома, ён не зусім адар-ваны ад прадмета, не чыста суб'ектыуны, беспадстаўны, нібы дрэва без каранёў. За выключэннем эстэтычнай дзейнасці, якая тычыц-ца нашага сузірання свету, гэта ўніверсальная (усеагульная) з'ява і заканамернасць. Нягледзячы на тое, што Чжу Гуанцянь толькі зра-біў выснову, грунтуючыся на досведзе, а не растлумачыў гэтую з'ява, як Вітгенштэйн, іх падыходы мелі ўнутранае адзінства.
    254
    Частка 2
    У эстэтычнай плоскасці тэорыя і погляды Чжу Гуанцяня былі звяза-ны з ідэйнымі еўрапейскімі плынямі XX ст., некаторыя развагі падоб-ныя нават сваёй мовай.
    Французскі эстэтык-фенаменолаг Мікель Дзюфрэн лічыў, што аб^ктыўная праява заўсёды вельмі цесна звязаная з зава-стрэннем увагі на аб'ектьіўньім намеры. Ён разглядае эстэтычны аб'ект як «мастацкі твор, які ўспрымаецца». У працэсе трансфар-мацыі мастацкіх твораў у эстэтычныя аб'ектьі эстэтычнае ўспры-манне адыгрывае вельмі важную ролю. Матэрыяльныя прадме-ты мастацкіх твораў, пісьмо, колер, музыка, мармур становяцца новымі эстэтычнымі элементамі. Злучаючыся, гэтыя эстэтычныя элементы перадаюць глыбіню свету і ўзровень светапогляду суз-іральніка. Другі ключавы фактар фарміравання эстэтычных аб'ек-таў — гэта значэнне, уласцівае ўспрыманню, структура саміх эстэ-тычных элементаў. У эстэтычнай дзейнасці значэнне прымушае нас сканцэнтравацца на іх, адначасова адлюстроўваючы ўнутраную структуру, у поўнай меры раскрываючы глыбіню свету мастацкага твора. Кожны эстэтычны аб'ект уключае складанае значэнне ў якас-ці «квазітэмы» і існавання. Нягледзячы на тое, што яно па-раней-шаму незалежнае, гэта толькі для сапраўднага знаўцы, які адкрывае асаблівы эстэтычны свет. Разам з тым, такі свет таксама тоіць у сабе сутнасць (аб'ект). ініпьімі словамі, суб'ект і аб'ект у эстэтычнай дзей-насці неаддзельныя. «Можна лічыць, што пры дапамозе эстэтыч-нага аб'екта чалавек прывячае сам сябе, а зусім не свет прывячае чалавека».
    Іншы эстэтык-фенаменолаг Раман Інгардэн лічыў, што асаблівасці частак мастацкага твора могуць з дапамогай свайго матэрыялу пра-яўляцца, абапіраючыся на намеры суб'екта. Зацвярдзенне фізічных рэчываў некаторых скрытых фактараў мастацкага твора — праява матэрыяльнага фону ўсяго свету эстэтыкі. Аднак для фарміравання эстэтычнай дзейнасці неабходна, каб ўспрыманне аб'екта з дапамо-гай органаў пачуццяў пазнаючага суб'екта пераходзіла ў стадыю пе-раасэнсавання аб'екта. У гэты момант эстэтычны адрасат не толькі
    255
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    атрымлівае з твора мастацтва матывацыю або напрамак, але і ства-рае імпульс для творчай ініцыятывы; ён, акрамя здагадак пра нека-торыя нявызначаныя аспекты мастацкага твора, павінен запоўніць іх якім-небудзь эстэтычным значэннем, каб інтуітыўна ўявіць гар-монію гэтага значэння. У багацці праяў гэтых адчуванняў і фантазій пазнаючага суб'екта мастацкі твор дасягае сваёй поўнай рэалізацыі. A суб'ект у працэсе эстэтычнай дзейнасці не толькі завяршае твор маста-цтва, але і змяняецца сам. Ён, перш за ўсё, прымушае сябе вызваліц-ца ад натуральнага штодзённага стану, аддаючыся абсалютна новаму пачуццю. Ён шукае ў аб?екце ўласцівасці, якія гарманіруюць з ягонымі адчуваннямі. Суб'ект можа адчуць патрабаванні аб'екта, які праяўляе свой характэрны змест і паказвае вонкавы выгляд, да таго ж раскрыць зараджэнне сузлучанага свету эстэтыкі. Таму Інгардэн падкрэсліваў, што тут увасоблена некаторае адзінства, якое ў стане даць эстэтыка»432.