• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    Лі Цзэхоу лічыў, што ўсё, чым адрозніваецца чалавек ад жывёлы — гэта прадукты практычнай дзейнасці грамадства, што таксама даклад-на для несвядомых рэчаў. Ён не быў згодны з Фрэйдам,які аднёс чалавечае несвядомае да сферы інстынктаў, і не лічыў, што несвядомае ——прырод-жанае; наадварот, ён лічыў, што ўсё гэта — прадукт практычнай дзейнасці.
    438 Лі Цзэхоу. Зборнік дзесяцігоддзя. Шлях эстэтыкі. Аньхой. 1994. С. 11.
    262
    Частка 2
    «Несвядомае зусім не са сферы жывёльнага паходжання і не прыроджаная з'ява. Прапанаваная мной “структура культурнай псіхалогіі" — гэта спроба вылучыць іншую гіпатэтычную тэорыю пра разуменне механізму псіхіч-най дзейнасці чалавека. Я лічу, што чалавек — гэта істота грамадства звыші-стот. Структура культурнай псіхалогіі робіць акцэнт на працэсе зліцця куль-туры і розуму ў галіне неўсвядомленага»439. Таму крыніца ўсіх створаных людзьмі ў эстэтычнай дзейнасці прыгожых аб^ктаў заключаецца ў прак-тычнай дзейнасці чалавечага грамадства: «Меркаванне аб персаніфікацыі прыроды — гэта канкрэтная праява і ажыццяўленне практычнай філасофіі марксізму ў эстэтыцы (фактычна ж, не толькі ў эстэтыцы). Іншымі сло-вамі, крыніца сутнасці прыгажосці — у практычнай дзейнасці, таму форма і змест толькі некаторых аб'ектау матэрыяльнага свету маюць эстэтычныя ўласцівасці і ў выніку становяцца эстэтычнымі аб'ектамі. Гэта і ёсць эстэ-тычныя погляды практычнай філасофіі (анталогія антрапалогіі)»440.
    Падрабязна апісваючы гістарычны працэс так званай «персаніфікацыі прыроды», Лі Цзэхоу падзяліў яго на знешні і ўнутраны. Знешняя «пер-саніфікацыя» мела на ўвазе, што змены адбываюцца з прыродай знеш-няга матэрыяльнага свету суб^кта, гэта значыць «тэхнічнай» і «праграм-най» частак. «Тэхнічная» паказвае на тое, што было пераўтворана чала-векам: узарваныя скалы, якія адкрываюць дарогу; азялененыя лысыя горы; ператвораныя пустыні — гэта значыць, знешнія змены прыроды свету, якія можна адчуць непасрэдна. «Праграмная» паказвае на змены, якія адбываюцца паміж чалавекам і прыродай, гэта значыць, прырода становіцца часткай існавання чалавецтва. Нават калі гэта не прыродны свет, які прайшоў праз чалавечую рэканструкцыю, у працэсе раз-віцця часу і прагрэсу грамадства, у міжчалавечых адносінах таксама адбываюцца змены. «Грамадства ўсё мацней развіваецца, людзі ўсё час-цей любуюцца ўраганам і ліўнем, пустыняй, бязлюднымі ландшафтамі, прыродай, якая не была змененая. Чалавек усё часцей у стане любавацца такімі хаатычнымі і спецыфічнымі выдатнымі краявідамі, як Каменны лес Куньміна; шкодны або варожы змест гэтых рэчаў для чалавека ўжо
    439 Лі Цзэхоу. Новыя мары стагоддзя.
    440 Лі Цзэхоу. Зборнік дзесяцігоддзя. Шлях эстэтыкі. С. 462-463.
    263
    Кітайская эстэпіыка XX стагоддзя
    знік, і рэч прыцягвае людзей сваёй формай. Чалавек у працэсе любаван-ня гэтымі знешнімі прыроднымі формамі атрымлівае высокае эстэтыч-нае задавальненне»441.
    Лі Цзэхоу лічыў, што ў працэсе гэтай знешняй «персаніфікацыі прыро-ды» ўзнікае прыгажосць і форма прыгажосці: «Структура рознага роду фор-маў, рознага роду аналогіі, баланс, рытм, сістэмнасць,то бок, законы формы і так званая прыгажосць формы, у першую чаргу, пры дапамозе чалавечай працы і тэхнічнай складніку (інструментаў) засвойваюцца, выяўляюцца, раскрываюцца і разумеюцца. Менавіта гэта і ёсць фарміраванне гістарыч-най практыкі чалавецтва, створаная ў пачуццёвасці структура, пачуццёвы розум. Менавіта таму яны могуць быць толькі мзначнай формай"»44?.
    Відавочна, іпто знешняя прыгажосць — вынік «персаніфікацыі прыро-ды». Крыніцы абстрактнай прыгажосці і яе формы — у прадуктах прак-тычнай дзейнасці старажытных людзей. На думку Лі Цзэхоу, узнікненне формы прыгажосці — знешні пасярэднік паміж «тэхнічнай» і «праграм-най» «пэрсаніфікацыяй прыроды»: «Гэта таксама, як мперсаніфікацыя прыродым. Паміж “тзхнійньім” (створаным чалавекам — практычнай дзейнасцю пры дапамозе каменных інструментаў) і “праграмным" (прьі-родным рытмам, формамі, якія ўплываюць на чалавецтва) праходзіць канкрэтны доказ»443. Гэтая прыгажосць формы не толькі вонкавая ча-лавечая з'ява, яна адносіцца да часткі чалавецтва: «Чалавек у структуры і законах формы здабывае існаванне і працяг, гэта якраз тая сапраўдная крыніца пачуцця бяспекі і дому, якую чалавек атрымлівае ў прыгажосці формы»444. Гэта якраз тычыцца ўнутранай «персаніфікацыі прыроды».
    Унутраная «персаніфікацыя прыроды» таксама дзеліцца на «тэхнічную» і «праграмную» часткі. «Тэхнічная» паказвае на якія-небуцзь чалавечыя ор-ганы, спадчыннасць. Напрыклад, працоўная і грамадская практыка робіць чалавечыя рукі ўмелымі, робіць вушы здольнымі ўспрымаць музыку, а вочы — творы мастацтва. «Праграмная» паказвае на псіхічны стан чалавека. Псіхіка людзей валодае не толькі індывідуальнасцю, але і грамадскім характа-
    441 Лі Цзэхоу. Цзі маа у шо. C.138.
    442 Лі Цзэхоу. Цзі маа у шо. С. 139.
    443 Там жа. С. 138.
    444 Там жа.
    264
    Частка 2
    рам (культура, інтэлект). Унутраная «персаніфікацыя прыроды» стварыла структуру культурнай псіхалогіі чалавецтва. 3 першабытных малюнкаў мы можам даведацца, як адчувалі форіуіу прыгажосці сгаражытныя людзі; гэта шлях ад «праграмнай» «вонкавай персаніфікацыя прыроды» да «пра-грамнай» «унутранай персаніфікацыі прыроды».
    Структура культурнай псіхалогіі змяшчае не толькі эстэтычныя здольнасці чалавецтва, але і здольнасці да пазнання і волі; іншымі сло-вамі, традыцыйная філасофія дзеліцца на тры аспекты: веды, пачуццё і імкненне.
    Унутраная «персаніфікацыя прыроды» фарміруе выключную форму мыспення чалавека — матэматыку, логіку, уяўленне пра час і прастору, свя-домую ўвагу,аналогію асацыяцый, натхненне, азарэнне і іншыя здольнасці.
    Чалавецтва, з пункту гледжання этычных паводзін, фарміруе галоў-ным чынам свабоду волі. Лі Цзэхоу казаў: «Асноўныя асаблівасці сва-боды волі ў этычных паводзінах чалавецтва ўтым, што чалавек усве-дамляе вострую супярэчнасць і сутыкненне паміж сваімі індывідуаль-нымі пачуццямі і рацыянальнымі патрабаваннямі грамадства. Індывід усведамляе, што прыносіць у ахвяру свае інтарэсы, уладу, дабрабыт аж да існавання і жыцця праз падпарадкаванне патрабаванням, абавязку, распараджэнням або інтарэсам калектыву (сям'і, роду, дзяржавы, на-цыі, класа, групы, рэлігіі, культуры)»445. Ён лічыў, што гэтая «свабода волі» валодае, як сказаў Кант, універсальнай неабходнасцю, «абсалют-ным законам», але гэта не апрыёрная з'ява. Ён казаў: «Згодна з маім поглядам, апрыёрнае заўсёды павінна мець здаровы сэнс, прычыну, для чаго яно і адкуль»446. На думку Лі Цзэхоу, галоўная прычына, чаму чалавецтва мае «свабоду волі», утым, што ў чалавецтва ёсць практыка сацыяльнай гісторыі. «3 дапамогай розных законаў гістарычны досвед выліўся ў агульныя прынцыпы, у тым ліку форму структуры культурнай псіхалогіі; гэта і ёсць свабода волі, гэта важная састаўная частка “пра-грамнай" “унутрана而 персаніфікацыі прыродым... Этычны рэлятывізм з дапамогай гістарычнай канкрэтнай эмпірычнай сацыяльнай этыкі
    445 Лі Цзэхоу. Цзі Маа у Шо. С. 143.
    446 Лі Цзэхоу. Новыя мары стагоддзя. С. 239.
    265
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    бесперапынна будуе форму канструкцыі або сутнасць маралі культур-най псіхалогіі абсалютнай зтьікі. 'Абсалютнае” фарміруецца з дапамогай <>447.
    Увогуле, увесь унутраны змест чалавечага суб'екта, уключаючы ўлас-цівасць «свабоды», на думкуЛі Цзэхоу, атрыманы з грамадскай практыкі. Аднак ва ўнутранай «персаніфікацыі прыроды» ва ўсіх сфарміраваных ведах, пачуццях, намерах пачуцці маюць не толькі эстэтычнае пры-значэнне, але і функцыю пазнання і маралі. «Раскрыццё праўды з дапа-могай прыгажосці» «і ёсць непасрэднае, інтуітыўнае ўспрыманне, ме-тафарычнасць, відавочная, нелагічная форма мыслення, якая развівае, якая накіроўвае і выяўляе ісціну». Напрыклад, у навуковых даследаван-нях людзі часта знаходзяцца пад уздзеяннем пачуцця формы прыгажос-ці, з прычыны чаго адкрываюць і выяўляюць тэорыі і заканамернасці. Лі Цзэхоу лічыў, што тут ёсць адзінства глыбокага ўзроўню адпаведнай заканамернасці і мэтазгоднасці.
    3 дапамогай «прыгажосці, якая захоўвае дабро», тлумачыцца толькі су-вязь паміж пачуццём прыгожага і этыкай (маральнасцю): прыгажосць — гэта найлепшы сродак дасягнуць дабраты. Лі Цзэхоу меркаваў, што гэтая канцэпцыя вельмі ярка адлюстроўвае традыцыйную пазіцыю канфуцыян-ства ў сучасным Кітаі. У еўрапейскай жа філасофіі, пачынаючы з Сакрата, заўсёды лічылася, што прыгажосць ідабрата непадзельныя. Нягпедзячы на тое, што Кант акцэнтаваў увагу на асаблівасці «бескарыслівых адносін» па-чуцця прыгожага і праводзіў мяжу паміж ім і асалодай, ён лічыў, што «прыга-жосць — сімвал дабрачыннасці», неадцзельны аддабраты. «Канфуцый ка-заў абустанаўленні абрадаў і развіцці музыкальнасці; гэта і ёсць выхаван-не асобы індывіда, якое завяршаецца ў эстэтыцы, ане ў рыторыцы». Таму «маральны чалавек — гэта ўсяго толькі мнароджанае ў справядаівасцім цела і душа, “якая справядліва і велікадушна ўспрымае свет". А таму гэта “у най-
    447 Лі Цзэхоу. Цзі маа у шо. С. 149,150.
    266
    Частка 2
    вышэйшай ступені справядлівая і непахісная”,“імклівая і супрацьстаячая ўсямуп вялікая асоба, якая захоўвае неабмежаваныя магчымасці, у поўнай ступені свабодная эстэтычная асоба, “якая не ведае прадузятай сімпатыі і прадузятай антьіпатыі”, “слухае жаданні сзрца”》448.
    Ісціна і дабрата, веды і этыка — усё моцна звязана з формай пачуццяў ў эстэтыцы: «Эстэтыка вышэйшая за пазнанне і мараль (этыку), гэта не рацыянальная інтэрыярызацыя (пазнанне) або рацыянальная каагуля-цыя (этыка), а рацыянальнае зліццё, якое ўтварае адно цэлае “назапа-шанае,,>>449. Таму Лі Цзэхоу лічыў, што ягоная тэорыя «персаніфікацыі прыроды» не проста эстэтычная тэорыя. Ён казаў: «У 50-я гады я выка-зваўся аб дваістасці пачуцця прыгожага, у 70-я гады прапанаваў тэорыю аб “унутрана而 персаніфікацыі прыродым — усё гэта толькі ў сферы эстэ-тыкі, і ўсюды ў якасці прыкладу выкарыстоўваецца пачуццё прыгожага. Фактычна унутраная мперсаніфікацыя прьіроды" нашмат шырэйшая за эстэтычнае пачуццё. Эстэтычнае пачуццё — толькі яе самы высокі вынік, усё іншае адносіцца да тэорыі пазнання і рыторыкі. Прапанаваныя мной у канцы 70-х “свабодная iнтyiцыя,, (тэорыя пазнання) і “свабода волім (рыторыка) — усё належыць да сферы "'ўнутранай персаніфікацыі прыродьГ»450.